Таблеткi для сну
Шрифт:
Жонка і слухаць не хоча. Яна мае цвёрдую падставу. Папершае, двухкрылае насякомае, перш чым укусіць Воўку, загудзела. Падругое, Воўка мог джала з перапуду і рукою выдзерці.
У доме Стаканчыкавых разгарэўся сыр-бор. Іван Артамонавіч не мог сцярпець знявагі жонкі і назваў яе рыпучым дрэвам. Ну, а раз так, пайшла ў атаку і Параска. I паколькі яна адносіцца да катэгорыі слабога полу, то надзела на галаву Івану рэшата.
Суседзі спрабавалі памірыць Стаканчыкавых:
— Ніякага прымірэння,— заявіў Іван Артамонавіч,— я ўпэўнен, што муха!.. Я чалавек прынцыповы...
— 3 дому
I тут у кватэру ўбягае Воўка.
— А мяне ніхто і не кусаў. Вуха я ручкай нацёр...
А мы сад садзiлi...
У нашым доме восем кватэр. У нашым доме восем мужчын. I ўсе, як на падбор. Не больш трыццаці пяці кожнаму. Жывём у доме восем гадоў. Вы нас часта бачыце. Мы ўвечары заўсёды на двары. Усё стаім і раімся, як сад садзіць. Аграном Андрэй кажа:
— Трэба яблыні і грушы садзіць. Няхай забаўляюцца дзеці яблыкамі.
Пчаляр Пятро прапануе яшчэ ліпамі двор абсадзіць.
— Цудоўныя гэтыя дрэвы,— гаворыць ён.— Iх дзяды і прадзеды нашы любілі.
Урач Сцяпан гарой стаіць за вінаград. Столькі ў пладах яго глюкозы.
Мы раімся, усё спрачаемся. Усё вырашаем, калі лепш засадзіць наш двор дрэвамі: ці восенню, ці ўвесну?
— Столькі размоў!
— Ой, не кажы, суседка. А хіба летась менш было?!
— А пазалетась?..
— А пяць гадоў назад?
— А восем?..
Дзіўныя гэтыя жанчыны. Не разумеюць, што тут усё патрэбна прадумаць. Як у той прымаўцы: сем разоў адмераць, а адзін — адрэзаць.
А вясна імкліва ідзе. Раніцой звонкай песняю заліваюцца шпакі.
— Абавязкова на ліпах шпакоўні паставім,— гаварыў Пятро.
— I на чарэшнях.
— I на яблынях і грушах.
А вясна не чакае. Растуць, набухаюць пупышкі. Ім цесна становіцца, яны хочуць выкінуць першыя лісткі.
Учора зноў мы стаялі на двары. Быў суботні вечар. Андрэй аўтарытэтна заявіў:
— Позна, браткі, ужо садзіць.
— Ды восенню і лепш,— дадаў Сымон.
Я здаю педагогiку
Педагогіка з методыкай мовы ў нас па ліку трэці дзяржаўны экзамен. Яго я болей за ўсё і баюся. Каб здаць,— і тады, верце не верце, уздыхнуў бы на поўныя грудзі і нат пацалаваў бы нашу весялуху Аню. I кажу гэта вам я, сямейны чалавек, у якога двое дзяцей, сівізна на галаве і любая жонка. А пакуль што не да пацалункаў.
Пазаўчора прысніўся мне сон, што нібыта я вяршу вялізны стог сена. Стаю гэта адзін на версе, а ўнізе гэтулькі людзей: знаёмыя і незнаёмыя. Падхапіўся і давай гадаць, што да чаго. Сена — шум. Пэўна, правалю экзамен. Будуць тады размовы, будзе шум. Родная жонка і тая стане даймаць: «Колькі грошай дарэмна прагойсаў! Тэлевізар купілі б». Прыгадваецца і наш дырэктар. Стаіць пасярод настаўніцкай і пальцам ківае: «Дакаціўся. Тры гады мову выкладае, а методыку так і не ведае. На педсавет яго!»
Я зусім ад сну адбіўся. Есці штосьці не хочацца.
Учора зноў на некалькі хвілін удалося вейкі звесці. I зноў сон. На тэты раз я быццам бы трапіў на ваенны бамбардзіроўшчык. Але што гэта? Увесь самалёт аблазіў, а парашута так і не знайшоў. Адны сумкі ад іх. Такі мяне, браткі, страх апанаваў! Некалі я служыў паветраным стралком і ведаю, што павінны быць парашуты, а вось няма. Канец, рашыў. Ды як крыкну ў сне. Сябры падхапіліся і давай трэсці: «Мікола, а Мікола, што з табою?» Расказваю. А .Сымон і гаворыць: «Лятаць, значыць, плаваць!»
Плаваць? Каму? Мне, студэнту? Гэта ж правал!
Я зусім змардаваўся. Сёння ледзь на экзамен прыплёўся. Не да смеху мне, не да жартаў.
«Іду тапіцца».
Старшыня дзяржаўнай камісіі спакваля чытае рашэнне камісіі, а для мяне яго кожнае слова стрэлам. Урэшце чую: «Мікалай Андрэевіч Яркін — «выдатна». Я высока ўзняў галаву, усміхнуўся. А праўдзяць сны. Толькі трэба ўмець іх разгадваць. Лятаць без парашута, значыць, адказваць без запінкі. А шум? Гэта віншаванні сяброў, суседкі, шчабятухі Ані.
Перавыхаванне
Задумаў адзін хлопец жаніцца ды браць сабе ў жонкі прыгожую Адарку. Дзеўка яна — што макавая кветка, але гультайка. Таму бацька і кажа:
— Хоць яна і дачка мая, ды браць не раю. Прападзеш, хлопча.
— Не,— гаворыць малады.— У мяне ёсць кот вучоны. Удваіх з ім перавыхаваем яе.
Пажаніліся. Прачынаецца раніцою Змітро і чакае, пакуль Адарка ўстане ды снеданне згатуе. А яна ўсё спіць.
А разам з Адаркаю адлежваецца кот-вусач. Крыўдна стала Змітру за маладую жонку. I на трэці дзень ён кажа ёй:
— Прачынайся, Адарка, будзем ката вучыць есці гатаваць.— I загадвае ёй катавусача за хвост на плячах трымаць, каб лепш яго дубцом лупцаваць.
Раз гэта — па кату, а раз Адарцы па плячах. Кот з усяе моцы крычыць ды кіпцюрамі сваімі за плечы жанчыну дзярэ. А Змітро лупцуе ды ўсё прыгаворвае:
— Гэта за тое, што снеданне не варыў! А гэта за абед, а гэта за вячэру!..
I хоць балюча Адарцы, ды і яна ката лае:
— Так табе і трэба, лайдак!
— А хто ж гэта ўсё нагатаваў?
— Кот, любы, кот! Дайшло да лайдака.
На восьмы дзень запрасіў Змітро цесця ў госці. Ішоў той з неахвотаю: ці ж прыемна сорам мець за дачку-гультайку. Але тое, што ўбачыў бацька на стале ў Змітра, здзівіла. Ён не сцярпеў і спытаў:
— Твая, донька, работа?
— Мая, татусь.
Вось што значыць — у хаце кот вучоны.
Выпiўка з дырэктарам
Калістрат Спіца з'явіўся далека за поўнач.