Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Шрифт:
Кніга ўсім і нікому

Першая частка

Заратустрава прадмова

1

Калі Заратустру споўнілася трыццаць гадоў, пакінуў ён радзіму і роднае возера і падаўся ў горы. Там ён шчасціўся з духу свайго і адлюдненасці і не стамляўся ад гэтага цэлых дзесяць гадоў. Але нарэшце перамянілася ягонае сэрца, —

і аднаго разу раніцай, прачнуўшыся на золку, ён устаў перад сонцам і так сказаў да яго:

«О вялікае свяціла! У чым было б тваё шчасце, калі б не было ў цябе тых, каму ты свеціш?

Дзесяць гадоў ты ўзыходзіла над маёй пячорай: ты стамілася б ад свайго святла і руху, каб не я, каб не мой арол і не мая змяя.

Але кожнае раніцы мы чакалі цябе, прымалі шчодрасць тваю і мілаславілі цябе за гэта.

Глянь! Я ўжо стомлены сваёю мудрасцю, як пчала занадта вялікім узяткам; і вось — мне патрэбныя рукі, каб разамкнуліся да мяне.

Я хачу дарыць і надзяляць, пакуль сама разумныя людзі зноў не нацешацца са сваёй дурасці, а бедныя — з багацця.

Каб так сталася, я мушу сысці ўніз, як ты, калі кожнага вечара апускаешся ў бездань марскую, несучы сваё святло свету ніжняму, ты, сама багатае свяціла!

Як ты, павінен і я зайсці — так гэта называюць людзі, да якіх я хачу спусціцца.

Дык жа ўмілаславі мяне, о спакойнае вока, якое непажадна ўмее глядзець на сама вялікае шчасце!

Умілаславі келіх, які хоча праліцца, каб каштоўная вільгаць струменілася з яго, разносячы паўсюль водбліск тваёй асалоды!

Глянь! Гэты келіх хоча зноў апаражніцца, а Заратустра хоча зноў учалавечыцца».

Так пачаўся Заратустраў захад.

2

Заратустра спусціўся з гары, не сустрэўшы нікога на дарозе. А калі ён заглыбіўся ў лес, перад ім нечакана паўстаў старац, які пакінуў свяшчэнны будан, каб пашукаць у лесе карэння. І сказаў старац да Заратустры такія словы:

«Не чужы мне гэты вандроўнік: некалькі гадоў таму назад ён праходзіў тут. Яго імя — Заратустра; але ён перамяніўся.

Тады ты нёс свой попел у горы: няўжо сёння ты хочаш несці агонь у даліны? Няўжо не баішся кары, якая бывае падпальшчыку?

Так, Заратустра, я пазнаю. Чыстыя вочы ў яго, і на вуснах ніякай агіды. Ці не таму ён ідзе, як танцуе?

Заратустра перамяніўся, Заратустра здзяцінеў, Заратустра — той, хто прачнуўся: чаго ж ты хочаш ад тых, якія спяць?

Як у моры, жыў ты ў самотнасці, і мора насіла цябе. Шкада! Табе зноў хочацца выйсці на бераг? Шкада, табе хочацца зноў самому цягаць сваё цела?»

Адказаў Заратустра: «Я люблю людзей».

«А чаму, — сказаў святы, — пайшоў я ў лес і ў пустэльню? Ці не таму, што занадта любіў людзей?

Цяпер я люблю Бога:

людзей я не люблю. Чалавек, я лічу, дужа недасканалая штука. Любоў да людзей забіла б мяне».

Заратустра адказаў: «Што я казаў пра любоў! Я нясу людзям дарунак!»

«Не давай ім нічога, — сказаў святы, — лепей вазьмі ў іх частку і нясі разам з імі — гэтым найлепш ім спасобіш, калі толькі дагодзіш сабе!

І калі хочаш даць ім, дай хіба што міласціну, ды яшчэ зрабі так, каб папрасілі яе!»

«Не, — адказаў Заратустра, — я не падаю. Не такі я бедны, каб даваць».

Святы пасмяяўся з Заратустры і сказаў: «Дык парупся, каб яны прынялі твае скарбы! Не давяраюць яны адлюднікам і не вераць, што мы прыходзім да іх дарыць.

Нашыя крокі гучаць ім на вуліцах надта самотна. І калі ўначы, лежачы ў ложках, задоўга да золку пачуюць яны, што ідзе чалавек, дык, мусіць, пытаюцца самыя ў сябе: «Куды гэтаму злодзею закарцела?»

Дык не ідзі да людзей, заставайся ў лесе! Лепш ідзі да звяроў! Чаму ты, як я, не хочаш быць мядзведзем сярод мядзведзяў, птушкай сярод птушак?»

«А што рабіць святому ў лесе?» — спытаўся Заратустра.

Святы адказаў: «Я складаю песні і спяваю іх; калі складаю — смяюся, плачу і спяваю: так я слаўлю Бога.

Спевамі, плачам і смехам я слаўлю Бога, майго Бога. А які ты нясеш дарунак?»

Пачуўшы гэтыя словы, Заратустра пакланіўся святому і сказаў: «Што я мог бы вам даць! Лепей дазвольце мне хутчэй сысці адгэтуль, каб я нічога не ўзяў у вас!» І так яны развіталіся, старац і мужчына, уподсмех, як дзеці малыя.

А калі Заратустра застаўся адзін, ён сказаў свайму сэрцу: «Ці магчыма такое? Гэты святы старац у лесе яшчэ не чуў, што Бог памёр

3

Калі Заратустра прыйшоў у бліжэйшы горад за лесам, ён убачыў натоўп, людовішча на рыначным пляцы, бо было абяцана — пабачыце танцора на вяроўцы. І Заратустра сказаў люду такія словы:

«Я дам вам навуку пра Звышчалавека. Чалавек — гэта нешта, што трэба адолець. Што зрабілі вы, каб адолець яго?

Да сённяга ўсе істоты стваралі нешта вышэйшае за саміх сябе; а вы хочаце зрабіцца адлівам гэтай вялікай хвалі і лепш вярнуцца да звяроў, чым адолець чалавека?

Што такое ў чалавеку малпа? Пасмешышча альбо пакутлівы сорам. І тое самае павінен быць чалавек у Звышчалавеку — пасмешышча альбо пакутлівы сорам.

Вы прайшлі шлях ад чарвяка да чалавека, але шмат чаго ў вас яшчэ — ад чарвяка. Калісьці вы былі малпы, і нават цяпер у чалавеку больш малпы, больш чым нават у каторай малпы.

Нават сама мудры спаміж вас — гэта нейкая двухсэнсіца і двухполасць, нешта паміж раслінаю і прывідам. Але ж хіба я загадваю вам стаць прывідам альбо раслінаю?

Комментарии:
Популярные книги

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

Подаренная чёрному дракону

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.07
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону

Совок 9

Агарев Вадим
9. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Совок 9

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Без шансов

Семенов Павел
2. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Без шансов

Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Раздоров Николай
2. Система Возвышения
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Сильнейший ученик. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 2

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Баоларг

Кораблев Родион
12. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Баоларг

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Измена. Испорченная свадьба

Данич Дина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Испорченная свадьба

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей