Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну
Шрифт:
Швэйк ня кратаўся з месца, трымаючы руку пад казырок.
— Вон адгэтуль, чулі! Кругом… марш! — закрычаў на яго падпаручнік. — Паланэк, завядзеце гэтага ёлапа да касы і купіце яму білет да Чэскіх Будэйовіц.
Унтэр-афіцэр Паланэк праз хвіліну зноў зьявіўся ў канцылярыю. Праз прачыненыя дзьверы з-за ўнтэр-афіцэра выглядвала дабрадушнае аблічча Швэйка.
— Што яшчэ там?
— Асьмелюся далажыць, пан лейтэнант, — таямніча зашаптаў унтэр — у яго няма грошай на дарогу і ў мяне няма. А дарэмна яго везьці ня хочуць, бо ў яго няма дакумантаў.
Падпаручнік не палез у кішэнь па саламонава вырашэньне цяжкога пытаньня.
— Няхай
— Нічога, брат, ня зробіш, — сказаў Паланэк Швэйку, вышаўшы з канцылярыі.—Хочаш — ня хочаш, — а прыдзецца, браток, табе ў Будэйовіцы пешкам перці. Там у нас, у каравульным памяшканьні, ляжыць акраец хлеба. Мы яго табе дамо на дарогу.
Праз паўгадзіны, напіўшыся салдацкай кавы і дастаўшы, апрача акрайца хлеба, васьмушку тытуню, Швэйк вышаў з Табара сярод цёмнай ночы, напяваючы старую салдацкую песьню:
Ішлі мы проста ў Ярамэр, Калі ня хочаш, дык ня вяр…Чорт яго ведае, як гэта здарылася, але ўдалы ваяка Швэйк заміж таго, каб ісьці на поўдзень у Будэйовіцы, ішоў проста на захад.
Ён ішоў па занесенай сьнегам шашы, па марозіку, захінуўшыся ў шынэль, нібы наполеонаўскі грэнадзёр, варочаючыся з паходу на Маскву. Розьніца была ў тым, што Швэйк весела пеў:
Я пайду прайдуся ў зялёны гаёчак…І ў занесеных сьнегам цёмных лясох далёка разьлягалася рэха. У вёсках забрыхалі сабакі.
Калі Швэйку надакучыла пець, ён сеў на кучу друзу каля дарогі, закурыў люльку і, аддыхнуўшы, пашоў далей, насустрач новым прыгодам.
Будэйовіцкі паход быў пачаты.
Разьдзел ІІ
Будэйовіцкі паход
Ксэнофонт, антычны палкаводзец, прайшоў усю Малую Азію і быў яшчэ бог ведае ў якіх юясцох, не карыстаючыся дапамогай географічнай карты. Старажытньая готы рабілі свае набегі, таксама ня ведаючы топографіі. Ісьці бязупынна наперад, прабірацца незнаёмымі краямі, быць заўсёды абкружаным ворагамі, якія чакаюць першага зручнага выпадку, каб скруціць табе карак, і, ня ведаючы страху, ісьці наперад, — вось што такое паход.
У каго галава была на плячах, як у Ксэнофонта ці ва ўсіх разбойніцкіх плямён, якія прышлі ў Эўропу бог ведае адкуль з берагоў ня то Касьпійскага, ня то Азоўскага мора, тыя стваралі ў паходзе проста цуды.
Легіёны Цэзара, дабраўшыся (зноў такі беэ ўсялякіх географічных карт) далёка на поўнач, да Гальскага мора, надумаліся не варочацца ў Рым тым самым шляхам, якім прышлі, а выбраць сабе другую дарогу, з мэтаю пашукаць сабе прыгод; і аднак-жа яны шчасьліва вярнуліся назад у Рым. Як відаць, якраз адгэтуль пашла прымоўка, што ўсе дарогі вядуць у Рым таксама-ж і ў Чэскія Будэйовіцы вядуць усе дарогі. Удалы ваяка Швэйк быў у гэтым глыбока пераконаны нават тады, калі заміж будэйовіцкіх краёў убачыў мілеўскую вёсачку. I не мяняючы кірунку, ён закрочыў далей, бо для ўдалага ваякі, які надумаў рана ці позна папасьці ў Будэйовіцы, ня можа адыграваць ніякай ролі якое-б там ні было Мілеўска.
