Сцэнарыст

на главную

Жанры

Поделиться:
Шрифт:

AnnotationДаўно, ледзь не ў даайфонаўскую эпоху, прынамсі, задоўга да Вялікага Каранціну і ўсяго, што затым пачалося, на базе нашай айчыннай, сусветна вядомай кінастудыі вырашылі стварыць нешта кшталту філіяла ці даччынага адгалінавання. Новая ўстанова павінна была займацца развіццём і папулярызацыяй выключна нацыянальнага кіно. Сказана – зроблена. З назвай доўга не мудрылі, назвалі проста: “FilmBell”, што значыла – фільм прыгожы; падвойная італьянская “эл”, на думку маркетолагаў, прыўносілі сюды павевы вялікага Феліні.

Андрэй Федарэнка

СЦЭНАРЫСТ

Раман

1

Даўно,

ледзь не ў даайфонаўскую эпоху, прынамсі, задоўга да Вялікага Каранціну і ўсяго, што затым пачалося, на базе нашай айчыннай, сусветна вядомай кінастудыі вырашылі стварыць нешта кшталту філіяла ці даччынага адгалінавання. Новая ўстанова павінна была займацца развіццём і папулярызацыяй выключна нацыянальнага кіно. Сказана – зроблена. З назвай доўга не мудрылі, назвалі проста: “FilmBell”, што значыла – фільм прыгожы; падвойная італьянская “эл”, на думку маркетолагаў, прыўносілі сюды павевы вялікага Феліні.

Аднак неўзабаве высветлілася, што, акрамя гэтай сімпатычнай, па прынцыпе інверсіі створанай назвы, дзве ўстановы нічым не адрозніваюцца, а падобныя адна да адной як дзве кроплі вады ці вось, як Оля і Яло. Абедзве мелі аднолькавую штатную структуру, адну і тую ж матэрыяльна-тэхнічную базу (так званы Смалявуд), для абедзвюх асноўнай крыніцай існавання з’яўляліся сумесныя руска-беларускія праекты.

“У Маскве цяпер не тое што здымаць – жыць нельга, – запэўніваў вядомы рускі кінадзеяч, – а тут проста рай: выдатныя натуры, вуліцы, а галоўнае – людзі, прафесіяналы кіно, акцёры другога плана, якіх можна наняць за мізэрную аплату; характэрныя славянскія твары, ніхто не гэкае і ўвогуле гавораць па-руску лепш за масквічоў”.

Апошняе было чыстай праўдай. У абедзвюх нацыянальных установах не гучала практычна ніводнага нацыянальнага слова. Напачатку “FilmBell” паводзілася, як і належыць адлюстраванню, цалкам прызнаючы сваю другаснасць. Ёй нават у рэкордныя тэрміны, за адно лета, удалося зняць паўнаметражны фільм, само сабой, пра вайну. Каб усё было праўдападобна, здымалі не ў павільёне і не ў Смалявудзе, а выязджалі на натуру, ажно ў Рудабельскія лясы, куды нават немцы ў вайну ішлі-ішлі, ды так і не дайшлі і дзе стварылася на ўвесь перыяд акупацыі славутая партызанская Рудабельская Рэспубліка. Гэта быў той самы фільм, у якім партызаны гаварылі па-руску, а паліцаі – па-беларуску. Героі актыўна выкарыстоўвалі лексіку сучасных дарожных войнаў: “ты чё творишь?!”, “ну всё, ты попал! – мажь лоб зеленкой”. Група беларускіх партызанаў ехала на дрызіне і спявала задушэўным хорам: “За Россию-матушку – постоять, за Россию-матушку – всё отдать”. Мясцовыя жыхары – беларускія сяляне, пілі чай з самавараў (якіх у Беларусі зроду не было, як не было і звычкі піць чай), “окалі” і “токалі”: “Схожу в Минск-то, на разведку”. Камандзір беларускамоўных паліцаяў кідаў падначаленаму: “Выканаеш заданне – набяры!” На жаль, ці на шчасце, гэты неверагодны фільм так і не выйшаў у пракат. Пяць мастацкіх саветаў не адважыліся яго зацвердзіць з прычыны поўнай бездапаможнасці, і ён ціха, назаўсёды лёг на пыльную паліцу архіва.

