Чтение онлайн

на главную

Жанры

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Ницше Фридрих

Шрифт:

Мядовая ахвяра

І зноў беглі месяцы і гады над душой Заратустры, а ён не заўважаў гэтага; але валасы ў яго пасівелі. Аднаго разу сядзеў ён на камені каля пячоры і моўчкі глядзеў удалечыню на ўздыбленыя марскія нетры; звяры яго задуменна, пахаджалі вакол і, нарэшце, спыніліся перад ім.

«О Заратустра, — сказалі яны, — ці не цікуеш ты за сваім шчасцем?»

«Што мне тое шчасце! — адказаў Заратустра. Даўно ўжо я не імкнуся да шчасця — я імкнуся да свае справы». — «О Заратустра, — сказалі звяры, — ты кажаш так, быццам

паверх усякае меры перапоўнены дабром. Быццам ты плывеш у блакітным возеры шчасця!» — «Ах вы, хітруны, — адказаў Заратустра, усміхаючыся, — які ўдалы вобраз вы выбралі! Аднак вы ведаеце, што шчасце маё цяжкае і не падобнае на рухлівую хвалю: яно гняце і не адстае ад мяне, быццам растопленая смала».

Тады звяры зноў задумаліся і пачалі хадзіць вакол, пасля зноў спыніліся перад ім. «О Заратустра, — казалі яны, — дык вось чаму ты робішся ўсё жаўцейшы і чарнейшы, хоць валасы твае бялеюць і робяцца падобнымі на лён? Глянь, ты і праўда нібыта ўвесь у смале!» — «Ды што вы такое кажаце, звярове мае, — смеючыся адказаў Заратустра! — праўда, абылгаў я сваё шчасце, параўнаўшы яго з смалой. З усімі пладамі, якія спеюць, адбываецца тое самае, што і са мною. Гэта — мёд у жылах маіх; ён згушчае маю кроў, а душу робіць спакайнейшаю». — «Мабыць, так яно і ёсць, — адказалі звяры, набліжаючыся да яго, — а ці не хочаш ты сёння падняцца на высокую гару? Паветра празрыстае, і з гары свет лепей бачыцца, чым калі-небудзь іншым часам». — «Так яно, звярове мае, — адказваў ён, — цудоўная ваша парада па сэрцы мне: я падымуся на высокую гару! Але паклапаціцеся, каб у мяне быў мёд — жоўты, чысты, празрысты, халодны, як лёд, залацісты сотавы мёд. Бо ведайце, — там, угары, я хачу прынесці мядовую ахвяру».

Але калі Заратустра дабраўся да вяршыні гары, ён адаслаў звяроў, якія ішлі з ім, дамоў, і ўжо як убачыў, што застаўся адзін, шчыра засмяяўся і, азірнуўшыся, сказаў:

«Я гаварыў пра ахвяры і пра мядовую ахвяру: гэта была толькі зачэпка і, шчыра кажучы, карыснае дзівацтва! Тут, угары, я магу гаварыць вальней, чым перад пячорамі пустэльнікаў і свойскімі жывёламі.

Ахвяраваць? Хутчэй я распускаю тое, што мне дораць, — марнатраўца з тысячай рук: як мне назваць гэта ахвярай!

І калі я хацеў мёду, я хацеў толькі прынады салодкага, густога мядовага соку, якім ласуюцца бурклівыя мядзведзі і дзівосныя драпежныя птушкі:

— найлепшай прынады, якая так патрэбна паляўнічым і рыбакам. Бо калі гэты свет падобны на лес, населены дзікімі звярамі, і на паляўнічыя абшары, дык, па-мойму, ён яшчэ больш падобны на бяздоннае і поўнае мора,

— на мора, поўнае стракатых рыб і крабаў, мора, якое парадавала б нават багоў, калі б яны захацелі самі парабіцца рыбакамі і закідваць мярэжы: такі багаты гэты свет на вялікія і малыя дзівосы!

Асабліва свет людскі, людское мора: я закідваю ў яго залатую вуду і кажу: расхініся, бездань людская!

Расхініся і выкінь мне рыб і бліскучых крабаў! Найлепшай прынадай наджу я сёння дзівосных чалавечых рыб!

— само сваё шчасце я закідваю ўдалячынь, ва ўсе староны, паміж усходам, зенітам і захадам, каб убачыць, ці многа рыб сярод людзей пачне трапятацца і тузацца на прынадзе майго

шчасця,

— пакуль, падчапіўшыся на вострыя, схаваныя кручкі, не давядзецца ім — гэтым каляровым плотачкам бездані — дасягнуць маёй вышыні, вышыні сама зацятага лаўца чалавекаў і рыб.

