Чтение онлайн

на главную

Жанры

Слова сапраўднага лад

Сямёнава Ала

Шрифт:

У рамане Брыля ёсць і змрочная чародка маленькіх «фюрэраў», што яшчэ не засвоілі галоўны занятак масавага вынішчэння «гомо сапіенс», але ўжо з фашысцкай бяздушнасцю і нямецкай акуратнасцю практыкуюцца ў здзеках, як, скажам, той жа Шранк, «звышчалавек у званні старшага ўнтэра» і «нечалавек па прафесіі».

«Прафесія» гэта становіцца самай пачэснай у Германіі, становіцца на вачах у Алеся Руневіча, як і «прызванне» даносчыка. Усюды вушы і вочы абывацеляў, гатовых паслужыць фюрэру. Руневіч добра зведаў гэта — і ў шталагу, і пры першых уцёках, калі яго і таварыша выдала лагодненькая фраў. На кожным кроку ён сустракаецца з тупой абывацельскай адданасцю фашызму. І свядомасць, выхаваная на ідэях гуманізму і філасофскіх высновах Талстога, усё больш адыходзіць ад уяўленняў аб абстрактным агульначалавечым братэрстве да разумення актыўнай барацьбы, што дапамагло Рупевічу пазней, пасля ўцёкаў з палону, стаць партызанам.

З ваеннапалонных шматнацыянальнага лагера Брыль выдзяляе землякоў Руневіча, з імі той выношвае няспраўджаную ідэю атрымаць савецкае падданства і вярнуцца ў Савецкую Беларусь, пазней плануе і здзяйсняе ўцёкі.

Другіх ваеннапалонных празаік падае ў групавых, абагуленых партрэтах, пададзеных скупым, але дакладным абрысам: «Сыны Альбіёна трымаліся з ворагам горда». Часам дадае вельмі трапныя дэталі: нейкі вельмі прадпрымальны француз «вёў з сабой на повадзе карміцельку-казу...»

Брыль праз успрыняцце Алеся Руневіча паказвае няпростае стаўленне да падзей беларусаў, рэкрутаваных у армію Пілсудскага: «Польскім салдатам ён сябе не адчуваў, як і ўсе яны, беларусы».

Трагедыя польскага народа — адна з самых цяжкіх старонак другой сусветнай вайны. З адлегласці часу пісьменніку асабліва добра відзён фальшывы пафас буржуазных улад, якія ўсчынялі такую прапагандысцкую мітусню, што яна «то шугала да нябёс гісторыі саламяным полымем самаўпэўненасці і надзеі на англа-французскіх саюзнікаў, то асядала горкім попелам адчаю і спадзяванняў толькі на волю калісьці ласкавага да Польшчы пана бога».

Раман «Птушкі і гнёзды» шматслойны, шматпланавы. Пісьменнік імкнецца паказаць той свет, што ўплывае на станаўленне героя. У рамане ўвесь час галоўная лінія перабіваецца ўспамінамі Алеся Рупевіча, успамінамі пра дом, маленства, якія ва ўсіх, мабыць, бываюць трохі ідылічнымі, а тым больш калі гэта ўспаміны пра мірнае жыццё. Але гэта сюжэтная лінія неабходная для разумення духоўнага свету героя, для разумення яго чалавечай сутнасці.

Гістарычны момант, адлюстраваны ў рамане, надзвычай ускладнены ў дачыненні да многіх краін. Няпростая гісторыя і ў таго геаграфічнага раёна, з якога паходзіў Алесь Руневіч. І выбар яго лініі паводзін няпросты, тым больш што Руневіч, чалавек сумлення і непасрэднага пачуцця, хоча спасцігнуць ісціну і як вышэйшую сутнасць ідэалогіі і спасцігае нарэшце — шляхам той суровай эмпірыкі, якая называецца партызанскай вайной.

Раман «Птушкі і гнёзды» адкрыў сваю старонку Вялікай Айчыннай вайны. А праз нейкі час пісьменнік разам з Алесем Адамовічам і Уладзімірам Калеснікам робіць тое, што нельга назваць літаратурным вопытам. Яны выслухалі, сабралі, запісалі жудасныя ўспаміны ацалелых жыхароў спаленых беларускіх вёсак і выдалі іх у кнізе «Я — з вогненнай вёскі...».

Калі Алесь Адамовіч па-мастацку і па-філасофску пераасэнсаваў потым гэты балючы матэрыял, стварыўшы «Хатынскую аповесць» і «Карнікаў», дык Янка Брыль, як быццам напомніўшы ўсім пра незгасальную якасць народа, які столькі выпакутаваў, напісаў твор жывы, яркі, задзірысты. Пра неўміручы, як само жыццё, гумар, здольнасць да жарту, да байкі, пацвельвання. І папісаў аповесць «Ніжнія Байдуны», стварыўшы незабыўныя вясковыя тыпы. Адчулася добра і творча ўспрынятая фальклорная і літаратурная традыцыя, якая ўсходзіць да Гогаля і Рамана Ралана з яго «Кала Бруньёнам», Шолахава з яго дзедам Шчукаром. Зноў жа — улічваючы, а не абапіраючыся па гэтую традыцыю.

Дзядзькі з Ніжніх Байдуноў фантазёры, выдумшчыкі, нястомныя, але бяскрыўдныя хлусы. Каб не іх гісторыі ды байкі — якая ж шэрая нудота была б у свеце. Без гэтага галёкання байдуноў. Гумар іх, то праўда, пякучы, як самасад, на моцнае здароўе душы і хваткі розум разлічаны.

