Чтение онлайн

на главную

Жанры

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Ницше Фридрих

Шрифт:
20

Будзьце, як вецер, што вырываецца з цяснін: пад свіст сваёй жалейкі ён гатовы скакаць, моры дрыжаць і хвалююцца пад яго нагамі.

Слава таму браваму, неўтаймавальнаму духу, які дае крылы аслам, які доіць ільвіц, духу, які ўраганам прыходзіць да ўсяго сённяшняга і да ўсякай чэрні,

— Духу, які варожы любамудраму чартапалоху, зусім завялым лістам і жытцам: слава дзікаму, бадзёраму, свабоднаму духу буры, які танцуе па багнах і паныласці, быццам па лугах!

Які ненавідзіць гаротных дварнякоў прасталюддзя і ўсякае выроддзе, няўдалае і змрочнае; слава гэтаму духу свабоднага розуму, гэтай рассмяянай буры, якая зацярушвае пылам вочы тым, хто пакрыты струпамі і бачыць усё ў чорным!

О вышэйшыя людзі, вось ваша горшае: вы не вучыліся танцаваць, як трэба, — так каб у танцы выйсці за межы свае! Што з таго, калі вы — не ўдаліся!

Як многа яшчэ можна! Дык жа навучыцеся ў смеху выходзіць за межы свае! Вы, заўзятыя танцоры, вышэй і вышэй падымайце сэрцы вашыя! І не забывайцеся

як след пасмяяцца!

Гэты вянок рассмяянага, гэты вянок з ружаў: я кідаю яго вам, братове мае. Смех абвясціў я святым: о вышэйшыя людзі, вучыцеся смяяцца!

Песня тугі

1

Кажучы гэтыя словы, Заратустра стаяў каля пячоры; а з апошнімі словамі ўцёк ад гасцей і ненадоўга выбег на свежае паветра.

«О чыстыя пахі вакол мяне, — усклікнуў ён, — о дабрашчасная цішыня вакол мяне! Але дзе ж мае звяры? Да мяне, мой арол і мая змяя!

Скажыце мне, звяры: можа, пагана пахне ад гэтых вышэйшых, калі яны збіраюцца разам? О чыстыя пахі вакол мяне! Толькі цяпер я разумею і адчуваю, як люблю вас, звяры мае!»

І зноў Заратустра паўтарыў: «Я люблю вас, звяры мае!» І калі гаварыў ён гэтыя словы, змяя і арол наблізіліся да яго, падняўшы на яго вочы. Так стаялі яны ціха ўтрох, удыхаючы чыстае паветра і напіваючыся ім. Бо тут ён быў лепшы, чым у вышэйшых людзей.

2

Але ледзь толькі Заратустра пакінуў пячору, як устаў стары чарадзей і сказаў, хітра азірнуўшыся: «Ён выйшаў! І вось, вышэйшыя людзі, — дазвольце і мне, як яму, паказытаць вас гэтым ліслівым назовам, — і вось, вышэйшыя людзі, мяне ўжо забірае мой злы дух і ашуканец, дух маны і чараў, дэман паныласці,

— спрадвечны супраціўнік Заратустры: даруйце гэта злому духу майму! Прагне ён разгарнуць перад вамі свае чары, бо якраз настаў яго час: дарма я змагаюся з гэтым злым духам.

Усім вам, якія б ні былі ўшанаванні, якімі вы сябе самі на словах адорваеце, называючы сябе «свабодным розумам», альбо «праўдзівымі», альбо «духам пакаяння», альбо «свабоднымі ад путаў», альбо «поўнымі вялікай тугі»,

— усім вам, пакутнікам, як і мне, ад вялікай агіды, — бо стары Бог памёр для вас, а новы яшчэ не ляжыць спавіты ў калысцы — усім вам блізкі мой злы дух, дэман чараў.

