Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Ницше Фридрих

Шрифт:

Ты страціў мэту: шкада, як знябыцца, як пазбыцца табе гэтай страты? Разам з мэтаю ты страціў і шлях?

Нябогі бадзяга, летуценнік, стомленая матылка! Ці не хочаш ты на гэты вечар здабыць прыстанак і спакой? Ідзі ж наверх у маю пячору!

Вось дарога, яна завядзе да пячоры. А я спяшаюся і пакіну цябе. І быццам ужо нейкі цень насоўваецца на мяне.

Каб зноў засвятлела вакол мяне, пайду далей адзін. Бадзёрасць і радасць, а няхай жа яны будуць са мною ў дарозе! А ўвечары ў мяне будуць танцы!..»

Так сказаў Заратустра.

Аполудні

А

Заратустра ўсё бег і нікога больш не сустракаў. Шмат гадзін быў ён адзін, знаходзіў сябе зноў і зноў, сёрбаў сваю адзіноту, цешыўся асалодай і думаў пра розныя добрыя рэчы. Але аполудні, калі сонца стаяла проста над галавой, ён праходзіў каля старадрэвіны, крывое, з гузаватымі сукамі, любоўна і шчодра ўвітае вінаграднай лазой і схаванае ёю ад самое сябе: сакавітыя жоўтыя гронкі звісалі з дрэва на спакусу дарожніку. Заратустра ўжо хацеў быў спатоліць лёгкую смагу і нават працягнуў быў руку па гронку, калі іншае, мацнейшае жаданне апанавала яго, захацелася яму легчы апоўдні ў зацішку дрэва і заснуць.

Так ён і зрабіў; і як толькі лёг сярод таямнічай цішыні разнатраўя, адразу забыўся пра смагу і заснуў. Бо, як кажа Заратустрава прымаўка, патрэба за патрэбу патрэбнейшая. Але вочы яго не спалі: не маглі яны наталіцца раскошаю дрэва і любоўю лазы вінаграднай і нахваліцца імі. А засынаючы, так казаў Заратустра сэрцу свайму:

«Ціха! Ціха! У гэтую хвіліну свет ці ж зрабіўся дасканалы? Што са мною?

Як пяшчотны вятрэц нябачна скача па ціхім, гладкім моры, лёгкі, быццам пёрка, так сон скача па мне.

Ён не стуляе вачэй маіх, душа мая чувае. Сапраўды, няважкі ён, быццам парушынка!

Ён угаворвае мяне, сам не ведаю — як? Аднекуль з сярэдзіны падае ён ласкавую руку і злёгку дакранаецца да мяне; ён схіляе душу маю пацягнуцца, раскінуцца: і пацягваецца яна, мая стомленая, дзівосная душа! Ці не настаў у яе якраз у гэты полудзень вечар сёмага дня? Альбо надта доўга блукала яна, шчасная, сярод добрых і спелых рэчаў?

Яна выцягваецца і робіцца доўгая-доўгая! Ціха ляжыць яна, дзіўная, душа мая. Надта многа добрага скаштавала яна, і ёй дакучае залатая журба, і крывяцца вусны ў яе.

Быццам карабель, які ўваходзіць у ціхую бухту і прычальвае да берага, стомлены доўгімі падарожжамі і невядомымі морамі. Хіба ж зямля не надзейнейшая?

— быццам карабель, які прыстае, «прынікае да зямлі, — і цяпер даволі павуку працягнуць да берага сваю павуціну — і не трэба мацнейшага прычала;

— быццам стомлены карабель у ціхай затоцы, адпачываю цяпер і я паблізу зямлі — даверлівы, верны, чакальны, прывязаны да яе найтанчэйшымі ніткамі.

О шчасце! О шчасце! Ты ляжыш на траве, душа мая; ці не хочаш ты спяваць? Але ў гэтую таямнічую, урачыстую гадзіну ніводзін пастух не грае на жалейцы.

Сцеражыся! Спякотлівы полудзень спачыў на нівах. Не спявай! Ціха! Свет удасканаліўся!

Не спявай, палявая птушка, душа мая! Не гавары нават шэптам! Зірні — навокал так ціха! Спіць стары полудзень,

варушыць губамі ў сне: ці не п'е ён у гэтую хвіліну сваю кроплю шчасця,

— бурштынавую кроплю шчасця, старога залатога віна? Непрыкметна прабягае па старым полудні ягонае шчасце і смяецца. Так смяюцца багі. Ціха!