Аднак мала-памалу “FilmBell” падрос, агледзеўся і скеміў, што да чаго. Спачатку нясмела, затым усё гучней, усё больш упэўнена ён пачаў падаваць уласны голас, прэтэндуючы на той ці іншы выгодны праект. Пакрысе паміж дзвюма кінаўстановамі сапраўды ўзнікла канкурэнцыя, як і планавалася спачатку, толькі зусім не творчая – усё круцілася вакол самых банальных грошай: як лепш іх асвоіць і “распілаваць”. Пачаліся спрэчкі, узаемныя крыўды, пайшлі непазбежныя ў такіх сітуацыях судовыя разборкі. А тут яшчэ ў “FilmBell” аказаліся надзвычай спрытныя юрысты і так павялі справу, што неўзабаве ўжо немагчыма было разабраць, хто асноўны, хто другасны (як у тым фільме, дзе цень выйшаў з-пад улады гаспадара і зажыў уласным жыццём, а потым увогуле запанаваў над ім), – і вось ужо той, сапраўднай студыі давялося апраўдвацца і даказваць сваю першаснасць.

Адных толькі заказчыкаў “музыкі”, рускіх кінабратоў, усё задавальняла. Яны спакойна сабе падзялялі і ўладарылі і карысталіся міжусобіцай, часткова падаграваючы яе, каб не патухла.

Неяк у канцы зімы ў Мінску здымалі чарговы серыял з маскоўскага жыцця. Не абышлося без накладак. У адзін час на адной і той жа вуліцы вяліся здымкі яшчэ двух праектаў: пра міліцэйскую аўчарку, якая да болю нагадвала аўстрыйскага “Камісара Рэкса”, і пра вайну – масоўка, нямецкая форма,

усё сур’ёзна. Групы сутыкаліся, перашкаджалі адна адной, сварыліся. Але працэс патроху ішоў. У маскоўскім серыяле ўсе “размоўныя” ролі дасталіся рускім акцёрам; нават бабулек, якія па-мыцішчанску пілі чай з самавара, прывезлі адну з Кастрамы, другую з Разані. Нашыя ж мясцовыя беларускія “прафесіяналы кіно” перабіваліся ролямі безгалосымі, выступалі ў масоўках, статыстамі; адзін малады рэжысёр у якасці каскадзёра скакаў на поўнай хуткасці з электрычкі.

Але незадаволеных не было. Ніхто ні на што не наракаў. Усе ведалі сваё месца і, прынамсі, знешне, на словах, ахвотна падтрымлівалі меркаванне пра саміх сябе як пра рахманых, ціхіх, нібыта баяліся парушыць гэты шаблон і тым пакрыўдзіць, а то і раззлаваць капрызных братоў (а злавацца тыя ўмелі; напрыклад, адзін ці то рэжысёр, ці прадзюсар крычаў па тэлефоне: “Я уже не могу слышать ваши бредни, другого слова не нахожу – бредни о вашей якобы самостоятельности!”).

Нарэшце здымкі скончыліся, кінагрупа хутка знялася з месца, балазе, збіраць асабліва не было чаго, толькі апаратуру, а рэквізіты і дэкарацыі мясцовыя. На пероне каля цягніка “Мінск – Москва” галоўны рэжысёр серыяла нарэшце апынуўся хоць на пяць хвілін у нязвыклай адзіноце. Ён любіў гэты пах мазуты і гары, гудзенне цеплавозаў, звон рэек, камяні паміж шпалаў. Яму падабалася жывая мітусня вакзала, хаатычны рух яго, шум, абвесткі, якія будзілі ўяўленне пра іншыя гарады і другое жыццё. Ён прагульваўся па пероне і думаў не пра серыял з маскоўскага жыцця, гэтую падробку, а пра свой сапраўдны фільм, які здымаў ужо гадоў дзе­сяць і якім спадзяваўся не проста здзівіць, а скалануць свет. Серыяльныя меладрамы – гэта так, ні аб чым, практыкаванні ў стральбе. Яны здымаліся дзеля хлеба надзённага. А вось той фільм, амаль патаемны, прызначаны для закрытых паказаў на фестывалях, быў сапраўдным – і чаго толькі ў ім не было! Была сцэна, у якой нават запрошаная нямецкая порнаактрыса, далёка не святая, наадрэз адмовілася ўдзельнічаць; быў эпізод, пасля прагляду якога Міністэрства культуры рашуча запатрабавала вярнуць назад грант, які неабдумана само ж і выдала.