Я ведаю вас, вышэйшыя людзі, я ведаю і яго, гэтага ката, якога люблю супроць волі сваёй, — Заратустру; часта ён мне нагадвае прыгожую маску святога,

— новы велягурысты маскарад, якім бавіцца мой злы дух, дэман маркоты: часта здаецца мне, што я люблю Заратустру дзеля майго злога духа.

Але ён ужо авалодвае мною і падпарадкоўвае сабе, гэты дух тугі і маркоты, дэман вячэрніх прыцемкаў, шары мой дух; і сапраўды ён прагне:

— расплюшчыце ж вочы! Ён прагне явіцца голым — я не ведаю яшчэ, як мужчына ці як жанчына, — але ён набліжаецца і падпарадкоўвае мяне, о няшчасны я! Разбудзіце ж пачуцці свае!

Дзень аціхае, на ўсё ападае вечар, нават на ўсё найлепшае; цяпер слухайце і глядзіце, вышэйшыя людзі, які гэты дух, — хай ён мужчына, хай жанчына — гэты дэман вячэрняй тугі!»

Так казаў стары чарадзей, хітра азіраючыся, а потым узяў сваю арфу.

3
Калі прасвятлее паветра, І раса суцяшэння Ападзе на зямлю, Нябачна, нячутна — Бо ходзіць у лёгкім абутку, Як усе пяшчотныя суцешнікі — Ці згадваеш ты, ці згадваеш, сэрца гарачае, Як ты прагнула колісь Нябеснай расы, Ты, спрагненае і сасмяглае; А сонца коса на цябе пазірала Праз чорнае плеціва дрэў, І позіркі гэтыя — прамяні, Сляпуча пакеплівыя, Усчыналі вакол цябе злую гульню, Мільгалі па сцежках, парослых травою, Залітых золатам распаленага вока? «Ты Жаніх ісціны? — кпілі яны, — Не! Ты — Паэт! Ты хітры звер, драпежны, падступны, Які хлусіць павінен, Умела і па добрай волі Прагны да ловаў, Замаскаваны краскамі свету, Сам — маска І сам сабе — здабыча, І гэта — Жаніх Ісціны? Не! Толькі блазен! Толькі паэт! Стракатамоўны, Стракатамаскамоўны, Вялікі майстар будаваць масты Слоў каляровых І прывідных вясёлкавых дарог, Якімі ты блукаеш марна і бязмэтна Паміж уяўным небам І прыдуманай цвердзю зямною, — Толькі блазен! Толькі Паэт! І
гэта — Ісціны Жаніх?
Не халодны, не ціхі, не гладкі, Не храмавы ідал, Не! А нецярпімы да выяваў Ісціны, Да безжыццёвых яе падабенстваў, Тваё жытло — пустыня, а не храм. Ты поўны спрыту кашэчага, Праз кожнае акенца скачаш, Каб ухапіць Выпадковасць, Табе казыча ноздры спрадвечны лес Зазыўным і прывабным пахам, Калі б ты апынуўся ў гэтым лесе Сярод звяроў пярэстаскурых, Калі б ты сам быў зверам, Магутным, здарова-грэшным І шчасна-крыважэрным, Па-боску і па-д'ябальску прыгожым, Падступным, Калі б ты фыркаў ад пажады палкай, Не ведаў грэху ў пагоні за здабычай!
Калі б арлом ты быў, Які празірае свае глыбіні, Лунаючы над прорвамі, Пасля раптоўна, Раз'ятраны ад голаду, Пажадліва лапочучы крыламі, Спадае на разбляяных ягнят, Бо жорстка ненавідзіць ён душу авечкі І тых, чый пагляд, бы ў ягняці, цнатлівы, Пушыстых, шэрых і рахманых. Як у арла, як у пантэры — Такая прага у паэта, І палкія твае жаданні, Схаваныя пад тысячаю масак, Ты — блазен! Ты — Паэт! Глядзіш згары на чалавека, як на Бога, І гэтаксама нібы на авечку; І раздзіраеш Бога ў чалавеку, Нібы авечку ў чалавеку, І, раздзіраючы, смяешся… І гэта, гэта ёсць твая ўзнагарода! У гэтым радасць і арла, і пантэры, У гэтым шчасце блазна і паэта!..» Калі прасвятлее паветра, У зарыве вячэрняе зары прагляне Зайздросліва таемны Зеленаваты серп маладзічка, Варожы дню, ён крадзецца пад ружамі, І з кожным крокам месячнай жняі Усё болей блякнуць, нікнуць кветкі І апускаюцца глыбей, глыбей у цемру… Калісьці і я так, Паніклы, стомлены ад будзёншчыны, Сам хворы ад святла, Адкінуў дурноту мудрасці І намыслы, жаданні дня І апусціўся ў морак, Апалены адкрытай мне адной праўдай: Ці памятаеш ты, гарачае сэрца маё, Як некалі цябе грызла прага? Прага быць адкінутым, Ад праўды ўсякай! Ты — блазен толькі, Ты — толькі Паэт!

