Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сьцяна (аповесцi, на белорусском языке)
Шрифт:

– Гэта канечне. Прыгожае заўжды прыемнае.

– Галоўнае, што паверыць у прыгожую хлусьню заўжды надта лёгка. Яна сама на душу кладзецца. Вось ты сказаў - прыгожая, i я ўжо растала. Я ўжо за адно гэтае гатовая цябе пакахаць.

– Праўда?

– Ну, - адказала яна проста, як некалi казалi ў нас, i цiхенька засьмяяўшыся, прыгарнулася да мяне.

– Але ж я бяз хiтрасьцi. Ты ж i сапраўды прыгожая.

– Калi побач няма прыгажэйшай, - гарэзьлiва скончыла яна.

– Але ж ты яшчэ й разумненькая.

– Ну ўжо не. Я, можа, i была б разумная, калi б была шчасьлiвая. Няшчасная дзяўчына разумнай ня будзе. Гэта хлопцы на горы вучацца. А дзяўчыну гора зьядае. I розум яе, i прыгажосьць.

– Навошта дзяўчыне розум, калi ёсьць прыгажосьць?
– трохi жартоўна зазначыў я.

– Ну, ведаеш, розум - гэта ўсё ж адносная якасьць. Я недзе чытала, што каб паразумнець, трэба адчуць сябе дурнаватым. А ўвогуле розум - ня самае галоўнае ў чалавеку. Разумны можа быць i злачынца. Разумны для сябе.

– А што ж галоўнае?

– Чалавечнасьць, во што. Тое, што iдзе ад Бога, а не ад д'ябла. Цi ад малпы, як дарвiнiсты пiсалi. Усё ж у нас дужа мала боскага. Цi яшчэ не набылi, цi бальшавiкi адабралi. Аддзялiлi народ ад Бога.

– А ў немцаў хiба больш... боскага?

– Ведаеш, больш. Усё ж яны болей з Богам жылi. Зноў жа яны Бога шукалi. Пратэстанты, напрыклад. Ён быў iм патрэбны, казаў доктар Шарф. А мы свайго так i не знайшлi.

– Хай сабе яны i з Богам. А мы ўсё роўна iх перамаглi.

– Перамагчы, можа, i магчыма, - не адразу, падумаўшы, сказала Франя.
– Але цi магчыма бяз Бога жыць? Нiводзiн народ, нават самы адсталы, не жыве бяз Бога. Мабыць, гэта немагчыма. Бяз Бога, ён проста сам сябе зьесьць. Асаблiва прымiтыўны народ.

– Ну мы ж во не прымiтыўныя, а жывем бяз Бога i - нiчога. Ня зьелi яшчэ адзiн аднаго.

Франя трохi прымоўкла, зьбiраючыся з думкай, i сказала надта сьцiшаным голасам:

– Ведаеш, даволi пасьпяхова елi. Клясавая барацьба - хiба ня тое ж самаедзтва? Хаця нас, можа, ратуе, што нас многа. Ня надта хутка можна адзiн аднаго зьесьцi!

Я ўжо не пярэчыў, унутрана я пачаў зь ёй згаджацца. Я адчуў, што яна разумнейшая за мяне, хоць i ня надта прыемна было ў тым прызнавацца сабе. Усё ж я не лiчыў сябе дурнем - што-нiшто разумеў у жыцьцi, памятаў са школьнай гiсторыi ды й прачытаў трохi кнiжак. У размовах з такiмi, як я, не выглядаў дурнейшым за iншых. Але пра што былi тыя размовы? Пра нашую праклятую вайну, пра несправядлiвасьць начальства. Пра артылерыю ды нямецкiя танкi, як iх падбiваць. Пра жыцьцё мы наогул не гаварылi, можа таму, што яго ў нас яшчэ не было. Не было ў нашым кароценькiм мiнулым, а на будучае мы ня надта спадзявалiся. Нам часта было незразумела, як дажыць да вечара, дзе ўжо было разважаць пра Бога. А яна вось разважала. Усё ж я ня ведаў дзяўчат. Духоўнае сталеньне ў iх, мабыць, адбываецца iнакш, чым у хлопцаў. Усё ж яны нараджаюцца не для вайны - для жыцьця. Якое для хлопцаў - заўжды праблема. З Богам цi безь яго.

