Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сьцяна (аповесцi, на белорусском языке)
Шрифт:

– Аднак гiсторыя!
– сказаў я, уражаны гэтым аповедам.
– Можа, табе i пашэнцiла.

Франя спахмурнела i хвiлiну роўненька сядзела, апусьцiўшы на каленi маленькiя, з вострымi локцямi рукi.

– Можа, адной мне i пашэнцiла. I я ўсё думаю: як бы чаго ня сталася. Усё ж шчасьце, яно падманлiвае. Гэта няшчасьце - назаўсёды. Я тут кожны дзень бяды якой чакала, ну, думаю, няўжо ж мне i далей будзе так шанцаваць?

– Цяпер ужо можна не баяцца. Скончыцца вайна, дамоў вернесься. Цi ты iначай думаеш?
– запытаўся я i насьцярожыўся, чакаючы яе адказу. Франя ўздыхнула.

– Хто ж ня хоча дамоў. Але што дома? Каб жа ён быў хоць, той дом. Ды i аднаклясьнiкаў - нiкога ж не засталося. Як во жыць сярод незнаёмых? I тут незнаёмыя, i там незнаёмыя...

Ну, ведама, зьявяцца новыя знаёмыя i нават сябры, гэта я ведаў па сабе. Але аднаклясьнiкаў, сяброў дзяцiнства ўжо, мабыць, ня будзе. Тое ўжо адрэжацца назаўжды. Мабыць, кепска жыць з адрэзаным дзяцiнствам? Я неяк пра тое ня думаў. Франя ж во думала...

Здаецца, неўпрыкмет за гаворкай мы скончылi той цукеркавы пакуначак. Я пасунуўся яшчэ блiжэй, i Франя не адсунулася - ужо не было куды.

– Бедная дзяўчынка!
– шчыра вымавiлася ў мяне з самай душы i нечакана для сябе я пацалаваў яе ў шчаку. Франя на момант зьнерухомела i раптам скаланулася ўсiм целам у незразумелым бязгучным плачы.

– Ну што ты! Ну што ты!
– ледзьве не спалохана казаў я, усё цалуючы яе мокры ад сьлёз твар, i яна не адхiлялася, не ўнiкала маiх вуснаў. Аднак патроху марудна спакайнела i раптам бездапаможна ўсьмiхнулася празь сьлёзы.

– Ты прабач мне...

– Ну нiчога, нiчога...

Я i яшчэ цалаваў яе, каб неяк суняць яе боль i выказаць глыбiню маёй да яе пяшчоты.

– Я ўжо сто гадоў... Сто гадоў ня плакала. Знаеш, ня кепска яны да мяне адносяцца, але ж не магу я паскардзiцца iм. Цi заплакаць. Два гады на адзiноце. Душа змарнела, i во раптам ты. Трэба было... Прабач, Мiця.

– Я разумею. Ну, супакойся...

Усё ж патроху яна сунялася, прыгладзiла далонькай сваю прычоску, i стала для мяне яшчэ больш блiзкай i жаданай.

– Гэта ж трэба!
– усё чамусьцi зьдзiўлялася Франя.
– Няшчасная мая мамачка. Каб яна дажыла да гэтага часу. Усё выбiрала мне хлопцаў, ды гэтак прыдзiрлiва. Калi з кiм прайдуся, дык яна: то надта даўгалыгi, то кароткi, то сьмешна шморгае носам. А той малапрыкметны, той не камсамолец. Ты ж, мабыць, член партыi?

– Яшчэ не, - сумеўся я.
– Але камсамолец. А што мама - парцейная?

– А то як жа!

– А бацька?

– А бацька вораг народа. У трыццаць восьмым пасадзiлi i прапаў. Мама адмовiлася пасьля ад яго. Мне па сакрэту сказала, што тое - дзеля нашага паратунку. Тады шмат хто гэтак рабiў. Яно й зразумела: яшчэ маладая, прыгожая. I ўсё роўна не ўбераглася - сябе загубiла.

– А бацька - якi кiраўнiк быў?

– Бацька...
– Франя памарудзiла з адказам, мабыць, гаварыць пра бацьку было ёй ня проста.
– Бацька ў органах працаваў. Яшчэ ад рэвалюцыi. Ён жа зь Дзяржынскiм у адной турме сядзеў.

– Во як!

– Ну. Дзяржынскi яго i ў Менск накiраваў. Працаваў дзень i ноч, мы яго й ня бачылi. Толькi раз неяк быў выходны цi якое сьвята, ня памятаю. Дык паехалi на рэчку, рыбу вудзiць. Праўда, вудзiў адзiн татачка, мама на лужку кветкi зьбiрала, а я бегала па водмелi, малькоў разганяла. Бы гуляла зь iмi. Так мне гэта спадабалася, ведама, малая была. Пасьля ўсё прасiла бацьку - зьезьдзiм яшчэ. Ён абяцаў, але ўсё было неяк. Некалi i некалi. А адзiн раз кажа: сёньня на працу не iду, i сеў на ложак, сядзiць. Смутны такi. Я пачала прыставаць: паедзем на рэчку. А ён кажа: не, ужо не паедзем. Даседзеў так да начы, а ноччу яго i ўзялi. Так я болей i не пабачыла рэчку.

Шэрае сутоньне ахутала вежу i навакольле, ужо ня стала вiдаць нi ўскраiны гарадка, нi гор, нi дарогi. Не вiдаць было i маiх пазыцыяў. Гарадок патануў у змрочным тумане, толькi дымы ад пажарышчаў бялявымi космамi мкнулi кудысь над руiнамi.

– I я сваiх з сорак першага году ня бачыў. Ня ведаю, цi жывыя, - сказаў я, пранiкаючыся яе клопатам.

– Маму ж немцы павесiлi. У Менску. Як партызаны iхнага гаўляйтара падарвалi, дык немцы пачалi хапаць падпольшчыкаў. Ну якраз i маму маю. Павесiлi ў сквэры.

– А ты ж як?

– А я? Кепска я. Жылi на кватэры ў Грушаўскiм пасёлку, ну, пасьля мацi засталася адна. Кватэрная гаспадыня, праўда, неблагая была кабета. Але ў самой трое малых, мужа няма. Харчу нiякага. Прывезла з раёну мех бульбы, хутка яго зьелi. Прадалi, што было можна прадаць. Я апошнiя рукавiчкi прадала, што перад вайной мама зьвязала. Можа б як i далей бавiлi час, ды на бяду да суседзяў сталi на кватэру два палiцаi. Ну i адзiн, Вiнцэсь, стаў заходзiць. П'янтос такi, брыдкi i нахабны, не было ад яго паратунку. Прыб'ецца калi, сядзiць да поўначы, балбоча невядома што. А то пачне прыставаць. Я ўжо адшывала яго, як умела, ды й гаспадыня старалася - нiчога не памагае. Закахаўся, кажа.

– Ну, ведама, прыгожая дзяўчына...

– Нiякая не прыгожая. Гэта цяпер трохi, а тады, бы брыдкае качанё.

– Ну ладна, ладна, - з раўнiвай ноткай сказаў я.
– Не прыбядняйся.

