Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

– Быў, – паціснуў Эдзік плячыма. – Але што там цікавага?

– Гэта мы зараз і паглядзім… ну, давай, расказвай аб усім.

– Як – аб усім?

– А вось давай аб усім – з пачатку і да канца. Як прыехаў, як паехаў. Давай, давай, не саромейся, – падбадзёрыў Юрый Барысавіч.

– Ну, прыехаў, пайшлі на копанку…

– Мы – гэта хто?

– Ну, я, Віцька там ёсць, аднагодкі мы, і Віталік, чыкануты трохі, карты складае… Яны збіраюцца плыт пабудаваць…

– Ну, далей… пайшлі вы на копанку…

– А там сустрэлі нямко. Гэта дзяўчынка пяці гадоў, размаўляць

яна не ўмее, з ёй там быў інтэрнацкі, брат яе, прыехаў. Маці іх п’яніца …

Эдзік пачаў расказваць, вядома ж, прапускаючы цэлыя эпізоды са свайго тыдня ў вёсцы, дзе і мяняючы што, і сам не заўважыў, як захапіўся.

– А плыт яны вырашылі пабудаваць з бутэлек!

– З бутэлек, кажаш… цікава… – першы раз перабіў яго Юрый Барысавіч. – Цікава…

– Што, інфармацыя? – зацікаўлена спытаў Эдзік

– Ну, вядома, плыт на балоце, магіла, пошукі… Інфармацыя, але трошкі не такая, якая трэба для мяне. Для другой газеты – інфармацыя.

– А калі прадаць?

Юрый Барысавіч засмяяўся:

– Газеты, якім такая інфармацыя трэба, яе ў цябе купляць не будуць. Там зусім іншыя…м-м-м… крытэрыі ацэнкі. І гэта ўсё?

– Ага, – закончыў сумна Эдзік, прадчуваючы, што у яго расказе нічога каштоўнага для дзядзькі не знайшлося. – Бутэлькі яны зносяць да будана, у якім нямко з інтэрнацкім жывуць. Там іх штаб.

– Што? – раптам ажывіўся дзядзька. – Хто дзе жыве?

– Нямко і яе брат, Сяргей… будан у садзе стаіць, там яны і спяць, нават, я бачыў, печку сабе зрабілі, есці варыць. Бо ў хаце там п’яніцы збіраюцца, – Эдзік паціснуў плячыма, гледзячы ў вочы за акулярамі, якія нечакана сталі літаральна пабліскваць.

– Ты хочаш сказаць, што гэтыя дзеці жывуць у садзе, у будане, у той час, як у хаце п’яніцы ладзяць балі? – выгаварыў Юрый Барысавіч кожнае слова паасобку, цвёрда. – Так?

– Так, я ж сам бачыў. Падглядваў…

– Вось!

Дзядзька пляснуў далонню па стале, адкрыў шафу, дастаў бутэльку з мінеральнай вадой.

– Ты зразумеў? Зразумеў, дзе пачынаецца інфармацыя?

– Не-а, – разгублена, але і радасна паківаў адмоўна галавой Эдзік.

– Інфармацыя пачынаецца там, дзе пачынаецца гаворка аб тым, што не так, не тое, не туды, не цяпер! Усё ў цябе звычайна, усё заканамерна. А вось што дзеці пры жывых бацьках у наш час, праз шэсцьдзесят год пасля вызвалення спяць на двары – вось не тое і не так. Уцяміў?

– Ага! – падскочыў радасна Эдзік. – Так проста…

– Не ўсё так проста, – пасур’ёзнеў дзядзька. – Атрымаць інфармацыю – адно. Галоўнае – як яе падаць… Але то ўжо справа не твая… так, выбачай, але ў нас так: разлічуся я з табой, як усё праверым. Так, дзе там твая вёска, дзе там твой дом? Хаця, чакай: а калі я цябе ў камандзіроўку туды пашлю, га?

– Паеду! – адказаў з запалам Эдзік.

Эдуард Барысавіч выйшаў з кабінета, махнуўшы рукой, каб Эдзік яго чакаў, хутка вярнуўся, але ўжо не адзін. З ім быў хлопец гадоў 18-ці, цыбаты, бялявы.

