Порт у тумане (на белорусском языке)
Шрифт:
– Не трэба!
Са шхуны звешваўся парваны вант. Зачапiўшыся за яго, Жан-Бацiст ускараскаўся па iм, нiбы малпа, пагайдаўся колькi секунд у паветры i саскочыў на палубу. Праз некалькi хвiлiн ён спусцiў унiз канец вяровачнай лесвiцы.
– На борце нiкога?
– Нiкога!
На беразе за некалькi кiламетраў вiднелiся дамы гарадка Дзiў, заводскiя комiны. Можна было разгледзець абрысы Кабура, Улгата, скалiсты выступ, за якiм хавалiся Давiль i Трувiль.
Каб выканаць да канца свой абавязак, Мэгрэ падняўся па лесвiцы. Але адчуў сябе на нахiленай
У кубрыку - асколкi разбiтага шкла, расчыненыя шафы...
Начальнiк порта не ведаў, што i рабiць. Шхуна ж не была яго ўласным суднам! Пачынаць здымаць яе з мелi, выклiкаць буксiр з Трувiля, узяць на сябе адказнасць за ўсё, што трэба рабiць у такiм выпадку?
– Калi пакiнуць тут шхуну да наступнага прылiву - капцы!
– змрочна сказаў Дэлькур.
– Добра, паспрабуйце зрабiць усё, што ў вашых сiлах... Скажаце, што гэта я загадаў...
Нiколi яшчэ дагэтуль трывога не была такая цяжкая, не прыгнятала так, як цяпер. Людзi мiжволi паглядвалi ў бок пустынных дзюнаў, усё роўна як чакалi, што адтуль з'явяцца Ланэк, Вялiкi Луi, Сэлестэн...
I дарослыя i дзецi iшлi з вёскi ў порт. Калi Мэгрэ падыходзiў да Вiстрэама, насустрач яму выбегла Жулi.
– Гэта праўда?.. Яны пацярпелi крушэнне?..
– Не... Селi на мель... Такi дужы хлопец, як ваш брат, павiнен быў выбрацца...
– Дзе ён?
Нiякавата адчуваў сябе камiсар у гарадку. Толькi ён падышоў да гатэля "Унiверсаль", гаспадар спытаў:
– Я яшчэ не бачыў двух вашых сяброў. Будзiць iх?
– Не трэба...
Мэгрэ сам падняўся ў нумар Люка, якi ляжаў на ложку, звязаны гэтаксама надзейна, як i Мэгрэ якую гадзiну назад.
– Зараз усё растлумачу...
– Не трэба!.. Хадзем...
– Ёсць што новае? Ну i змоклi вы!.. Дасталася вам, вiдаць...
Мэгрэ прывёў яго на пошту насупраць у верхняй частцы гарадка. Тыя, хто мог, беглi на бераг, астатнiя стаялi на ганках.
– Ты што, абаранiцца не змог?
– Ён мяне на лесвiцы скруцiў... Падымалiся на другi паверх... Ён iшоў ззаду... Раптам схапiў мяне за нагу - i ўсё гэта здарылася так хутка, што я i пальцам не паспеў варухнуць. Вы ж яго бачылi!
Убачыўшы Мэгрэ, усе разгубiлiся. Можна было падумаць, што ён усю ноч праседзеў па шыю ў вадзе. На пошце ён нават не змог пiсаць: папера намакала ад вады, што сцякала з яго адзежы.
– Вазьмi пяро... Тэлеграмы ва ўсе мэрыi i жандарскiя аддзяленнi дэпартамента... Дзiў, Кабур, Улгат... Паўднёвыя пасёлкi таксама: Люк-сюр-Мэр, Льён, Кутанс... Правер па карце... Усе вёсачкi на дзесяць кiламетраў ад Вiстрэама... Прыкметы чатырох: Луi, Марцiно, Ланэка, Сэлестэна... Калi адправiш тэлеграмы, тэлефануй у блiжэйшыя мэрыi i аддзяленнi, каб выйграць яшчэ час...