Такім чынам праз нейкі час Швэйк апынуўся ў раёне Кветава, на захад ад Мілеўска. Ён вычарпаў ужо ўвесь свой запас салдацкіх песень, і быў прымушан, падыходзячы да Кветава, паўтарыць свой рэпэртуар спачатку:
Калі ў паход мы ўзьняліся, Сьлязьмі дзяўчата заліліся…Па дарозе з Кветава на Враж, якая вяла ўвесь час на захад, з Швэйкам загаварыла бабулька-сялянка, якая ішла з касьцёлу дадому:
— Добры дзень, салдацік. Куды бог нясе?
— Іду я, бабулька, у полк, у Будэйовіцы, на вайну на гэту самую.
— А бацюхны, ды вы-ж ня так ідзяце, салдацік! — спужалася бабулька. — Вам гэтак туды ніколі ня трапіць. Дарога-ж ідзе цераз Враж на Кветаў.
— Па-мойму, калі чалавек з галавою, то і з Кветава трапіць у Будэйовіцы, — адказаў Швэйк. — Кавалак, вядома, ладны асабліва для чалавека, які сьпяшаецца ў свой полк і баіцца, як-бы, ня гледзячы на ўсе яго стараньні зьявіцца ў тэрмін, у яго ня вышлі няпрыемнасьці.
— Быў у нас таксама адзін такі ўтрапенец, — уздыхнула бабулька. — Звалі яго Тонічак Машэк. Вышла яму ехаць у Пільзень у апалчэньне. Пляменьніцы маёй ён сваяк. Так… Ну паехаў, значыць. А праз тыдзень яго ўжо жандары шукалі. Да палка, выходзіць, не даехаў. Потым зьявіўся. У простай адзежы, невайсковай. «У водпуск, кажа, прыехаў». Стараста па жандараў, а тыя яго з водпуска і пацягнулі… Ужо і ліст з фронту атрымалі: нічога, жыў, нагі вось толькі не хапае.
Старая доўга спагадліва глядзела на Швэйка:
— У тым вунь лясочку, пакуль што, салдацік, пасядзеце, а я заціркі прынясу пагрэцца. Хата вунь наша адгэтуль відаць якраз за лясочкам, направа. Праз нашу вёску лепш ня ідзеце, жандары ў нас усёроўна, як выжлы, шныраць. Проста праз лясочак ідзеце да сяла Мальчына, Чыжова абыдзеце — жандары там жывадзёры: дзязяньцераў ловяць. Праз Седлец ідзеце— ня бойцеся. Жандар там добры, кожнаму дасьць прайсьці. Паперы-ж ёсьць?
— Няма, бабулька.
— Тагды і праз Седлец лепш ня ідзеце. Ідзеце праз Радамышль. Толькі глядзеце, прыходзьце туды ўвечар, жандары ў шынку сядзець будуць. За касьцёлам там домік, унізе ён сінім памаляваны. Запытайцеся там дзеда Мэліхарка. Брат ён мой. Паклон перадайце яму ад мяне, а ён вам скажа, як вам ісьці ў Будэйовіцы.
Швэйк чакаў у лясочку больш за паўгадэіны. Потым, пакуль ён грэўся заціркаю, што прынесла бабулька ў гаршку, захінутым у падушку, каб не астыла, старая выцягнула з клуночка акрайчык хлеба і кусок сала, піхнула ўсе гэта Швэйку ў кішэнь, перахрысьціла яго і сказала, што ў яе на вайне два ўнукі. Потым яна падрабязна яшчэ раз паўтарыла, праз якія вёскі яму ісьці, а якія абыходзіць; нарэшце выняла з кішэні з спадніцы крону і дала яку Швэйку, каб ён купіў сабе ў Мальчыне гарэлкі на дарогу, бо адтуль да Радамышля кавалак добры.
Паслухаўшы старой, Швэйк пашоў, абмінаючы Чыжова, у Радамышль, на ўсход і вырашыў, што павінен папасьці ў Будэйовіцы з якой-бы там ні было старонкі сьвету.
З Мальчына спадарожнікам у яго быў жабрак, дзед-гарманіст, якога Швэйк падчапіў у шынку, калі купляў сабе гарэлку на дарогу.
Гарманіст палічыў Швэйка за дэзэртыра і параіў яму ісьці разам з ім у Гараждовіцы, дзе ў яго замужняя дачка, у якой муж таксама дэзэртыр.
Гарманіст, як відаць, хапіў лішку.
— Мужа яна вось ужо другі месяц у хляве хавае і цябе разам схавае, — угаворваў ён Швэйка. — Будзеце сядзець там да канца вайны. Удваіх весялей будзе.