Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Ницше Фридрих

Шрифт:

Ты шукаеш вялікага чалавека, дзіўны блазен? хто навучыў цябе гэтаму? Хіба цяпер наспеў час на гэта? О ты, нікчэмны шукальнік, навошта спакушаеш мяне?»

Так сказаў Заратустра, суцешаны ў сэрцы сваім, і, смеючыся, пайшоў далей сваёй дарогай.

У адстаўцы

Па доўгім часе пасля таго, як Заратустра пазбавіўся ад чарадзея, ён раптам убачыў, што зноў

нехта сядзіць на дарозе, якою ён ішоў, — нейкі высокі чалавек у чорным, з бледным, змардаваным тварам. Заратустра вельмі засмуціўся, убачыўшы яго. «Шкада, — сказаў ён сэрцу свайму, — вось сядзіць яно, пераапранутае жальства; падобна, што чалавек гэты з пароды святароў: што ім трэба ў царстве маім?

Што?! Толькі што пазбыўся я чарадзея, і вось яшчэ адзін чарнакніжнік на дарозе маёй,

— нейкі чарадзей з уладаю накладання рук, цёмны цудадзей, асвечаны божаю мілатою і памазаны паклёпнік на жыццё, каб яго чорт скруціў!

Але чорта няма на месцы якраз тады, калі ён найбольш патрэбен: ён заўсёды з'яўляецца занадта позна, гэты пракляты кульгавы карлік!»

Так, страціўшы цярплівасць, сам сабе лаяўся Заратустра, прыкідваючы, як яму збочыць і прашмыгнуць міма чорнага чалавека, але ўсё абярнулася іначай. Той, што сядзеў на дарозе, адразу ўбачыў Заратустру, падхапіўся на ногі, быццам радасць раптам апантала яго, і кінуўся да яго.

«Кім бы ты ні быў, дарожнік, — усклікнуў ён, — памажы старому, які заблудзіўся і стаміўся ад пошукаў, памажы старому, з якім так проста можа стацца бяда!

Незнаёмыя і чужыя мне гэтыя землі, і выццё дзікіх звяроў чуецца мне; і няма больш таго, хто бараніў мяне.

Я шукаў апошняга пабожнага чалавека, святога і пустэльніка, адзінага, хто ў сваім лесе не чуў таго, што сёння ведае кожны».

«Што ж сёння ведае кожны? — спытаўся Заратустра. — Ці не тое, што няма больш сярод жывых старога Бога, у якога калісьці верыў цэлы свет?»

«Вось і ты сказаў гэта, — журботна адказаў стары. — Я ж служыў гэтаму старому Богу да апошняй ягонай хвіліны.

А цяпер у адстаўцы, без гаспадара, а ўсё ж не свабодны, і смутак не пакідае мяне ні на хвіліну, а радасць прыходзіць толькі ва ўспамінах.

Таму і падняўся я ў гэтыя горы, каб, нарэшце, зладзіць сабе свята, як яно належыць апошняму Папу і Айцу царквы: бо ведай — я апошні Папа! І гэта будзе свята пабожных успамінаў і набажэнства!

Але памёр і ён, той самы пабожнік, святы, які жыў у лесе і які ўвесь час славіў Бога малітвамі і спевамі.

Самога яго я не знайшоў: а калі ўбачыў хаціну, толькі два ваўкі сядзелі ў ёй і вылі па смерці яго; бо яго любілі ўсе звяры. І я падаўся ўпрочкі.

Няўжо дарма прыйшоў я ў гэтыя горы і лясы? І тады я рашыў у сэрцы сваім, што пачну шукаць іншага, сама пабожнага з божых нявернікаў, — я рашыў шукаць Заратустру!»

Так казаў стары і ўважліва прыглядваўся да таго, што стаяў перад ім; а Заратустра ўзяў апошняга Папу за руку і доўга здзіўлена разглядваў яе.

«Што я бачу, шаноўны! Якая далікатная рука! — сказаў потым Заратустра. — Гэта рука чалавека,

які нястомна раздаваў добраславенні. І вось — цяпер моцна трымае яе той, каго ты шукаў, бо я — Заратустра.

Гэта я, бязбожнік Заратустра, які сказаў: «Хто бязбожнейшы за мяне, каб парадавацца мне, вучню ягонаму?»

Так сказаў Заратустра, пранікаючы позіркам у думкі і патайныя намыслы апошняга Папы. І той нарэшце сказаў:

«Той, хто найболей любіў Яго і валодаў Ім, таму Ён цяпер і страчаны канчаткова,

— вось, глядзі, хто з нас сёння бязбожнейшы? Ці не я? Але толькі хто з гэтага парадуецца?»

«Ты служыў Яму да канца, — задуменна сказаў Заратустра пасля даўжманага маўчання, — табе вядома, як Ён памёр? Ці праўду кажуць, што Яго задушыла спагада,

— калі Ён убачыў чалавека, які вісеў на крыжы, і не вынес відовішча, калі любоў Яго да чалавека зрабілася пеклам, а пад канец і смерцю?»

Але апошні Папа нічога не адказаў на гэта, толькі адвёў убок вочы з выразам смутку і паныласці на твары.

«Хай будзе так, — сказаў Заратустра, падумаўшы нейкі час і гледзячы старому ў вочы.

Хай будзе так, з ім кончана. Але хоць і сведчыць пра гонар твой тое, што кажаш ты толькі добрае пра гэтага мёртвага, і табе, і мне добра вядома, кім Ён быў і якімі дзівоснымі шляхамі хадзіў».

«Гаворачы з Ім з вока на два, як бо то ж у мяне толькі адно, — жвава азваўся апошні Папа (а ён быў сляпы на адно вока), — у тым, што да Бога, я больш абазнаны, чым сам Заратустра, — і з поўным правам.

Шмат гадоў служыла Яму любоў мая, і воля мая ва ўсім ішла следам за воляю Яго. А добраму слузе вядома ўсё, нават тое, што пан хавае ад самога сябе.

Ён быў схаваны Бог, поўны таямніц. Сапраўды, нават сына свайго Ён здабыў няйнакш як таемнымі спосабамі. Перад дзвярыма Яго — пералюб.

Той, хто славіць Яго як Бога любові, не дужа высокае думкі пра любоў. Хіба не хацеў гэты Бог быць суддзёю? Хто любіць, любіць без аглядкі на ўзнагароду і аддзяку.

Калі ён быў малады, гэты Бог з усходу, Ён быў суровы і помслівы і стварыў пекла на асалоды любімцам сваім.

Але нарэшце Ён састарыўся і зрабіўся мяккі, вялы і жаласлівы і пачаў упадабняцца больш дзеду, чым бацьку, а яшчэ больш — старой нямоглай бабулі.

І вось, сядзеў Ён, скурчыўшыся на печы, бурчаў і жаліўся на слабасць у нагах, стомлены светам, стомлены, каб хацець чаго-небудзь, пакуль не задыхнуўся аднойчы ад залішняй спагады сваёй».

Але тут Заратустра перапыніў яго: «І ты, апошні Папа, бачыў гэта на свае вочы? Гэта магло быць і так; але магло быць і інакш. Калі паміраюць багі, паміраюць заўсёды па-рознаму.

Ну што ж! Так ці інакш, — Ён памёр! Шмат што ў Ім зневажала і вочы мае, і вушы, а пра сама горшае я памаўчу.

Я люблю ўсё, што глядзіць чыстым вокам і гаворыць праўдзіва. Тады як Ён, — а табе добра гэта вядома, стары святар, бо нешта было ў Ім і ад вашага роду, ад пароды Святароў — Ён заўсёды быў неадназначны.

Поделиться:
Популярные книги

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

Большая игра

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Иван Московский
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Большая игра

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Смерть может танцевать 2

Вальтер Макс
2. Безликий
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
6.14
рейтинг книги
Смерть может танцевать 2

Я Гордый Часть 3

Машуков Тимур
3. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый Часть 3

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Болотник 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 2

Измена. Жизнь заново

Верди Алиса
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Жизнь заново

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Брачный сезон. Сирота

Свободина Виктория
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.89
рейтинг книги
Брачный сезон. Сирота