Пакiнуўшы iнспектара займацца тэлеграмамi i тэлефоннымi перагаворамi, Мэгрэ заскочыў у шынок насупраць пошты, выпiў залпам шклянку гарачага грогу. Прыпаўшы да акна, у камiсара цiкаўна ўзiралiся хлапчукi.
Вiстрэам прачнуўся. Усе хвалявалiся,
Па дарозе Мэгрэ сустрэў старога рыбака, якi вызвалiў яго ранiцай.
– Ты не расказваў, што...
– Я сказаў, што знайшоў вас, - абыякава адказаў стары.
Камiсар даў яму дваццаць франкаў i зайшоў у гатэль пераапрануцца. Праймалi дрыжыкi. Кiдала то ў гарачку, то ў холад. Мэгрэ глянуў у люстра. Шчацiнне, пад вачыма - мяшкi. Аднак, нягледзячы на стомленасць, галава была ясная. Нават больш ясная, чым звычайна. Ён паспяваў усё заўважыць вакол сябе, адказваў людзям, задаваў iм пытаннi - i рабiў усё гэта з бездакорнай логiкай.
Калi ён вярнуўся на пошту, было каля дзесяцi гадзiн. Люка заканчваў тэлефонныя перагаворы. Тэлеграмы былi ўжо адпраўлены. На яго пытаннi жандары адказвалi, што пакуль нiчога асаблiвага не прыкмецiлi.
– Мадэмуазель, пан Гранмэзон не заказваў тэлефоннай размовы?
– Гадзiну назад... З Парыжам...
Яна назвала яму нумар. Камiсар пагартаў тэлефонны даведнiк i зразумеў, што гэта нумар апарата ў калежы "Станiслаў".
– Мэр часта заказвае гэты нумар?
– Нярэдка. Здаецца, гэта пансiён, дзе вучыцца яго сын.
– Але, у яго ёсць сын. Гадоў пятнаццацi, так?
– Мусiць, так. Але я нiколi яго не бачыла.
– Пан Гранмэзон не званiў у Кан?
– Не, але званiлi яму. З Кана. Нехта з родных цi служачых, бо званок быў з дому.
Затрашчаў тэлеграф. Дэпеша ў порт: "Буксiр Атос будзе рэйдзе поўдзень. Подпiс: параходства Трувiля".
Нарэшце званок з палiцыi з Кана:
– Панi Гранмэзон прыбыла ў Кан у чатыры гадзiны ранiцы. Ноч правяла дома, на вулiцы Дзюфур. Толькi што выехала на машыне ў Вiстрэам.
* * *
Калi Мэгрэ зiрнуў з порта на бераг, то ўбачыў, што мора адступiла ўжо далёка i "Сэн-Мiшэль" заставаўся недзе на паўдарозе памiж вадою i дзюнамi. Усе з трывогай глядзелi на гарызонт. Асаблiва змрочны быў капiтан Дэлькур.
Сумненняў не заставалася. З адлiвам вецер сцiх, але ў поўдзень, калi пачнецца прылiў, узнiмецца сапраўдная бура. Гэта адчувалася па колеры неба яно было нейкае непрыемна шэрае, хваляў - дзiўна зялёных.
– Мэра нiхто не бачыў?
– Служанка перадавала мне ад яго iмя, што яму нездаровiцца i што ён даручае мне кiраваць работамi па ратаваннi судна.
Засунуўшы рукi ў кiшэнi, Мэгрэ павольна накiраваўся да вiлы. Пазванiў. Чакаў, калi яму адчыняць, хвiлiн дзесяць.
Служанка хацела нешта яму растлумачыць. Не слухаючы яе, камiсар пайшоў па калiдоры. У яго быў такi рашучы выгляд, што яна змоўкла i пабегла да дзвярэй кабiнета.
– Гэта камiсар!
– крыкнула яна.
Мэгрэ ўвайшоў у пакой, добра ўжо яму знаёмы, кiнуў капялюш на крэсла i кiўком галавы паздароўкаўся з мэрам, якi сядзеў, выцягнуўшы ногi, у фатэлi.
Сляды ўчарашнiх пабояў адразу ж кiдалiся ў вочы: мэраў твар быў ужо не чырвоны, а сiнi. Палаў камiн.