Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Што трэба ведаць кожнаму беларусу

Ластоўскі Вацлаў

Шрифт:

— Якая нашая мінуўшчына?

— Нашая мінуўшчына — гэта бязупыннае змаганьне за лепшую долю і волю нашага народу.

У найдаўнейшых часох беларусы жылі самастойна і кіравалі усё сваё жыцьцё праз веча, народныя сходы. Старшыні нашага народу радзілі і пастанаўлялі аб усім. Пасьля беларусы пачалі выбіраць сабе князёў, якім даручалі кіраўніцтва гаспадарствам. Нашыя князі мелі сваю вяліка-княскую сталіцу у Полацку, а удзельныя князі былі у Віцебску, Менску, Друцку, Смаленску, Тураве, Горадні, Чарнігаве і у шмат якіх іншых гарадох. Каля XIII стагодзьдзя Беларусь была падзеленая на шмат драбнейшых княстваў, а гэта таму, што пасьля сьмерці бацькі-князя сыны дзялілі «вотчыну», як цяпер, прыкладам, дзеляцца у нас на вёсках сяляне. Ад гэтага народ беларускі вельмі аслабеў быў і чуць не падпаў пад уладу чужынцаў, але пасля беларускія землі былі ізноў аб'яднаныя і беларускае гаспадарства паўстала у форме Вялікага Княства Літоўскага (Беларускага).

Важнейшыя з нашых князёў былі: Рагвалод, які княжыў у Полацку у Х стагодзьдзі, Ізяслаў, Брачыслаў,

Усяслаў і інш. Найболей уславіўся Усяслаў: яму у чэсьць і свае і чужыя складалі песьні пахвалы. Аб ім адна старасьвецкая песьня кажа: «Князь Усяслаў людзей судзіў, князём гарады парадкаваў».

3 роду нашых князёў былі і князі Вялікага Княства Беларускага (Літоўскага), якое задзіночыла усе беларускія, а таксама літоўскія і украінскія землі. 3 гэных князёў найбольш уславіліся Міндаўг, Гэдымін, Альгэрд, Вітаўт, Казімер ды іншыя. Альгэрд хадзіў вайною на Маскву і, здабыўшы яе, шчыт свой прыбіў да Маскоўскіх варотаў. Вітаўт уславіўся мудрасьцяй і сілай. Ен хацеў каранавацца на караля беларускага, але палякі адабралі ад паслоў залатую карону, якую прыслаў яму Папа рымскі на каранацыю. 3 роду беларускіх князёў паходзілі і каралі польскія (Ягелёны). І Уладыслаў Ягела, які быў каралём польскім, да канца жьшьця свайго ня умеў гаварыць папольску, а толькі пабеларуску, і ня дзіва, бо маці ягоная была княгіняй Віцебскай, ён гадаваўся у Віцебску і быў там князем.

У Вялікім Княстве Беларускім (Літоўскім), якое было беларускім гаспадарствам, беларуская мова была дзяржаўнай, гаспадарсьцьвенай. Пабеларуску адбываліся усе суды і соймы, пісаліся усе дакумэнты, пабеларуску гаварылі усе паны, вяльможы, князі, пабеларуску вучыліся у школах і маліліся у цэрквах і касьцёлах. Словам, усё жыцьцё, увесь лад, звычаі і абычаі былі беларускія.

Пасьля да беларускага гаспадарства далучылася і Польшча, як роўная з роўным і вольны з вольным. Злучэньне гэтае надыйшло дзеля таго, каб лягчэй было адбіваць супольнымі сіламі напады татараў, маскоўцаў і іншых ворагаў. Але, нажаль, гэтае злучэньне дабра беларусам ня прынесла. Палякі памогі у войнах не давалі, ды паступова адбіралі у беларусаў волю і роўнасьць, упрагаючы беларускі народ у паншчыну, а паноў і духавенства апалячваючы. За 200 год «вольнасьці» і «роўнасьці» з палякамі беларусы сталіся паняволеным народам без свае пісьменнасьці, без гаспадарсьцьвенага і грамадзкага права. У Польшчы ня было парадку, і дзеля таго у канцы XVIII стагодзьдзя яна і разам з ёй Беларусь была падзеленая між Расеяй, Аўстрыяй і Нямеччынай. Беларусы пасьля разьдзелу трапілі з агню ды у полымя — з польскіх — у «братнія» маскоўскія абоймы. Пасьля польскага панаваньня беларусы засталіся чуць жывыя, а тут маскоўскія «браты» пачалі яшчэ больш іх душыць, каб сьцерці сьлед беларускага народу, каб абмаскаліць усіх беларусау. Палякі цягнулі беларусаў-каталікоў да сябе, а маскалі зноў цягнулі да сябе беларусаў праваслаўных. Адныя і другія стараліся, каб беларусы забыліся, што яны беларусы, што яны асобны народ, што нашая зямля нашая, а не маскоўская, або польская, і што яны тут воўчым правам сталіся гаспадарамі. Але народ наш і у гэтай чужацкай напасьці выявіў нязвычайную жывучасьць і моц,

Ніякія польскія путы, ніякія маскоўскія нагайкі і астрогі ня здолелі адабраць ад нашага народу ягонага найдаражэйшага скарбу — роднае беларускае мовы. Усё, што маглі яны адабраць, адабралі: і школы, і цэрквы, і касьцёлы, і зямлю, і лясы, і рэкі і гарады, і багацьце, а мовы аднак у пашага народу ня здолелі адабраць! А калі наш народ захаваў мову, то ён жыве і будзе жыць. Праз мову наш народ здолеець адрадзіцца ды зноў зрабіцца вялікім, дужым і слаўным.

— Як змагаўся беларускі народ за лепшую долю?

— У XIX стагодзьдзі лепшыя сыны беларускага народу пазналіся на усіх «дабрадзействах» маскалёў і палякоў ды пачалі з імі змагацца. Перадусім пачалі паказвацца зноў беларускія кніжкі і адозвы, друкаваныя нелегальна у краі або за межамі, скіраваныя супроць маскальшчыны і польшчыны, якія адначасна пашыралі замілаваньне да усяго беларускага. Так, прыкладам, у 1862–1863 г. г. беларус Кастусь Каліноўскі, чалавек высока вучоны, выдаваў нелегальны беларускі часапіс «Мужыцкая Праўда». Пасьля ў 1884 годзе выходзіў другі нелегальны беларускі часапіс пад назовам «Гоман». Так пачынаўся беларускі адраджэнскі рух, мэтай якога было пазбавіцца чужацкай апекі і здабыць лепшую долю беларускаму народу. Кастусь Каліноўскі зарганізаваў нават проці Расеі узброенае паўстаньне, а другі беларускі рэвалюцыянэр Ігнат Грынявіцкі, каб зрабіць зьмену у тагачаснай расейскай царскай імпэрыі і вызваліць з царскае няволі беларускі народ забіў у 1882 годзе расейскага цара Александра II, загінуўшы пры гэтым сам. Шмат было таксама розных сялянскіх паўстаньняў супроць Расеі і ейных валадароў. Кастуся Каліноўскага за ягоную дзейнасьць у вабароне беларускага народу маскалі павесілі ў 1864 годзе у Вільні. Шмат беларусаў за працу для дабра беларускага народу было ссылана у Сібір і іншыя далёкія краіны. Наўсуперак гэтаму беларускі адраджэнскі рух разьвіваўся. Працаўнікоў на беларускай ніве штораз больш прыбывала. Урэшце дайшло да таго, што расейцы мусілі дазволіць легальна друкаваць беларускія кніжкі і газэты, пасьля рэвалюцыі 1905 году, у якой бралі шырокі удзел беларусы. Ад гэтага часу беларускі рух вельмі моцна узрос. Зьявілася шмат паэтаў, пісьменьнікаў, культурных працаўнікоў, выходзіла шмат беларускіх газэтаў, часапісаў і кніжак. Калі-ж пачалася у 1914 годзе сусьветная вайна і калі развальвалася старая Расея, беларусы пачалі арганізаваць новае

адроджанае Беларускае Гаспадарства. Адбываліся зьезды, кангрэсы, нарады, арганізавалася беларускае войска, і 25 сакавіка 1918 году Беларусь была абвешчаная незалежным гаспадарствам. Не спадабалася гэта бальшавіком і палякам. Яны не далі магчымасьці паўстаць незалежнаму беларускаму гаспадарству, хоць у вабароне незалежнасьці Беларусі у 1920 годзе на Случчыне было зарганізаванае узброенае паўстаньне. Варожыя вялікшыя сілы, аднак, перамаглі адважных і слаўных случчакоў, а Беларусь бальшавікі і палякі падзялілі між собку, Такім парадкам далей адбывалася чужацкае панаваньне на Беларусі. Далей Беларусь была эксплёатаванай, а народ беларускі мусіў гараваць. 3 цяжкім лёсам народу не згаджаліся лепшыя сыны Беларусі. Яны далей вялі змаганьне з бальшавікамі і палякамі. Шмат каму давялося злажыць свае галовы на аўтар Бацькаўшчыны. Шмат каму давялося пакутаваць у вастрогах, канцэнтрацыйных лягерах і ссылках. Усё-ж такі рух беларускі разьвіваўся і рос, надзея-ж на лепшую будучыню усьцяж павялічвалася і павялічваецца. Каб хутчэй яна зрэалізавалася, у вадраджэнскай працы, у вадраджэнскім нацыянальным беларускім руху павінны браць удзел усе беларусы.

V. ПРА ВЕРУ БЕЛАРУСА

— Якая вера у беларуса?

— Беларусы усе хрысьціянскае веры, частка іх праваслаўныя, а частка іх каталікі. Даўней многа было сярод беларусаў вуніятаў, прыняўшых царкоўную еднасць, гэта значыць, яны маліліся паводле усходняга абраду, але галавой сваіх сьвятыняў уважалі Папу Рымскага, а не патрыярха Канстантынопальскага. Калі беларусы папалі пад уладу Расеі, маскоўскі урад скасаваў вунію. Той-жа маскоўскі урад адначасна падпарадкаваў сабе Праваслаўную Царкву на Беларусі і праз яе усімі сіламі стараўся русіфікаваць беларусаў. Каталіцкі Касьцёл на Беларусі падпаў ізноў пад польскія уплывы і праз яго палякі усімі сіламі стараліся беларусаў спалянізаваць. Такім чынам, чужынцы палянізавалі, русіфікавалі і дзялілі беларусаў на два варожыя рэлігійныя лягэры. Дзеля таго цяпер беларусы павінны старацца, каб Праваслаўная Царква і Каталіцкі Касьцёл на Беларусі не служылі чужым расейскім і польскім інтарэсам, а каб былі яны творчым дзейнікам для беларускага народу, гэта значыць, трэба, каб у сьвятынях навука, рэлігійныя сьпевы адбываліся пабеларуску, каб пашыралася там любоў да сваяго беларускага краю, беларускае мовы, беларускіх звычаяў, беларускае культуры, каб у сьвятынях заахвочвалі беларусаў да маральнага жыцьця і плённае працы на карысьць беларускага народу. Пры гэтым трэба ведаць, што вера, ці як кажуць, рэлігія, не перашкаджае людзям захоўваць народную еднасьць. Так прыкладам сярод немцаў ёсьць каталікі, лютаране, кальвіны і яны твораць адзін нямецкі народ. Беларусы праваслаўныя і каталікі таксама твораць адзін беларускі народ.

— Ці вера можа азначаць народнасьць?

— Не, вера што іншае, а народнасьць, нацыянальнасьць што іншае, і таму вера ня можа азначаць народнасьці. Прыкладам, немцы ёсьць каталікі, лютэране і кальвіны, аднак яны становяць асобны народ, нямецкі. Каталіцкай веры італьяпцы, французы, ёсьць ангельцы, немцы, беларусы, але гэта розныя, чужыя сабе народы.

Усе беларусы, ці яны праваслаўныя, ці каталікі, роўныя дзеці аднае маткі-Беларусі. Таму трэба нам жыць між собку ў згодзе і узаемна шанаваць адну і другую веру, бо мы усе радзіліся беларусамі, а праваслаўнымі, ці каталікамі — сталіся пасьля хрысьцін. Падобна і партыйнымі людзі становяцца куды пазьней, але ўсё гэта не перашкаджае нам быць добрымі беларусамі і разам стаяць за народную волю, за лепшую будучыню усяго нашага народу і краю.

VI. ПРА БАЦЬКАЎШЧЬІНУ

— Што такое Бацькаўшчына?

— Бацькаўшчына — гэта той край, дзе мы нарадзіліся і вырасьлі, дзе жывуць нашыя бацькі і жылі дзяды, дзе жыве увесь беларускі народ.

— Дзе маюць Беларусы сваю Бацькаўшчыну?

— Нашая Бацьшаўшчына — гэта беларуская зямля, дзе беларусы жывуць спакон веку, абрабляюць гэтую зямлю сваймі рукамі, паліваюць яе сваім потам і крывёй, баронячы яе ад ворагаў. І ў нас самых, у нашым характары адлюстравалася нашая Бацькаўшчына, а у сэрцы мы носім ясную, ніколі нягасную памяць аб ёй. Бацькаўшчына — гэта нашыя бацькі і нашыя дзеці, гэта наш край. У кажным з нас захавана мінуўшчына і будучыня роднае нашай зямлі. Таму мы з сваймі сем'ямі, маемасьцяй, з усімі нашымі таварыствамі, з нашымі сёламі і гарадамі належым да вялікае нашае Бацькаўшчыны — Беларусі.

— Адкуль узяліся на гэтай зямлі Беларусы?

— Гэтую зямлю Беларускую засяляе наш народ ад найдаўнейшых часоў. Як памяць людзкая сягае, заўсёды на гэтай зямлі жылі Беларусы. Яны аселі на гэтай зямлі ў той час, як яна была неабробленая і дзікая і сваймі рукамі, сваёю няўтомнай працаю перарабілі яе на ураджайную і багатую.

VII. ПРА НАЦЬІЯНАЛЬНЫЯ АДЗНАКІ БЕЛАРУСА

— Ці мае Беларускі народ свае нацыянальныя беларускія адзнакі (эмблемы)?

— Так. Беларускі народ мае свае адзнакі. Мае свой гэрб, званы «Пагоняй», і свой беларускі бела-чырвона-белы нацыянальны сьцяг.

— Што такое гэрб?

— Гэрбам называецца знак, які сымбалізуець які-небудзь народ, край, горад, арганізацыю або род. Так, прыкладам, дзяржаўны гэрб былой Расейскай імпэрыі быў двугаловы арол. Бальшавікі пасьля кастрычніцкай рэвалюцыі скасавалі гэны гэрб і увялі свой: молат і серп. Гэрб Нямецкай дзяржавы — аднагаловы чорны арол, да якога нацыянал-сацыялістыя увялі яшчэ гачыкаваты крыж, званы свастыкай.

Поделиться:
Популярные книги

Машенька и опер Медведев

Рам Янка
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

(Противо)показаны друг другу

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
(Противо)показаны друг другу

Афганский рубеж

Дорин Михаил
1. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Афганский рубеж

Последний Паладин. Том 7

Саваровский Роман
7. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 7

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Волк 5: Лихие 90-е

Киров Никита
5. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 5: Лихие 90-е

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Системный Нуб

Тактарин Ринат
1. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб

Приручитель женщин-монстров. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 5

Неверный. Свободный роман

Лакс Айрин
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Неверный. Свободный роман