Чтение онлайн

на главную

Жанры

Слова сапраўднага лад

Сямёнава Ала

Шрифт:

Бацька Алеся з аповесці «У сям'і» купляе кнігі, ахвяруючы самым важным — лішнім лапікам зямлі на гэтыя грошы. Ён набывае і дэтэктарны прыёмнік, зусім ужо незвычайны цуд па тым часе ў заходнебеларускай вёсцы, яшчэ адно акенца ў вялікі свет.

Ёсць такі цікавы эпізод у аповесці «У сям'і». Унукі і бабуля (яна ўсё жыццё расказвала дзецям казкі) прыкладваюць да вуха па навушніку — і хаця яшчэ раніца, і столькі хатняга клопату ў бабулі, век не пераробіш, слухаюць па радыё казку, падобную да тых, што расказвае бабка. Якія тут могуць быць больш важныя справы: «Пэўна — гары сабе на скаварадзе цыбуля, астывай у цёрле недатоўчаная бульба...» Тут «з-пад снегу векавога прыгону выбілася... народная казка»,— радасць усім.

Чытаючы аповесць, адчуваеш незвычайную духоўную роднаснасць гэтых людзей:

братоў і сястры, бацькі, маткі, бабулі. Не часта здараецца такое ў сямейнікаў. Нават у ідэальных сацыяльных умовах. А тут — і небагата, і беднавата, але ўсе дружна цягнуцца да ведаў, а добразычлівасць і ўзаемаразуменне — натуральная «сістэма адносін».

Ды вось час быў такі, што справядлівасць не шанавалася. Алесю, галоўнаму герою, і яго дзядзьку Міхасю хацелася б ледзь не да зор лупаць. Аднак дзядзька трапляе ў Картуз-Бярозу толькі за тое, што «ўсё чытаў ды пісаў, купіў радыё і слухаў яго». Забіраюць у турму за такое ж «злачынства» — сам чытаў і другіх вучыў чытаць на роднай беларускай мове — і Міколу, аднавяскоўца галоўнага героя з аповесці «Сірочы хлеб».

Але «Сірочы хлеб» і «У сям'і», хаця сюжэт тут «разамкнёны», не маюць фабульнай вастрыні, больш апісальныя. У аповесці ж «Золак, убачаны здалёк» пісьменнік больш як праз дваццаць год вяртаецца да героя, равесніка свайго маленства, ужо з творчым набыткам напісанага і перадуманага. Духоўная танальнасць яе блізкая да дзвюх толькі што згаданых аповесцяў, але розніцца ад іх храналагічнай раскаванасцю выкладання. Аповесць жыве не фармальна лагічным парадкам сюжэта, а складанымі асацыятыўнымі сувязямі, тым філасофскім роздумам, які так уласцівы сённяшняму Брылю, уменнем пабачыць сябе і свайго героя збоку, калі часам «я» апавядальніка, яго сённяшняе светаўспрыманне перакрыжоўваецца з «я» героя і раскрытае ў шматлікіх сувязях з усім, што «не-я», з людскім атачэннем, прыродай, з'явамі гістарычнымі. Гэта не «паток свядомасці», а лірыка-філасофскае ўсведамленне аднаго чалавечага жыцця ў тым, што было характэрна толькі для яго, што, аднак, уласціва многім і, урэшце, абавязкова для ўсіх. Жанр вызначаны як аповесць, але яна ўспрымаецца як паэма ў прозе, мантаж настраёвых замалёвак, канкрэтных падзей, думак пра перажытае і ўсвядомленае.

Перажытае і ўсвядомленае — залежнае ад рэальных гістарычных і сацыяльных умоў. У гэтым кантэксце трэба, мабыць, успрымаць многае з напісанага пісьменнікам у 40-50-я гады. Безумоўна, агульныя тэндэнцыі ў тагачаснай літаратуры і ўвогуле грамадскім і культурным жыцці зрабілі свой уплыў і на Брыля. З'яўляліся апавяданні накшталт агульнаўрачыстага «Лянок мой чысты...» або агульнаапісальнага «Рэўнасць». Але ж вось аповесць «У Забалоцці днее» патрабуе, мабыць, погляду ў кантэксце пэўных умоў.

Тое, што адбывалася адразу пасля вайны ў Заходняй Беларусі, адрознівалася ад таго, прынамсі, што было на той час у вёсках Цэнтральнай Расіі або Усходняй Беларусі. Так, тут таксама былі спаленыя і абрабаваныя вёскі, таксама была разруха. Але ж упершыню праводзілася калектывізацыя — з 1939-га па 1941-шы волю паспелі толькі адчуць, каб яшчэ больш зацята абараняць яе. Фашыстаў — выгналі, зямлі — толькі б сіла была. Набірайся моцы — працы хапае. Нарэшце, кнігі, навука, якія былі недасягальнай марай,— даступныя ўсім. Была не толькі радасць вызвалення, але і шчасце сацыяльнай перамогі, кіпучы энтузіязм, што так уласцівы для першых паслярэвалюцыйных год у Савецкай Расіі. А ў актывістаў вызваленага ад фашыстаў Заходнебеларускага краю, як некалі ў 30-я гады ў маладой Краіне Саветаў, стралялі ў прыцемках былыя кулакі, яны ж былыя паліцыянты. І пісьменніку хацелася стварыць ідэал заходнебеларускай вёскі, «мадэль» калгаснага пасляваеннага жыцця, як адзначаў у сваім нарысе пра Брыля Уладзімір Калеснік. Не выпадкова, мабыць, што, адмовіўшыся ад рыторыкі і многіх агульных мясцін у апошнім, перапрацаваным у 1977 годзе варыянце, Брыль стаў мяняць суцэльна мажорны тон твора. Тым больш што неўзабаве была створана аповесць «На Быстранцы».

Рамантычная прыўзнятасць і ідэалізацыя многіх з'яў саступіла месца рэалістычным, не заўсёды радасным танам, галоўны герой усё часцей задумваецца пра несуадноснасць фанфарных зводак і цяжкасцей у вёсцы. Узрастае роля асобных дэталяў, што дастаткова красамоўна сведчылі пра складанасці ў пасляваенным жыцці. Ну, вось такі штрых — прывезла баба жыта ў млын, дачку замуж выдае, а жыта так мала, што толькі шатраваць можна. Адно хопіць на вясельны каравай, які па звычаю і па вясельнай нагодзе толькі з пекляванай мукі пякуць.

У апавяданнях гэтага ж часу «Прывал» і «Субардынацыя» сацыяльная праўда выяўляецца ў адкрытай публіцыстычнасці, набывае сатырычную, гратэскную афарбоўку.

Адчуваючы сябе на начальніцкай пасадзе, як на бюракратычным троне, Фамут («Прывал») у стане суцэльнай прастрацыі не бачыць, не чуе, не ўспрымае ўсіх, хто ніжэй за яго па службовай лесвіцы. Шафёра і ўвогуле ў разлік не прымае — так, нешта накшталт патрэбнай прылады. Лопух («Субардынацыя»), былы сябар апавядальніка, прышчапіўшы да свайго прозвішча выратавальна-«падкультуранае» «аў», зацёк начальніцкай самавітасцю і на сябра па партызанскім атрадзе пазірае зверху: маўляў, не ў тым ён чыне, каб «фамільярнічаць». Але можна дазволіць сабе, як дакладчыку, «карміць... макухай свайго красамоўства, паіць прэснай вадой нудоты».

Тып самазадаволенага, тупога бюракрата сустракаецца яшчэ ў пазнейшым апавяданні Брыля «Бывае». Для чынушы нават рыбалка — мерапрыемства, а людзі — не з ім — пры ім — штат: «Адна адзінка сядзіць на вёслах, другая прымасцілася на карме». І ўвогуле ўвесь род чалавечы для яго — штатныя адзінкі.

Змест вымагае адпаведнай формы, дыктуе яе. Таму і ўзнікае памфлет пра гадаванцаў бюракратыі.

