Чтение онлайн

на главную

Жанры

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Гашак Яраслаў

Шрифт:

Вахмістр кіўнуў галавою ў знак згоды:

— Народ у нас добры, сымпатычны. Якая-небудзь там бойка ці зладзейства ня лічыцца. Я тут ужо пятнаццаць гадоў, і па разьліку на нашу воласьць прыпадае па тры чвэрці забойства на год.

— Што, ня спрэс забіваюць? Ня прыкончваюць? — запытаўся Швэйк.

— Не, ня тое. За пятнаццаць гадоў мы расьледвалі ўсяго адзінаццаць забойстваў: пяць дзяля грабежніцтва, а рэшта проста так… глупства.

Вахмістр памаўчаў, а потым перайшоў да свае сыстэмы допыту.

— А што вы думалі рабіць у Будэйовіцах?

— Паступіць у 91-ы полк.

Вахмістр адаслаў Швэйка назад у дзяжурную, а сам, каб не забыцца, прыпісаў да свайго рапарту ў Акруговую жандарскую ўправу ў Пісэку: «Уладае чэскаю моваю дасканала, намерваўся пралезьці ў 91-ы пяхотны полк

у Будэйовіцах».

Ён пацёр рукі, здаволены багацьцем сабранага матэр‘ялу і дакладнасьцю вывадаў свайго допыту. Ён успомніў пра свайго папярэдніка, вахмістра Бюргэра, які з затрыманымі нават не размаўляў, і нІ пра што ў іх ня пытаўся, а неадкладна накіроўваў іх у акруговы суд з кароткім рапартам: «Згодна данясеньня жандарскага ўнтэр-афіцэра такога вось арыштавалі за валацужніцтва і жабрацтва». І гэта называецца расьледваньнем? Вахмістр самаздаволена ўсьміхнуўся, гледзячы на сьпісаныя старонкі свайго рапарту, выняў з пісьмовага стала сакрэтны цыркуляр Галоўнай жандарскай управы ў Празе з надпісам «зусім сакрэтна» і перачытаў яго яшчэ раз:

«Найстражэй прадпісваецца ўсім жандарскім аддзяленьням з асабліваю пільнасьцю сачыць за асобамі, якія праходзяць праз наш раён. Перагрупоўка нашага войска ва Усходняй Галіцыі дала магчымасьць некаторым рускім часьцям, што перавалілі цераз Карпаты, заняць позіцыі ў аўстрыйскіх землях, вынікам чаго была зьмена лініі фронту, які перасунуўся глыбей на захад ад дзяржаўнай граніцы. Становішча, якое стварылася, аблягчыла магчымасьць рускім выведнікам пранікнуць у тыл краіны, асабліва ў Сылезію і Моравію, адкуль, згодна з сакрэтнымі дадзенымі, вялікая колькасьць рускіх выведнікаў пранікла ў Чэхію. Высьветлена, што паміж імі ёсьць шмат рускіх чэхаў, выхаванцаў Рускай акадэміі генэральнага штабу, якія, уладаючы дасканала чэскаю моваю, зьяўляюцца найбольш небясьпечнымі выведнікамі, якія маюць сваею мэтаю распаўсюджваньне здрадніцкай пропаганды сярод чэскіх грамадзян. З гэтай прычыны начальнік Галоўнай жандарскай управы прадпісвае затрымліваць усіх падазроных асоб і асабліва ўзьняць пільнасьць у тых мясцох, недалёка ад якіх знаходзяцца гарнізоны, ваенныя пункты і чыгуначныя станцыі. Затрыманых неадкладна дапытваць і абшукваць пасьля чаго накіроўваць па інстанцыі».

Жандарскі вахмістр Фляндэрка зноў самаздаволена ўсьміхнуўся і ўлажыў сакрэтны цыркуляр у папку з надпісам «сакрэтныя распараджэньні».

Гэтых распараджэньняў было шмат. Яны распрацоўваліся Міністэрствам унутраных спраў разам з Міністэрствам абароны, пад загадам якога была жандармэрыя. У галоўнай жандарскай управе іх ня ўсьпявалі друкаваць і рассылаць.

У папцы былі:

Распараджэньні пра нагляданьні за настроямі сярод мясцовага насельніцтва.

Інструкцыя: як з гутарак з насельніцтвам даведацца, які ўплыў на кірунак думак робяць весткі з тэатру ваенных дзеяньняў.

Анкета: Як ставіцца мясцовае насельніцтва да вайсковых пазык і зьбіраньня ахвяраваньняў?

Анкета пра настроі сярод прызвавых і тых, якія маюць прызывацца.

Анкета пра настроі сярод членаў мясцовай самаўправы і інтэлігенцыі.

Распараджэньне: неадкладна даведацца, да якіх політычных партый далучаецца насельніцтва; наколькі моцныя паасобвыя партыі.

Распараджэньне пра нагляд за чыннасьцю лідэраў мясцовых політычных партый і дэпутатаў ад мясцовага насельніцтва.

Анкета: якія газэты, часопісі і брошуры атрымоўваюцца ў раене дадзенага жандарскага аддзяленьня.

Інструкцыя: як даведацца, з кім анаходзяцца ў сувязі асобы, якія падазраюцца ў нелёяльнасьці, і ў чым іх нелёяльнасьць выяўляецца.

Інструкцыя: як завербаваць з мясцовага насельніцтва платных інформатараў.

Інструкцыя для платных інформатараў з мясцовага насельніцтва, залічаных на службу пры жандарскім аддзяленьні.

Кожны дзень прыносіў новыя інструкцыі, настаўленьні, анкеты і распараджэньні. Завалены масай новаўвядзеньняў аўстрыйскага Міністэрства ўнутраных спраў, вахмістр Фляндэрка не ўсьпяваў адказваць і пасылаў стэрэотыпныя адказы, што ў яго ўсё ў парадку і што лёяльнасьць мясцовага насельніцтва—Іа.

Для ацэнкі лёяльнасьці насельніцтва ў дачыненьні да монархіі аўстрыйскае Міністэрства ўнутраных спраў вынайшла наступную шкалу катэгорый:

Ia Ib Ic

IIa IIb IIc

IIIa IIIb IIIc

IVa IVb IVc

Рымская чацьвёрка ў злучэньні з «а» азначала дзяржаўнага здрадніка і пятлю, у злучэньні з «b» — концэнтрацыйны лягер, а з «с» — высачыць і пасадзіць.

У пісьмовым стале жандарскага вахмістра знаходзіліся розныя анкетныя лісты і рэестры. Урад хацеў уведаць пра кожнага грамадзяніна, як ён думае пра ўладу.

Вахмістр упадаў у адчай ад гэтай літаратуры, якая бесьперапынна прыбывала кожны дзень. Кожны раз, згледзеўшы знаёмы пакет з пячаткаю «службовае», ён адчуваў біцьцё сэрца. У ночы пасьля доўгіх думак ён прыходзіў да пераконаньня, што яму не дачакацца канца вайны, што жандарская ўправа адбярэ ў яго апошнія крошкі розуму і што яму ня прыдзецца парадавацца з перамоті аўстрыйскай зброі, бо да таго часу ў яго ў галаве ня будзе хапаць шмат клёпак.

А жандарская ўправа ўсё завальвала яго запытаньнямі: чаму да гэтага часу не адказана на анкету за № 72345-721 abf-Д, як выконваецца інструкцыя за № 88992-821 (gfeh), якія практычныя вынікі настаўленьня за № 123456 (1922) blr-V? і г. д.

Мацней за ўсё дапякала яго інструкцыя пра вярбоўку сярод мясцовага насельніцтва платных даносчыкаў і інформатараў. Пераканаўшыся ў немагчымасьці завербаваць каго-небудзь з мястэчка Пуціма, дзе ўвесь народ медналобы, ён нарэшце напаў на думку ўзяць да сябе на службу вясковага пастуха-крэтына, якога звалі Петрык-Скокні, які на гэты вокліч падскокваў. Гэта быў няшчасны, пакрыўджаны прыродаю і людзьмі, вырадак, які пасьвіў за дрэнны харч і за некалькі злотаў у год вясковую жывёлу.

Вахмістр загадаў яго паклікаць і сказаў яму:

— Ведаеш, Петрык, хто такі «стары Гулякін»? [16] .

— М-м…

— Ня мыкай. Так завуць гасудара імпэратара. Ведаеш, хто такі гасудар імпэратар?

— Гасудал імпэлатал…

— Маладзец, Петрык! Дык зарубі сабе на носе: калі пачуеш, ходзячы па хатах абедаць, што хто-небудзь скажа, што гасудар імпэратар жывёліна ці накшталт гэтага, то ў момант прыдзеш да мяне і паведаміш. За гэта атрымаеш ад мяне дваццаць гелераў. А калі пачуеш, хто небудзь скажа, што вайну мы праграем, зноў прыдзеш да мяне і скажаш, хто гэта казаў, і зноў атрымаеш дваццаць гелераў. Але калі я даведаюся, што-ты што-небудзь утаіў, то кепска табе будзе! Зьвяжу цябе і адпраўлю ў Пісэк. А цяпер, а ну скокні! — Петрык падскочыў, а вахмістр даў яму дваццаць гелераў і, здаволены, напісаў рапарт у Акруговую жандарскую ўправу, што завербаваў інформатара.

16

Пронічная мянушка Франца-Іосіфа I (Stary Prochazka).

На другі дзень да вахмістра прышоў поп і сказаў яму па сакрэту, што раніцою ён сустрэў за вёскаю Петрыка-Скокні і той яму сказаў: «Бацюска, учола пан вахмістл казаў, сто гацудал імпэлатал жывёліна, а вайну мы плаглаем. Бэ-э… Гоп!»

Пасьля гутаркі з папом вахмістр загадаў пастуха арыштаваць і потым той быў засуджаны градчанскім судом за здрадніцкія ўчынкі, надбухторваньне, абразу яго вялікасьці і за цэлы шэраг іншых злачынстваў на дванаццаць год турмы.

Петрык-Скокні на судзе трымаў сябе, як на пашы: на ўсе пытаньні бляяў па казінаму, а пасьля прачытаньня прысуду заржаў і падскочыў. За гэта ён быў пакараны ў дысцыплінарным парадку: цьвёрдая пасьцель, адзіночка і тры дні ў тыдзень на хлеб і воду.

З таго часу ў вахмістра ня было інформатара, і яму прышлося абмежавацца поліатывам: ён сам выдумаў сабе інформатара, паведаміў па інстанцыі выдуманае прозьвішча і хакім чынам павялічыў свой прыбытак на пяцьдзесят крон, якія ён прапіваў у шынку «У Ката». Пасьля дзесятага кубка яго пачынала мучыць сумленьне, і піва горкла ў яго ў роце, калі ён чуў ад суседзяў заўсёды тую-ж самую фразу: «Нешта сёньня пан вахмістр невясёлы, як-бы яму недабрыцца». Тагды ён ішоў дадому, а калі ён выходзіў, хто небудзь рабіў заўвагу: «Нашы зноў, мусіць, у Сэрбіі п… Вахмістр пугачом выглядае».

Поделиться:
Популярные книги

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV

Наследник с Меткой Охотника

Тарс Элиан
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника

Охота на попаданку. Бракованная жена

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Охота на попаданку. Бракованная жена

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Береги честь смолоду

Вяч Павел
1. Порог Хирург
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Береги честь смолоду

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Вечная Война. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Вечная Война
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.24
рейтинг книги
Вечная Война. Книга VI

Неожиданный наследник

Яманов Александр
1. Царь Иоанн Кровавый
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Неожиданный наследник

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Мимик нового Мира 10

Северный Лис
9. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
альтернативная история
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 10