Чтение онлайн

на главную

Жанры

Выбраныя творы
Шрифт:

…Па тэлевізары — Нагібін пра Апалона Грыгор'ева. Паслухаў з павагай да эрудыцыі і адданасці справе, што мне даўно імпануе ў Нагібіна, і з зайздрасцю да такой багатай літаратуры.

І паралельна такая думка ішла: гэта ж не выхад — перакантоўвацца ў тую, гатовенькую літаратуру, як гэта робяць некаторыя нашы «расейскамоўнікі», спадзеючыся, што ад гэтага і яны будуць значна большымі самі.

* * *

Чытаю «Вороненка» Юры Тууліка, падарунак з аўтографам. Зноў прыемнае адкрыццё, зноў сапраўднае слова. І яшчэ што хораша раскрываецца: раней чым па-расейску, гэтая кніга выдадзена ў яго па-фінску. Навошта гігантаманія (ці як тут сказаць ясней?), калі ёсць і такія слаўныя народы, як эстонцы і фіны, такія землі, як Суомі і (Юравы словы) «маленькая Эстония», калі ёсць законнае шчасце быць самім сабою?..

Як жа гэтага не хапае нам, беларусам!..

* * *

Салжаніцын, «Бодался теленок с дубом». З цікавасцю чытаў і з пэўным здзіўленнем: якія справы адбываліся ў наш час, колькі мужнасці, працавітасці праяўлялася іншымі, пакуль мы не «дацягвалі» на сваім месцы!.. І, разам з тым, думалася і пра тое, што не трэба было яму, няхай сабе і Салжаніцыну, беручы яго ў сённяшнім сусветным вымярэнні, узвышацца над Твардоўскім, які — таксама ж з'ява, значна непаўторная.

* * *

«Нехта напіша: увайшоў чалавек, і не верыцца, а Гогаль напіша: увайшоў чорт — і верым».

У разумнага, народна вясёлага балгарына Ердана Радзічкава, у кнізе «Успаміны пра коней», бедны дзядзька, чыча па-іхняму, уцякае ад лесніка. Ужо няма куды дзецца, а тут над полем стаіць раскошная вясёлка. І ён пабег па ёй, як па гарбатым мосце над ракою, цераз якую лесніку не пераправіцца. І ўсё было б як найлепш, аднак з рукі, з вясёлкі ўпала сякера… Ах, сякера — як і яе набыць у бядоце няпроста!.. А ляснік задаволены, яму большага і не трэба, падняў і пайшоў у свой лес.

І я, чытач, задаволены — напісана хораша і праўдзіва.

* * *

«Дзённік» братоў Ганкураў. Куплены ў палавіне шасцідзесятых, гэты мажны двухтомнік, выбранае з 22-х тамоў французскага выдання (!), я пачынаў ужо чытаць неўзабаве пасля набыцця і, здаецца, яшчэ раз пазней, але тады «не пайшло». Цяпер, калі згадаць тое, што мне Лакшын пісаў пра «Поиски слова», я пачаў «выклёўваць» у Ганкураў сваё, бліжэйшае. Смерць Жуля, апісаная Эдмонам, вярнула мяне з канца першага тома да яго пачатку, і пайшло «выклёўванне», з алоўкам на палях. З аднаго боку — духоўнае, агульна-людскае, з другога — пра пісьменнікаў, якіх у пэўнай меры ведаю і я, а яшчэ і сцэны сустрэчаў, цудоўныя навелы, асветленыя высакародствам, як смерць іхняй старой служанкі… Абмінецца ўвагай пры такім выбарачным чытанні і штосьці, напэўна ж, важнае, але і ўсё падрад чытаць я цяпер не магу.

Пераклічка з леташнім Мантэнем.

* * *

Позні вечар.

У гастраноме каля акна плача малая дзяўчынка. На падваконніку — недаедзеная шакаладка.

Дзяўчынку пацяшаюць нейкая добрая цёця і п'янаваты дзед, хутчэй за ўсё пенсіянер-рабочы.

Дзед грубавата гыркнуў на добрую цёцю, прадаўшчыца ўмяшалася, і пачалася сварка. Сталі збірацца людзі.

Малая расплакалася яшчэ горш. І ўсё толькі паўтарае назву вуліцы, нумар дома і кватэры.