Тое, што я пачуў, уражвала не адным толькi выказаным ёю. Было там штось малапрыемнае для мяне - усё гэта яе партызанства ў атрадзе асобага прызначэньня. Але я падумаў, што гэтак па шчырасьцi расказаць можа толькi даверлiвая натура. Я ўжо ведаў, якiя бываюць хамы i жлабы сярод нашага брата-вайскоўца, меў уяўленьне пра тых начальнiкаў, якiя i ў войску налаўчылiся ваяваць чужымi рукамi. За кошт чужых жыцьцяў. У партызанах тым болей. У партызанах, расказвалi некаторыя, хто там быў, для начальства наогул рай - рабi што хочаш. Камандаваньне далёка, аж у Маскве, па радыё вешай яму локшыны на вушы - ня прыйдзе, не праверыць. Во i рабiлi подзьвiгi з гэткiмi во дзяўчаткамi, якiх па адной i дзясяткамi кiдалi ў пашчу вайны. Новых заўжды хапала - яны любiлi радзiму i ляцелi на вайну, бы матылькi на агонь.

– Ведаеш, я ж таксама Богам ня надта цiкавiлася, - сказала Франя. Выхоўвалася ж ваяўнiчаю атэiсткай. Аж покуль во тут, у Нямеччыне, не пабыла на iмшы. Як пачула арган ды сьпевы "Авэ Марыю", усё ўва мне перавярнулася. I я зразумела - раптам i назаўжды - Бог ёсьць. Яго проста ня можа ня быць. Нягледзячы на ўсё жахлiвае на зямлi.

Што ж, можа й так, думаў я. Шкада, што тое да мяне яшчэ не дайшло - раней дайшло да яе. Моўчкi я прыгарнуў да сябе дзяўчыну, i яна не адхiнулася. Здаецца, яна ўжо давяралася мне, хаця штосьцi яшчэ не да канца адоленае стрымлiвала яе адказаць на мае пяшчоты. Але пяшчота гоiць усё, мабыць, пачала яна гаiць i Франiна гора. Нясьмела яшчэ, з далiкатнай стрыманасьцю яна пацалавала мяне i зьнерухомела. Я зьнерухомеў таксама.

Гэта быў мой першы пацалунак, дагэтуль нiводная зь дзяўчат не цалавала мяне. Ды й я таксама. Я быў удзячны лёсу, што ён падарыў нам гэтую пару на зыходзе дня. Падумалася, можа, падорыць i шчасьлiвую ноч? Я адчуваў сябе дужым, удачлiвым i пачаў даваць волю рукам. Яна, падобна было, хмялела ў маiх абдымках, маўчала, толькi цалавала мой твар. А пасьля i зусiм расслабiлася, аддаючыся на маю хлапечую ўладу.

– Любая...

I раптам страпянулася, спрабуючы вырвацца з маiх абдымкаў.

– Ня трэба! Пашкадуй мяне. Потым... Я ж сiрата...

Тыя словы раптам ацьверазiлi мяне, i я адхiснуўся. На самой справе, што ж гэта я? Як жа я? Я ж кахаю яе.

– Я ж нiкога яшчэ не цалавала, Мiцечка. Цябе першага. Пашкадуй мяне.

Ну ведама, я ж цябе не пакрыўджу. Я добры. Я справядлiвы, бо я кахаю цябе...

– Любая!..

Я адчуў, яна не давяраецца iнстынктам, не дае заснуць розуму. I ашчаджае мяне. Усё ж я не такi, як тыя, што траплялi на яе шляху. Я кахаю яе i шкадую. Найперш, можа, шкадую. Цi не - найперш кахаю. А каханьне - заўсёды сiла, так мне здавалася...

Глухi грукат у дзьверы не адразу данёсься ў нашую шкляную вежу, сьпярша падумалася, што гэта дзесьцi страляюць. Але Франя нядобра напружылася ў маiх руках i ўскочыла.

– Мiця!!

– Гэта за мной, - здагадаўся я.

Як не скруцiўшы сабе галаву па цёмнай i стромкай лесьвiцы, я скацiўся ўнiз, навобмацак знайшоў у вэстыбюлi дзьверы, у якiх гулка грукаталi знадворку.

– Таварыш лейтэнант!..

Франя ледзьве ўправiлася зь цяжкiм засовам, а як адчынiла дзьверы, i я выскачыў на цёмны падворак, Кананок абвясьцiў:

Популярные книги

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Генерал Скала и ученица

Суббота Светлана
2. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Генерал Скала и ученица

Шведский стол

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шведский стол

Восход. Солнцев. Книга VIII

Скабер Артемий
8. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VIII

Темный Кластер

Кораблев Родион
Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Темный Кластер

Этот мир не выдержит меня. Том 1

Майнер Максим
1. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 1

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Искатель боли

Злобин Михаил
3. Пророк Дьявола
Фантастика:
фэнтези
6.85
рейтинг книги
Искатель боли

Осторожно! Маша!

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.94
рейтинг книги
Осторожно! Маша!

Я снова граф. Книга XI

Дрейк Сириус
11. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова граф. Книга XI

Приручитель женщин-монстров. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 4

Эфир. Терра 13

Скабер Артемий
1. Совет Видящих
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эфир. Терра 13

Последний попаданец 8

Зубов Константин
8. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 8