Чтение онлайн

на главную

Жанры

У палескай глушы

Колас Якуб

Шрифт:

– Не разумею вас, - адказаў Дубейка.
– Што цікавае можна знайсці сярод палешукоў? Калі можна там напаткаць што-небудзь цікавае, дык хіба толькі маладзіцу-салдатку.
– Пры гэтым Дубейка выразна зірнуў на Саханюка і засмяяўся.

– Калега - манах. Ён любіць глуш і адзіноцтва і хоча жыць пустэльнікам.

– Ведаем мы гэтых пустэльнікаў, - зноў падміргнуў Дубейка.
– У ціхай вадзе чэрці водзяцца.

Першыя ўражанні знаёмства не спадабаліся маладому настаўніку, і ён, папрасіўшы выдаць пасылкі з кнігамі і сшыткамі для яго школы, развітаўся з новымі знаёмымі.

Выйшаўшы са

зборнай, Лабановіч накіраваўся да дзвярэй, каб падацца на вуліцу, але Саханюк затрымаў яго.

– Не, калега: трэба пазнаёміцца з пісаранкамі, бо калі не зойдзеце да іх, то гэта будзе такая крыўда, якая вам ніколі не даруецца ні ў гэтым жыцці, ні на тым свеце.

Саханюк узяў пад руку Лабановіча і павёў яго ў кватэру пісара.

Прасторная і светлая зала была ўбрана чысценька і акуратна на мяшчанскі лад. Сталы і столікі былі засланы чыстымі настольнікамі і настольнічкамі. Крэслы стаялі ў парадку. На сценах віселі розныя малюнкі ў прыгожых асадках. Па кутках залы стаялі круглыя столікі пад белым кружавам: на століках ляжалі альбомы для фатаграфій. На вокнах вазоны розных гатункаў. Адным словам, на ўсім быў відзен адбітак дзявочага прызору і акуратнасці.

Маня, старэйшая дачка пісара, ужо не маладая дзяўчына, гадоў за дваццаць пяць, па ўсім відаць было, падгатавалася спаткаць настаўнікаў. Яна надала свайму твару тую міну, той выраз, якія люстэрка падказала ёй як самыя лепшыя, што найбольш ішлі да яе, нявінна сядзела за сталом, нібы нічога не ведаючы, і разглядала «Ніву». Яна была чорная, як цыганка, даволі прыгожая з твару; але разам з гэтым было на ім і нешта такое, што рабіла яго сярдзітым, злым. Напэўна, доўгае чаканне свайго суджанага, якога дзесь затрымалі чэрці, мела свой уплыў. Саханюк галантна падвёў свайго калегу да пісаранкі.

– Лабановіч, цельшынскі педагог.

– Вельмі прыемна, - сказала Марыя Пятроўна.
– Сядайце, калі ласка!

Лабановічу здалося, што яна чымся ўгневана. «Ці не Саханюком, які шукае свайго шчасця не тут, блізка, а дзесь за сем вёрст, што яна з ім крыху неласкавая?» - падумаў Лабановіч.

– Ну, як вам падабаецца наша месца?
– спытала пісаранка.

– А нічога. Месца вельмі добрае, і мне наогул падабаецца Палессе.

– А вось вашаму калегу яно падабаецца мала.

– Не скажэце, - адказаў Саханюк.
– Каб гэта была праўда, то пяць год я не выседзеў бы тут.

– Калісь падабалася, - сказала Маня і ледзь уздыхнула.

Увайшла сярэдняя дачка, Саша, зусім не падобная да сястры. Яна была шчаслівейшая ад яе, бо мела жаніха ў асобе тутэйшага ўрадніка. Зараз жа за ёю ўвайшла і трэцяя сястра, Ніна. Самая малодшая, Вольга, вучылася ў горадзе, і яе цяпер не было дома.

Лабановіч чуўся не па сабе ў кампаніі дзяўчат і не трапляў падтрымаць з імі гутаркі. Ён толькі адказваў на іх пытанні, адказваў сур'ёзна, што не падабаецца паненкам такога стану, якія звыклі, каб іх забаўлялі, жартавалі з імі і малолі гарох і кашу, абы было смешна.

– А вы спяваеце?
– спытала яго Саша.

– Не. Спяваю няважна, - адказаў Лабановіч, і ў вачах яго бліснуў ледзь прыметны смех, - за практычную лекцыю па спевах у семінарыі наш Костка ледзьве тры з мінусам паставіў.

– Якая костка?
– здзівілася старшая пісаранка.