Вось як красамоўна маніць, «успамінаючы» сваё адэскае жыццё, Захар Качка, адзін з галоўных байдуноў у вёсцы: «Дай бог памяць, кажацца, у адна тысяча дзевяцьсот дзевятым. Праязджаў генерал-губернатар Таўрычаскага края... (замінка) некто Крэставаздвіжэнскі Пётр Філімонавіч. Па Дзярыбасаўскай — перакувырку тваю!.. І я стаю па крыльца свайго тракціра «Белая акацыя». А ён прыдзяржаў рысакоў ды гукае з талпы народа: «Захар Іванавіч! Качко! Дружышча!..»

Хадзіў у Адэсе Захар Іванавіч у палавых, і блізкія яго сувязі з губернатарам маюць прыблізна такое ж праўдападабенства, як прыгоды Мюнхаўзена. Але маніць Захар без аніякай карысці, хіба каб пакрасавацца сваім гарадскім мінулым і паказаць сваім аднавяскоўцам, хто ён такі. А пакуль Качка мянташыць языком, у Бохана-Калошы аж язык свярбіць — трэба ж таксама «паведаміць» усім (у каторы раз!), як ён служыў у «пецяргофскай воздухаплавацельнай роце». Падагрэты байкамі Качкі, і ён пачынаў сваім мяккім, таксама «гарадскім», «культурным» голасам: «І так, значыцца, падымаю ўзвод па трывоге, а сам саджусь на дзерыжабль. Даю каманду...»

Мужыкі аж выпростваюцца, каб перагаварыць адзін аднаго, а за імі ўвесь час бачыцца сам аўтар з хітраватай, мудрай усмешкай.

Самога аўтара відно ва ўсіх творах. Але наўпрост да чытача Янка Брыль выйшаў упершыню ў кнізе мініяцюр «Жменя сонечных промняў». Сумняваючыся — ці трэба. Пазней выдаў «Вітражы». І «Трохі пра вечнае», дзе мініяцюры і дзённікавыя запісы занялі добрае месца.

Мініяцюры, дзённікавыя запісы, лірычныя нататкі — жанр гэтых яго літаратурных вопытаў цяжка акрэсліць. Хаця мы ведаем Ларошфуко, Паскаля, Лабруйера (таксама, дарэчы, з неакрэсленым аўтарамі жанрам — «Максімы», «Думкі», «Характары»), ведаем «Споведзь» Русо, дзённікавыя запісы Прышвіна, Алёшы, Жуля Рэнара. У. Калеснік лічыць, што гэта эцюды да нечага больш «паўнаметражнага». Але калі гэта і эцюды, дык эцюды накшталт шапэнаўскіх. Яны завершаны, выявілі ўсё ў аб'ектывізаваных рамках прапанаванага жанру.

Тут, мабыць, большасць чытачоў згодзіцца з А. Адамовічам, які згадвае, што, «можа быць, гэта якраз асноўная яго пісьменніцкая работа», «работа жыцця». І ў запісах самога Янкі Брыля не выпадкова занатавана такое: «Міша (брат) неяк нядаўна казаў, што гэта будзе самым значным з усяго, што я раблю».

І чытачы Янкі Брыля — тыя, якім блізкі па сваім светаўспрыманні гэты пісьменнік, блізкі як літаратар, думка якога не ведае халастога ходу,— звяртаюцца і вяртаюцца ці не найбольш да гэтага Брыля. Не дзеля прымітыўнай блізкасці з псеўдазначным прыдыханнем, а дзеля таго надзвычайнага кантакту, калі суперажыванне становіцца ў найбольшай ступені сатворчасцю. Як сведчыць сам пісьменнік: «І ўсё-такі ў сваіх мініяцюрах я адчуваюся найбольш самім сабою». А «сам сабою» Брыль у лірычных сваіх нататках — паэт, філосаф, з'едлівы, па-снайперску меткі сатырык, чалавек высокага густу і вялікай шчырасці.

«Між іншым, прачытаў з вялікім намаганнем волі «Працэс» і «Замак» Кафкі, прынёс «Дзённік», палез у яго і — не змог. Чаму я павінен перамагаць пуду, каб там не знайсці патрэбнага? Змагаючыся з гэтай сваёй «нясціпласцю», беручы сябе па сталай і даўняй прывычцы ў рукі, учора ўвесь дзень праглядаў «Дзённік» і, праўду кажучы, так нічога і не знайшоў. Навошта мне ягоны песімізм?.. Хоць у «Працэсе» і «Замку» штосьці ўсё-такі бачыцца, штосьці ёсць».

Шчырасць без фанабэрыі і снабізму. Без вымог здацца самому сабе і іншым не такім, які ёсць, без боязі, што яго палічаць недастаткова сучасным. І якая самадысцыпліна! «Дойти до самой сути» — падабаецца гэта каму ці не.

Популярные книги

Темный Лекарь

Токсик Саша
1. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь

Безнадежно влип

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Безнадежно влип

Провинциал. Книга 5

Лопарев Игорь Викторович
5. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 5

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Книга шестая: Исход

Злобин Михаил
6. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Книга шестая: Исход

Подпольная империя

Ромов Дмитрий
4. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Подпольная империя

(Не) Все могут короли

Распопов Дмитрий Викторович
3. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.79
рейтинг книги
(Не) Все могут короли

Мой любимый (не) медведь

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.90
рейтинг книги
Мой любимый (не) медведь

Титан империи 7

Артемов Александр Александрович
7. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 7

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Сам себе властелин 2

Горбов Александр Михайлович
2. Сам себе властелин
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.64
рейтинг книги
Сам себе властелин 2

Большая Гонка

Кораблев Родион
16. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Большая Гонка

Мастер Разума

Кронос Александр
1. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.20
рейтинг книги
Мастер Разума

Темный Патриарх Светлого Рода 4

Лисицин Евгений
4. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 4