«О, як мала трэба для шчасця!» — так казаў я калісьці і думаў, што я разумны. Але цяпер зразумеў, што гэта была няпраўда. Мудрыя вар'яты гавораць лепей.

Бо ўсё сама малое, сама ціхае і найлягчэйшае: шэлест яшчаркі, подых ветрыку, імгненне — малое, вось што ёсць знак найлепшага шчасця. Ціха!

Што са мною: прыслухайся! Ці не адляцеў час прэч? Ці не падаю я? Ці не ўпаў я ў крыніцу вечнасці?

Што са мною? Ціха! Я паранены — на жаль — у сэрца? У сэрца? О, разбіся, разбіся, сэрца, пасля такога шчасця, ад такое раны!

Што? У гэтае імгненне свет не зрабіўся мне дасканалы? Круглы і спелы? О, куды ён імчыцца, залаты шар? Пабягу за ім!

Ціха!» (І тут Заратустра пацягнуўся і зразумеў, што спаў.)

«Уставай, лежань! — сказаў ён сабе. — Уставай, калі заснуў апоўдні! Ану, падымайцеся, старыя ногі! Пара, даўно пара, яшчэ немалы кавалак дарогі перад вамі.

Вось вы і выспаліся, а ці доўга спалі? Паўвечнасці! Ну, падымайся ж, старое сэрца! Ці многа часу табе трэба, каб прачнуцца пасля такога сну?»

(Але тут ён зноў заснуў, а душа ўсё адгаворвала яго, супраціўлялася і прылегла зноў.) «Пакінь мяне! Ціха! У гэта імгненне свет ці ж не ўдасканаліўся? О залаты шар!»

«Уставай, — казаў Заратустра, — падымайся, зладзюжка, гультаіны кавалак! Што? Табе абы толькі пацягвацца, пазяхаць, уздыхаць ды падаць у глыбокія крыніцы?

Ды хто ты ў мяне? О душа мая!» (І тут ён спалохаўся, бо сонечны прамень упаў яму на твар.)

«О неба над мною, — сказаў ён, уздыхаючы, падняўся і сеў, — гэта ты глядзіш на мяне? І слухаеш, што кажа мая дзівосная душа?

Калі ты вып'еш гэтую кроплю расы, што ўпала на ўсё зямное, калі вып'еш ты гэтую старую душу маю,

— о крыніца вечнасці! О светлая паўдзённая бездань, якая даводзіць да трымцення! Калі зноў убярэш ты ў сябе маю душу?»

Так сказаў Заратустра і падняўся з-пад дрэва, быццам ачуўшыся пасля нейкай дзіўнай п'янасці: і што ж! Сонца, як і раней, стаяла проста над галавою. І з гэтага можна было справядліва вывесці, што гэтым разам Заратустра спаў нядоўга.

Вітанне

Толькі пад вечар пасля доўгіх і марных пошукаў і блуканняў Заратустра вярнуўся да сваёй пячоры. Але калі ён быў ад яе не больш за дваццаць крокаў, здарылася нешта такое, чаго ён зусім не чакаў: ён зноў пачуў моцны крык на дапамогу. І — чыстае дзіва! Гэтым разам крык ужо чуўся з пячоры. Гэта быў працяглы, дзіўны, жудасны крык, і Заратустра ясна пачуў, што крычалі адразу некалькі галасоў, хоць зводдаль яму здавалася, быццам крык быў з адных вуснаў.

Поделиться:
Популярные книги

Восход. Солнцев. Книга XI

Скабер Артемий
11. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга XI

Газлайтер. Том 5

Володин Григорий
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5

Темный Охотник

Розальев Андрей
1. КО: Темный охотник
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Охотник

Гром над Тверью

Машуков Тимур
1. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.89
рейтинг книги
Гром над Тверью

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Безродный

Коган Мстислав Константинович
1. Игра не для слабых
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Безродный

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

Счастливый торт Шарлотты

Гринерс Эва
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Счастливый торт Шарлотты

На три фронта

Бредвик Алекс
3. Иной
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
На три фронта

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25