Цяпер, прагульваючыся на пероне мінскага вакзала, рэжысёр з горыччу, але і не без гонару, думаў: “Крывадушнікі! Вашыя ваенныя фільмы – крывавыя мясарубкі, дзе людзей рвуць на кавалкі, рэжуць, катуюць, гэта паказваецца ўсім, ад старога да малога, без абмежаванняў… Ну, нічога. Даведаецеся з Берлінарыя, што такое сапраўднае кіно”.

Ён зайшоў у вагон, цягнік крануўся і змяніў яго думкі. Ён глядзеў у вакно і ненадоўга развітваўся з гэтым дзіўным горадам. Харошы горад, добрыя людзі, хоць і наіўныя, спозненыя, якія захраслі ў мінулым стагоддзі, завіслі ў мілай патрыярхальнасці. Ад сацыялізму адарваліся, да капіталізму не прыйшлі. Не здольныя ні на што вялікае, але і на нізкае таксама, у адрозненне ад нас, рускіх. У нас усё крайнасці: рэвалюцыя, дык такая, каб свет здрыгануўся, капіталізм – каб мароз бег па скуры. Падышоў ззаду аператар:

— Знаёмая дзяўчына з Мінска кажа, што вельмі смешна глядзець фільм пра Маскву, пазнаючы ўласныя школы, вуліцы, завулкі.

– Мне на яе месцы не смешна, а крыўдна было б. Дарэчы, – успомніў рэжысёр, – на тым кадры, дзе праезд па вуліцы Карла Маркса… Трэба нешта памяняць. Каб не было відаць, што Мінск.

– Падмалюем збоку Астанкінскую вежу, – адказаў аператар, замоўк і таксама пачаў глядзець у вакно.

2

У танным рэстаранчыку за сталом каля вакна сядзелі двое мясцовых, гэтак званых “прафесіяналаў другога плана”, якія часова прыляпіліся да “FilmBellа” і падпрацоўвалі там. Адзін малады – рэжысёр (той самы, які скакаў з электрычкі), другі пажылы – сцэнарыст-літапрацоўшчык. Перад імі стаяў графінчык каньяку і ляжала адна на дваіх вялікая плітка шакаладу.

Пажылога звалі Іван Барысавіч Вечка. Яму было за шэсцьдзесят. Ён нібы перанёсся машынай часу з сямідзясятых гадоў мінулага стагоддзя, бо і адзеннем, і знешнасцю падобны быў на колішняга настаўніка матэматыкі ці на сярэдняй рукі паэта-песенніка, у якога неўзабаве юбілей. Цёмны пінжак, светлая вадалазка пад горла (за апошні час мода зрабіла кола і вярнулася, і тое, што некалькі гадоў назад выклікала б здзіўленне і, можа, нават жаданне паморшчыцца ад безгустоўнасці, цяпер было да месца), акуляры ў вінтажнай аправе, кароткая, з падбрытымі скронямі прычоска – і хіба толькі рукі, вялікія, з шырокімі, як карасі, далонямі, больш прыдатнымі да касы і сякеры, чым да ручкі і клавіятуры кампутара, сведчылі, што вясковыя гены пальцамі не раздушыш.

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Ученичество. Книга 2

Понарошку Евгений
2. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 2

Безродный

Коган Мстислав Константинович
1. Игра не для слабых
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Безродный

Неудержимый. Книга XVII

Боярский Андрей
17. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVII

Вечная Война. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
5.75
рейтинг книги
Вечная Война. Книга VII

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Его огонь горит для меня. Том 2

Муратова Ульяна
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия

Варлорд

Астахов Евгений Евгеньевич
3. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Варлорд

Лорд Системы 13

Токсик Саша
13. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 13

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Темный Кластер

Кораблев Родион
Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Темный Кластер

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка