Чтение онлайн

на главную

Жанры

Порт у тумане (на белорусском языке)
Шрифт:

Паклаўшы слухаўку, Люка сказаў камiсару:

– Машына толькi што праехала праз Лiзьё. Яна будзе тут праз сорак пяць хвiлiн.

– Калi я не памыляюся, - пачаў мэр, - вы сказалi...

– Што я застануся тут на ўсю ноч. З вашага дазволу, натуральна... Ужо два разы вы пачыналi расказваць мне пра ваша ўласнае расследаванне. Думаю, лепей за ўсё будзе, калi вы дазволiце аб'яднаць вынiкi, якiя мы атрымалi абодва.

Мэгрэ не iранiзаваў. Ён злаваўся, бо нiчога не разумеў у сiтуацыi.

– Растлумачце мне,

калi ласка, Луi, чаму, калi мы ўвайшлi, вы... хм... бiлi пана мэра?

Але Вялiкi Луi не адказваў, пазiраючы на мэра так, нiбыта прапаноўваў яму: "Гаварыце вы!"

Гранмэзон вымавiў:

– Гэта мая асабiстая справа.

– Вядома! Кожны мае права быць адлупцаваным, калi яму гэта даспадобы, усмiхнуўся раззлаваны Мэгрэ.
– Люка, папрасiце гатэль "Лютэцыя".

Удар быў дакладны. Гранмэзон разявiў рот, хочучы нешта сказаць. Яго рука сцiснула мармуровую дошку камiна.

Люка гаварыў па тэлефоне:

– Пачакаць тры хвiлiны?.. Дзякуй... Але...

Мэгрэ гучна запытаўся:

– Вам не здаецца, што расследаванне прымае дужа дзiўны характар? Дарэчы, пан Гранмэзон, вы маглi б зрабiць мне паслугу... Вы - суднаўладальнiк i, пэўна, ведаеце некаторых людзей вашага кола з iншых краiн. Цi не чулi вы пра такога... чакайце... як гэта яго... Марцiно... цi Мацiно... з Бергена або Транхейма... Нарвежца, словам...

Маўчанне. Твар у Вялiкага Луi пасуровеў. Матрос машынальна налiў сабе ў шклянку вiна.

– Шкада, што вы яго не ведаеце... Зараз ён прыедзе...

Усё! Можна было нi пра што больш не распытваць: нiхто не адкажа нi слова! Нiхто i не ўздрыгне нават! Гэта можна было зразумець па адных толькi паставах мэра i матроса.

Гранмэзон змянiў тактыку. Ён прытулiўся спiнаю да камiна - вуголле палала каля самых яго ног, - i, гледзячы на яго збоку, можна было падумаць, што ў пакоi толькi ён адзiн i быў.

Ну i твар быў у яго цяпер! Размытыя рысы, з падцёкамi i сiнякамi, кроў на падбародку. Сумесь рашучасцi i пакуты. Адчувалася, што ён панiкуе.

Вялiкi Луi, паставiўшы ногi на крэсла, усеўся на яго спiнцы. Пазяхнуўшы тры цi чатыры разы, ён задрамаў.

Зазванiў тэлефон. Мэгрэ хутка зняў слухаўку.

– Алё! Гатэль "Лютэцыя"? Алё?.. Не вешайце слухаўку... Дайце мне, калi ласка, панi Гранмэзон... Але, яе... Яна павiнна была прыехаць сёння пасля абеду цi ўвечары... Я чакаю...

– Спадзяюся, - бляклым голасам пачаў мэр, - вы не збiраецеся ўблытваць маю жонку ў вашыя, скажам так, прынамсi, дзiўныя манеўры?

Але камiсар моўчкi чакаў, прыцiснуўшы слухаўку да вуха i разглядваючы сурвэту на стале.

– Алё!.. Слухаю... Як вы кажаце?.. Паехала назад?.. Хвiлiнку... Давайце па парадку... Калi яна прыехала?.. У сем гадзiн... Выдатна!.. На сваёй машыне i з шафёрам... Кажаце, павячэрала ў гатэлi, а потым яе паклiкалi да тэлефона?.. I адразу ж паехала назад?.. Дзякуй... Не, гэтага дастаткова...

Нiхто не паварушыўся. Гранмэзон здаваўся яшчэ больш спакойным. Мэгрэ павесiў слухаўку, неўзабаве зняў зноў.

