Чтение онлайн

на главную

Жанры

У палескай глушы

Колас Якуб

Шрифт:

Айцец Кірыл быў чалавек яшчэ малады, нізенькі, шчупленькі, худзенькі, з рэдзенькаю цёмнаю бародкаю і жывымі, крыху неспакойнымі цёмна-шэрымі вачамі. Адбітак нейкай мукі адзначаўся на яго худым твары. Гаварыў а. Кірыл громка і борзда, часта смяяўся ад душы, але радасці, гэтай галоўнай уласцівасці здаровага смеху, не чулася. І варта было хоць на хвіліну яму сціхнуць, каб зараз жа цень смутку лёг на яго твар.

– Даўно ж вы прыехалі ў Цельшына?
– запытаў Лабановіча а. Кірыл.

– А ўжо скора тыдзень будзе, а. Кірыл.

– Што, не думалі, пэўна, папасці ў

такую глуш?
– зноў запытаў а. Кірыл і громка засмяяўся.

– А вы ведаеце, а. Кірыл, - сказаў Саханюк, - калега знаходзіць, што ў нас тут большая глуш, чым Цельшына.

– І праўду кажа, чыстую праўду, - пераконана прамовіў а. Кірыл.
– Тут у нас такая яма, такая, выбачайце, памыйніца, што другой такой на свеце няма.

– Калі я казаў, што ў вас, калега, большая глуш, то меў на ўвазе, што вы жывяце далей ад чыгункі. Якая б ні была сама па сабе глуш, але калі ты чуеш гудок паравоза, шум вагонных колаў і бачыш гэтыя роўныя або прыгожа закругленыя палоскі жалеза на шпалах, то не так тужліва адчуваеш адарванасць ад людзей і культуры, бо чыгунка з'яўляецца як бы жывым вобразам непарванай сувязі з людзьмі.

– Калі ж вы думаеце пачынаць работу ў школе?

– А вось я і хачу прасіць вас, а. Кірыл, прыехаць на гэтых днях у маю школу на малебен. Так бы з аўторка і пачаў.

– Не спяшайцеся, - махнуў рукою а. Кірыл.
– Вы думаеце, яны, гэта быдлё, зразумеюць, што вы для іх будзеце старацца, вучыць іх? Вы не ведаеце мужыка: зрабі яму дабро - ён адплаціць табе самай чорнай непадзячнасцю. Мужык - гультай, злодзей, п'яніца. Толькі і глядзіць, як абадраць цябе, ашукаць. Ніякай веры няма яму. Ён гатоў цябе ўтапіць, прадаць за чарку гарэлкі. Іх трэба ўзяць - во!
– Айцец Кірыл згарнуў кулакі і патрос імі, паказваючы, як трэба трымаць мужыка.

Лабановіч ніяк не спадзяваўся, каб а. Кірыл мог да такой меры не любіць мужыка, і наогул, каб у такім маленькім папку магло змяшчацца столькі нянавісці.

– Вы папрабуйце купіць у мужыка кусок хлеба ці шклянку малака. Што, ён прадасць вам? Ніколі. Гандляру прадасць, вам - ні за якія грошы!

Лабановіч нецярпліва чакаў, калі скончыць выліваць сваю злосць а. Кірыл, каб заступіцца за мужыка. Лабановіч быў пакрыўджан, як мужыцкі сын. Ці даўно яму самому, калі вучыўся ён у семінарыі, крычалі мешчанчукі: «Лямец, лямец! На якой бярозе ты лапці павесіў?»

– Розгамі яго трэба сеч!
– скончыў а. Кірыл і гнеўна бліснуў вачамі.

– Я не магу згадзіцца з тым, што сказалі вы, а. Кірыл. Нават і тады, калі гэта ўсё было б праўда, - пачаў Лабановіч, - і тады нельга судзіць так мужыка. Вы кажаце - мужык скарэй прадасць гандляру, чым пану, бо пад паняцце «пан» у мужыка часта падыходзіць кожны, хто носіць цэшку або чорнае паліто. Гандляра ён ведае, з гандляром ён жыве; часам і лае яго і ў морду яму плюе. На мужыка прывыклі пазіраць, як на пчалу або на нейкую машыну, якая павінна ўсё вырабляць, усім даваць і яшчэ пры гэтым казаць і кланяцца: «Дзякую, што бераце». І ўсе так ці іначай бяруць ад мужыка: бяруць сілаю, бяруць хітрыкамі, бяруць ашуканствам. А мужыку многа далі? Паважаюць мужыка? Хто вінават, што мужык неачэсаны,

што мужык цёмны і жыве па-свінску? У Святым пісанні напісана: «Якою мераю мерыце вы, такою адмерыцца і вам».

Айцец Кірыл слухаў, апусціўшы вочы, і стукаў пальцамі па стале.

– Вы яшчэ мала ведаеце мужыка, - спакойна адказаў а. Кірыл, - што б вы мне ні казалі, я буду цвярдзіць сваё: мала білі мужыка!

– Вы зусім не тое гаворыце, што думаеце. Проста вы за нешта ўгневаліся на мужыка, - сказаў Лабановіч, смеючыся.

Саханюк маўчаў.

– А вы ведаеце, - прамовіў урэшце ён.
– Нашых тутэйшых сялян ніхто нідзе начаваць не пускае.

– Хто не пускае?

– Другія мужыкі.

– Ды што ж? Не спрачаюся, вашы мужыкі могуць быць і дрэннымі, але з гэтага не следуе, што і ўсе мужыкі нікуды нягодныя. Тая ж самая паншчына, аб якой шкадуе а. Кірыл, псавала іх, бо, як пацвярджаюць факты, былі такія паны, што гналі сваіх мужыкоў і падбівалі іх на кражу ў сваіх суседзяў-паноў.

На гэтым месцы гутаркі ўвайшла матушка. На яе твары была прыветная ўсмешка. Паздароўкалася, села і, звярнуўшыся да Лабановіча, запытала:

– Былі ў пісара?.. Ну, як вы знаходзіце пісаранак?

– Прызнацца, я і не разгледзеў іх, бо мы вельмі мала былі там.

– А праўда, Саша - харошанькая?

Айцец Кірыл паморшчыўся і махнуў рукою.

Лабановіч адказаў:

– Нічога сабе дзяўчына.

– Вось бачыце, шкада толькі, што вы ад нас далёка, а то б зачасцілі за Алеськаю?

– А хіба тут няма каму гэтай справай заняцца? Вось мой калега, напрыклад?

Саханюк і бацюшка засмяяліся.

– Не, я ўжо зусім страціў там ласку, дзякаваць Богу.

Айцец Кірыл засмяяўся яшчэ грамчэй.

– Наш настаўнік кажа: «Не на таго прасцяка напалі!» - сказаў ён.

– Апрача таго, я чуў, што ў яе жаніх ёсць ужо.

– Ці мала на свеце дурняў, - зноў дадаў а. Кірыл.

Матушка вяла сваё:

– Ну, то што? Хіба жаніхам свіней не падкладаюць?

Гэта было б не па-хрысціянску.

– Затое ж па-кавалерску.

– З паліцыяй мець справы небяспечна, - зазначыў а. Кірыл.

– Глуш там у вас, вучыцелька!

– Усе вы, панове, у глушы жывяце, а глушы баіцеся. І ў глушы людзі жывуць. Мне, матушка, нават падабаецца такая глуш.

– Праўда, у пана падлоўчага дочкі падрастаюць, - гнула матушка сваю лінію, - і кажуць, старэйшая вельмі прыгожая, ужо зусім паненкаю выглядае.

– Не ведаю: не быў у іх.

– Што гэта вы так мала паненкамі цікавіцеся?.. О, хітруеце вы, вучыцелька!

– Ёсць тут цікавіцца чым, - зноў буркнуў а. Кірыл.

Матушка ўстала, узяла папяросы, сама закурыла і гасцей патрактавала. Айцец Кірыл не курыў, але набіваць папяросы любіў і цяпер узяўся за гэту работу.

У пакой увайшла служанка - паляшучка, крэпкая чырванашчокая дзяўчына.

– Да вас, бацюшка, Апанас Каваль прыйшоў; просіць хворую прычасціць.

– Хто ў яго хворы?

– Жонка.

– Скажы, зараз іду, - сказаў а. Кірыл.
– Я скора вярнуся - тут блізка, а вы, калі ласка, пачакайце мяне, - звярнуўся ён да гасцей.

Поделиться:
Популярные книги

Истребитель. Ас из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Истребитель. Ас из будущего

Огненный князь 4

Машуков Тимур
4. Багряный восход
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 4

Пенсия для морского дьявола

Чиркунов Игорь
1. Первый в касте бездны
Фантастика:
попаданцы
5.29
рейтинг книги
Пенсия для морского дьявола

Истинная поневоле, или Сирота в Академии Драконов

Найт Алекс
3. Академия Драконов, или Девушки с секретом
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.37
рейтинг книги
Истинная поневоле, или Сирота в Академии Драконов

Мимик нового Мира 10

Северный Лис
9. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
альтернативная история
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 10

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Я все еще не князь. Книга XV

Дрейк Сириус
15. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не князь. Книга XV

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Мимик нового Мира 3

Северный Лис
2. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 3

Удиви меня

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Удиви меня

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

Бездомыш. Предземье

Рымин Андрей Олегович
3. К Вершине
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Бездомыш. Предземье