Бо такі я ад пачатку, заваблівы і панадны, цягну ўгору і ўзвышаю, выхоўваю і прыглядваю, бо нездарма ж я калісьці казаў сам сабе: «Будзь тым, хто ты ёсць!»

Няхай жа цяпер яны падымаюцца ўгору, да мяне: бо я чакаю азнакі, якая абвяшчае, што пачалася гадзіна сыходу майго; а сам я пакуль яшчэ не апускаюся ў людское мора, у якое сваім часам мецьму апусціцца.

Таму і чакаю я ў гэтых гарах, хітры і пакеплівы, без цярплівасці і нецярплівасці, а, бадай, як той, хто ўжо развучыўся трываць, бо «трываць» яму ўжо больш не даводзіцца.

Бо не спяшаецца доля мая: няйначай, забылася на мяне! Альбо прысела ў халадок за якім-небудзь каменем і ловіць мух?

І сапраўды, за тое я ўдзячны сваёй вечнай долі, што яна не падганяе і не прыспешвае мяне, і не шкадуе яна часу на жарты і злосць: вось і сёння падняўся я на гэту высокую гару, каб лавіць рыб.

Ці лавіў хто калі-небудзь рыбу ў высокіх гарах? Але хай бязглуздае тое, што я раблю тут, угары: гэта ўсё-такі лепш, чым сядзець там, унізе, — урачыстым, пажаўцелым і пазелянелым ад чакання,

— надзьмутым ад чакання і гнеўным, як завыванне свяшчэннай буры, якая нецярпліва ляціць з гор у даліны з лямантам: «Слухайце, а то я ўдару вас божым бічом!»

Няма ў мяне непрыязні да гэтых гняўлівых, бо прыдатныя яны пад кпіны мае! Яны і павінны быць настолькі нецярплівыя, гэтыя велізарныя, грымучыя барабаны: а раптам, калі ім сёння не дадуць слова, не атрымаюць яны яго ніколі?

Але я і доля мая, мы не звяртаемся ні да «Сёння», ні да «Ніколі»: у нас ёсць цярплівасць і час, нават лішак і таго і другога, каб гаварыць. Бо калісьці ж павінен прыйсці ён, і нас ён тады не міне.

Хто ж гэта павінен прыйсці і нас не мінуць? — Наш Вялікі Выпадак, наша вялікае, будучае царства зямное, тысячагадовае царства Заратустры.

Ці далёка яшчэ да яго, да гэтага царства? Што мне да таго! Аднак не слабне ад гэтага мая вернасць — на гэтым стаю, стаю моцна, на абедзвюх нагах,

— на гэтай вечнай аснове, на цвёрдых, створаных ад пачатку камянях, на найвышэйшых цвярдынях спрадвечных гор, дзе сыходзяцца вятры, як каля мяжы бураў, пытаючыся — дзе? куды? адкуль?

Смейся, смейся, добрая лютасць мая! Скідай уніз у даліны свой смех, які ззяе пагардай! Сама цудоўных рыбін сярод людзей прынадзь ззяннем сваім!

І ўсё, што належыць мне ва ўсіх морах, тое, што ва ўсім — маё-і-мне: гэта вылаві мне, гэта дастань з глыбіняў наверх. Вось чаго чакаю я, сама ліхі з усіх лаўцоў.

Далей, далей, мая вуда! Глыбей апускайся, прынада шчасця майго! Вылі па кроплі сваю найсаладзейшую расу, мёд майго сэрца! Угрызіся, кручок мой, у жывот усякаму чорнаму смутку!

Далей, далей, позірк мой! О, як многа навокал мораў, колькі мігае агнёў чалавечай будучыні! О, якая чырвоная ціша над мною! Якая бясхмарная моўча!»

Поделиться:
Популярные книги

Пожиратель душ. Том 1, Том 2

Дорничев Дмитрий
1. Демон
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
альтернативная история
5.90
рейтинг книги
Пожиратель душ. Том 1, Том 2

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I

Приручитель женщин-монстров. Том 9

Дорничев Дмитрий
9. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 9

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Месть Паладина

Юллем Евгений
5. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Месть Паладина

Наследник Четырех

Вяч Павел
5. Игра топа
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
6.75
рейтинг книги
Наследник Четырех

Гром над Тверью

Машуков Тимур
1. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.89
рейтинг книги
Гром над Тверью

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!

Я снова граф. Книга XI

Дрейк Сириус
11. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова граф. Книга XI