Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому
Шрифт:
А сам Заратустра, уражаны і рассеяны, не разумеў, што сталася, устаў з каменя, здзіўлена азірнуўся, пытаючыся ў свайго сэрца, і, схамянуўшыся, убачыў, што ён адзін. «Што ж гэта
І вось — памяць зноў вярнулася да яго, і ён імгненна спасціг усё, што адбылося паміж учарашнім і сённяшнім днём. «Вось той камень, на якім я сядзеў учора раніцай, — сказаў ён, пагладжваючы бараду, — сюды падышоў вяшчун, тут жа я пачуў і першы раз той крык, які чуў толькі што, вялікі крык на дапамогу.
О вышэйшыя людзі, гэта вашую бяду прадказаў мне ўчора стары вяшчун, — вашай патрэбай хацеў ён спакусіць і спаняверыць мяне: «О Заратустра, — сказаў ён мне, — я прыйшоў, каб увесці цябе ў твой апошні грэх».
«У мой апошні грэх? — гнеўна ўсклікнуў Заратустра, засмяяўшыся з сваіх слоў, — што было наканавана мне як апошні грэх?»
І зноў
«Спагада! Спагада вышэйшаму чалавеку! — усклікнуў ён, і твар яго спахмурнеў і пасуровеў. — Што ж! На гэта — быў свой час!
Мае цярпенні і спагада мая — што мне да гэтага! Хіба да шчасця імкнуўся я? Я імкнуўся да справы сваёй!
Наперад! Явіўся леў, блізка дзеці мае, выспеў Заратустра, настала мая гадзіна:
Гэта мая раніца, мой дзень загараецца: уставай, падымайся, Вялікі Полудзень!»
Так сказаў Заратустра, пакідаючы сваю пячору, прасветлены і дужы, быццам ранішняе сонца, што выходзіла з-за цёмных гор.