Перагнуўшыся цераз прылавак, прадаўшчыца зашаптала мне, незнаёмаму, што маці дзяўчынкі «зноў з некім на блядаход дадому падалася, сцерва. Дзевачка ім мяшае…».

Прыйшоў міліцыянер, і малая, забраўшы сваю шакаладку, пайшла з ім у аддзяленне.

Жонка, калі я дома расказаў ёй пра гэта, параіла напісаць навелу. Але тут жа сама сябе і паправіла: будзе нетыпова…

Да запісу, зробленага тады, просіцца дата: канец шасцідзесятага.

* * *

Ніколі не вядома, дзе што згубіш, дзе што знойдзеш.

У наваполацкай гасцініцы, слухаючы па рэпрадуктары абласную радыёперадачу, раптам пачуў ад вясковага дзеда такое акрэсленне нашай «галоснасці» — неціхота.

«А цяпер неціхота такая, дык гэта добра!..»

У народа ёсць усё.

* * *

У ашчадным банку нестарая бойкая жанчына справядліва абураецца, як марудна ёй афармляюць штосьці ў чэкавай кніжцы.

— Я ноч прастаяла каля станка, і тут яшчэ трэба стаяць? Я вось зараз вазьму!..

І гэтак далей.

Падышла загадчыца, ветліва пачала растлумачваць кліентцы, якая тут у іх сёння загружанасць. А работніца маладая. На сценачку перагародкі загадчыца, і сама маладжавая, усперлася аголенымі да локцяў рукамі і прыстойным бюстам. Кліентка зноў не вытрымала:

— А ты вось не стаяла б ды не лэхтала, а памагла б ёй узяла!..

У нашым «рюскім», а кажуць яшчэ «камароўскім», дыялогу, які не хочацца перадаваць без перакладу, гэтае лэхтанне, пачутае мною ўпершыню, і смешна гучыць, і даўнавата помніцца. Абы зайшоў ды ўбачыў тую загадчыцу.

* * *

Сціплы, сумнавата ўсмешлівы Сярожа Міхальчук, хлопец з бедным маленствам, з цяжкім салдацкім раненнем, старанны, уважлівы выдавецкі рэдактар. А ўзяў ды ўпёрся на адным слове ў маім рукапісе: зладзяйчук. Карандашныя «птушкі» на полі, і раз, і два, і тры…

— А што? — спытаўся я.

— Па слоўніку трэба зладзюжка.

Пры маладосці яшчэ і рашучасць — ані з месца. Я пачаў гаварыць, як тады гаварылася, што першы пасляваенны расейска-беларускі слоўнік выйшаў пад вырашальным удзелам двух уздзенцаў, Крапівы і Глебкі, і ў іх нямала «зямляцка-мясцовага ўплыву»… Не памагло. Пад руку трапіў яшчэ адзін аргумент:

— Ну сам жа ты, Сяргей, не Міхалюшка, а Міхальчук!

Усміхаецца.

— Давай пазвонім Глебку!

Згадзіўся.

Заўсёды спакойны, мудра-ленаваты, як лічылася, наш эрудыт… Як ён хораша, сумна бачыцца цяпер на фоне хоць бы толькі мнагатомнага збору фальклору, саліднага трыццацітомніка, пачатага ім!.. Яшчэ і вясёлы, Пятро Фёдаравіч выслухаў мяне, за гэты час у галаве яго няспешна і грунтоўна выспеліўся адказ, які мне выразна помніцца ўжо больш за трыццаць гадоў:

— Слоўнік гэты не тлумачальны, па-расейску кажучы — не талковы, і ўсе талковыя хлопцы могуць яго, вядома, дапаўняць, дасканаліць для другога выдання.

Популярные книги

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Табу на вожделение. Мечта профессора

Сладкова Людмила Викторовна
4. Яд первой любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.58
рейтинг книги
Табу на вожделение. Мечта профессора

Чужой ребенок

Зайцева Мария
1. Чужие люди
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Чужой ребенок

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Возвращение Безмолвного. Том II

Астахов Евгений Евгеньевич
5. Виашерон
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
6.30
рейтинг книги
Возвращение Безмолвного. Том II

Лисья нора

Сакавич Нора
1. Всё ради игры
Фантастика:
боевая фантастика
8.80
рейтинг книги
Лисья нора

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Титан империи 2

Артемов Александр Александрович
2. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 2

Лорд Системы 4

Токсик Саша
4. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 4

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон