Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Слова сапраўднага лад

Сямёнава Ала

Шрифт:

Апавяданне «Глядзіце на траву» ўвайшло ў анталогію беларускага апавядання на рускай мове «Бярозы на шляху», «Апоўначы» пад назвай «В глухую полночь» ёсць у 200-томным выданні «Всемирная литература». Гэта не выпадкова. На першы погляд, малазначныя факты сталі адкрыццём мастакоўскім: жыццёвая праўдзівасць, глыбокі філасофска-маральны змест, высокае майстэрства.

У апавяданні «Апоўначы» за некалькі гадзін дзеяння празаік расказаў многае пра жыццё партызан, пра таемна-запаветную сувязь з людзьмі у вёсках, якія дзяліліся ўсім, пра нялёгкую будзёншчыну партызанскіх дзён і начэй, пра мужчынскую беражлівасць і самаахвярнасць — баючыся напалохаць на хутары дзяўчынку, яны, ахаладалыя, галодныя, абмінаюць прыстанак і зноў рушаць у заснежаную стынь: «Толькі няхай не баіцца нас, тых, што і ў завею не спім з-за яе, дзеля такіх, як яна».

Як і ў «Дваццаці», у апавяданні «Глядзіце на траву» далёкае, ваеннае ўводзіцца ў кантэкст больш шырокі. Сённяшні мірны свет, у якім жыве апавядальнік і недзе жыве тая, цяпер ужо дарослая, дзяўчынка з хутара. Свет адваяваны, прыгожы ў вечнай сваёй красе. Пачатак апавядання — прыклад таго адухоўленага сенсуалізму, калі пісьменнік, не пераходзячы мяжы, за якой пачынаецца абстрактнае мысленне, дае магчымасць у прыватнасцях быцця за звычайным убачыць найвышэйшыя ісціны:

«За дваццаць пасляваенных гадоў я гэты хутар бачыў і вясной, і ўлетку, і ўвосені...

Вясной — калі трава асцярожненькай зелянінай пацягне даўно не араныя ўзгоркі, стракатыя ад сумных валуноў і рэдкіх кустоў ядлоўцу; калі ў лагчыне перад старою хатай зацвітуць вішні, а шматок зямлі разварушыцца шэрай свежасцю — на грады нейкія і трохі бульбы.

Улетку — калі бліжэй да гасцінца, па якім я іду або еду, амаль крынічна цурчыць сабе звілістая рачулка, супроць плыні якое трымаецца мужны мясцовы пячкур; калі дарогу пешаходу ці машыне перабягае, свідруючы пыл, па-інтэлігенцку сыценькі і па-хлапечы легкадумны суслік; калі я, не ўпершыню гледзячы на гэтыя запусцелыя, выпражаныя сонцам узгоркі, такія недарэчныя ў нашай, наогул хлебнай, мясцовасці, не ўпершыню чамусьці ўспамінаю палесцінскія пейзажы Паленава. Без Хрыста, без людзей, толькі з дзікай, спякотнай сумотай прыроды.

Увосені — калі на кірмашовых вазах, зусім як быццам неасуджана, спакойна і сыта парохкваюць сальныя парсюкі, а ў кошыках дробнымі кветкамі чырванеюць грабеньчыкі курыных навабранцаў-пеўнікаў; калі наш любы свет наскрозь прапахне антонаўкай, а маладзенькая, стрункая рабіна каля сцежкі стаіць, цнатліва абцяжараная першымі, румянымі ад шчасця гронкамі.

Толькі зімой, у белай, лютай бездані, я памятаю яго, гэты хутар, з вайны».

Праўда жыцця, сацыяльная справядлівасць, радасць адчуваць сябе сынам Беларусі, гаварыць і пісаць на яе мове, быць грамадзянінам Савецкага Саюза — да ўсяго трэба было дайсці, выпакутаваць, адваяваць. Узяць з жыцця суровыя ўрокі, якія ён падзяліў са многімі равеснікамі з Заходняй Беларусі. І вось гэты шлях да сапраўднага, шлях многіх беларусаў, увесь час хваляваў Брыля. І ў аповесцях «Жывое і гніль», «Сонца праз хмары», што вандравалі з ім у партызанах, і ў пазнейшым цыкле апавяданняў над агульнай назвай «Ты мой найлепшы друг». Урэшце з'явіўся раман «Птушкі і гнёзды», раман, па-рознаму ўспрыняты крытыкай і найбольш аб'ектыўна ацэнены Алесем Адамовічам і Уладзімірам Калеснікам.

Сам Брыль так пісаў пра задуму гэтага твора: «Пісаць раман пра самога сябе — не! Пісаць яго пра народ, пра наш час, дзе меў і маю сваё месца і я» («Трохі пра вечнае» ).

Па запісах у дзённіку («Трохі пра вечнае») відаць, як пакутліва ствараўся гэты раман, як выспелілася праўда, да якой, мабыць, і павінны кіравацца мастак — быць самім сабой: «Можна быць толькі моцным — інакш будзе вельмі балюча. Можа бывае і горш у такіх сітуацыях, але ж і мне баліць.

Толькі не разгубіцца, не замітусіцца: «А яшчэ як, яшчэ як паправіць?..»

І ён заканчвае думку такім характэрным, брылёўскім: «Цярпі, казак,— калі і не будзеш атаманам, дык застанешся казаком».

