Чтение онлайн

на главную

Жанры

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Ницше Фридрих

Шрифт:

Бо стваральнікі — цвёрдыя. І вам павінна быць шчасце адбіць руку сваю на тысячагоддзях, як на воску…

— шчасце — быццам на медзі, адбіць пісьмён на волі тысячагоддзяў, на волі, якая цвярдзейшая і высакароднейшая за медзь. Сама высакароднае — найцвярдзейшае.

О братове мае, гэтую новую скрыжаль я мацую над вамі: цвярдзейце!

30

О ты, мая воля! Ты, паваротніца ўсіх нягодаў, ты, мая неабходнасць!

Аслані мяне ад малых перамог! Ты, воля душы маёй, якую я называю лёсам! Ты, Ува-Мне! Нада-Мною! Аслані і ахавай мяне дзеля аднаго вялікага лёсу!

І апошнюю сваю веліч, о воля мая, захавай на апошняе змаганне, каб быць табе няўмольнай у перамозе сваёй! О, хто не быў пераможану ўласнай сваёй перамогай!

О, чый позірк не цямнеў у гэтым п'янючым сутонні! О, у каго з пераможцаў ногі не падгіналіся і не развучваліся стаяць!

Няхай сталы і дасканалы сустрэну я калі-небудзь свой вялікі Полудзень: як растопленая медзь, як хмара, цяжарная маланкамі, як грудзі, поўныя малака:

— спелы самому сабе і схаванай волі сваёй, быццам лук, успалымнёны да стралы сваёй, як страла, успалымнёная да зоркі сваёй;

— да зоркі, даспелай і дасканалай у зеніце сваім, — палкай, пранізанай, шчаслівай пад забойчымі стрэламі сонца;

— быццам сонца і няўмольная воля яго, гатовая загінуць у перамозе сваёй!

О воля, адваротніца ўсіх нягодаў, мая неабходнасць! Захавай мяне на адну вялікую перамогу!..»

Так сказаў Заратустра.

Той, хто ацаляе

1

Аднае раніцы, неўзабаве пасля вяртання ў пячору, Заратустра як апантаны, падхапіўся са свайго ложка, крыкнуў страшным голасам і ўстаў над ложкам з такім выглядам, быццам нехта ляжаў на ім і не хацеў уставаць; і так гучаў Заратустраў голас, што ягоныя звяры, спалохаўшыся, пазбягаліся да яго, а з усіх нораў і шчылін, што былі непадалёк ад Заратустравай пячоры, усе жывёлы кінуліся хто куды — ляцелі, беглі, паўзлі, — гледзячы па тым, што ў іх было — ногі ці крылы. А Заратустра сказаў такія словы:

«Падымайся, прадонная думка, выходзь з маёй глыбіні! Я — світанак і твой ранішні певень, уставай, заспаны чарвяк, падымайся! Даўно пара табе прачнуцца ад майго голасу!

Развяжы повязі свайго слыху: слухай! Бо і я хачу цябе слухаць! Падымайся! Тут хапае грому, каб і магілы пачулі!

І сатры сон, і слепату, і тупасць з вачэй! І слухай мяне нават вачыма: бо мой голас ацаляе нават тых, што нарадзіліся сляпыя.

А прачнуўшыся — чувай вечна: не такі я, каб, разбудзіўшы прабабку, сказаць ёй: «Спі далей!»

Вось ты варушышся, пацягваешся, крэкчаш? Уставай! Не крактаць павінна ты, а гаварыць! Цябе кліча бязбожнік Заратустра!

Я, Заратустра, абаронца жыцця, абаронца цярпенняў, абаронца кола — я клічу цябе, мая прадонная думка!

О, здароўя мне! Ты ідзеш, я чую цябе! Бездань мая кажа,

сваю апошнюю глыбіню выставіў я на святло!

Здароўя мне! Прыходзь! Прыходзь! Падай мне руку — ха! пусці! ха-ха! — мярзота, мярзота, мярзота — гора мне!»

2

Але як толькі Заратустра вымавіў гэтыя словы, упаў, як мёртвы, і доўга ляжаў нерухома, як мёртвы. Ачуняўшы, ён быў белы, дрыжаў, не сыходзіў з месца і доўга не браў ні есці, ні піць. А трывала гэта сем дзён; але звяры не пакідалі яго ні ўночы, ні ўдзень, і толькі арол лётаў па ежу. Усё, што ён знаходзіў альбо здабываў сілаю, складваў Заратустру на ложак; так што той ляжаў сярод жоўтых і чырвоных ягад, вінаграду, сакавітых яблыкаў, кедравых арэхаў і духмяных траў. А ў ногі былі пакладзены два ягняці — цяжка далося адбіць іх у пастухоў.

Нарэшце, праз сем дзён падняўся Заратустра на ложку, узяў у рукі чырвоны яблык, панюхаў — і прыемны яму быў пах яблыка. І тады вырашылі ягоныя звяры, што пара загаварыць з ім.

«О Заратустра, — сказалі яны, — вось ужо сем дзён, як ты ляжыш з ацяжэлымі вачыма: ці не хочаш ты нарэшце ўстаць на ногі?

Выйдзі са сваёй пячоры: свет чакае цябе, як сад. Вецер калыша густыя пахошчы, якія ляцяць да цябе, і ўсе ручаі гатовыя бегчы за табою.

Усе рэчы ўтохліся па табе, ты ж бо сем дзён ляжаў адзін: дык выйдзі з пячоры! Усе рэчы хочуць быць табе лекарамі!

Альбо, можа, новая веда прыйшла да цябе, горкая і цяжкая? Як рашчыненае цеста ляжаў ты, і вось — паднялася душа твая і выйшла за свае межы».

О звяры мае, адказаў Заратустра, балбачыце сабе і дайце мне наслухацца вас! Разбіраюць мяне вашы казані; там, дзе так балбочуць, там свет расхінаецца мне садам.

Як прыемна, што ёсць словы і гукі: словы і гукі — хіба яны не прывідныя масты і вясёлкі паміж усім, што раз'яднана навекі?

У кожнай душы — свой адмысловы свет, і свет іншай душы для яе — свет іншы.

Якраз у рэчах, найбольш паміж сабою падобных, найпрыгажэй хлусіць блізір падабенства; бо сама малую прорву найцяжэй пераскочыць.

Ці ж можа быць мне што-небудзь — па-за мною? Нічога няма па-за намі! Але чуючы гукі, мы забываемся пра гэта; як цудоўна, што мы забываемся!

Ці не на тое падораны рэчам імёны і гукі, каб чалавек прападаў па любасных рэчах? Гаварыць — гэта цудоўная дурасць: гаворачы, чалавек танцуе над усімі рэчамі.

Якая прыемная ўсякая казань і падман гукамі! Гукамі танцуе наша любоў па каляровых вясёлках».

«О Заратустра, — сказалі на гэта звяры, — таму, хто думае гэтаксама, як і мы, усе рэчы танцуюць самі па сабе; усё прыходзіць, падаё адно аднаму рукі, смяецца, уцякае і зноў вяртаецца.

Усё сыходзіць, усё вяртаецца; вечна коціцца Кола Жыцця. Усё памірае, усё зноў зацвітае; вечна бяжыць Год Жыцця.

Усё разбураецца, усё будуецца зноў; вечна будуецца ўсё той самы Дом Жыцця. Усё разлучаецца і сустракаецца зноў; вечна вернае сабе застаецца Кола Жыцця.

Кожнае імгненне пачынаецца жыццё; вакол кожнага «тут» абарачаецца колападобнае «там». Сярэдзіна — усюды. Дарога вечнасці — крывая».

Поделиться:
Популярные книги

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Гром над Академией Часть 3

Машуков Тимур
4. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Гром над Академией Часть 3

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Повелитель механического легиона. Том II

Лисицин Евгений
2. Повелитель механического легиона
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том II

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Шипучка для Сухого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
8.29
рейтинг книги
Шипучка для Сухого

Бальмануг. (Не) Любовница 1

Лашина Полина
3. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 1

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Мятежный князь

Яростный Мики
1. Мятежный князь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Мятежный князь

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Охота на разведенку

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
Охота на разведенку

Сыночек в награду. Подари мне любовь

Лесневская Вероника
1. Суровые отцы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сыночек в награду. Подари мне любовь