Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Тамтэй (на белорусском языке)
Шрифт:

Я быў так уражаны, што здолеў толькi нешта прамармытаць у адказ. Цi не насмiхаюцца яны з мяне разам з гэтым доктарам Паранам, можа, усё гэта звычайны жарт, падрыхтаваны загадзя i вельмi добра праведзены.

Але калi я ўважлiва на яе паглядзеў, усе мае сумненнi развеялiся. Яна дрыжала ад страху, учынак гэты быў ёй вельмi балючы, яна была гатовая расплакацца.

Я ведаў, што яна даволi багатая, i сказаў:

– Як гэта ваш муж не мае на свае патрэбы пяць тысяч франкаў? Ну, падумайце самi. Цi вы верыце, што ён даручыў вам

папрасiць iх у мяне?

Яна нейкi час вагалася, быццам шукала ў сваёй памяцi, пасля адказала:

– Я веру.

– Ён вам напiсаў?

Яна зноў задумалася. Я здагадаўся пра пакутлiвыя намаганнi яе розуму. Яна не ведала. Яна ведала толькi, што павiнна пазычыць у мяне пяць тысяч франкаў мужу.

I яна наважылася зманiць.

– Ага, ён мне напiсаў.

– Калi ж гэта? Учора вы мне нiчога пра гэта не казалi.

– Я атрымала лiст сёння ранiцай.

– Вы можаце мне яго паказаць?

– Не... не... не... у iм ёсць iнтымныя рэчы... вельмi асабiстыя... я... я спалiла яго.

– Тады, значыцца, у вашага мужа ёсць даўгi.

Яна трохi падумала i сказала:

– Я не ведаю.

I я нечакана заявiў:

– Справа ў тым, што ў гэты момант у мяне няма пяцi тысяч франкаў, мая дарагая кузiна.

У яе з грудзей вырваўся пакутлiвы крык.

– О! О, я прашу вас, прашу вас, знайдзiце iх...

Яна вельмi расхвалявалася i сашчапiла рукi, быццам папраўдзе ўпрошвала мяне! Я адчуў, як змянiўся тон яе голасу. Яна плакала, гаварыла запiнаючыся, яна пакутавала пад уладай няўмольнага загаду.

– О! Я прашу вас... каб толькi ведалi, як я пакутую... яны патрэбныя мне сёння.

Я злiтаваўся над ёй.

– Зараз яны ў вас будуць, я вам прысягаю.

Яна закрычала:

– О, дзякую, дзякую! Якi вы добры.

Я спытаўся:

Цi памятаеце вы, што адбылося ў вас учора?

– Памятаю.

– Памятаеце, як доктар Паран вас усыпiў?

– Памятаю.

– Дык вось, ён загадаў, каб вы прыйшлi сёння ранiцай пазычыць у мяне пяць тысяч франкаў, i ў гэты момант вы дзейнiчаеце пад гiпнозам.

Яна трошкi падумала i адказала:

– Але гэтыя грошы патрэбныя майму мужу.

Цэлую гадзiну я спрабаваў яе пераканаць, але не здолеў.

Калi яна пайшла, я пабег да доктара. Ён выйшаў да мяне i выслухаў з усмешкай. Пасля спытаўся:

– Цяпер вы верыце?

– Напэўна, веру.

– Хадземце да вашай кузiны.

Яна, стомленая, драмала ў шэзлонгу. Лекар намацаў пульс, паднёс руку да яе вачэй i нейкi час глядзеў на яе. Яна павольна заплюшчыла вочы, скарыўшыся непераможнай магнетычнай сiле.

Як толькi яна заснула, доктар сказаў:

– Вашаму мужу больш не патрэбныя пяць тысяч франкаў. Забудзьцеся, што прасiлi вашага кузена пазычыць iх, а калi ён вам пра гэта нагадае, вы нiчога не зразумееце.

Пасля ён абудзiў яе. Я выцягнуў з кiшэнi бумажнiк:

– Вось, мая дарагая кузiна, тое,

што вы ў мяне прасiлi сёння ранiцай.

Яна так здзiвiлася, што я не наважыўся настойваць. I ўсё ж я паспрабаваў нагадаць ёй пра яе просьбу, але яна ўпарта адмаўляла, думаючы, што я з яе насмiхаюся, i ўрэшце ледзь не раззлавалася.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Вось. Я толькi што вярнуўся ў гатэль, але не магу нават есцi - так уразiў мяне гэты эксперымент.