– Я й не прыбядняюся. А тады... Тады цётка Мар'я кажа: давай адвязу цябе да дзядзькi на вёску. У таго адна дачка, твая аднагодка, будзеце разам. Пакуль зiма скончыцца. А там паглядзiм, можа, i вайна замiрыцца. Неяк у нядзелю паехалi на санях - далёка, аж у Чэрвень, а там яшчэ кiлямэтраў шэсьць, прыехалi ўжо ноччу, пастукалiся ў вакно. Дзядзька пусьцiў, гаспадыня яму пачала тлумачыць, пасьля прасiць. Я ўсё гэта слухаю... Неяк упрасiла, назаўтра паехала. А я засталася. Незнаёмая, чужая ў чужых людзей. Зоська i праўда, амаль мая аднагодка, шаснаццаць гадоў. Ну, з гэтай мы быццам сышлiся, нiчога была дзеўка, ня злая. Толькi недалёкая, страх. Да вайны скончыла шэсьць клясаў, а да хлопцаў цягнулася, бы да магнiту. Так да вясны дабылi. А вясной загуло ў навакольлi - прыйшлi партызаны. Сталi ў нашу вёску наведвацца, наладжваць сувязi. Ну i некаторых хлопцаў сагiтавалi, а за iмi i дзевак. Зоська засталася, бацька не пусьцiў. А мяне не пушчаць не было каму, пабегла зь дзяўчатамi. Пачалося лясное жыцьцё. Атрад "Бальшавiк" называўся, камандзiр - былы пагранiчнiк, прозьвiшча Сокал. Днi праз тры ставяць мяне ў каравул - на ўзьлеску ля кладкi, вiнтоўку далi, настрашылi наконт пiльнасьцi. Ноччу стаю, баюся. А тут прыходзiць каравульны начальнiк, таксама з пагранiчнiкаў - на праверку. Праверыў, я ўсё правiльна адказала, а ён не iдзе назад. Тое ды гэта, бачу, пачынае самым нахабным чынам. Што мне рабiць? Крычаць, цi што? Крычаць нельга. Неяк той раз ад яго выбавiлася, сказала: пажалюся камiсару. Адчапiўся. Вядома ж, нiкому скардзiцца не пайшла, дык неўзабаве ўсё пачалося па-новаму. I хто - сам камандзiр атрада. Не адмовiшся ж, калi загадвае куды iсьцi. Iдзеш, а ён з ад'ютантамi сьледам. Вярнуся, а ён: пачаму не спалняеш загад? За неспалненьне загаду - расстрэл на месцы. Пасьля пераходу ляжам дзе стомленыя на хвойным лапнiку, адразу ў сон. А ён ноччу падкочваецца, ну i... Як закрычу! Тады лаецца: пачаму дэмаскiруеш групу? За дэмаскiроўку групы - расстрэл. Гэта былi нейкiя не такiя, як iншыя, партызаны, як пасьля даведалася - асобага прызначэньня. Усё хадзiлi на маршы. Нашая задача была Менск, туды дзяўчат пасылалi, адтуль да нас прыходзiлi. Але болей пасылалi. Меней вярталiся. Не вярнулася Тоня Быстрова, Валя i Жэня-хахатушка, былi такiя дзяўчаткi. Камсамолкi ўсе. Ну i я камсамолка. А начальнiкамi над намi хлопцы, а то й дзядзькi ў гадах ужо. Тыя нiкуды не хадзiлi, толькi за намi сачылi. Каб ня дай бог бязь iхнага ведама - нiкуды. I любiлi пакарыстацца дзяўчаткамi... Намесьнiк камандзiра Кашэльнiкаў бывала кажа: што ж такога - ля калодзежа жыць, ды вады не напiцца? Труцень такi мардаты. Як не вярнулася Жэня, мая сяброўка, таксама мянчанка, у Калодзiшчах да вайны жыла, клiчуць у будан мяне. Той самы Сокал i кажа: табе заданьне прабрацца ў Менск i арганiзаваць явачную кватэру. Будзеш яе абслугоўваць. А дзе я яе арганiзую? А хоць бы ў гаспадынi тваёй, у якой на кватэры была. Як успомнiла я цётку Мар'ю i яе трох малых, дык мне млосна стала. За сябе ўжо не баялася, але за iх. Гэта ж праз тую явачную кватэру i мая мамачка папалася. Пайшла на яўку ў Сьляпню, там яе i ўзялi. Можа, хто выдаў. I павесiлi. I гаспадара, i ўсiх ягоных сямейнiкаў - шэсьць душ усяго. Ну, што мне рабiць? Адмовiцца нельга, за адмову, канечне, расстрэл. Аднак я спрабую, кажу: там жа дзецi малыя. А ён мне на тое: ага, дзяцей шкадуеш? А табе на савецкую родзiну напляваць? Я кажу: гаспадыня мяне не паслухаецца. А ён: не з гаспадыняй, дык з палiцаямi паладзiш, яны ласыя да такiх прыгожанькiх, сама ведаеш. Гэтак ён мне намякае на нешта. Брыдка мне стала, я ўжо яго ўзьненавiдзела, а што рабiць, ня ведаю. Але ў той дзень не паслалi, група мяняла дысьлякацыю, абходзiлi па лясах Чэрвень. Неяк адышлася я ўбок, у бярэзьнiчак, кiнула ў траву вiнтоўку - i ў сваю вёску. Ужо недалёка было. А ў суседняй вёсцы ўжо палiцэйскi гарнiзон усталяваўся. Што я ў партызаны пайшла, мала хто ведаў. Думалi, зь Менску, ну, можа, у Менск i паехала. Ды i прапартызанiла я, можа, месяц - ня болей. Пайшлi з Зоськай сена сушыць на балота. Улетку яно й няблага, ягады пасьпелi. Неяк надвячоркам шэсьць капешак нагрэблi, дамоў зьбiраемся, ажно бачым: бяжыць цётка, Зосьчына мацi, кажа: прыяжджалi двое конных, цябе шукаюць. Усё ў хаце i гумне перарылi, дык не iдзi дамоў, хавайся. Ну мы з Зоськай i зашылiся ў стажку. Так на тым балоце праседзелi тыдзень, цётка хлеб з малаком насiла, ягады елi. Ды пайшлi дажджы. Зоська занатурылася: хачу дамоў. Ну, i пайшла, а я яшчэ дзён колькi заставалася. Але таксама ня вытрымала адна, вярнулася ў вёску, пару дзён у асецi спала. А тут аб'явiлi набор у Нямеччыну, i на Зоську выпаў нарад. А Зоська ня хоча. А бацька кiдаецца да старасты, да палiцаяў, ведама - адна дачушка. Неяк павячэралi, i дзядзька кажа: Франя, можа б ты замест Зоськi пайшла? Усё ж адна, што табе? Калi што здарыцца, дык перажываць няма каму. Сiрата. Зноў жа разумнейшая, чым гэтая дурнiца Зоська. Ну што ж, думаю, калi iншага не выпадае - пайду. I пайшла, за сябе цi за Зоську - ужо ня думала. Пасадзiлi ў цягнiк з такiмi няўдакамi, як я, павезьлi ў Нямеччыну. Натрывалася, нагаравалася, пакуль на вочы Курту не трапiла. Вось, ты кажаш: прыгожая, i людзi мне пра тое казалi. А ведаеш, як я праклiнала тую сваю прыгажосьць, колькi празь яе натрывалася. Думала, лепш бы я нарадзiлася якой недарэкай, можа, б тады шчасьлiвейшая была. А то... Ды яшчэ характар такi, нягрубы, дабрынi хочацца.

– Ну якая ў вайну дабрыня? Тут азьвярэць можна, - сказаў я.

– Праўда. I ўсё ж яна ёсьць, дабрыня. Я во ўспамiнаю сваю грушаўскую гаспадыню. Ды i на Чэрвеньшчыне...

– Ну, а тут, у Нямеччыне?

– Дык i ў Нямеччыне ёсьць. Болей сярод старэйшых, якiх яшчэ фашызм не перайначыў.

– Ну, а ты сама добрая?
– запытаўся я i прыцiх, чакаючы яе адказу.

– Наўрад цi. Усё ж я адтуль, дзе рэлiгiяй была жорсткасьць, непрымiрымасьць. Гэта ўжо сядзiць у нас унутры. Ведаю, тое кепска, а што зробiш? Мабыць, натура мацней за розум. Вось да праўды сябе не прывучу. Асаблiва, калi праўда калючая. Усё прыгожай хлусьнi хочацца.

Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу

Особняк Ведьмы. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Особняк
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Особняк Ведьмы. Том 1

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Власть силы-1

Зыков Виталий Валерьевич
5. Дорога домой
Фантастика:
фэнтези
8.11
рейтинг книги
Власть силы-1

Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Смертник из рода Валевских. Книга 1

Маханенко Василий Михайлович
1. Смертник из рода Валевских
Фантастика:
фэнтези
рпг
аниме
5.40
рейтинг книги
Смертник из рода Валевских. Книга 1

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Сахар на дне

Малиновская Маша
2. Со стеклом
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
7.64
рейтинг книги
Сахар на дне

Огненный князь

Машуков Тимур
1. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь

Не грози Дубровскому! Том IX

Панарин Антон
9. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том IX

Сфирот

Прокофьев Роман Юрьевич
8. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.92
рейтинг книги
Сфирот

Если твой босс... монстр!

Райская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!