Чтение онлайн

на главную

Жанры

Таблеткi для сну

Лоўгач Віктар

Шрифт:

I вось мы на балацянцы. Вады — з добрае карыта. А ў «карыце» плаваюць дзве крыжанкі. Убачыўшы нас, ля купіны прытаіліся. Маўляў, няма нас тут. Яўген шэпча:

— Падай, Сцяпан, кій!

Але да нас кідаецца чыгуначнік Міхась Верад:

— Не дам качку забіваць! Не дам!

Мы з павагай паглядзелі на яго — во які абаронца прыроды! Пятро Казловіч ажно праслязіўся:

— А мы з ног збіліся, шукаючы дбайнага егера ў заказнік...

Калі вярнуліся дамоў, памочнік ляснічага адразу пазваніў свайму начальніку, што нарэшце знайшоў патрэбнага чалавека.

А Міхась

Верад у гэты час скардзіўся жонцы:

— Такую качку, Пелагея, правароніў! Каб адзін быў... А то ж яны на ўсіх хацелі. Во і не даў забіць.

Гара з плячэй

Некалькі дзён запар абмяркоўвалі на праўленні калгаса пытанне аб рамонце дзвярэй і грубкі ў брыгадным клубе, і гэтаму абмеркаванню не было відаць канца.

— Браточкі! — гарачыўся брыгадзір Маламеркін.— Там жа сядзець немагчыма. Асабліва ў марозны дзень. Як, таварышы, дабіцца, каб зачыняліся дзверы? Вось пытанне. А грубка! Дым з усіх шчылін...

— Яна ж — што рэшата! — рашуча падтрымаў яго заатэхнік Хвастоў.— Чаго добрага, яшчэ і клуб спалім. Трэба неадкладна замазаць. Але дзе гліну ўзяць — во праблема. Усё ж пад снегам...

— Ды што гліна! — ускочыў са свайго месца загадчык клуба Балалайкін.— Гліны можна і пад падлогай накапаць, а вось дзе печніка знайсці?

— Як сабе хочаце,— з развагай загаварыў старшыня прафкома Пасядзелкін.— Але я не дапушчу, каб мерзлі члены прафсаюза. Яны рэгулярна плацяць прафсаюзныя ўзносы і маюць права на прыстойныя ўмовы ў культурных установах. Так сказаць, чалавечы фактар. Я да вобласці дайду, а не дапушчу...

Нарэшце пасля працяглых дэбатаў усе члены праўлення прыйшлі да думкі, што па набалеламу пытанню неабходна падрыхтаваць разгорнутую пастанову, у якой прадугледзець падрабязныя мерапрыемствы як па падрыхтоўцы да рамонту, так і па правядзенню самога рамонту. Адносна печніка было вырашана звярнуцца па дапамогу ў раён.

Напісаць пастанову даручылі старшыні прафкома Пасядзелкіну, як найбольш зацікаўленаму. Да позняга вечара ён прасядзеў за сталом у сваім кабінеце, пакуль напісаў і адрэдагаваў тую паперыну.

Калі позна вечарам вярнуўся дамоў, жонка спытала, ці не бачыў ён дзе сына.

— А дзе ён? — пацікавіўся Пасядзелкін.

— Ды з сябрамі накапалi ў падполлі гліны, узялі кельму, цвікі і пайшлі клуб рамантаваць, а то холадна, казалі, у кіно сядзець...

Пасядзелкін уздыхнуў з палёгкаю — у яго нібы гара з плячэй звалілася...

Ружжо падвяло

Жылі сабе дзед ды баба. Раніцою Грыпіна пякла бліны, а Хама чытаў кніжкі пра паляўнічых.

— Куплю, Грыпіна, ружжо! — заявіў аднойчы дзед.

I дзед Хама купіў новую тульскую двухстволку. Павесіў яе ў кухні на цвічок, маўляў, няхай павісіць да першага снегу.

Зіма

пачалася рана. Ужо ў сярэдзіне лістапада выпаў снег.

Зборы былі нядоўгія. Мінут праз колькі дзед ужо крочыў лугам. Тут ён заўважыў свежы заечы след і пайшоу па ім. Раптам зпад ног выскачыў заяц. Дзед прыцэліўся. Грымнуў стрэл, за ім — другі. Міма.

Яшчэ падняўшы пару зайцаў, дзед плюнуў і пакрочыў у Альхоўку. Там у знаёмага паляўнічага і купіў зайца.

Бабка Грыпіна не магла нарадавацца паляўнічымі здольнасцямі дзеда.

А дзед Хама пачаў бадай штодзень хадзіць на «паляванне» і кожны раз прыносіў зайца. Грыпіна заўважыла, што дзед ніколі дома не чысціць ружжо. «Мусіць, штосьці тут нячыстае,— падумала яна,— трэба праверыць». I замест ружжа ў чахол паклала кароткую чапялу.

Вярнуўся дзед з палявання, аддаў Грыпіне зайца, а чахол з «ружжом» павесіў на цвік. Тут бабка не стрымалася і запытала:

— Ружжо чысціў?

— А як жа...

— Пакажы...

— Паглядзі...

I што ж тут было! Дзед слова не мог вымавіць. А бабка, доўга не думаючы, пацягнула той чапялой па дзедавых плячах.

Урок сябра

Іван Іванавіч Каласок падаў мне тэлевізійную праграму:

— Сёння на нашым стадыёне сустракаюцца каманды «Агонь і полымя» — сталявараў і «Колас» Зарэчнага раёна. Давай бліжэй да тэлевізара... Май на ўвазе, я хварэю за каманду «Колас»...

Ідзе першы тайм. Адзінаццатая хвіліна. Лік 0:0. Шайбу забівае Ткачэнка з «Агню і полымя».

— Ура-а! — закрычаў я.

— Зусім нетактоўна,— зрабіў заўвагу Іван Іванавіч.— Трэба моўчкі, у душы на ўсё рэагаваць, а ты... хоць вушы затыкай. Нее, такога балельшчыка нельга пускаць на стадыён.

— А, пустое! Зірні, зірні, як адпускаюць коласаўцаў,— не звяртаў я ўвагі на гаспадара.— Давай, давай, шуруй, хлопцы! Яшчэ шайбу! Ооо...

— Ну, што, дзе твая шайба? Трасцы! Не такія коласаўцы, каб паддацца. Крычы, не крычы... Вунь, пайшлі ўжо ў наступ... Ур-ра-а! Ёсць! Шайба!..— Не паспеў я апамятацца, як ён схапіў мяне за каўнер кашулі. Я адчуў, як пасыпаліся на падлогу гузікі...

Пчала цi муха?

Іван Артамонавіч аўтарытэтна заяўляе, што сына за правае вуха ўкусіла муха. Ну, самая звычайная, што ў хату залятае. Жонка Параска сцвярджае, што ўкусіла не муха, а пчала. I не за правае вуха, а за левае.

Іван Артамонавіч ужо некалькі гадзін даказвае, што менавіта муха. I менавіта за правае, зверху. У гэтым ён упэўнены, як у тым, што калі ідзе дождж, то абавязкова з неба. Папершае, джала не засталося, а падругое, насякомае, якое ўкусіла Воўку, не гудзела.

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII

Наследник с Меткой Охотника

Тарс Элиан
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника

Волк 2: Лихие 90-е

Киров Никита
2. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 2: Лихие 90-е

Наследница Драконов

Суббота Светлана
2. Наследница Драконов
Любовные романы:
современные любовные романы
любовно-фантастические романы
6.81
рейтинг книги
Наследница Драконов

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Бывшая жена драконьего военачальника

Найт Алекс
2. Мир Разлома
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бывшая жена драконьего военачальника

Мимик нового Мира 4

Северный Лис
3. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 4

Восход. Солнцев. Книга X

Скабер Артемий
10. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга X

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Польская партия

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Польская партия

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Провинциал. Книга 2

Лопарев Игорь Викторович
2. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 2

Огненный князь 6

Машуков Тимур
6. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 6