19 лiпеня.
– Шмат хто з тых, каму я расказаў пра гэтае здарэнне, смяялiся з мяне. Я ўжо нават не ведаю, што падумаць. Як сказаў мудрэц: "Можа быць?"

21 лiпеня.
– Я павячэраў у Бужывалi, пасля прабавiў вечар на балi весляроў. I праўда, усё залежыць ад месца i асяроддзя. Верыць у звышнатуральнае на выспе Грэнуйер было б самым дзiкiм вар'яцтвам... А на вяршынi гары Сэн-Мiшэль?.. А ў Iндыi? Усё тое, што нас акаляе, робiць на нас велiзарны ўплыў. Наступным тыднем я вяртаюся дамоў.

30 лiпеня.
– Учора я вярнуўся дамоў. Усё ў парадку.

2 жнiўня.
– Нiчога новага. Стаiць пагода. Цэлымi днямi я баўлюся тым, што гляджу, як цячэ Сена.

4 жнiўня.
– Мае слугi пасварылiся мiж сабою. Яны сцвярджаюць, што ўночы нехта б'е шклянкi ў шафах. Камердынер вiнавацiць кухарку, тая вiнавацiць касталянку, а гэтая вiнавацiць абаiх. Хто вiнаваты? Ды хiба ж разбярэшся?

6 жнiўня.
– Гэтым разам я не вар'ят. Я бачыў... Бачыў! Нельга больш сумнявацца... я бачыў! Яшчэ i цяпер холад праймае мяне да кончыкаў пальцаў... яшчэ i цяпер я дрыжу ад страху... я бачыў!

А другой гадзiне, сярод белага дня, я гуляў у сваiм ружоўнiку... Я iшоў абсадамi асеннiх ружаў, якiя пачыналi расцвiтаць.

Я спынiўся, каб паглядзець на "Асiлка бiтваў", на якiм красавалiся тры надзвычай прыгожыя кветкi, i выразна ўбачыў, як зусiм побач са мной сцябло адной кветкi сагнулася, быццам сцiснутае нябачнай рукой, i зламалася, быццам тая рука яго адшчыкнула. Кветка ўзнялася ў паветра, апiсала крывую, быццам нябачная рука паднесла яе да твару, i павiсла ў празрыстым паветры нерухомай жахлiвай чырвонай плямай перад самым маiм тварам.

Без памяцi, я кiнуўся, каб схапiць яе! Але я нiчога не схапiў - яна знiкла. I тады я страшэнна раззлаваўся сам на сябе, бо хiба ж можна, каб разумны i сур'ёзны чалавек меў такiя галюцынацыi.

Але цi была гэта галюцынацыя? Я павярнуўся i стаў шукаць сцябло - хутка я знайшоў: памiж дзвюх кветак, што засталiся на кусце, тырчаў канец толькi што абламанай сцяблiны.

Дамоў я вярнуўся ашаломлены. Бо цяпер я веру, гэтаксама веру, як i ў тое, што дзень змяняе ноч, - побач са мною жыве нейкая нябачная iстота, якая кормiцца малаком i вадой, якая можа дакранацца да рэчаў, браць iх, перасоўваць з месца на месца. Такiм чынам, iстота гэтая з натуры сваёй матэрыяльная, хоць i недаступная нашым пачуццям. I жыве яна пад адным дахам са мною...

Поделиться:
Популярные книги

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Сердце Дракона. Том 10

Клеванский Кирилл Сергеевич
10. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.14
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 10

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Низший

Михайлов Дем Алексеевич
1. Низший!
Фантастика:
боевая фантастика
7.90
рейтинг книги
Низший

Разведчик. Заброшенный в 43-й

Корчевский Юрий Григорьевич
Героическая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.93
рейтинг книги
Разведчик. Заброшенный в 43-й

Император

Рави Ивар
7. Прометей
Фантастика:
фэнтези
7.11
рейтинг книги
Император

Темный Лекарь

Токсик Саша
1. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь

Возвращение Безумного Бога 5

Тесленок Кирилл Геннадьевич
5. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 5

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Его темная целительница

Крааш Кира
2. Любовь среди туманов
Фантастика:
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Его темная целительница

Теневой Перевал

Осадчук Алексей Витальевич
8. Последняя жизнь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Теневой Перевал

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

По дороге пряностей

Распопов Дмитрий Викторович
2. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
По дороге пряностей