Чтение онлайн

на главную

Жанры

Пошукі будучыні

Чорны Кузьма

Шрифт:

— На, падвядзі каня, а я хоць душу пражыўлю крыху: не было часу за цалюткі дзень нават закурыць.

Волечка ўзяла лейцы і пайшла побач каня, недарослы гаспадар якога скруціў у паперы нейкае пацёртае лісце і так зацягнуўся дымам, што здавалася, гэта ён ратуецца ад вялікае навалы.

— Куды ж ехаць? — сказала Волечка.

— Ну вядзі ў сваю хату, — сказаў салдат.

Волечка ўвяла каня з возам у свой двор. Сама яна адразу пайшла ў хату: у яе была гаспадарка. Трэба было падаіць карову, а на дварэ ўжо зусім сцямнела. Следам за Волечкай увайшоў у хату і малады выгнанец, які толькі што пахаваў бацьку. Ён быў босы і ў салдацкай шапцы з пераломаным казырком. Хоць было яшчэ і

цёпла, на ім нязграбна сядзела шырокая, не на яго рост, жакетка з самаробнага сукна, вядома ў дарозе. Каўнер абгамтаўся навокал шыі, і, напэўна, ён як адзеўся ў жакетку колькі дзён да гэтага, дык усё ўтрапенне апошніх дзён так і перабыў, не раздзеючыся. Светлага воласу, з абветраным тварам і з рэдкімі вяснушкамі на пераноссі, ён здаваўся ціхманым і не вельмі рухавым. Льга было падумаць, на яго гледзячы, што ён так будзе стаяць доўга ў парозе і чакаць, як і куды пойдуць далейшыя справы. А тым часам Волечка даставала з паліцы збанок і накрывала яго цадзілкай.

— Пойдзеш карову даіць? — сказаў ён з няпэўнай інтанацыяй няпрошанага госця.

— Пайду. Гэта ж ужо так позна, з усім гэтым заваждаліся.

— Няхай яно ўсё прападзе, як нядобра, гадка і цяжка.

З аднаго толькі яго хрыпатага голасу можна было чуць, як сапраўды яму цяжка прыйшлося. Ён далей сказаў:

— Я хіба тут у вас з канём на двары пераначую, бо немаведама куды падацца: цёмна, позна, чужая старана. А заўтра буду брацца далей куды. А дзе ж усе, што ты адна дома?

— Маці я свае не памятаю, яна даўно памерла, і маладзейшая сястра мая памерла, як малая была, а бацька на вайне і нічога не піша мне.

Яна пайшла, і ён за ёю. Ідучы за ёю, ён запытаў:

— Дзе гэта дастаць чаго, каб каня накарміць?

Яна нічога не адказала, а ён больш не пытаў: яны ўбачылі, як салдат ссаджваў з воза хворага немца: трымаючы яго пад плячо, салдат бадай што нёс немца да сенечных дзвярэй, і той вяла перабіраў нагамі, гнучыся ў крук. Волечка і яе нечаканы госць пачалі памагаць салдату. Гуртам увялі яны немца ў хату і паклалі на лаву. Салдат сеў каля яго курыць. Волечка даіла карову. Малады выгнанец стаяў каля яе і ўсё парываўся нешта сказаць. Нарэшце вось што ён сказаў:

— Мы з-пад Вілейкі. (Волечка маўчала, як самая сталая з усіх жанчын свету.) Слухай, я там за равамі бачыў стагі. Паеду прывязу сена, дык і твайму каню будзе.

— А калі хто ўбачыць?

— Я не баюся, я выгнанец.

— Але ж гэта чужое.

— Але ж мяне не пыталі, калі з хворым бацькам з хаты выганялі.

І зноў вялікая сталасць агарнула Волечку.

— Дык я паеду, а ты брамы не зачыняй.

Тут яна адарвалася ад свае работы і паважна сказала:

— А тут яшчэ гэты немец хворы ў хаце.

— Небыт. І я паездзіў з ім.

Так яны быццам згаварыліся ў нейкай ім толькі адным вядомай справе. Разумеючы адзін аднаго да канца, яны, як змоўшчыкі, зірнулі адно аднаму ў вочы. Яна зноў пачала даіць карову, а ён ціха выехаў на пустым возе з двара.

Прайшло гадзін паўтары, калі ён вярнуўся. Каля аднаго акна ў Вольчынай хаце гарэў агонь. Ён увайшоў. Волечка спала на тапчане ля печы. Салдат паіў ляжачага немца малаком з лыжкі. Волечка ўсхапілася, як бы электрычны ток працяў яе сонную, калі толькі яе госць увайшоў у хату. Абое разам яны выйшлі ў сенцы.

— Прывёз, — сказаў ён. — Я дам і твайму каню.

— Стаў і свайго да майго ў хлеў.

— А ты ідзі спаць.