– Алё! Паштовае аддзяленне Кана?.. З вамi гавораць з палiцыi... Будзьце ласкавы, скажыце, абанент, ад якога я вам тэлефаную, заказваў размову з Парыжам яшчэ да майго званка?.. Кажаце, хвiлiн з пятнаццаць назад?.. Мусiць, прасiў злучыць з гатэлем "Лютэцыя"?.. Дзякую вам...

На лобе ў Мэгрэ блiшчалi кропелькi поту. Ён паволi набiў пальцам люльку, потым налiў вiна ў адну з дзвюх шклянак, што стаялi на стале.

– Мяркую, камiсар, вы ўсведамляеце, што вашыя цяперашнiя дзеяннi процiзаконныя? Вы залезлi ў дом, зламаўшы дзверы. Застаяцеся тут без майго дазволу. Ды яшчэ сееце панiку ў маёй сям'i. Нарэшце, трымаецеся са мною ў прысутнасцi iншага чалавека, як са злачынцам. Вам прыйдзецца адказваць за ўсё гэта.

– Адкажу!

– I раз ужо я не гаспадар у сваiм уласным доме, прашу вашага дазволу пайсцi спаць.

– Не!

Камiсар ужо прыслухоўваўся да шуму матора на дарозе.

– Iдзi адчынi iм, Люка.

Мэгрэ машынальна кiнуў у агонь шуфлiк вугалю i павярнуўся да дзвярэй якраз у той самы момант, калi ў пакой увайшлi два жандары з Эўрэ.

Памiж iмi iшоў мужчына ў кайданках.

– Пакiньце нас, - сказаў Мэгрэ жандарам.
– Iдзiце ў партовы шынок i чакайце мяне там усю ноч.

Нi мэр, нi Вялiкi Луi не зварухнулiся. Можна было падумаць, што яны цi нiчога перад сабою не бачылi, цi не хацелi бачыць. Што ж да чалавека ў кайданках, дык гэты захоўваў абсалютны спакой. Хiба што ледзь прыкметна ўсмiхнуўся, калi заўважыў распухлы мэраў твар.

– З кiм я мушу гаварыць?
– спытаўся ён, аглядваючы прысутных.

Мэгрэ пацiснуў плячыма, усё роўна як паказваў тым самым, што жандары вiдавочна перастаралiся, выняў з кiшэнi маленькi ключ i разамкнуў кайданкi.

– Дзякую вам... Я быў так здзiўлены...

Мэгрэ з абурэннем спытаўся:

– Здзiўлены?.. Чым?.. Тым, што вас арыштавалi?.. Вы ўпэўнены, што гэта вас так здзiвiла?

– Iнакш кажучы, я чакаю, калi мне паведамяць, у чым мая вiна.

– Ды хоць бы ў тым, што вы ўкралi ровар!

– Прабачце, але я, так сказаць, пазычыў яго! Гаспадар гаража, у якiм я купiў машыну, можа гэта пацвердзiць. Я пакiнуў ровар у ягоным гаражы i папрасiў гаспадара пераправiць яго ў Вiстрэам, а таксама заплацiць яго ўладальнiку за нанесеную шкоду...

– Ну, ну!.. Але ж, здаецца, вы не нарвежац?..

Незнаёмы гаварыў без акцэнту ды i з твару не быў падобны на скандынава. Ён быў высокага росту, даволi малады, фiгуру меў прыгожую. Элегантны гарнiтур быў крыху памяты.

– Прабачце! Я не нарвежац па паходжаннi, але нарвежскi падданы...

Поделиться:
Популярные книги

Путь Шамана. Шаг 4: Призрачный замок

Маханенко Василий Михайлович
4. Мир Барлионы
Фантастика:
фэнтези
рпг
попаданцы
9.41
рейтинг книги
Путь Шамана. Шаг 4: Призрачный замок

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

Идеальный мир для Социопата 7

Сапфир Олег
7. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 7

Дайте поспать! Том II

Матисов Павел
2. Вечный Сон
Фантастика:
фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том II

Лорд Системы 7

Токсик Саша
7. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 7

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Король Масок. Том 1

Романовский Борис Владимирович
1. Апофеоз Короля
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Король Масок. Том 1

Истинная со скидкой для дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Истинная со скидкой для дракона

Береги честь смолоду

Вяч Павел
1. Порог Хирург
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Береги честь смолоду

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

Мимик нового Мира 5

Северный Лис
4. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 5

Титан империи 7

Артемов Александр Александрович
7. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 7

Sos! Мой босс кровосос!

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Sos! Мой босс кровосос!