Пра навуку

Так спяваў чарадзей; і ўсе пячорнікі непрыкметна трапілі, як птушкі, у сеткі яго змрочнага, падступнага запалу. Толькі сумленнага духам яму не ўдалося запаланіць: ён борздзенька выхапіў з рук чарадзея арфу і ўсклікнуў: «Паветра! Дайце чыстага паветра! Клікніце Заратустру! Ты атручваеш паветра ў гэтай пячоры і робіш яго задушлівым, старым, ліхі чарадзею!

Ты, фальшывец, змушчаеш нас невядомымі жаданнямі, ты спакушаеш нас прагай няведамых пустэльняў. Гора, калі такія, як ты, пачынаюць славіць ісціну і балбатаць пра яе!

Гора ўсім, хто ў свабодным розуме, хто не асцерагаецца такіх, як ты чарадзеяў! Прапала свабода іхняя, бо сваім вучэннем ты вабіш назад, у цямніцы;

— стары, змрочны дэман паныласці, панадныя гукі жалейкі чутны ў тваіх скаргах; ты падобны да таго, хто сваёй апалогіяй цноты тайна схіляе да вычудаў страснасці!»

Так казаў сумленны духам, а стары чарадзей азіраўся навокал, цешыўся з перамогі і таму праглынуў прыкрасць, якую адчуў ад слоў сумленнага духам. «Ціха! — коратка адказаў ён. — Каб добрыя песні адгукнуліся ў душы, пасля іх трэба памаўчаць.

Так трымаюцца ўсе вышэйшыя людзі, якія сабраліся тут. Ты, мабыць, мала што зразумеў з маёй песні? Мала ў табе духу чараў!»

«Ты ўжо хваліш мяне тым, што адлучаеш ад сябе, — запярэчыў сумленны духам, — што ж, довад! Але вы, пячорнічкі мае, я ўсё яшчэ бачу пахацінства ў вашых вачах:

Вы свабодныя душы, дзе ж ваша свабода, вы свабодныя? Вы рыхтык мне тыя, што доўга тапырыліся на голых танцорак: так і вашыя душы — самыя ў скокі пайшлі!

Мабыць, дужа шмат у вас таго, што чарадзей называе сваім злым духам чараў і падману: і гэтым я адрозніваюся ад вас.

Поделиться:
Популярные книги

Измена. За что ты так со мной

Дали Мила
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. За что ты так со мной

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Большие дела

Ромов Дмитрий
7. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Большие дела

Эксклюзив

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Эксклюзив

И только смерть разлучит нас

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас

Черкес. Дебют двойного агента в Стамбуле

Greko
1. Черкес
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черкес. Дебют двойного агента в Стамбуле

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Третье правило дворянина

Герда Александр
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина

Ваантан

Кораблев Родион
10. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Ваантан

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2