– Выбачайце,

не якая костка, а які Костка, - паправіў яе Лабановіч.
– Гэта ў нас быў такі настаўнік у семінарыі, які выкладаў спевы і меў прозвішча Костка.

– Не, - адказала Саша, - я не пра такія спевы пытаюся. Вы маглі даць няўдалую лекцыю, але гэта не можа пашкодзіць вам самім праспяваць, ну, напрыклад, раманс.

– Крый мяне Божа!
– засмяяўся Лабановіч.
– Каб я яшчэ рамансы спяваў. І сам не спяваю, і не люблю, калі хто іх спявае. Іншая справа паслухаць добры хор.

Такім адказам Лабановіч прыпыніў усякія запытанні ў гэтым кірунку: змоўклі паненкі, маўчаў і ён.

Размова павялася між паненкамі і Саханюком аб справах другога зместу, аб іх знаёмых, адным словам, пачалося пераліванне з пустога ў парожняе.

Некаторы час Лабановіч слухаў, а потым падняўся, папрасіў прабачэння і стаў развітвацца.

Яго не затрымлівалі, хоць з далікатнасці папрасілі заходзіць.

«Дудкі, - казаў сам сабе Лабановіч, выходзячы ад паненак, - не скора я тут буду».

Разам з ім выйшаў і Саханюк.

– Ну, як вам, калега, спадабаліся паненкі?

– Ну, што ж? Дзяўчаты як дзяўчаты. А вось што я не спадабаўся ім, дык гэта ясна.

– Чаму вы так думаеце?

– Тут і думаць няма чаго. Перш-наперш не сказаў кампліментаў і не ўмею казаць іх. Можа б, і прыдумаў, але не асмельваюся вымавіць, далей, не пахваліў нічога з іх работы, не заспяваў раманса і наогул нічога не патрапіў сказаць у тон.

І ён не памыляўся. Як толькі настаўнікі сышлі з ганка, першая Саша сказала:

– Ну і мяшок! Як для Цельшына, дык лепшага і не падбярэш.

– Зусім неачэсаны: так і відаць, семінарыст, гатовы кашлянуць і зацягнуць: «Благаславі, душэ мая, Госпада», - аклікнулася Маня.

Настаўнікі тым часам ішлі да бацюшкі. Дарогаю Саханюк паказваў, дзе хто жыве і чым хто выдацен. Вось у гэтым дворыку жыве фельчар Гарошка, удавец, сышоўся з адною паляшучкаю і сам апаляшучыўся. Сын яго, Максім, вучыўся ва ўсіх школах Пінска, але ні аднае не скончыў, а з апошняе, з духоўнага вучылішча, проста ўцёк. Цяпер ён сядзіць на бацькавай шыі. Уцёк жа ён з тае прычыны, што ў гэтых школах не вучаць нічому такому, што адпавядала б яго шырокай натуры, якая знайшла здавальненне ў гарэлцы, картах і іншых забаўках вясковага лабатраса. Цяпер ён бярэ курс на дзяка або на памочніка валаснога пісара. Але пакуль што гэта толькі добрыя намеры.

Бацюшка, яшчэ малады, крыху хваравіты, нікуды не ходзіць, але любіць, калі да яго заходзяць. Матушка была раней настаўніцай, кабета вясёлая і добрая, вельмі любіць пагуляць у стукалку.

Вось гэты дом з садам, першы ад царквы, і ёсць пасада бацюшкі.

Так непрыметна настаўнікі дайшлі да веснічак бацюшкавага двара.

VI

– Міласці просім, міласці просім, - прамовіў а. Кірыл і борздымі крокамі патрусіў да дзвярэй насустрач гасцям і стаў памагаць ім раздзявацца; сам першы паздароўкаўся з Лабановічам, папрасіў настаўнікаў садзіцца, сам падстаўляў ім крэслы і наогул выказаў вельмі многа прыветнасці і ўвагі, нават радасці і дабраты.

Поделиться:
Популярные книги

Покоривший СТЕНУ. Десятый этаж

Мантикор Артемис
3. Покоривший СТЕНУ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Покоривший СТЕНУ. Десятый этаж

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Мимик нового Мира 7

Северный Лис
6. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 7

Беглец

Кораблев Родион
15. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Беглец

Sos! Мой босс кровосос!

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Sos! Мой босс кровосос!

Сам себе властелин 3

Горбов Александр Михайлович
3. Сам себе властелин
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
5.73
рейтинг книги
Сам себе властелин 3

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке