Сабачае сэрца

на главную

Жанры

Поделиться:

Сабачае сэрца

Шрифт:

I

У-у-у-у-у-гу-гу-гуу! Вось, зірніце на мяне, я гіну. Мяцеліца ў падваротні раве, адпявае мяне, і я выю разам з ёй. Прапаў я, прапаў. Злыдзень у брудным каўпаку — кухар са сталоўкі здаровага харчавання служачых Цэнтральнага Савета Народнай Гаспадаркі — лінуў на мяне кіпнем і ашпарыў левы бок. Гэтакая гадзіна, а яшчэ пралетарый. Божа літасцівы — як баліць! Да касцей даняло кіпнем. І я цяпер выю, выю, ды хіба выццё дапаможа?

Хіба я перашкаджаў яму? Няўжо я аб'ем Савет Народнай Гаспадаркі, калі пашукаю на сметніку? Прагная скаціна! Вы паглядзіце як-небудзь на яго морду: ён ушыркі за сябе большы. Злодзей з меднаю мордай. Вой, людзі, людзі! Апоўдні каўпак пачаставаў мяне кіпнем,

а цяпер ужо цёмна, гадзіны чатыры пасля полудня, калі меркаваць па тым, як пахне цыбуляй з пажаркі Прачысцінскай каманды. У пажарных каша на вячэру, як вы ведаеце. Але гэта — дрэнь, нешта падобнае на грыбы. Знаёмыя сабакі з Прачысцінкі, дарэчы, расказвалі, быццам бы на Нягліннай, у рэстаране «Бар», жаруць дзяжурную страву — грыбы, соўс пікан па 3 р. 75 к. порцыя. Але гэта на ахвотніка — усё роўна як і галёш лізаць… У-у-у-у-у…

Бок баліць, аж не вытрываць, і перспектыва маёй кар'еры відаць мне выразна: заўтра ўтворацца язвы, і дазвольце спытаць, чым я іх буду лячыць? Летам можна збегаць у Сакольнікі, там ёсць асаблівая цудоўная травіца, акрамя таго, наясіся бясплатна галовак ад кілбас, паперы тлустай накідаюць грамадзяне, наліжашся. І каб не пудзіла нейкае, што спявае пры месяцы на крузе — «мілая Аіда» — гэтак, што сэрца абрываецца, было б зусім выдатна. А цяпер куды пойдзеш? Не давалі вам пад зад ботам? Давалі. Цаглінай па рабрынах перападала? Хапіла ўсякага. Усяго паспрабаваў, з лёсам сваім змірыўся і калі плачу цяпер, то ўсяго толькі ад болю ў целе і ад холаду, бо душа мая яшчэ не змярцвела… Жывучая сабачая душа.

Цяпер цела маё скалечанае, збітае, паздзекаваліся з яго людзі дастаткова. Вось што галоўнае — як пекануў ён мне кіпнем, пад шэрсць прабрала, цяпер, выходзіць, прыкрыць левы бок няма чым. Як піць даць магу падхапіць запаленне лёгкіх, а пасля гэтага я, грамадзяне, здохну ад голаду. З запаленнем лёгкіх трэба ляжаць пад лесвіцай параднага ўвахода, а хто ж замест мяне, ляжачага халастога сабакі, будзе бегаць па сметніках і шукаць харч? Прабярэ лёгкае, папаўзу я на жываце, аслабею, і любы спец прыб'е мяне палкай. І дворнікі з бляхамі возьмуць мяне за ногі і выкінуць на падводу…

Дворнікі з усіх пралетарыяў — самая горшая брыдота. Шалупінне ад чалавецтва — самая нізкая катэгорыя. Кухары трапляюцца розныя. Напрыклад — нябожчык Улас з Прачысцінкі. Колькім ён жыццё выратаваў. Таму што самае галоўнае ў час хваробы ладны кавалак. І вось, было, расказваюць старыя сабакі, кіне Ўлас костку, а на ёй асьмушка мяса. Царства яму нябеснае за тое, што быў сапраўдны чалавек, кухар графаў Талстых, а не з Савета Здаровага харчавання. Што яны толькі вытвараюць у гэтым здаровым харчаванні — розуму сабачага не хапае спасцігнуць. Яны ж, гіцлі, са смярдзючае саланіны капусту вараць, а бедалагі нічога не ведаюць. Бягуць, ядуць, п'юць.

