Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Тамтэй (на белорусском языке)
Шрифт:

19 жнiўня.
– Я заб'ю яго! Я яго бачыў! Учора я сеў за стол i прыкiнуўся, што нешта вельмi ўважлiва пiшу. Я ведаў, што ён будзе хадзiць вакол мяне, зусiм побач, так блiзка, што можна будзе памацаць, схапiць яго. I тады... тады ў безнадзейнай роспачы я збяру ўсю сваю моц i рукамi, каленямi, грудзямi, iлбом, зубамi я задушу яго, расцiсну, увап'юся ў яго, раздзяру на шматкi.

Я пiльнаваў яго, напружыўшы да немагчымага ўсе пачуццi.

Я запалiў быў дзве лямпы i восем свечак, быццам спадзеючыся хутчэй яго заўважыць у гэткай светласцi.

Проста

перада мной стаiць мой стары дубовы ложак, справа - камiн, злева дзверы, якiя я шчыльна замкнуў, патрымаўшы доўгi час адчыненыя, каб завабiць яго. Ззаду - высачэзная шафа з люстрам, перад якiм я кожнага дня галюся, адзяюся i ў якiм я разглядваю сябе з галавы да ног кожнага разу, калi я яго мiнаю.

Так я i сядзеў, прыкiдваючыся, што пiшу, каб увесцi яго ў зман, бо ён таксама сачыў за мною. I раптам я адчуў, я быў упэўнены, што ён чытае з-за майго пляча, што ён там, побач з маiм вухам.

Я ўскочыў, выставiўшы рукi, i павярнуўся так хутка, што ледзь не ўпаў. I што? Было светла, як удзень, але я не ўбачыў сябе ў люстры! Яно было пустое, яснае, глыбокае, поўнае святла! Мяне там не было, хоць я стаяў насупраць! Я глядзеў, вытрашчыўшы вочы, на чыстае шкло i баяўся падысцi блiжэй. Я баяўся паварушыцца, хоць i адчуваў, што ён недзе тут, што ён зноў уцячэ, той, чыё нябачнае цела паглынула маё адлюстраванне.

Я так напалохаўся! Пасля раптам я ўбачыў сябе ў глыбiнi люстра, але няясна, нiбы ў тумане, нiбы праз слой вады, i мне здавалася, што гэтая вада павольна цячэ злева направа - з кожнай секундай адлюстраванне рабiлася выразнейшае. Зацьменне канчалася. Тое, што мяне засланяла, здаецца, не мела выразных контураў, гэта была нейкая празрыстая непразрыстасць, якая паволi прасвятлялася.

Урэшце я зноў убачыў усяго сябе, як кожнага дня, калi гляджуся ў люстра.

Я яго бачыў! Я так напалохаўся, што i цяпер яшчэ дрыжу.

20 жнiўня.
– Забiць яго! Але як? Я ж не магу яго схапiць. Атрута? Але ён убачыць, як я кладу яе ў ваду. I яшчэ: цi нашыя яды здолеюць пашкодзiць яму? Не, вядома ж, не... Тады... што ж тады?..

21 жнiўня.
– Я выклiкаў з Руана слесара i заказаў яму металiчныя жалюзi на вокны майго пакоя, якраз такiя, якiя можна бачыць у Парыжы на вокнах першых паверхаў прыватных гатэляў, якiмi бароняцца ад зладзеяў. Апроч гэтага ён зробiць такiя самыя яшчэ i на дзверы. Я здаўся яму баязлiўцам, але мне на гэта напляваць!..

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

10 верасня.
– Руан, гатэль "Кантыненталь". Гатова... гатова, але цi ён памёр? Тое, што я ўбачыў, перавярнула мне душу.

Значыць, так. Учора, калi слесар паставiў жалюзi i жалезныя дзверы, я пакiнуў iх адчыненыя да апоўначы. Пачало рабiцца халодна.

Раптам я адчуў, што ён тут, i мяне ахапiла шалёная радасць. Я павольна падняўся i пачаў хадзiць з кута ў кут. Хадзiў я наўмысна доўга, каб ён нi пра што не здагадаўся. Пасля я зняў чаравiкi i абуў старыя пантофлi. Тады

я зачынiў жалюзi i, спакойна падышоўшы да дзвярэй, замкнуў iх на два абароты. Вярнуўшыся да вокнаў, я зачынiў iх яшчэ на замок i паклаў ключы ў кiшэню.

I раптам я зразумеў, што ён круцiцца недзе вакол мяне, што ён таксама баiцца, што ён загадвае, каб я яму адчынiў. Я ледзь не саступiў, але не саступiў, а, прыцiснуўшыся да дзвярэй, трошкi прачынiў iх якраз настолькi, каб праскочыць самому. Я быў перакананы, што ён не паспеў праслiзнуць разам са мною. Я зачынiў яго ў пакоi. Якое шчасце! Ён быў у маiх руках! Я збег па сходах у салон, што пад маiм пакоем, узяў абедзве лямпы i вылiў з iх увесь алей на дыван, на мэблю, паўсюль. Пасля я падпалiў i ўцёк, добра зачынiўшы вялiкiя ўваходныя дзверы.

Я схаваўся ў глыбiнi саду, у зараснiку лаўру. Чакаць давялося так доўга! Я пачаў ужо думаць, што агонь патух сам або ён яго патушыў. I тут раптам адно акно на першым паверсе лопнула пад нацiскам пажару, i полымя, вялiкае чырвона-жоўтае, доўгае, мяккае, пяшчотнае полымя ўзнялося ўздоўж белага муру аж да даху i пачало цалаваць яго. Па дрэвах, па галiнах, па лiсцi прабеглi водблiскi полымя i дрыжыкi страху. Птушкi прачнулiся, сабака пачаў выць. Здавалася, што пачынае днець! Выбухнулi яшчэ два акны, i я ўбачыў, што нiжняя частка майго дома ператварылася ў вялiзнае, страшнае вогнiшча. I тут начную цiшыню разарваў жахлiвы, немы, прарэзлiвы жаночы крык, i расчынiлiся дзве мансарды. Я забыўся пра маiх слуг! Я бачыў iх ашалелыя твары, яны махалi рукамi!..

I тады, ашалеўшы ад страху, я кiнуўся бегчы ў вёску з крыкам: "Ратуйце! Ратуйце! Пажар! Пажар!" Па дарозе я сустрэў людзей, якiя ўжо беглi сюды. Я пабег разам з iмi, каб паглядзець!

Цяпер дом мой быў ужо страшным i раскошным вогнiшчам, пачварным вогнiшчам, што асвятляла ўсю зямлю, вогнiшчам, дзе гарэлi людзi, але дзе гарэў таксама i ЁН, ЁН, мой вязень, Новая Iстота, Новы Гаспадар, Тамтэй!

Раптам увесь дах правалiўся, i цэлы вулкан полымя пыхнуў аж да неба. Праз вокны я бачыў вогненнае пекла i думаў, што ён там, што ён згарэў...

Згарэў? Можа быць... Але яго цела? Цела, праз якое свабодна праходзiць святло, цi можна яго знiшчыць тымi самымi сродкамi, што i нашае?

А калi ён не памёр? Што, калi гэтая нябачная i страшная iстота падуладная толькi Часу? Чаго б было вартае гэтае нябачнае, непазнавальнае цела, цела Духу, калi б яно таксама баялася хваробаў, раненняў, немачаў, заўчаснага разбурэння?

Заўчаснае разбурэнне? Ад яго iдуць усе людскiя страхi! Пасля чалавека прыйдзе Тамтэй. Пасля таго, хто можа памерцi ў любы дзень, у любую гадзiну, у любую хвiлiну, ад любога няшчаснага выпадку, прыйдзе той, якi памрэ толькi ў вызначаны дзень, гадзiну, хвiлiну, дайшоўшы крэсу свайго iснавання!

Не... не... Ён не памёр... Тады... тады... тады памерцi павiнен я!..

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Поделиться:
Популярные книги

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Лорд Системы 8

Токсик Саша
8. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 8

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Попала, или Кто кого

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.88
рейтинг книги
Попала, или Кто кого

(не)Бальмануг. Дочь 2

Лашина Полина
8. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(не)Бальмануг. Дочь 2

Огни Аль-Тура. Желанная

Макушева Магда
3. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Желанная

Пушкарь. Пенталогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.11
рейтинг книги
Пушкарь. Пенталогия

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Большая Гонка

Кораблев Родион
16. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Большая Гонка

Дайте поспать! Том II

Матисов Павел
2. Вечный Сон
Фантастика:
фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том II

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Месть за измену

Кофф Натализа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть за измену