Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Сяргей ірвануўся – і імгненна ў вачах успыхнулі сотні белых зорачак. Болю ён не адчуў, толькі тупы ўдар у твар прыпыніў яго рывок. Гэта Эдзік дзейнічаў па плану: рывок Сяргей між імі, то ён з правай б’е яму ў твар. Потым – Віцька з левай – пад дых. Сяргей хакнуў, ён не быў гатовы і да гэтага ўдару. Віцька, што называецца, прабіў прэс – паветра адным рыўком вылецела з грудзей Сяргея, а ўздыхнуць не было магчымасці. Сяргею б момант які, ён то ведаў, што трэба не хапаць паветра, калі ўдарылі пад дых, а наадварот – выдыхваць апошняе і толькі па ледзь-ледзь заглытваць

свежае. Ён сагнуўся, спадзеючыся, што яму дадуць хоць колькі секунд. Але наступны ўдар абрушыўся на шыю – зноў па плану, біў Эдзік.

Сяргей упаў на калені.

На гэтым раней абгавораны план закончыўся.

“Нам бы яго толькі зваліць з ног,” – казаў Эдзік.

Звалілі. І далей не па плану – Эдзік коратка размахнуўся, ударыў нагой, абутай у мокры і мяккі ад расы красовак. Ударыў у твар.

Сяргей зноў не адчуў болю. А можа, калі рыхтуешся да болю, то болю і не адчуваеш? Толькі галава матлянулася ўверх і ўлева, а з носа на грудзі пабеглі цёплыя ручайкі.

– На яшчэ! – крыкнуў Эдзік, і красовак на гэты раз балюча, вельмі балюча тыцнуўся ў жывот.

Ужо не белыя зорачкі, а чырвоная пляма ўспыхнула перад вачыма, потым залезла ў жывот і неміласэрна стала пячы там, прымусіла сціснуцца, сабрацца, скруціцца, і не было ні берага, ні хлопцаў гэтых, ні рыбы – была гэта вогненная чырвоная пляма ў жываце, якая распаўзалася па ўсім целе.

– Га! З’еў! – зноў закрычаў Эдзік. – Ты каго, дзярмо інтэрнацкае, стукнуў? А?

Ён стаў абходзіць Сяргея, які скурчыўся, схаваў жывот, выстаўленымі локцямі прыкрыў твар.

– Хопіць з яго, – хацеў прыпыніць Віцька Эдзіка.

Злосць у яго прайшла, нешта вельмі непрыемна было глядзець на ляжачага Сяргея.

– Яшчэ дабавім, – Эдзік злаўчыўся, стукнуў нагой, імкнучыся праз складзеныя локці дастаць твар Сяргея.

– Ды не бі ты нагамі, – паморшчыўся Віцька.

– Што, у вас тут чэсныя бойкі, га? – пакпіў Эдзік. – Адзін на адзін, га?

І ў гэты момант ранішнюю цішыню разрэзаў тонкі адчайны крык, крык страху і болю. Так магло крычаць толькі дзіця, даведзенае нечым да жудасці, смяротна напалоханае.

Да іх бегла Нэла.

Бегла і крычала, крычала і бегла.

І Віцька, і Эдзік уздрыгнулі, у нейкі момант ім абодвум падалося, што яны зрабілі нешта непапраўнае, забілі насмерць, а гэтае нямко ўжо аплаквае свайго брата.

Страшна крычала Нэла.

– Пайшлі! Бяжым – раскажа! – раптам ірвануўся ўбок Эдзік.

І яны пабеглі, забыўшыся, што Нэла нікому нічога расказаць не зможа і што ўвогуле некаму расказваць – хто будзе заступацца за Сяргея? Не прымак жа...

– Трасца яго ведае, – прыпыняючыся, загаварыў Эдзік, калі адбеглі далекавата па беразе. – У мяне ж, блін, удар ведаеш які! Я яму, здаецца, і нос, і сківіцу набок звярнуў. А ён, можа, сволач яшчэ тая, пойдзе да ўчастковага... Чорт, трэба было мне ўчора бабцы расказаць і жывот ёй паказаць... Нічога, ты ж пацвердзіш, што ён першы ўдарыў, хоць мы яго не чапалі, так? Ды і гэты Віталь усё бачыў...

Віцьку нечакана стала прыкра ад асэнсавання таго, што Эдзік напужаўся. Хай сабе і трошкі, але ж напужаўся...

А добра ты яму, пад дых! – раптам загаварыў Эдзік, прыцмокваючы. – Усё па планчыку: раз – у морду, два – пад дых, тры – па карку! Як у кіно атрымалася, клас!

Прыкрасць ад гэтых слоў захліснула Віцьку: ён разумеў, што цяпер ужо Эдзік яго, Віцьку, робіць галоўным катам у гэтым збіванні. Але змаўчаў, бо сказаць нешта супраць Эдзіка не змог. Яны ж былі заадно…

Дзяўчынка больш не крычала. Яны выглянулі з-за куста – Сяргей і Нэла ішлі сцяжынкай у вёску, Сяргей нёс вуду і мяшэчак з рыбай у адной руцэ, за другую трымалася Нэла.

– Чорт, дагонім давай, з гэтай равулай не ўцячэ, рыбу адбяром! – усхапіўся Эдзік. – Глядзі, колькі налавіў! І вуду паламаем!

– Ат, няхай нясе, – неахвотна адказаў Віцька. – Гэта яго апошняя тут рыба.

Сказаў, але ўпэўненасці ў сваім голасе не адчуў. Нешта не радасна было ад іх перамогі. Зусім не радасна…

...Нэла яшчэ ціхенька ўсхліпвала. Сяргей стараўся гаварыць спакойна, хоць трэсліся яшчэ рукі, а ў жываце тая пляма не знікла, толькі сабралася ў чорны тугі камяк. Быццам гарачы камень хто паклаў у сярэдзіну жывата, і ён пры кожным кроку пракатваўся, абпальваў сабой усё ўнутры.

– Супакойся, не плач. І не трэба табе было бегчы. Чаго ты так рана прачнулася? Спужалася, што я некуды паехаў? Не, я нікуды не паеду, не перажывай. Я з табой буду. Вось выганю таго зэка, адвучым з табой маці гарэлку піць, будзем начаваць у хаце... А ты вось пабегла, сукенку намачыла ў расе, а пераапрануцца няма ў што... Нічога, зараз мы з табой да магазіна пойдзем, булку белую купім, сходзім да бабы Адаркі, яна табе кубачак малака налье, паясі... Хочаш белай булкі з малаком?

Нэла перастала ўсхліпваць, шмыгнула носам, зазірнула ў вочы Сяргею і кіўнула галавой. І ўсміхнулася – асцярожна ўсміхнулася і тут жа азірнулася на копанку – ці не гоняцца за імі, ці не паўторыцца тое жудаснае: яе брацік ляжыць на зямлі, а яго б’юць нагамі, і з носа ў яго цячэ густая ярка-чырвоная цёплая кроў...

Частка 8

На надворку нікога не было. Сяргей не бачыў маці і прымака ўвесь учарашні дзень, не будзілі яго крыкі ці які бразгат і ноччу. Таму ён вырашыў, што і цяпер у хаце нікога няма.

Так і аказалася. Хата сустрэла яго ўсё тым жа кіслым пахам, і ён не ўтрымаўся – хапіўся за начоўкі, выцягнуў іх з сянец на надворак, адцягнуў далей і перакуліў. Брудная, смярдзючая вада выплюхнулася разам з асклізлай мокрай вопраткай, якая сплялася ў адзін брудна-шэры камяк.

У сенцах была невялікая кладоўка. Амаль пустая – толькі два вялікія чыгуны, паўвядзёрныя алюмініевыя каструлі, яшчэ нейкі посуд, старыя боты на падлозе. У куце стаяў адзін трохлітровы слоік – брудны і з нейкім брудам на дне. Край слоіка быў вышчарблены.

Больш нідзе ні аднаго слоіка Сяргей не знайшоў.

“Прапілі”, – невясёлая здагадка адказала на пытанне, чаму гэты слоік застаўся – гэты быў шчарбаты.

Кавалак гаспадарчага мыла знайшоў на вузкім падаконніку ў сенцах, падняў з падлогі анучу, якая яшчэ была не зусім чорнай.

Поделиться:
Популярные книги

Светлая ведьма для Темного ректора

Дари Адриана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Светлая ведьма для Темного ректора

Дайте поспать! Том II

Матисов Павел
2. Вечный Сон
Фантастика:
фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том II

Последний попаданец 12: финал часть 2

Зубов Константин
12. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 12: финал часть 2

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Истребители. Трилогия

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Истребители. Трилогия

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Беглец. Второй пояс

Игнатов Михаил Павлович
8. Путь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
5.67
рейтинг книги
Беглец. Второй пояс

Черный Маг Императора 4

Герда Александр
4. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 4

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Волк: лихие 90-е

Киров Никита
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк: лихие 90-е

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

Дракон

Бубела Олег Николаевич
5. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.31
рейтинг книги
Дракон

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV