У палескай глушы

на главную

Жанры

Поделиться:

У палескай глушы

Шрифт:

Якуб Колас

У палескай глушы

Першая кніга трылогіі «На ростанях»

I

– А, гэта ты, бабка! Ну, прысядзь, пагаворым трохі!

– Я пастаю, панічок... У вас так ціха, я думала, што вы ўжо спіцё, а вы ўсё з гэтай кніжкай, - сказала, прысаджваючыся, бабка.
– Прабачайце, панічок: я прыйшла запытацца - ці баліць яшчэ ў вас галава, ці перастала?

– Перастала, бабка, перастала!
– сказаў малады настаўнік, звярнуўшы ўвагу

на сваю галаву і як бы прыслухаўшыся да яе.
– Забыўся нават, што яна і балела!

– Ну, панічок мой родны, як сабе хочаце: хочаце верце, хочаце не верце, а я вам, далібог, шаптала!

– Ты і мне шаптала?
– здзівіўся настаўнік.
– Калі ж гэта ты ўмудрылася пашаптаць? Я нават і не прымеціў.

– Во вы тут сядзелі, чыталі, а я з кухні праз дзверы шаптала... Не гневайцеся: далібог, шаптала!

Высокая, сухарлявая кабеціна чарнявага воласу - яна была тут старожкаю - прыйшла ў незвычайны рух, вочы яе ажывіліся, а на твары адзначылася ўнутраное перакананне ў сіле свае здольнасці.

– Напэўна, гэта ты мне памагла, бабка, - сказаў настаўнік, усміхнуўшыся.

– Ой, панічыку, вы ўсё смеяцеся, не даяце веры. Не верыце ніяк мне, старой!

– О не, бабка: веру, веру! Аб тваім знахарстве ўсюды кажуць: у Хатовічах, у Малкавічах, у Ганцавічах - усюды!

– Г-э-э-э, панічок: з-пад самага Пінска прыходзяць і прыязджаюць да старое Мар'і, - з гордасцю прамовіла бабка.

– І як гэта ты, бабка, шаптаць навучылася?

– Навучылася, панічыку, навучылася!

– А хто цябе навучыў?

– Ой, панічок, вы ўсё хочаце ведаць!

– А што ж, бабка: навучыўся б, і да мяне хадзілі б людзі, і я памагаў бы ім.

– Няможна гэта, панічыку!

– Чаму няможна? Хіба грэх?

– Няможна!

– Мусіць, бабка, ты з нячыстай сілай знаешся?

– Бог з вамі, панічок! Што вы сказалі проціў ночы?! Няхай Бог крые! І не ўспамінайце вы яе!.. Ва імя Айца і Сына і Святога Духа!

Старая паляшучка, знахарка Мар'я, набожна перахрысцілася, падняўшы вочы на абраз.

– А што ж яна мне зробіць, гэтая нячыстая сіла? Я не баюся яе, бо яе, бабка, наогул няма.

– Гэ, панічыку, вы яшчэ маладзенькі, мала на свеце жылі.

– Ну, а вось ты, бабка, дзякаваць Богу, трошкі пажыла-такі, а скажы ж мне, ці бачыла ты хоць раз нячыстую сілу?

– Не кожнага, панічок, яна налучае, - ухілілася старая ад простага адказу.

– А я табе, бабка, скажу, каго яна налучае. Наколькі я ведаю, яна найбольш прывязваецца да п'яных цёмных людзей і то ўночы.

Старожка з гэтым не згадзілася і паківала галавой. А настаўнік, яшчэ зусім малады хлопец, які нядаўна прыехаў у першую сваю школку ў глухой палескай вёсцы, ледзь-ледзь усміхнуўся сам сабе, пэўны ў тым, што старая няіменна раскажа пра здарэнне з нячыстай сілай. Яму вельмі падабаліся такія гутаркі з гэтымі простымі людзьмі, якія яшчэ так мала адышліся ад часоў першапачатковай людской культуры.

– Я вам, панічок, не буду многа казаць, бо вы ўсё роўна не верыце, хоць, можа, і верыце часам, але кажаце, што не верыце. Ды калі не верыце мне, то паслухайце, няхай вам раскажа мой Міхалка. Вы ж ведаеце майго Міхалку? А калі яму не паверыце, спытайце людзей. Міхалка тады дзецюком яшчэ быў. Ішоў ён з Сяльца. І ноч была не цёмная. Чулі, можа, Сяльцо, недалёка ад нашай вёскі, вярста - не болей? Гэта - выселкі з нашае ж вёскі,

двароў дзесяць. Ён і жонку ўзяў адтуль. Дык вось, панічыку, быў ён там - на вячоркі туды хадзіў, покі не жаніўся. На паўдарозе між Сяльцом і вёскай старая карчма стаіць, якраз напроціў могілак. Там невялічкае балотца ёсць, і рэчачка адтуль зачынаецца, малюсенечкая, і злучаецца з другой рэчкай, што ў нас Целяшовым Дубам завецца. І вось, як толькі мінуў ён карчму, дык на яго штось і накінулася - і не звер, і не чалавек. Так проста і налятае на яго. Хоча злавіць яго - не зловіць: нешта голае і слізкае, ні шэрсці, ні адзежы. Міхалка адкіне яго рукою, а яно зноў, а яно зноў. І вось, не паверыце, панічыку, парвала на ім новую світку да самага каўняра. Змогся бедны хлопец і ў непрытомнасці ў хату ўвайшоў. Скажаце, п'яны быў, дык зроду ж не п'е Міхалка, у рот гарэлкі не бярэ. І праляжаў ён пасля гэтага ў гарачцы тры месяцы, насілу на ногі падняўся.

Лабановіч - так звалі маладога настаўніка - слухаў апавяданне з вялікай цікавасцю. Спярша яму было крыху смешна, але, па меры таго як сама апавядальніца ўсё больш і больш захоплівалася таемнасцю здарэння, Лабановіча зацікавіла іншае, а іменна - непасрэдная і цвёрдая вера людзей у існаванне ўсяго гэтага цёмнага спляцення нядобрай сілы. Мільёны і болей гадоў жыве гэта вера, пачаткі яе загублены ў цёмным віры прошласці, і да гэтага часу людскі розум не патрапіў вызваліцца з аблады гэтага чмучэння...

«Цікава!.. Трэба будзе калі падумаць над гэтым», - зазначыў сам сабе настаўнік. Але, як відаць, была ў яго яшчэ і іншая думка, і ён, нечакана для сябе самога, спытаўся:

– Бабка! А твой Міхалка мог бы і памерці праз гэта?

– Гэ, панічыку мілы! Чуць-чуць не памёр! Насілу, насілу адхаялі!

– І падумаць толькі: праз якое глупства можа памерці чалавек!
– прамовіў малады настаўнік, хутчэй да сябе самога, і задумаўся.

Галава яго крыху схілілася набок, цёмныя вочы, у якіх часта адбівалася нейкая затоеная думка, пазіралі, не міргаючы, у кут пакоіка, але нічога не бачылі, яны як бы пазіралі на тую думку, якая цяпер заварушылася ў яго галаве.

Старая бабка звярнула на гэта ўвагу і з нейкім страхам і цікавасцю пазірала на свайго «паніча».

– А што вы, панічыку, так задумаліся?

Лабановіч ускінуў на яе вочы і засмяяўся.

– А ведаеш, бабка, хочаш, я скажу табе, што ты цяпер думаеш?

Бабка здзівілася яшчэ болей, а настаўнік, не чакаючы яе адказу, прамовіў:

– Ты, бабка, пазірала на мяне і думала: «Калі гэты паніч яшчэ не з'ехаў з глузду, то з'едзе».

Старожка пазірала яму ў вочы, моцна здзіўленая, а Лабановіч, прыдаўшы важны выраз твару, сказаў:

– Ты, бабка, не думай таго: не адна ты знахарка. Я, можа, яшчэ выдатнейшы знахар за цябе.

– А што ж, панічыку, усё можа быць, - як бы з нейкай пакрыўджанасцю адказала бабка.

– Ты плюнь, бабка, на гэта, бо ўсё гэта - глупства, а лепш вось што: скажы ты мне, бабка, чаго мы на свеце жывём?

Бабка не ведала, які тон ёй узяць, каб не памыліцца, і сказала:

– Гэ, панічок: што вы так усё пытаецеся?.. Гляджу я на вас і дзіўлюся: сядзіць сабе, як той манашак, і ўсё ў гэтыя кніжкі пазірае. Паглядзелі б трохі, і годзе. А то калі ні прыйдзеш, вы ўсё ў кнігі гледзіце. Хіба можна так пільна і доўга пазіраць у іх?
– І, памаўчаўшы, дадала: - Сушаць яны, і болей нічога.

Комментарии:
Популярные книги

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Размышления русского боксёра в токийской академии Тамагава, 2

Афанасьев Семён
2. Размышления русского боксёра в токийской академии
Фантастика:
альтернативная история
5.80
рейтинг книги
Размышления русского боксёра в токийской академии Тамагава, 2

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Два лика Ирэн

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.08
рейтинг книги
Два лика Ирэн

Системный практик IV

Свиридов Олег
4. Системный практик
Фантастика:
попаданцы
рпг
уся
5.00
рейтинг книги
Системный практик IV

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Ты не мой BOY

Рам Янка
5. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой BOY

Отборная бабушка

Мягкова Нинель
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
7.74
рейтинг книги
Отборная бабушка

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Огни Аль-Тура. Единственная

Макушева Магда
5. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Единственная

Сам себе властелин 3

Горбов Александр Михайлович
3. Сам себе властелин
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
5.73
рейтинг книги
Сам себе властелин 3

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Провинциал. Книга 1

Лопарев Игорь Викторович
1. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 1