Пошукі будучыні

на главную

Жанры

Поделиться:

Пошукі будучыні

Шрифт:

Першая частка

Украдзенае маленства

Пладзецеся і размножвайцеся,

і напаўняйце зямлю…

Біблія — «Кніга быцця».

I

Той дзень быў ціхі, хмурны, сухі і цёплы. Стаяў верасень месяц. І даўно гэта было. Час быў такі, што нашы бацькі былі на вайне. Ішла вайна з немцамі 1914–1918 гадоў. Усе мы былі або малыя, або самыя зялёныя падросткі. Асенні дзень ужо хіліўся да вечара свайго. Мы былі ў полі. Тыя гады прымусілі нас змалку дзён прывучвацца да плуга і касы, да пілы і сякеры, да гэбля

і долата, да молата і кавадла. Гэтае начынне і прыладдзе, па якім яшчэ нядаўна хадзілі бацькавы рукі, было яшчэ і цяжкае і вялікае кожнаму з нас, але ў той меры, у якой ішоў час, усё больш звыкласць, як светлы ратунак, прыходзіла да нас, і, тыдзень за тыднем, месяц за месяцам, сталася так, што дзесяцігоднія дзяўчаткі жалі жыта, дванаццацігоднія хлапчукі аралі як мае быць, а пятнаццацігоднія самі вялі гаспадарку, кармілі сем’і працай сваіх рук, ведалі, дзе, што і як сеяць, умелі зрабіць новы панарад і драбіны і давалі слушныя заўвагі кавалю, калі той не так як трэба нацягваў шыну на кола. Шаснаццацігоднія хлопцы хадзілі па пілоўцы, а семнаццацігоднія пачыналі пераймаць цяслярства.

Пакуль змеркне, кожны з нас стараўся ўправіцца з работаю. Унь на самым крайнім палетку ходзіць за плугам чатырнаццацігодняя Волечка Нявадавых. Сам Нявада больш як паўгода не шле пісем з вайны. Волеччын голас, калі яна паганяла каня, чуўся па полі круглы дзень. Сама яна даволі рослая, і ранняя праца выраўняла яе, твар абветрыўся, рукі папрутчэлі і паходка стала цвёрдай. Асмугласць ляжала на яе шчоках, і босыя ногі не баяліся ржэўя. Подых восені ціхай задумёнасцю клаўся на поле, і ўдалечыні сіняя істужка лясоў здавалася разасланай цераз усю зямлю. Каржакаватая хвоя, якая расла на фоне лесу і далёка ад яго, здавалася рухавай: яна як бы ішла ў наш бок.

Дзень бадай-што ўжо канчаўся. Наша мястэчка стаяла ў лагчыне і ўжо ледзь відно было ў засцілах першых прыцемкаў. Сярод поля бялелася роўная істужка дарогі — гэта быў вялікі стары шлях паміж усходам і захадам. Нам дзіўна было бачыць, што ён цяпер пусты. Яшчэ некалькі дзён назад тут дзень і ноч грукацелі выгнанскія фурманкі. Тут праехалі польскія сяляне, нашы гародненцы, беластачане, віленцы і вілейчане. Паабапал гэтай дарогі навыростала многа магіл і крыжоў. Усе дні далёкая артылерыйская кананада на той бок Баранавіч глуха аддавалася ў нашых прасторах і абуджвала ў нашых душах трывогу і няясныя чаканні самага горшага.

Ужо Волечка Нявадавых кончыла работу і збіралася дадому. Сонца вісела над яснай далечынёй за нашым мястэчкам. Усе бачылі, як Волечка стаяла тварам на захад і, прыклаўшы руку да лба, углядалася ўдалечыню. Што яна там бачыць? Усе заўважылі нейкі невялікі рух пад тою адзінокаю хвояй. Тры чалавечыя постаці, воз з канём. Добра відно было, што двое паволі ідуць полем да трэцяга, які стаяў на шашы ля воза і трымаў каня. Ад шашы да хвоі зусім недалёка. Неўзабаве мы бачылі, як двое селі на воз і нешта вельмі высока сядзелі на ім. Нешта было пад імі на возе. Трэці ішоў ззаду, а воз набліжаўся да нас.

— Чаго глядзець, — сказала Волечка і рухава сабралася рушыць дадому. Я вельмі добра аж дагэтуль памятаю тыя яе словы: хіба яна магла тады падумаць, што гэта едзе на старой растрэсенай фурманцы яе лёс?..

Фурманка спынілася на дарозе ў мястэчка, непадалёку ад Волечкі, якая ўжо выводзіла на тую ж дарогу свайго каня. Усё гэта было даволі дзіўнае. На старым, пазвязваным дротам і вяроўкамі возе стаяла зачыненая труна, на ёй, у задку воза, спіною к каню, сядзеў нейкі чалавек. Гэта была істота, на якую мы глядзелі з непаразуменнем: вочы чырвоныя і прыпухлыя, позірк вялы, твар спушчан уніз да грудзей, чалавек увесь сціснуты, скамечаны.

Чым больш мы прыглядаліся, тым больш здагадваліся: гэта палонны немец. Ззаду за возам прыйшоў і канвойны расейскі салдат. Цяпер ён стаяў з вінтоўкай пры кані і сказаў да Волечкі:

— Што гэта за мястэчка унь відно ў лагчыне?

— Сумлічы, — адказала Волечка.

— А ці знойдзецца там, каб у каго пакласці нанач гэтага немца?

— Дык дзіва што знойдзецца, — адказалі мы ўсе хорам, зацікаўленыя тым, што ў нашым мястэчку будзе начаваць палонны немец.

— Ён хворы, — растлумачыў нам салдат. — Трэба даць яму паляжаць, а то ён не дойдзе да месца. І так дарогаю колькі разоў лажыўся каля дарогі. Унь пад той хваінай у полі нешта гадзін дзве ляжаў. Гэта добра, што гэты хлопец з возам якраз натрапіўся на дарозе. А то мне было хоць скачы каля яго. Не ўстае, дый годзе. А яшчэ далёка асталося мне яго канваіраваць.

— Але, добры інтэрас! — з пратэстам у голасе і тоне абазваўся трэці з гэтых людзей. Гэта быў хлапчук год шаснаццаці. З усяго відно было, што ён гаспадар каня і воза. Ён сядзеў на другім канцы труны, у перадку воза, тварам к каню і спіною да немца, і трымаў у руках лейцы. — Табе трэба яго канваіраваць ці каб ён вылежваўся, а мне — вазіся з ім і вазі ў труне непахаванага бацьку. Табе добра, у цябе немец, чорт яго бяры, яны з гармат смалілі па нашай вёсцы і нас у свет выгналі, а ў мяне хворы бацька ўчора памёр на дарозе, хворы і з дому выехаў, і маці памерла на тым тыдні, пры дарозе пахована, і сястра памерла.

— Ну дык таго што было не вернеш. Давай падвязём яго ў мястэчка.

— Не павязу я яго! Пакуль не пахаваю бацькі — нікога слухаць не буду! Я яго хацеў хаваць пад той хваінай, а ты казаў, што паможаш мне дзе-небудзь тут пахаваць. Забыўся? Ну дык памагай.

— Дзе ў вас тут могільнік? — сказаў салдат у наш бок. Мы оступам стаялі каля гэтага растрыбушанага воза з труною. Ужо сонца вісела на самым пункце свайго захаду: к вечару неба расчысцілася, і восень нарадзіла ясноту хоць перад скананнем дня.

— Могілкі унь, бярозы відны перад мястэчкам.

— Паедзем хаваць, — сказаў салдат.

Хлапчук закруціў над канём канцамі лейцаў, пачаў нокаць і цмокаць. Конь раней угнуў галаву, рэбры пад яго скурай захадзілі ходарам, ён зрушыў з месца воз, салдат пайшоў ззаду, за салдатам Волечка павяла свайго каня, які цягнуў плуг на саначках, а следам мы — з коньмі, плугамі, баронамі. Хлапчук сядзеў у перадку на канцы труны, а немец на другім канцы труны, угнуты, скурчаны, безуважны да ўсяго. Так праз хвілін дзесяць гэтая дзіўная працэсія спынілася каля местачковых могілак, за якімі пачыналіся ўжо местачковыя хаты. Хлапчук саскочыў з воза і скамандаваў:

— Прынясіце рыдлёвак.

Выгляд у яго быў такі, як быццам бы ён быў вялікі спецыяліст хаваць такім парадкам нябожчыкаў.

Добра было слухаць чужую каманду, але як яе адразу паслухаць? Мы ж былі гаспадары! Нашы ж бацькі былі на вайне! Быццам на тое ішлося, каб Волечка першая памагла невядомаму ў мястэчку госцю хаваць бацьку: салдат вырваў з яе рук повад і перадаў мне яе каня: — Пастаў нанач яе каня, а яна прынясе рыдлёўкі. — Тут жа ўсе разышліся, але, як змеркла, ужо ўсе зноў былі тут. Перашкаджаючы адзін аднаму, мы капалі вялікім гуртам магілу невядомаму нам чалавеку. Пасля мы патурбавалі немца. Салдат памог яму злезці на зямлю, і ён лёг на траве. Цяжка было нам апусціць труну ў яму, але нас быў вялікі гурт. Калі ўжо была насыпана магіла, мы зноў уссадзілі немца на воз, і ён на возе лёг, крэкчучы і стогнучы. Волечка пазбірала рыдлёўкі. Працэсія, але ўжо без труны, зноў рушыла. Мы ішлі за возам. Хлапчук сказаў да Волечкі:

Комментарии:
Популярные книги

Пенсия для морского дьявола

Чиркунов Игорь
1. Первый в касте бездны
Фантастика:
попаданцы
5.29
рейтинг книги
Пенсия для морского дьявола

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Все не так, как кажется

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Все не так, как кажется

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Газлайтер. Том 16

Володин Григорий Григорьевич
16. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 16

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Мимик нового Мира 4

Северный Лис
3. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 4

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Начальник милиции

Дамиров Рафаэль
1. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции

Без шансов

Семенов Павел
2. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Без шансов

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5