І ён паказаў у рамане тое, што ў нашай літаратуры, а мабыць, і ў літаратуры ўвогуле, было яшчэ белай плямай. Беларус, салдат польскай арміі ў нямецкім, фашысцкім палоне ў 39-м — 40-я гады. У той Германіі, якая яшчэ не стварыла Асвенцімаў і Бухенвальдаў, не пакінула за сабой тысячы спаленых Хатыняў, але ў якой былі ўжо гестапа, СС, былі дастаткова затлумленыя галовы бюргераў: «Мы змагаемся за наш хлеб! Нам патрэбна жыццёвая прастора!..» Яны ўжо прызвычаіліся да прыемнай думкі пра «вялікую» Германію. Нават дабрадушна-тупаватая гаспадыня палоннага Алеся Руневіча і тая павучальна даводзіць: «Ну, а чаму ж вы не аддавалі наш калідор, наш Данцыг?.. Фюрэр — гут, фюрэр не хоча вайны. А усе на нас. І Польшча, і Францыя ўжо сваё атрымалі. А чаго ад нас хочуць праклятыя томі?»

Праўда, гэта яшчэ той час, калі гітлераўскія палітыкі, канцэнтруючы пакуль што сілы па Захадзе, заключаюць пагадненне аб ненападзенні з Савецкім Саюзам. І маса бюргераў і баўэраў, пакуль гебельсаўская прапаганда замоўчвае пра ўсходняга суседа, насцярожана і нават на ўсякі выпадак з адноснай доляй людскасці ставіцца да ваеннапалонных з тэрыторыі таямнічага Руслянду. Вайна з Савецкім Саюзам пачынаецца пазней, калі Алесь Руневіч і яго землякі былі ўжо два гады ў палоне. Гэта Германія напярэдадні вайны з Савецкім Саюзам, той тылавы, не вядомы нам фашызм, які набіраў сілу, распаўсюджваў ідэі генацыду з хуткасцю чумы. Гэта «позірк на немца, які прыйшоў на нашу зямлю, і позірк на яго ў яго краіне, у яго дома...» («Трохі пра вечнае»).

Вельмі важна, што ў рамане Брыля паказаны не толькі фашысцкія вылюдкі, але і нямецкі народ. Мы ведаем творы нямецкіх пісьменнікаў пра гэты час, але ў героя рамана і самога празаіка ёсць і ўспрыманне чалавека з іншай краіны, і адносіны асобы, якая хінулася да ідэй сацыялізма, прагна імкнулася да рускай культуры, марыла пра вяртанне ў новую, Савецкую Беларусь.

Алесь Руневіч таварышуе з сумленным, але палахлівым немцам Ракавым, наймітам, у якога «колькі бунту ў душы, столькі і пуду ў нагах». Ракаў, застаўшыся ўдвух з беларускім хлопцам, з даверам гаворыць яму: «Вось што такое вайна. Мы ведаем, чаму яна трэба. Золата, хлопча, золата — над усім...»

Далёка да захаплення фюрэрам і салдату Ота Шмітке, у якога дачку забралі ў служанкі да нацы Грубэра. Бачыце, Марыхен на іх сем моргенаў «лішняя рабочая сіла». Каб быў Шмітке партайгеносэ, гэтага Грубэра і аднавяскоўца свайго Грасмана, «які і спаў, здаецца, у сваёй эсаманскай форме», то яго Марыхен магла б вучыцца.

Яму, Шмітке, чалавеку працы, з цвярозым розумам і здаровым сумленнем, зусім не да фашысцкай балбатні і ўсяго, што з яе вынікае. Хай бы яны самі ішлі ваяваць. «Хто ж яе заварыў, гэтую кашу?» Хай самі і расхлёбвалі б.

Ужо і сваіх суайчыннікаў нефашыстаў нацысты «вучаць працаваць», як Марыхен. Фашызм набірае сілу. Дзейнічае закон «пра абсалютнае захаванне расавай чысціні і арыйскага гонару нямецкіх жанчын». Ужо і сын баўэраў Курт апрануў форму гітлерюгенда, а маленькая Крыстэль уключыла ў свой рэпертуар, акрамя наіўных песенек, «патрыятычныя» «Геген Энглянд» і «Маршырэн вір ін франкрайх айн».

У рамане праходзіць цэлая чарада немцаў: суседзі Алеся Руневіча ў доме Грубэра, манікюрша з Берліна ў цягніку, сямейства баўэраў, у якіх працуе Руневіч, проста прахожыя, прадаўцы, салдаты, рабочыя. І сярод іх тая цудоўная немка, якая падчас уцёкаў з палону Руневіча і Бутрыма накорміць іх і адагрэе душу прыказкай: «Увесь свет — адзін дом».

Популярные книги

Темный Лекарь

Токсик Саша
1. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь

Безнадежно влип

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Безнадежно влип

Провинциал. Книга 5

Лопарев Игорь Викторович
5. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 5

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Книга шестая: Исход

Злобин Михаил
6. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Книга шестая: Исход

Подпольная империя

Ромов Дмитрий
4. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Подпольная империя

(Не) Все могут короли

Распопов Дмитрий Викторович
3. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.79
рейтинг книги
(Не) Все могут короли

Мой любимый (не) медведь

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.90
рейтинг книги
Мой любимый (не) медведь

Титан империи 7

Артемов Александр Александрович
7. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 7

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Сам себе властелин 2

Горбов Александр Михайлович
2. Сам себе властелин
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.64
рейтинг книги
Сам себе властелин 2

Большая Гонка

Кораблев Родион
16. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Большая Гонка

Мастер Разума

Кронос Александр
1. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.20
рейтинг книги
Мастер Разума

Темный Патриарх Светлого Рода 4

Лисицин Евгений
4. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 4