Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сьцяна (аповесцi, на белорусском языке)
Шрифт:

– Не спалi?

– Ну. Як зьмерклася, прыехалi вашыя. Ну, з асобага аддзелу, сказалi. Мяне прагналi ў вэстыбюль, а самi там да чатырох гадзiнаў яго дапытвалi.

– Во як! Але завошта?

– А хто iх ведае. I мне доктар Шарф нiчога не сказаў. Фраў Сабiна плакала...

– Ну, а ты? У цябе яны пра што-небудзь пыталiся?

– Ад мяне адабралi падпiску, што буду маўчаць.

– Во як!

Гэта было горш. Зрэшты, я ўжо ведаў, што там, куды лезьлi гэтыя, i не магло быць добра. Ну, але хай гэта ў нас - у войску, у тыле. Ды пры чым тут аўстрыякi? Пры чым нарэшце Франя? Ужо яна навошта iм спатрэбiлася? Цi чым не дагадзiла? А можа, яна замiнала iм у нейкай iх цёмнай справе?

Хаця, заспакойваў я сябе, да таго патрэбна быць гатовым. Усё ж у гэтых малойчыкаў свае, спэцыфiчныя абавязкi, якiх простым людзям нiколi не зразумець. Найперш шукаць ворагаў. Але няўжо ж i гэты стары прафэсар бiялёгii - таксама вораг? Шпiён? Дывэрсант? Цi можа, яны самi вярбуюць шпiёнаў? Але як жа ў такiм выпадку тут заставацца Франi?

– А доктар Шарф не фашыст?

– Ну, што ты! Ён ня любiць фашыстаў - страх! Бывала, у Гановэры, як бяжым у бомбасховiшча, дык ён груба лае iх. Вакол усё грукоча, нiхто нiчога ня чуе..

– Як нiхто ня чуе, можна i палаяць, - сказаў я.
– А ты сядай побач, во тут, ля мяне.

Неяк нерашуча Франя прысела ў куточку канапы. Настрой яе зноў, здаецца, рабiўся мiнорны, яўна заклапочаны. Яе захапiла перажытае. Я быў настроены iнакш, але таксама радасьць мая панiкла. Франя мiж тым пачала расказваць.

– Там жа бамбiлi кожную ноч. Алярмы гэтыя зь вечару да ранку. У горадзе пекла, усё гарыць ды рушыцца. Немцы ратуюцца ў бомбасховiшчах. Было, што i бамбасховiшчы рушылiся, i ўсе гiнулi. Як пачнецца, мы адразу - у склеп. Да таго ў мяне ўсё ўжо нарыхтавана - тэрмас, пледы. Сядзiм, яны там моляцца. Я, як умею, таксама.

– А што ў iх - свой дом!

– Не, кватэра. У вялiкiм доме. Праўда, i кватэра немалая, а я адна пакаёўка. I за кухарку. Работы процьма. Але я старалася. Сьпярша прыглядалiся да мяне, як што ўмею. Я i праўда, ня шмат умела. Але вучылася. Хацела дагадзiць. Бо як жа iначай жыць у чужых? Трэба дагаджаць. Так мама заўсёды казала. Ну што зраблю ня так - ня лаялi, не каралi, як некаторыя. Вучылi. Фраў Сабiна спакойна раскажа, пакажа. Што, я тыя дзьвярныя ручкi дома калi начышчала? Ды ў нас iх i не было, такiх блiскучых. Сьпярша мне пра тое сказалi, паказалi. Ну, а пасьля я ўжо i сама рупiлася. Каб было чыста i прыгожа. Дома нiколi так не было.

На цеснай канапцы Франя сядзела блiзка ад мяне, але я пасунуўся яшчэ блiжэй, i яна не адхiнулася. Мае свавольныя рукi яна перахапiла ў свае i цесьненька трымала iх на каленях.

– Дык ты ў iх за прыслугу?
– з затоеным папрокам сказаў я.

– Ну, ведама. А для чаго ж яны мяне ўзялi. Але розная прыслуга бывае, i розныя гаспадары. У Гановэры цераз вулiцу жыла Клава, таксама остаўка. Дык кожны дзень плакала ад сваёй гаспадынi. Загiнула ў бамбёжку. Малако кiпяцiла, быў налёт, колькi хвiлiнаў трэба было пачакаць, каб малако закiпела малому. Спазьнiлася ў сховiшча, ну i завалiла. I малога таксама. А мацi таго ўцалела. Справiлася з шостага паверху ўнiз. Як наш дом развалiўся, вылезьлi мы на вулiцу з пустым тэрмасам i адным пледам. Болей нiчагусенькi - нi дома, нi маёмасьцi. Што рабiць? Iншыя б сябе ратавалi, а мае безь мяне нiкуды. Трохi часу разам жылi ў нейкай канторы, пасьля ў салдацкiм бараку. Пасьля прыйшлi дакумэнты з Аўстрыi, i яны паехалi. Мяне таксама ўзялi. Грошай амаль не было, фраў заклала ў банк свае завушнiцы, брошку. Тут, праўда, спадчыну атрымалi.

– Ну добра, - сказаў я.
– А мова? Дзе ты так навучылася па-нямецку? У школе?

– Трохi ў школе, праўда. Але ў асноўным тут. Здольная была, умела слухаць. Слых добры маю. Зноў жа фраў Сабiна трохi разумее па-польску.

– А ты што - таксама ўмееш па-польску?

– Трохi ўмею, ага. Мама ж каталiчка, з майго ж iмя вiдно. А ў нас каталiкi, хоць i беларусы, а разумеюць па-польску. Ты пасядзi тут, выпусьцiла мае рукi Франя.
– Я зараз.

Яна зьнiкла ў прыцемках люка, зьнiзу пачуўся мяккi стук яе пятак па дошках-прыступках, i недзе нягучна бразнулi дзьверы.

Я ўстаў з канапкi, аглядзеў праз шыбкi гарадзкое навакольле. Па дарозе з-за вугла паўразбуранага дома, дзе я так ганебна пляснуўся з ровара, хутка праiмчаў знаёмы трафейны "хорх", на якiм езьдзiў наш "сьмершавец", i я з прыкрасьцю падумаў: чаго ён тут гойсае? Хоць вайна канчаецца, а гэтым няма спакою, усё нешта шчыруюць, уведваюць, мабыць, нешта камусь рыхтуюць. За сябе ўвогуле я быў спакойны, здаецца, вялiкiх грахоў ня меў. На акупаванай тэрыторыi ня жыў, з харкаўскага акружэньня выйшаў не адзiн, а з групай, i тое "злачынства" было ўжо добра дасьледавана "сьмершам" i, пэўна, здадзена ў архiў. Але, мабыць, гэтак жа думаў i камандзiр узвода сувязi Ляжнеўскi, якога месяц таму рэпрэсаваў "сьмерш". Той, выпiўшы, даў сабе волю паразважаць наконт "несправядлiвасьцi" да акружэнцаў, якiх пасьля вызваленьня спрэс накiроўвалi ў штурмбат. Сам апынуўся праз тое ў штурмбаце, i нiхто з нас яго болей ня бачыў.

Над гарадком вечарэла, горы паволi асядалi ў цень, толькi сьнегавыя вяршынi яшчэ блiшчэлi здалёк сонечным водсьветам. На фоне блакiту вечаровага неба той бляск рабiўся надзвычай выразным, набываў перад ноччу сiлу. Як добра было б сядзець тут зь мiлым дзяўчом да ночы, ды i ўночы таксама. Слухаць яе, адчуваць i - кахаць. Каб не вайна. Але калi б не вайна, дзе б я сустрэў яе? Дзiўна, але менавiта вайна зьвяла нас тут, наводдалi ад радзiмы, сярод гэтае альпiйскае прыгажосьцi. Як бы i не разьвяла таксама, - раптам падумалася мне.

Амаль нячутна ў вежу паднялася Франя, штосьцi прынесла ў руках. Разадрала ўпакоўку i паставiла на канапу невялiчкi пакуначак.

– Во, частуйся, Мiця. Акурат, як нашыя да вайны.

То былi цукеркi, знаёмыя зь дзяцiнства "падушачкi". Мабыць, ня дужа сьвежыя, некаторыя пазьлiпалiся, i Франя аддзiрала iх па адной, частавала мяне. Сапраўды, не зважаючы на ня надта апэтытны выгляд, цукеркi, як i ў дзяцiнстве, былi салодкiя i пахкiя.

– Сорак капеек сто грамаў. Прыпамiнаеш?

– Прыпамiнаю, - сказаў я.
– У сельмаг бегалi на перапынку.

– А яшчэ былi iрыскi...

– Дык усё ж, адкуль ты родам?
– папытаўся я.

– Ды зь Менску. Там i нарадзiлася.

– I даўно адтуль?

– Зь Менску даўно. Зь Менску ж я сьпярша перабралася ў Чэрвень, адтуль ужо ў Нямеччыне апынулася. Ды тут, каб не пашэнцiла, прапала б. Як прапалi мае дзяўчаты.

– Дзе прапалi?

– А на хiмiчных заводах у Руры. Паатручвалiся i пагiнулi. Усе чацьвёра чэрвеньскiх.

– А ты?

– Ведаеш, тут, можа, лёс такi. Можа, якая выпадковасьць. Гэта ж як мы прыехалi ў нейкi гарадок ля Гановэра, нас пачалi разьмяркоўваць. Ну, пастроiлi ў шарэнгу, прыйшло нейкае начальства - у форме i ў цывiльным - хто якiя, мы тады мала разьбiралiся. I пачалi перабiраць, каго куды. Але сьпярша прыйшлi вайскоўцы, як пасьля аказалася, афiцэры зь вэрмахту. Яны былi ў водпуску з фронту, i iм дазвалялася выбраць у свае сем'i абслугу. А я была самая маленькая, схуднелая за дарогу, бедна апранутая. Стаю, ледзьве дыхаю... Перад тым ня спалi тры ночы, пакуль нас мутузiлi па станцыях, згаладнелыя. А яны iдуць - сытыя такiя, здаровыя бугаi, два ў эсэсаўскай форме i трэцi - афiцэр вэрмахту, малады юнак, танкiст. Тыя павыводзiлi дзяўчат, што здаравей, ну, рослых, дужэйшых. А я стаю самая апошняя. I во гэты вэрмахтаўскi лейтэнанцiк прайшоў раз, ды, мусiць, яму ўжо не хапiла дужэйшых. Тады ён вяртаецца i да мяне - "ком", кажа. Я ледзь не самлела, так ён холадна паглядзеў на мяне, i голас такi, чыста салдацкi, бы на пляцу. Выйшла. I мяне аформiлi ў гэтую во сям'ю доктара Шарфа. А той афiцэр быў iхны сын Курт. Дома ён зусiм не такi страшны аказаўся, як там выглядаў - ветлiвы i цiхi. I надта ўжо сумны. Праз два днi паехаў на фронт, а праз два тыднi загiнуў у танку. Як падумаць, дык ён выратаваў мяне. Каб ня ён, атруцiцца б i мне на той хiмii.

Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу

Особняк Ведьмы. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Особняк
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Особняк Ведьмы. Том 1

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Власть силы-1

Зыков Виталий Валерьевич
5. Дорога домой
Фантастика:
фэнтези
8.11
рейтинг книги
Власть силы-1

Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Смертник из рода Валевских. Книга 1

Маханенко Василий Михайлович
1. Смертник из рода Валевских
Фантастика:
фэнтези
рпг
аниме
5.40
рейтинг книги
Смертник из рода Валевских. Книга 1

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Сахар на дне

Малиновская Маша
2. Со стеклом
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
7.64
рейтинг книги
Сахар на дне

Огненный князь

Машуков Тимур
1. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь

Не грози Дубровскому! Том IX

Панарин Антон
9. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том IX

Сфирот

Прокофьев Роман Юрьевич
8. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.92
рейтинг книги
Сфирот

Если твой босс... монстр!

Райская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!