Якая-небудзь машыністачка атрымоўвае па IX разрадзе чатыры з паловай чырвонцы, праўда, любоўнік ёй фільдэперсавыя панчохі падорыць. Але ж колькі ёй за гэты фільдэперс здзеку стрываць трэба. Бо ён жа не звычайным ладам, а французскай любові патрабуе. Сволачы яны, гэтыя французы, між намі сказаць. Хоць і ядуць багата, і ўсё з чырвоным віном. Ага… Прыбяжыць машыністачка, бо за 4,5 чырвонца ў «Бар» не пойдзеш. Ёй і на кінематограф не хапае, а кінематограф адзіная ўцеха ў жаночым жыцці. Дрыжыць, крывіцца, а лопае… Падумаць толькі: за дзве стравы 40 капеек, а яны абедзве і пяці шастакоў не варты, таму што на астатнія 25 капеек заўгас украў. А хіба ёй гэтакі харч трэба? У яе верх правага лёгкага нездаровы і жаночая хвароба ад французскай любові, на службе з яе вылічылі, гнілым у сталоўцы накармілі, вось яна, вось яна… Бяжыць у падваротню ў любоўнікавых панчошках. Ногі халодныя, у жываце вурчыць, бо шэрсць на ёй як і на мне цяпер, а штаны яна носіць халодныя, адна карункавая прыблізнасць. Гэта ўсё з-за любоўніка. Надзень паспрабуй мультановыя, ён і заходзіцца: якая ты тоўстая!

Надакучыла мне свая Матрэна, намучыўся я з мультановымі штанамі, цяпер прыйшоў мой час. Цяпер я старшыня, і колькі ні накраду — усё дзеля жаночага цела, на ракавыя шыйкі, на Абраў-Дзюрсо. Таму што ў маладосці я папагаладаў, хопіць з мяне, а на тым свеце жыцця не існуе.

Шкада мне яе, шкада! Але самога сябе яшчэ больш шкада. Не таму што эгаіст, а таму што ўмовы няроўныя, гэтак гавару. Ёй хоць дома цёпла, а мне… Куды пойдзеш? У-у-у-у-у!..

— Цю, цю, цю! Шарык, а Шарык… Ты чаго скуголіш, бедны? Хто цябе пакрыўдзіў? Ух…

Ведзьма-мяцеліца заляскала варотамі і мятлой улупіла паненцы пад вуха. Спаднічку падняла да калень, паказала крэмавыя панчошкі і вузкую палосачку дрэнна памытай карункавай бялізны, задушыла словы і замяла сабаку.

Божа літасцівы, якое надвор'е… Уй… І жывот баліць. Гэтая саланіна, гэта ад саланіны! І калі ўсё скончыцца?

Паненка нахіліла голаў і кінулася ў атаку, прарвалася праз вароты, і на вуліцы пачало яе кружыць, круціць, быццам раскідаць, потым укруціла ў снежны віхор, і яна знікла.

А сабака застаўся ў падваротні пакутаваць ад скалечанага бока, прыціснуўся да халоднай сцяны, задыхнуўся і цвёрда вырашыў, што адсюль ужо нікуды не пойдзе, тут і здохне. Адчай знясіліў яго. На душы было гэтак горка і балюча, гэтак адзінока і страшна, што дробныя сабачыя слёзы, як болечкі, выкочваліся з вачэй і адразу ж высыхалі. На пакалечаным баку тырчалі скудлачаныя мёрзлыя камякі, а між іх відаць былі люта чырвоныя плямы ашпаранай скуры. Якія ж тупыя, дурныя, жорсткія кухары. «Шарык» — яна назвала яго… Які ж ён «Шарык»? Шарык — гэта значыць круглы, сыценькі, дурны, жарэ аўсянку, сын слаўных бацькоў, а ён кудлаты, даўганогі і пакусаны, валацуга паджары, бяздомны сабака. Але дзякуй і за добрае слова.

Дзверы праз вуліцу ў ярка асветленай краме ляпнулі, і з іх паказаўся грамадзянін. Менавіта грамадзянін, а не таварыш, і нават — дакладней — пан. Бліжэй — відочна — пан. Думаеце, мяркую па паліце? Глупства. Паліто цяпер многія з пралетарыяў носяць. Праўда, каўняры не такія, як былі, пра гэта і гаварыць нечага, але здалёк зблытаць можна. Вочы — во адметная рэч. Нібы барометр. Усё відаць — у каго пустая душа, хто ні з таго ні з сяго можа сунуць ботам пад рэбры, а хто сам усякага баіцца. Менавіта самага апошняга халуя і цягне часам цімануць за лытку. Баішся — і атрымлівай. Калі баішся, то гэтага і варты… р-р-р… гаў-гаў…

Пан упэўнена перайшоў у завірушным слупе вуліцу і рушыў да падваротні. Ага, на гэтым усё відаць. Гэты смярдзючае саланіны лопаць не будзе, а калі дзе-небудзь яе яму падсунуць, то ўчыніць гвалт, у газеты напіша: мяне, Піліпа Піліпавіча, абкармілі.

Вось ён усё бліжэй і бліжэй. Гэты есць уволю і не крадзе, гэты не будзе даваць ногца, але і сам нікога не баіцца, а не баіцца таму, што заўсёды накормлены. Ён ад разумовай работы пан, з французскай востранькай бародкай і сівымі пушыстымі вусамі, фацэтнымі, як у французскіх рыцараў, але пах ад яго прылятае разам з мяцеліцай дрэнны — бальнічны. І цыгарны.

Якое ж ліха, запытацца, ганяла яго ў кааператыў Цэнтрагаса?

Вось ён побач… Нешта шукае? У-у-у-у… Што ён мог купляць у задрыпанай крамцы, хіба не хапае яму Ахотнага рада? Што такое?! Кіл-ба-су. Пан, каб вы бачылі, з чаго гэтую кілбасу робяць, вы б і блізка не падышлі да крамы. Аддайце яе мне.

Сабака з апошняе сілы бяздумна папоўз на тратуар. Мяцеліца заляпала, як са стрэльбы, над галавой, узмахнула вялізнымі літарамі плаката «Ці магчыма абмалажэнне?».

Натуральна, магчыма. Пах абмаладзіў мяне, падняў з жывата, пякучымі хвалямі сцяў парожні двое сутак страўнік, пах, які перамог бальнічны, райскі пах пакрышанай каніны з часнаком і перцам. Чую, ведаю — у правай кішэні ў футры ў яго кілбаса. Ён нада мной. О мой валадар! Зірні на мяне. Я паміраю. Рабская наша душа, праклятая доля!

Комментарии:
Популярные книги

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Размышления русского боксёра в токийской академии Тамагава, 2

Афанасьев Семён
2. Размышления русского боксёра в токийской академии
Фантастика:
альтернативная история
5.80
рейтинг книги
Размышления русского боксёра в токийской академии Тамагава, 2

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Два лика Ирэн

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.08
рейтинг книги
Два лика Ирэн

Системный практик IV

Свиридов Олег
4. Системный практик
Фантастика:
попаданцы
рпг
уся
5.00
рейтинг книги
Системный практик IV

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Ты не мой BOY

Рам Янка
5. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой BOY

Отборная бабушка

Мягкова Нинель
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
7.74
рейтинг книги
Отборная бабушка

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Огни Аль-Тура. Единственная

Макушева Магда
5. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Единственная

Сам себе властелин 3

Горбов Александр Михайлович
3. Сам себе властелин
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
5.73
рейтинг книги
Сам себе властелин 3

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Провинциал. Книга 1

Лопарев Игорь Викторович
1. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 1