Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну
Шрифт:
— Пан паручнік, — запытаўся генэрал, — у якой вайсковай школе вы абучаліся?
— У праскай.
Дык вось, вы абучаліся ў вайсковай школе і ня ведаеце, што, па-першае, афіцэр зьяўляецца адказным за свайго падначаленага. Нядрэнна. Па-другое, вы абыходзіцеся з сваім дзяншчыком, як з сябрам. Дапускаеце, каб ён гаварыў, калі яго ня пытаюць. Яшчэ лепш! Па-трэцяе, вы дазваляеце яму абражаць ваша начальства. Вось гэта лепш за ўсё! З усяго гэтага я раблю некаторыя вынікі. Як ваша прозьвішча, пан паручнік?
— Лукаш.
— Якого палка?
— Я служыў…
— Дзякую вам. Гаворка ідзе не пра тое, дзе вы служылі. Я хачу ведаць, дзе вы служыце цяпер?
— У 91-м пяхотным палку, пан генэрал-майор. Мяне перазялі…
— Вас
— Загад пра гэта мною ўжо атрыманы, пан генэрал-майор.
Тут генэрал-майор выбухнуў невялікаю лекцыяй пра тое, што паводле яго нагляданьняў, афіцэры сталі за апошні час гаварыць з падначаленымі таварыскім тонам і што ён у гэтым бачыць небясьпечны ўхіл у бок разьвіцьця розных дэмократычных прынцыпаў. Салдат павінен баяцца свайго начальства і дрыжэць перад ім, а афіцэр не павінен падпускаць да сябе радавога бліжэй, як на дзесяць крокаў, і не павінен дазваляць ніжнім чыном раздумляць самастойна, нарэшце наогул думаць. На жаль шмат-хто гэтага не разумее, і восьу гэтым якраз паібельная памылка апошніх гадоў. Раней каманда баялася начальства, як агня, а цяпер… — Генэрал-майор толькі рукою махнуў…—а цяпер большасьць афіцэраў няньчыцца з сваімі салдатамі. Вось, што я хацеў сказаць.
Генэрал-майор зноў паглыбіўся ў чытаньне газэты.
Паручнік Лукаш, зьбялелы, вышаў у калідор расквітацца з Швэйкам. Той стаяў ля вакна са шчасьлівым і здаволеным тварам, тварам аднамесячнага дзіцяняці, якое добра нассалася і соладка сьпіць.
Паручнік кіўнуў Швэйку, каб той вышаў у суседняе парожнае купэ. Потым ён увайшоў усьлед за Швэйкам і замкнуў за сабою дзьверы.
— Швэйк, — сказаў ён урачыста, — нарэшце вось прышоў момант, калі вы дастанеце ад мяне пару аплявух, якіх яшчэ сьвет ня бачыў! Як вы адважыліся прыстаць да гэтага пана! Ведаеце хто ён? Гэта генэрал фон-Шварцбург.
Швэйк зрабіў выгляд абражанай добрачыннасьці:
— Асьмелюся далажыць, пан паручнік, я ў жыцьці сваім ніколі і ў думках ня меў каго-небудзь абразіць. Ні пра якіх генэрал-майораў я нічога ня ведаю. А што ён выліты пан Пуркрабэк, агент з банку «Славія», дык гэта факт. Той хадзіў у наш шынок і аднаго разу, калі ён заснуў за сталом, якісьці дабрадзей напісаў яму на лысіне чарнільньш алоўкам: «Гэтым дазваляем сабе прапанаваць вам паводле даданага тарыфу № Зc свае паслугі ў складаньні пасагу і забесьпячэньні вашых дзегак шляхам страхаваньня жыцьця». Потым усе пашлі, а мне вядомая справа, усё не шанцуе: застаўся я з ім адзін. Калі ён прачнуўся і паглядзеўся ў люстэрка, ён раззлаваўся і, думаючы, што гэта напісаў я, таксама вось так хацеў Даць мне пару аплявух.
Словы «таксама вось так» прагучэлі мяккім дакорам, і ў паручніка апусьцілася рука. Швэйк гаварыў далей:
— З-за такой маленькай памылкі ня варта было гэтаму генэралу злавацца. Яму сапраўды належыць мець ад шасьцідзесяці да сямідзесяці тысяч валасоў,—так было сказана ў артыкуле: «Што павінна быць у нормальнага чалавека». Мне і не ў галаве, што існуе якісьці лысы генэрал-майор. Вышла, як кажуць, пагібельная памылка, якая з кожным можа здарыцца, калі чалавек што-небудзь скажа, а другі за гэта ўхопіцца. На гэту тэму некалькі год таму назад расказаў нам пра выпадак з свайго жыцьця кравец Гіўль. Раз ён ехаў з Штырыі (там ён шыў) у Прагу цераз Леобэн і вёз з сабою вянгліну, якую купіў у Марыборы. Едзе ён у цягніку і сам сабе думае, што ва ўсім цягніку, нябось, сярод пасажыраў няма ніводнага чэха. Калі праяжджалі праз Св. Морыц, кравец дастаў вянгліну і пачаў аплятаць проста з кумпяка. У пасажыра, што сядзеў насупраць, пацякла сьлінка, і ён пачаў кідаць на вянгліну замілаваныя погляды. Кравец Гіўль гэта заўважыў і падумаў услых: «Так-бы ўсё і зжор, сукін ты сын». А пан яму таксама па-чэску адказвае: «Вядома зжару, калі дасі». Пасьля гэтага ўплялі вянгліну разам, яшчэ не даяжджаючы да Чэскіх Будэйовіц. Звалі таго пана Войцэх Роўс.
Паручнік Лукаш паглядзеў на Швэйка і вышаў з купэ не пасьпеў ён сесьці на сваё месца, як у дзьвярох паказалася ветлівае аблічча Швэйка:
— Асьмелюся далажыць, пан паручнік, цераз пяць мінут прыедзем у Табар. Цягнік стаіць пяць мінут. Загадаеце заказаць што-небудзь на сьнеданьне? Некалі тут можна было дастаць нядрэнныя…
Паручнік усхапіўся, як ад жала, і ў калідоры сказаў Швэйку:
— Колькі разоў мне паўтараць вам: чым радзей вы будзеце пападацца мне на вочы, тым лепш для нас абодвух. Я быў-бы проста шчасьлівы, каб вас зусім ня бачыў, і будзьце спакойны, я аб гэтым паклапачуся. Не паказвайцеся мне на вочы, згіньце з вачэй, жывёліна, ёлап! Зразумелі?
— Слухаю, пан паручнік!
Швэйк аддаў чэсьць, павярнуўся па ўсіх правілах на абцасы і пашоў у канец вагона. Там ён сеў у кутку і завёў размову з якімсьці чыгуначнікам:
— Дазвольце, калі ласка, зьвярнуцца да вас з запытаньнем…
Чыгуначнік, ня выказваючы ніякай ахвоты распачынаць размову, апатычна кіўнуў галавою.
— Бываў у мяне часта ў гасьцях адзін знаёмы, — пачаў Швэйк, — слаўны хлопец, прозьвішча яго было Гофман. Гэты самы Гофман запэўняў, што вось гэтыя тармазы, якія знаходзяцца ў кожным вагоне на выпадак небясьпекі, ня дзейнічаюць, карацей кажучы, калі пацягнуць за ручку, нічога ня выйдзе. Я такімі рэчамі, па-праўдзе кажучы, ніколі ня цікавіўся, але раз я ўжо зьвярнуў увагу на гэты тормаз, то цікава было-б ведаць, у чым тут сутнасьць, на выпадак, калі тормаз калі-небудзь спатрэбіцца.
Швэйк устаў і разам з чыгуначнікам падышоў да тормаза, на якім было напісана: «У выпадку небясьпекі пацягнеце за ручку» і г. д.
Чыгуначнік палічыў сваім абавязкам растлумачыць Швэйку на якім прынцыпе ўсталяваны мэханізм тормазу:
— Наконт таго, што трэба пацягнуць за ручку, ваш знаёмы сказаў праўду, але ён салгаў, што дзеяньня ня будзе. Цягнік бяспрэчна спыніцца, бо ў кожным вагоне тормаз элучаны з паравозам і з рэштай вагонаў. Гэтыя тармазы заўсёды дзейнічаюць.
Абодва, гаворачы, трымалі рукі на ручцы тормаза, і сапраўды застаецца загадкаю, як гэта здарылася, што ручка была адцягнена і цягнік спыніўся.
Абодва не маглі прыйсьці да згоды, хто, уласна, гэта зрабіў. Швэйк запэўняў, што ён гэтага ня мог зрабіць, што ён ня вулічны хлапчук.
— Я сам дзіўлюся, — гаварыў ён кандуктару, што падсеў да яго, — чаму гэты цягнік раптам спыніўся. Ехаў, ехаў, і раптам: на табе — стоп! Мне гэта яшчэ больш няпрыемна, як вам.
Якісьці паважнага выгляду пан стаў на абарону чыгуначніка і запэўняў, што сам чуў, як салдат першы пачаў гаворку пра тармазы.
Швэйк, наадварот, увесь час напіраў на сваю сумленнасьць і на тое, што затрымка цягніка не ў яго інтарэсах, бо ён сьпяшаецца на фронт.
— Начальнік станцыі там разьбярэ, — вырашыў кандуктар. — Гэта абыдзецца вам дваццаць крон.
Пасажыры павылаэілі тым часам з вагонаў, зайшоўся, засьвіргатаў обэр-кандуктарскі сьвісток, і нейкая пані з перапуду пабегла з ручным сакваяжам цераз поле.
— I варта, — разважаў Швэйк, захоўваючы поўны спакой, — дваццаць крон — гэта яшчэ мала. Калі гасудар імпэратар праяжджаў па Жыжкаве [3] , нейкі Франта Шнор спыніў яго карэту, кінуўшыся перад гасударом імпэратарам проста пасярод бруку. У паліцыі камісар, плачучы, дакараў Шнора, што той не павінен быў гэтага рабіць у яго раёне, а мог-бы выбраць сабе хоць-бы суседнюю вуліцу, якая ўваходзіць у раён камісара Краўса, і там выказваць свае вернападданьніцкія пачуцьці. Потым Шнора пасадзілі.
3
Раён Прагі.