– Так, гэта Эдзік, – пачаў Юрый Барысавіч. – А гэта – мой карэспандэнт Валодзя Гілюк. Пазнаёміцеся пазней. Значыць, вам паўгадзіны, каб дамовіцца. Хочаце – сёння вечарам, хочаце –

заўтра раніцай, але каб заўтра да абеду ў мяне былі здымкі гэтага будана ў садку. Валодзя: зразумела, што на здымку павінны быць брат і сястра, і павінна быць бачна, што яны тут жывуць. Э-е-е, здаецца, не тыя там людзі, каб табе пазіраваць, таму сам можаш там зусім не паказвацца. Толькі не трэба мне шчаслівай усмешкі сытага дзіцяці, – голас Юрыя Барысавіча стаў рэзкім, сказы кароткімі, як загады. – Трэба сляза няшчаснага дзіцяці. Тэксту – 20 радкоў. У сельсавеце не паказвацца. Імя і прозвішча маці – у вяскоўцаў. Імёны дзяцей – у вяскоўцаў. І каб блізка не ведалі, адкуль ты. Карацей, у мяне павінны быць здымкі і ўсё неабходнае для падтэкстоўкі, але ты там не быў, цябе ніхто не бачыў. А то заўтра ж прыбяруць будан… Эдзік, ты там – праваднік. Ганарар плачу трайны, як усё пацвердзіцца і будзе добры здымак.

– Калі ехаць, Юрый Барысавіч? – спытаў карэспандэнт, падкрэсліваючы пры гэтым, што ехаць ён гатовы хоць вось зараз.

– Падумаем… Аўтобус вечарам ідзе ў колькі? – спытаў дзядзька Эдзіка.

– У 17.40. Там ён 20 хвілін пасля 19-ці.

– Так… Значыць, едзеце сёння, начуеце…

– У маёй бабулі! – падказаў Эдзік

– Згода, так і робіце. А ранкам робіце здымкі. Ёсць там дзе схавацца?

– Ёсць. Там слівы густа растуць, можна залезці і пасядзець.

– А вылезці незаўважна?

– Можна, я ж сядзеў…

Юрый Барысавіч нечаму ўсміхнуўся, павярнуўся да карэспандэнта:

– Глядзі там, Валодзя. Бярэш новы лічбавы фотаапарат. Каб усё было чыкі-чыкі. Падыдзі да бухгалтара, скажы, што я загадаў выдаць табе камандзіровачных паўсотні. Ідзіце…

Эдзік быў узрушаны – вось гэта будзе справа! Праўда, яго энтузіязм крыху патух, калі ён пабачыў абыякавы твар Валодзі. Той неяк умомант скіс, як толькі выйшлі з кабінета рэдактара.

– Сабачая работа, – толькі і прамовіў ён ціха сам сабе два словы, пакуль ішлі да аўтавакзала.

Эдзік прамаўчаў, здзіўлена глянуўшы на Валодзю: такая работа цікавая, плацяць грошы, чаго ён незадаволены? Яму б такую работу: пстрыкнуў фотаапаратам, напісаў тры радкі – і атрымлівай грошы…

Валодзя, як толькі аўтобус крануўся, прыткнуў галаву да акна аўтобуса і закрыў вочы. Усім сваім выглядам ён паказваў, што не збіраецца размаўляць.

Эдзік пакрыўдзіўся: гэта ж дзякуючы яму, Эдзіку, гэты Валодзя можа зрабіць здымкі, якія спадабаюцца рэдактару, можа атрымаць грошы –“трайны ганарар”, а вось глядзі ты, ні кроплі ўвагі.

Аб такіх адносінах Валодзі трэба абавязкова расказаць Юрыю Барысавічу…

Эдзік спадзяваўся, што будзе куды як цікава. Але атрымалася не вельмі і прыемна. Сказаў бабе Настусі, што ў Валодзі – тэрміновае заданне. А якое – сакрэт. Ну, Юрый Барысавіч жа папярэджваў. А гэты Валодзя як сеў за стол з яечняй – усё расказаў. І што з газеты, і што здымкі рабіць трэба. Добра, што хоць не сказаў, каго здымаць будзе.

Эдзік прапаноўваў пайсці і схавацца на ноч,

– Я не такі дурны, – адрэзаў Валодзя і заваліўся спаць, хоць было каля дзесяці гадзін вечара, яшчэ відно зусім.

Поделиться:
Популярные книги

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Герцогиня в ссылке

Нова Юлия
2. Магия стихий
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Герцогиня в ссылке

Шатун. Лесной гамбит

Трофимов Ерофей
2. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
7.43
рейтинг книги
Шатун. Лесной гамбит

Полковник Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Полковник Империи

Смерть может танцевать 3

Вальтер Макс
3. Безликий
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Смерть может танцевать 3

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Сердце дракона. Том 18. Часть 2

Клеванский Кирилл Сергеевич
18. Сердце дракона
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
6.40
рейтинг книги
Сердце дракона. Том 18. Часть 2

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Старатель 3

Лей Влад
3. Старатели
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Старатель 3

Измена. Свадьба дракона

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2