Сонная, яна хістанулася на нагах і шпарка пайшла ў хату. А ён ціха і спакойна зачыніў за сабою сенечныя дзверы. Вераснёвая ноч стаяла над зямлёй. Уся яго істота напоўнілася натхнёным адчуваннем гэтай зорнай і ціхай ночы. Ён доўга стаяў пасярод незнаёмага яму двара, на новым сваім

месцы, аб існаванні якога раней і не здагадваўся. Свайго і Вольчынага каня ён паставіў да сена і сам лёг на воз, тварам у зоры. Чорныя сілуэты вялікіх дрэў вырысоўваліся перад ім, дзесьці за гэтай цеснай сялібай, за ціхай вуліцай, за пахучымі паплавамі, дзе ён нядаўна браў сена. І такая стаяла цішыня, што здавалася — восень сочыць, ці не парушае што яе спакою. Чутно было, як грукалі коні, перажоўваючы сена. Сонная птушка спалохалася, крыкнула і сціхла, і залапатаў крыллямі певень. Яблыка адарвалася ад галіны і стукнулася аб зямлю. І зноў надоўга ўстанавілася цішыня. Ён спаў на сваім возе доўга і раптам усхапіўся і сеў. Зорнае неба ўсё таксама распасціралася ў шырокай вышыні. І смутак лажыўся на яго душу. «Скора дзень. Трэба зноў ехаць. Куды? Чаго? Павошта? Чаго шукаць у шырокім свеце? Не знойдзецца тое, што прайшло, мінулася і загінула ў гарматным агні і попел ад чаго развейваецца вятрамі далёка адсюль. Адзін клапатны, з утрапеннем і небытам дзень адышоў у вечнасць, а гэта новы ідзе на яго месца».

Ён звесіў ногі з воза, угнуў плечы і заныў так у маўклівасці ночы і свае душы. Ён нават не заўважыў, што ў адным акенцы хаты гарыць святло. Пачынала цадзіцца павольнае світанне. Зоры радзейшыя сталі. Як бы хто высыпаў неба на ўсходзе белым попелам. І раптам стукнулі сенечныя дзверы. На ганку стаяла босая Волечка.

— Што? — сказаў ён, быццам меў тут права на такі гаспадарскі тон.

Вострая радасць агарнула Волечку: яна не адна, тут ёсць асоба, з якою яны ўчора сталі ўдваіх як бы вялікімі на ўвесь свет змоўшчыкамі, разам яны як бы хацелі адгарадзіцца ад усяго свету, які для іх абаіх быў такім бязлітасным. Яна падбегла да яго і паклала руку на яго калена і зашаптала:

— У хаце немец, мусіць, умірае. Нешта лапоча і нечага хоча, але ні я, ні салдат здагадацца не можам.

Ён саскочыў з воза, і пакуль яна застыла ў нерухомай паставе чакання: што ён будзе рабіць у такой нязвыклай справе. І якраз ён тут павінен даць рады, а не яна. Вельмі можа быць, што тут, і ўпершыню, у яе з’явіліся пачаткі спадзявання жанчыны мець дапамогу ад мужчыны і ісці за ім. Ён жа стаяў і адчуваў цяжар ускладзенага жыццём на яго клопату. Ён мае дачыненне да ўсёй гэтай нечаканай, цяжкай справы, і выйсці з яе нельга. Раптам ён нейк устрапянуўся і шпарка рушыў у хату. Волька подбегам кінулася за ім. Немец ляжаў на лаве і шпарка нешта стараўся сказаць. Твар яго яшчэ больш умарнеў, але ўчарашняй вяласці ў вачах не было. У вачах свяціўся бляск і, можа, гэта з гарачкі, ніхто тут нічога не ведаў, і што ён сказаць хацеў — невядома. Салдат сказаў хлопцу:

— Немец можа памерці, трэба доктара.

— А хіба я ведаю, дзе той доктар? — развёў хлопец рукамі, і ў яго голасе было многа пратэсту: «Што вы маеце да мяне? І так мяне ўчора валтузілі, не давалі бацьку пахаваць!» Волечка стаяла за ім нейкая малая, ціхая.

— Пакажы мне, дзе ў вас доктар, — сказаў да яе салдат, — хадзем.

— У нашым мястэчку цяпер няма доктара, — адказала яна ўзбуджана, — ён на вайне.

— А дзе ж вы лечыцеся, калі хто захварэе?

— Калі хто захварэе, дык паляжыць і сам ачуняе.

— Дык дзе ж дастаць доктара?

— Дык можа ён і так паправіцца?

— Можа і паправіцца. Але доктар усё роўна патрэбен, напісаць акт або аб смерці, або аб тым, што ён хварэў і правіўся, і таму я так павольна яго вёў.

— Доктар ёсць у другім мястэчку за дзесяць вёрст.

— Запражы каня, — сказаў салдат да хлопца, — і прывязем доктара.

— Добра, — узбуджана адказаў хлопец. Магло здавацца, што ён нечаму ўзрадаваўся.

— А калі ехаць? — сказаў ён ахвотна.

— Трэба хутка.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Имя нам Легион. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 4

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Начальник милиции. Книга 5

Дамиров Рафаэль
5. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 5

Пенсия для морского дьявола

Чиркунов Игорь
1. Первый в касте бездны
Фантастика:
попаданцы
5.29
рейтинг книги
Пенсия для морского дьявола

Низший - Инфериор. Компиляция. Книги 1-19

Михайлов Дем Алексеевич
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Низший - Инфериор. Компиляция. Книги 1-19

Мастер 4

Чащин Валерий
4. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер 4

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ветер перемен

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ветер перемен

По дороге пряностей

Распопов Дмитрий Викторович
2. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
По дороге пряностей

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Повелитель механического легиона. Том I

Лисицин Евгений
1. Повелитель механического легиона
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том I