Порт у тумане (на белорусском языке)
Шрифт:
Карта, якую пусцiў у ход камiсар, магла быць бiтаю.
Але стары матрос першы здзiўлена павярнуўся да Мэгрэ.
Разгладзiлiся маршчыны на твары ў Вялiкага Луi. Ланэк, якi яшчэ не зусiм адтаяў, спытаўся:
– Вы брэтонец?
– Не зусiм. Я з Луары, але вучыўся ў Нанце...
Капiтан скрывiўся. Гэта была натуральная грымаса сапраўднага брэтонца з узбярэжжа, якi пачуў пра брэтонца з унутраных раёнаў, ужо не кажучы пра паўбрэтонца з Нанцкага раёна.
– Няма больш таго галандскага джыну, што мы пiлi таго разу?
Ланэк
– Можаш сесцi, Луi.
Той сеў. Няёмкасць заставалася, але была яна ўжо iншая: гэтыя трое сердавалi на сябе за тое, што не адказвалi сардэчнасцю на сардэчнасць. I ўсё ж такi яны былi вымушаны пiльнавацца.
– Ваша здароўе, хлопцы! Але прызнайцеся ўсё-такi, што, перашкаджаючы вам выйсцi ў мора сёння ноччу, я ратую вас ад добрае гойданкi.
– Небяспечна ў асноўным, калi выходзiш з порта, - прамармытаў Ланэк, глынуўшы джыну.
– Калi выйдзеш у адкрытае мора, ужо не страшна... Але праход небяспечны: плынь Орны, пясчаныя водмелi... Кожны год хто-небудзь ды сядзе...
– А "Сэн-Мiшэль" нiколi не меў непрыемнасцей?
Капiтан спешна пастукаў пальцамi па драўляным стале. Сэлестэн, пачуўшы пра непрыемнасцi, нешта незадаволена сказаў.
– "Сэн-Мiшэль", можа быць, найлепшы паруснiк на ўзбярэжжы... Ну вось вам выпадак. Два гады назад у непраглядным тумане ён усiм днiшчам сеў на камянi каля ангельскага берага... Прыбой быў - звар'яцець, ды толькi... Другое судна так i засталося б сядзець на камянях, а наша, апынуўшыся на плаву ў наступны прылiў, нават у сухi док на агляд не стала заходзiць...
Мэгрэ адчуваў, што ў такой гамонцы яны маглi б знайсцi агульную мову. Але яму не хацелася гутарыць усю ноч пра суднаваджэнне. Ад мокрай адзежы пачынала ўжо iсцi пара, на падлогу кроплямi сцякала вада. Да таго ж ён блага пераносiў гойданку, якая рабiлася ўсё больш прыкметная, - час ад часу судна нават ударалася бортам аб палi.
– З вашай шхуны выйдзе неблагая яхта!
– вымавiў ён, азiраючыся.
На гэты раз Ланэк уздрыгнуў.
– Але, магла б выйсцi, - паправiў ён.
– Хiба што палубу трэба было б перарабiць ды ветразi зрабiць больш лёгкiмi, асаблiва ўверсе...
– Нарвежац ужо ўсё падпiсаў, што трэба?
Ланэк кiнуў на Вялiкага Луi хуткi позiрк. Той уздыхнуў. Гэтыя двое дорага б заплацiлi за хвiлiнку размовы сам-насам. Капiтан гадаў: пра што можна сказаць камiсару не баючыся?
Вялiкi Луi маўчаў. Немагчыма было растлумачыць Ланэку, што адбываецца. Усё так складана! Вядома, зараз пачнуцца непрыемнасцi.
Заставалася хiба што выпiць. Ён налiў сабе джыну, выпiў i, нiбы скарыўшыся, кiнуў на Мэгрэ позiрк, якi нельга было назваць варожым.
– Якi нарвежац?
– Ну, нарвежац, якi не зусiм нарвежац...
– Але магла б гэта зрабiць. "Сэн-Мiшэль" спакойна дойдзе i да Архангельска.
– Калi Марцiно стане сапраўдным уладальнiкам шхуны?
Стары матрос усмiхнуўся.
"Ну, ну, паглядзiм цяпер, што з гэтага выйдзе", - здавалася, казаў ён Луi i Ланэку.
Капiтан не надта ўпэўнена вымавiў:
– Не разумею, што вы гэтым хочаце сказаць.
Мэгрэ штурхнуў яго ў бок.
– Хiтрун!.. Ну, хлопцы, хопiць хмурыць iлбы, нiбыта на пахаваннi, i ўпарцiцца... Хоць вы i сапраўдныя брэтонцы, але досыць ужо... Марцiно абяцаў купiць шхуну... Дык купiць ён яе ўрэшце цi не?..
I тут у галаве ў камiсара мiльганула здагадка.
– Дайце мне рэестр экiпажа...
Ён адразу ж адчуў дакладнасць удару.
– Не ведаю, дзе ён...
– Я ж прасiў цябе, Ланэк, не хiтраваць! Дай мне рэестр, я табе кажу!
Мэгрэ прыкiнуўся грубым "свойскiм хлопцам". Капiтан, адчынiўшы шафу, дастаў збузаваны партфель, якi ад часу стаў шэры. У партфелi ляжалi дакументы, дзелавыя лiсты на бланках навiгацыйных кампанiй.
У вялiзнай жоўтай папцы, новай на выгляд, камiсар убачыў аркушы паперы. Гэта i быў рэестр экiпажа. Складзены ён быў паўтара месяца назад, дакладна адзiнаццатага верасня, гэта значыць за пяць дзён да знiкнення капiтана Жарыса.
"Шхуна "Сэн-Мiшэль", водазмяшчэннем 270 тон, абсталяваная для кабатажнага плавання. Уладальнiк - Луi Легран, з Пор-ан-Бэсэна. Капiтан - Iў Ланэк. Матрос - Сэлестэн Гроле".
Вялiкi Луi зноў налiў сабе джыну. Разгублены Ланэк апусцiў галаву.
– Вось яно як! Выходзiць, ты цяпер уладальнiк судна, Луi?
Той не адказаў. Сэлестэн у сваiм куце жаваў тытунь.
– Паслухайце, хлопцы, не будзем марнаваць часу. Я ненамнога дурнейшы за вас, хоць мала што разумею ў марскiх справах. Як вы думаеце?.. У Вялiкага Луi за душою нiводнага су*. А судна, як ваша, каштуе сама меней сто пяцьдзесят тысяч франкаў... Значыць, Луi купiў "Сэн-Мiшэля" некаму другому! Скажам, Жану Марцiно, якi чамусьцi не хоча, каб ведалi, што ён - уладальнiк шхуны... Ваша здароўе!
* Манета ў пяць сантымаў, 1/20 франка.
Сэлестэн пацiснуў плячыма, нiбы гэтая гiсторыя была яму вельмi агiдная.
– Адзiнаццатага верасня, калi была прададзена шхуна, Марцiно быў у Фекане?
Маракi нахмурылiся. Луi ўзяў кавалачак тытуню для жавання, якi ляжаў на стале, i адкусiў ад яго, а Сэлестэн мудрагелiста размалёўваў падлогу кубрыка пляўкамi.
Размова перапынiлася, бо ў лямпе скончылася газа i яна капцiла. Прыйшлося пайсцi на палубу па бiтон. Ланэк вярнуўся ўвесь змоклы. З хвiлiну сядзелi ў цемры, i калi святло зноў запалiлася, усе заставалiся на сваiх месцах.