Сваёй формы шукала і суровая праўда вайны. Калі агульнанародная і агульначалавечая трагедыя заняла такое месца ў памяці, што праз многа год у розных увасабленнях з'яўляецца ў літаратуры і мастацтве зноў і зноў, даючы ўсё новы фактычны матэрыял, выяўляючы новыя асэнсаваныя вышыні і бездані чалавечага духу.

І Брыль, як і большасць беларускіх пісьменнікаў, неаднойчы звяртаецца да гэтай балючай, але незабыўнай тэмы: «Memento morі» (1958), «Дваццаць» (1958), «Апоўначы», «Глядзіце на траву» (1966).

Экстрэмальныя сітуацыі, мужныя характары.

...Чалавечая годнасць старога печніка, які не прымае «міласціва» дараваную яму волю («Memento morі»). Самаахвярная чалавечнасць дваццаці італьянскіх салдат, якіх напаткаў лёс старога печніка — былі расстраляны за тое, што не сталі забіваць другіх («Дваццаць»),

Высокі трагізм знаходзіць у пісьменніка і скупое, ашчаднае, будзённае на фарбы («Memento morі», «Маці»), і паэтычнае, песенна-раздумлівае выяўленне, у якім ёсць нешта агульнае з раннімі апавяданнямі Горкага («Дваццаць»).

Думка пісьменніка ў апавяданні «Дваццаць» вольна віруе ад адной тэмы да другой, апавядальнік як быццам звяртаецца ўвесь час да крыху ўяўнага, абагульненага, і — рэальнага, канкрэтнага. Увесь час напамінаючы нам пра тое, што вакол — Італія, сонца, мора, квецень жыцця. І гэты трагічны ўспамін. Трагічная памяць. Але светлая. Яны, італьянцы, загінулі ў Беларусі, не запляміўшы ні чысціні свайго сумлення, ні натуральнага жыццёвага святла. І святочная сонечнасць сённяшняй Італіі — у іх гонар.

Азвалася — вольнасць думкі, але раскаванасць гэтая і жыццёвая натуральнасць падпарадкоўваюцца задуме аўтара і, вядома ж, строга і дакладна вывераныя. Мяккая задушэўнасць і нават замілаванасць не пераходзяць у сентыментальнасць, меладычная рытміка прозы не раскалыхваецца шматслоўем.

Сам па сабо высокі трагізм падзей адпаведна наладжвае наша ўспрыняцце.

Апавяданні ж «Глядзіце на траву» і «Апоўначы» пра здарэнні, здавалася б, зусім нязначныя.

Вядома, што там, у вялікай крыві вайны, нейкі забіты: шчанюк. але ж гэта першае «практыкаванне» ў бессэнсоўнай лютасці навічка-забойцы, які «не паспеў або не здолеў» пераўтварыцца ў «прафесіянала». А тое шчаня, адзіная ўцеха дзядзькі Петруся, сядзела на снезе і гаўкала ад маладога беспрычыннага шчасця гаманлівым, вясёлым брэхам. Бязлітаснасць — з ёю трэба быць толькі бязлітасным. «Глядзіце на траву» — рэфрэнам ідзе праз апавяданне. Так некалі, успамінае апавядальнік, гаварыў сяржант на стрэльбішчы. «Хай на зеляніне адпачнуць вашы вочы». «Глядзіце на траву» — і сімвалічны падтэкст, і адкрыты ход. Каб пакараць бязлітаснасць, трэба мець вялікі запас дабраты.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Варлорд

Астахов Евгений Евгеньевич
3. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Варлорд

Никто и звать никак

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
7.18
рейтинг книги
Никто и звать никак

Расческа для лысого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.52
рейтинг книги
Расческа для лысого

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Объединитель

Астахов Евгений Евгеньевич
8. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Объединитель

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3

Провинциал. Книга 3

Лопарев Игорь Викторович
3. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 3

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Кодекс Охотника. Книга XXII

Винокуров Юрий
22. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXII

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Приручитель женщин-монстров. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 4

Сильнейший ученик. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 2