Чтение онлайн

на главную

Жанры

Порт у тумане (на белорусском языке)
Шрифт:

– Вы дазволiце?
– сказаў Мэгрэ, паказваючы пусты капшук.

Ён увайшоў у краму, дзе прадавалiся таксама бакалейныя тавары i розныя прадметы хатняга ўжытку. З пакоя са скляпенiстай столлю выйшаў стары, паклiкаў дачку, i тая прадала камiсару тытуню. Пакуль дзверы заставалiся адчыненыя, камiсар паспеў убачыць на сцяне тэлефон.

– У колькi гадзiн мой сябар прыходзiў званiць сёння ранiцай?

– Ды болей чым гадзiну назад, - адразу ж адказала жанчына.

– Значыцца, i панi прыехала?

– Прыехала!

Нават да нас заходзiла, дарогi пыталася... Вам няцяжка будзе знайсцi, дзе тут яны спынiлiся... Па гэтай самай вулiцы - апошнi дом справа...

Мэгрэ выйшаў у поўным спакоi. А Гранмэзон стаяў перад царквою, пазiраючы вакол сябе з такiм выглядам, што проста не мог не выклiкаць у вяскоўцаў падазрэння.

– Я падумаў, - цiха сказаў Мэгрэ, - давайце падзелiмся... Вы будзеце шукаць злева, там, дзе поле, а я справа...

Камiсар прыкмецiў у вачах у спадарожнiка радасны бляск. Мэр разлiчваў першы знайсцi жонку i пагаварыць з ёю сам-насам. Але, радуючыся, трымаў сябе ў руках.

– Добра, - адказаў ён, напусцiўшы на сябе абыякавасць.

* * *

У вёсцы было дамоў дваццаць, не болей. У некаторых мясцiнах, прыцiснуўшыся адзiн да аднаго, хаты збiралiся ў нешта накшталт вулкi, якая, праўда, была завалена купкамi гною. Усё яшчэ iшоў дождж, такi дробненькi, што можна было сказаць, гэта сыпаўся з неба нейкi вадзяны пыл. На вулiцы нiкога не было. Аднак фiранкi на вокнах варушылiся. За iмi ў хатнiм паўзмроку ўгадвалiся зморшчаныя твары старых жанчын.

На самым краi вёсачкi, акурат каля агароджы вакол лугу, пасвiлiся два канi. Мэгрэ ўбачыў невялiчкую хацiну, дах якой прыкметна пакасiўся. Камiсар азiрнуўся i, пачуўшы мэравы крокi на другiм канцы вёсачкi, не стаў стукацца ў дзверы.

Увайшоўшы ў хату, ён пачуў нейкi шоргат. Было зусiм цёмна, у печы ледзь гарэла. Перад вачыма вырасла нейкая згорбленая старая ў белым каўпаку.

– Хто там?
– спыталася яна, тупаючы насустрач камiсару.

Было горача. Пахла саломаю, капустаю, седалам. Вакол дроў, складзеных у куце, нешта дзяўблi кураняты.

Мэгрэ, якi амаль даставаў галавою да столi, убачыў дзверы ў глыбiнi памяшкання i зразумеў, што дзейнiчаць трэба хутка. Не кажучы нi слова, падышоў да гэтых дзвярэй i адчынiў iх. Панi Гранмэзон была там. Седзячы за сталом, яна нешта пiсала. Побач з ёю стаяў Жан Марцiно.

Убачыўшы камiсара, яны разгубiлiся. Жанчына ўзнялася з саламянага крэсла, а Марцiно адразу ж схапiў i змяў аркуш паперы. Абое iнстынктыўна наблiзiлiся адно да аднаго.

У хацiне былi толькi два пакоi. Другi быў спальняю старой. На яго сценах, пабеленых вапнаю, вiселi два партрэты i танныя лубкi ў чорных з пазалотаю рамках. Высокi ложак i стол, за якiм пiсала панi Гранмэзон. Вiдно было, што з яго толькi што знялi тазiк, якi стаяў цяпер на падлозе.

– Праз некалькi хвiлiн ваш муж будзе тут!
– пачаў Мэгрэ.

Марцiно з нянавiсцю

кiнуў:

– I гэта вы прывялi яго сюды?

– Маўчы, Раймон, - спынiла панi Гранмэзон.

Яна была з iм на "ты" i называла яго не Жан, а Раймон.

Адзначыўшы сам сабе гэтыя дэталi, Мэгрэ падышоў да дзвярэй, прыслухаўся i вярнуўся да стала.

– Будзьце ласкавы, перадайце мне лiст, якi вы пачалi пiсаць.

Раймон-Марцiно i панi Гранмэзон пераглянулiся. Жанчына была стомленая i бледная. Мэгрэ ўжо бачыў яе аднойчы, але тады яна выконвала пачэсныя абавязкi гаспадынi багатага дома, якая прымае ў сябе знакамiтых людзей Кана.

Тады ён адзначыў яе бездакорнае выхаванне i завучаную грацыёзнасць, з якой яна ўмела падаць кубак гарбаты або адказаць на камплiмент.

Ён уявiў сабе яе жыццё: хатнiя клопаты ў Кане, вiзiты, выхаванне дзяцей. Штогод два-тры месяцы на водах або ў санаторыях. Умеранае какецтва. Iмкненне не так здавацца прыгожай, як захаваць годнасць.

Бясспрэчна, усё гэта было ў жанчыне, якая стаяла цяпер перад iм. Але праглядвала i штосьцi iншае. Па праўдзе кажучы, яна трымалася больш спакойна i ўпэўнена, чым яе спадарожнiк.

– Аддай яму лiст, - сказала яна, калi ён сабраўся разарваць скамячаны аркуш.

Напiсана было ўсяго толькi некалькi слоў:

"Пан дырэктар, маю гонар прасiць вас..."

Буйны почырк з нахiлам - тыповы для жанчын, якiя выхоўвалiся ў пансiёнах пачатку стагоддзя.

– Сёння ранiцай вам двойчы званiлi, праўда?.. Адзiн раз - ваш муж... Цi, дакладней, вы яму самi паведамiлi, што едзеце ў Вiстрэам. Потым званiў пан Марцiно: прасiў вас прыехаць сюды. Ён паслаў па вас на развiлак грузавiчок.

На стале за чарнiлiцаю ляжаў нейкi пачак, якi Мэгрэ не адразу прыкмецiў, стос банкнотаў па тысячы франкаў.

Марцiно злавiў камiсараў позiрк. Хаваць грошы было позна. Надламаны стомаю, што агарнула яго, апусцiўся на край ложка i ўтаропiўся абыякавымi вачыма ў падлогу.

– Гэта вы прывезлi яму грошы?

I зноў маўчанне, у каторы ўжо раз у гэтым следстве! Маўчала Жулi. Не сказалi нi слова ў адказ Гранмэзон i Вялiкi Луi на мэравай вiле, калi камiсар заспеў матроса якраз у той самы момант, як ён лупцаваў гаспадара. Нi ў чым не адкрылiся мiнулай ноччу i сябры экiпажа "Сэн-Мiшэля".

Ну i ўпартасць! Нiводнага слова, якое б дапамагло хоць што-небудзь прасвятлiць!

– Мяркую, вы збiралiся адрасаваць гэты лiст дырэктару калежа "Станiслаў"? Ваш сын вучыцца там, i пiсьмо, напэўна, датычыць яго... А грошы... Ну вядома! Спяшаючыся, Марцiно быў вымушаны пакiнуць шхуну, якая села на мель, i дабiрацца да берага плывам... Там ён, як я разумею, i згубiў кашалёк... А вы прывезлi яму грошы, каб...

Раптоўна змянiўшы i тэму i тон, ён спытаўся:

– А астатнiя, Марцiно? Усе цэлыя?

Поделиться:
Популярные книги

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Самый лучший пионер

Смолин Павел
1. Самый лучший пионер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Самый лучший пионер

Отмороженный 6.0

Гарцевич Евгений Александрович
6. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 6.0

Промышленникъ

Кулаков Алексей Иванович
3. Александр Агренев
Приключения:
исторические приключения
9.13
рейтинг книги
Промышленникъ

Законы Рода. Том 9

Flow Ascold
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Бракованная невеста. Академия драконов

Милославская Анастасия
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Бракованная невеста. Академия драконов

На распутье

Кронос Александр
2. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На распутье

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Отвергнутая невеста генерала драконов

Лунёва Мария
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов

Сотник

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сотник

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2