Чтение онлайн

на главную

Жанры

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Ницше Фридрих

Шрифт:

«Ах вы, дурні і блазны, усе вы, тут сабраныя! Няма чаго хавацца і прыкідвацца перад мною!

Як трымцелі вашыя сэрцы ад шалу і захаплення, што вось нарэшце-такі вы зноў зрабіліся, як малыя дзеці, — гэтакія самыя пабожныя,

— што, нарэшце, вы зноў, як дзеці, пачалі маліцца, складваць ручкі і казаць: «Добры Божухна!»

Аднак пакіньце цяпер гэты, дзіцячы пакой — пячору маю, дзе сёння ўсё няцямнае адчувае сябе, як дома. Суйміце там, на паветры, ваш дзіцячы запал і хваляванне сэрца!

Вядома, калі не ўпадобніцеся дзецям, дык не ўвайсці вам у гэтае царства

нябеснае. (І Заратустра паказаў рукою ўгору.)

Але мы не імкнёмся ў тое нябеснае царства: мы зрабіліся мужныя, мы зрабіліся мужамі, і таму хочам царства зямнога».

3

І зноў Заратустра пачаў гаварыць. «О новыя сяброве мае, — сказаў ён, — вы, дзівосныя, вы, вышэйшыя людзі, якія вы любасныя мне цяпер.

— з таго часу, як зноў павесялелі! Сапраўды, усе вы зацвілі: і я думаю, што такім кветкам патрэбен новы святы,

— якая-небудзь дзёрзкая бяссэнсіца, нешта накшталт літургіі і аслінага свята, ды яшчэ стары дурань і шаленец Заратустра, вецер і ветрагон, які праветрыць і прасветліць вам душы.

Не забывайцеся гэтай ночы і гэтага аслінага свята, о вышэйшыя людзі! Гасцюючы ў мяне, вы прыдумалі гэта, і я лічу гэта добраю азнакаю, бо такое могуць выдумаць толькі тыя, хто выздароўлівае!

І калі вы будзеце адзначаць свята асла яшчэ калі-небудзь, рабіце гэта з любові да сябе і з любові да мяне! І ў памяць пра мяне!»

Так сказаў Заратустра.

П'яная песня

1

Тым часам усе выйшлі на свежае паветра, у халаднаватую задуменнасць ночы; Заратустра вёў за руку сама брыдкага чалавека, каб паказаць яму свой начны свет, вялікі круглы месяц і серабрыстыя вадаспады каля пячоры. І вось нарэшце ўсе гэтыя людзі — ужо немаладыя, але з суцешанымі і бадзёрымі сэрцамі — усталі поплеч і дзівавалі самыя сябе, што ім так добра на зямлі; і таямніца ночы ўсё глыбей і глыбей пранікала ў іх сэрцы. І зноў падумаў Заратустра: «О, якія любасныя мне цяпер гэтыя вышэйшыя людзі!» — але не сказаў гэтага ўголас, бо ўшанаваў іх шчасце і маўчанне.

Але тут здарылася сама дзівоснае з усяго, што сталася за гэты доўгі і дзівосны дзень: сама брыдкі чалавек зноў, цяпер ужо апошні раз пачаў хрыпець і клекатаць, а калі, нарэшце, дайшло да слоў, — вусны ў яго ясна і выразна выдалі пытанне, пытанне такое частае, глыбокае і зразумелае, што ва ўсіх, хто пачуў яго, замлела ў грудзях сэрца.

«О вы, сябры мае, — спытаўся сама брыдкі чалавек, — што робіцца ў вашых душах? Дзякуючы гэтаму дню, упершыню ў жыцці сваім я задаволены, што пражыў яго,

— і не стамляюся я сведчыць пра тое, што варта жыць на зямлі: адзін дзень, адно свята з Заратустрам навучылі мяне любіць яго.

«Дык гэта было жыццё? — скажу я смерці. — Што ж! Яшчэ раз!»

Сябры мае, што робіцца ў душах у вас? Ці гатовыя вы, як і я, сказаць смерці: «Дык гэта было жыццё? Што ж! Яшчэ раз!»

Так сказаў сама брыдкі чалавек, а ўжо было пад поўнач. І як вы думаеце, што сталася тады? Як толькі вышэйшыя людзі

выслухалі яго, яны ўсвядомілі пераўтварэнне і выздараўленне сваё і зразумелі, хто прынёс ім усё гэта. І тады кінуліся яны да Заратустры, поўныя шацунку, любові і ўзнання, цалавалі яму ў рукі і, як каму адпавядала ў лад душы, адны смяяліся, другія плакалі. А стары вяшчун скакаў ад замілаванасці; і калі, як думаюць многія апавядальнікі, ён быў упіты салодкім віном, дык, несумненна, намнога больш ап'янела ягоная радасць жыцця, бо ён зрокся ўсякае стомы. Некаторыя нават кажуць, што скакаў і асёл: відаць, невыпадкова сама брыдкі чалавек напаіў яго віном. Ці было яно так, няважна, але калі нават асёл і не скакаў у той вечар, дык адбыліся дзеі больш дзіўныя і дзівосныя. Адным словам, як кажа Заратустрава прыказка: «Што з таго!»

2

А Заратустра, пакуль адбывалася ўсё, што тут апісана, стаяў, як п'яны: згасаў яго позірк, язык заплятаўся, ногі падкошваліся. І хто б мог адгадаць, якія думкі праносіліся тады ў душы ў яго? Аднак было відавочна, што дух ягоны адступіўся і пайшоў назад, і памкнуўся наперад, і быў недзе ў далёкай будучыні, і быццам трываў, як напісана, «над горнымі пераваламі, паміж двух мораў,

— блукаючы, быццам цяжкая хмара, паміж мінулым і будучым».

Але вышэйшыя людзі падтрымлівалі яго з усіх бакоў, і памалу ён ачуўся і адхіліў рукою натоўп заклапочаных шанавальнікаў. Раптам ён хутка павярнуў галаву, быццам пачуў нешта, і, прыклаўшы палец да вуснаў, сказаў: «Ідзе!»

І адразу атачылі яго цішыня і таемнасць, а з глыбокай далечыні пачуўся доўгі, працяглы гуд звона. Заратустра, як і ўсе вышэйшыя людзі, прыслухаўся, а потым зноў прыклаў палец да вуснаў і сказаў: «Ідзе! Ідзе! Набліжаецца поўнач!» — і перамяніўся голас ягоны. Але ён усё яшчэ не кранаўся з месца; і тады яшчэ больш загуслі вакол яго цішыня і таемнасць, і ўсё вакол прыслухоўвалася — нават асёл, і сама Заратустрава пячора, і вялікі халодны месяц, і сама ноч. І вось, Заратустра трэці раз прыклаў палец да вуснаў і сказаў:

«Ідзе! Ідзе! Хадземце ж! Гадзіна прабіла! Пойдзем вандраваць у ноч!»

3

«Набліжаецца поўнач, о вышэйшыя людзі: і вось — хачу я сказаць вам нешта на вуха, як і той старадаўні звон, які звяртаецца да слыху майго,

— з тою самаю таямніцаю і жахам, гэтаксама пранікнёна, як той старадаўні звон, які перажыў на сваім вяку больш, чым хто-небудзь смяротны;

— які палічыў усе да апошняга пакутлівыя ўдары сэрцаў, што біліся ў грудзях у нашых бацькоў. О, як уздыхае яна! Як смяецца ў сне даўняя глыбокая поўнач!

Ціха! Ціха!: Чуецца многае, што ўдзень не адважваецца гаварыць на поўны голас; толькі цяпер, у холадзе ночы, калі суняўся шум сэрцаў,

— толькі цяпер яно чутно слыху і вяшчае, пранікаючы ў начныя чуйныя душы: о, як уздыхае яно! О, як смяецца ў сне!

— хіба не чуеце вы, як таямніча, страшна і пранікнёна вяшчае яна, глыбокая-глыбокая старадаўняя ноч?

О чалавеча, уважай!

4

О, гора мне! Куды падзеўся час? Ці апусціўся ў найглыбейшыя крыніцы? Свет дрэмле…

Поделиться:
Популярные книги

Измена. За что ты так со мной

Дали Мила
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. За что ты так со мной

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Большие дела

Ромов Дмитрий
7. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Большие дела

Эксклюзив

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Эксклюзив

И только смерть разлучит нас

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас

Черкес. Дебют двойного агента в Стамбуле

Greko
1. Черкес
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черкес. Дебют двойного агента в Стамбуле

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Третье правило дворянина

Герда Александр
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина

Ваантан

Кораблев Родион
10. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Ваантан

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2