Чтение онлайн

на главную

Жанры

Выбраныя творы
Шрифт:

— Можа, вы і рэдактару скажаце гэта?

Ён — весялейшым голасам:

— Ну, дай яму трубку, калі ўжо ён так, цераз цябе, не верыць.

Сярожа выслухаў і паверыў.

А ў пяцітомным тлумачальным «зладзейчука» ўсё ж няма. Той самы толькі «зладзюжка». Універсальны.

* * *

Бела-ружовая пяшчотнасць яблынькі, каля якой стаю. Сябар маленства — шпак сядзіць амаль побач, на краечку шыфернага даху павеці; ён час ад часу, у развод паварушваючы крыллямі, пакрэхтвае, трэба думаць, ад задавальнення. За сеткай агароджы, у зарасніку альховай латачыны — салавей, да якога, як заўсёды здаецца, падаць рукою. Далей, у радкаватай яшчэ лістоце дубоў, таксама час ад часу жаўна падае сваё «тр-р-р!», нібы кіёчкам па штыкетніку. Успомніўся Багдановіч:

…а там каля акна

Малінаўка пяе і стукае жаўна.

Не стукае, а трашчыць, хоць яна і дзяцел. Празаічная прычэпка?

* * *

Апавяданні Гарэцкага, якія не пайшлі, бо не маглі ў той час пайсці ў чатырохтомніку, а таксама «Жартаўлівы Пісарэвіч».

Думалася пра мову Максіма Іванавіча, пра тое, як яна адрозніваецца — мастацкая ў апавяданнях і ў «Пустарэвічы», — ад публіцыстычнай у артыкулах і ў крытыцы. У лепшы бок, вядома, бо ён жа перш за ўсё мастак, і калі ўздымаецца да сваёй галоўнай сутнасці, тады і гаворыць сваёю мовай, ускормленай народнасцю.

Так, дарэчы, і ў Ларысы Геніюш — мова яе «Споведзі» даволі прыкра засмечана разнамоўнасцю, а мова вершаў — непараўнана чысцейшая.

* * *

Неяк пасля вайны я прыехаў у родную вёску. Тады яшчэ з адчуваннем, што не ў госці, а дахаты. На шарай гадзіне, адзін у матчынай хаце, не знайшоў запалак, а праз акно ўбачыў, што цераз вуліцу, на суседскай лаўцы кураць.

Аказалася — дзядзька Кандрат, тады часовы фінагент, і нейкі райупаўнаважаны, незнаёмы. Пакуль я падышоў да іх, дзядзька шапнуў яму пра мяне, і ён, даўшы мне прыкурыць і запрасіўшы прысесці, пачаў:

— Дык што, ты пісацель?

— Ага, — адказалася неахвотна.

— Эпізадыст? Эпізоды апісваеш?

Не памятаю ўжо, што я на гэта адказаў. А яшчэ і такое акрэсленне жанру, якім ахвотна карыстаюся, сяды-тады ўспамінаецца.

* * *

Хваліць наймалодшых, новае пакаленне літаратараў, трэба ўсё-такі памятаючы, што, пакуль гэтае пакаленне пакажа сябе па-сапраднаму, спакваля астыўшы ад самазахаплення, надыдзе пакаленне новае, з тымі самымі, а то і з большымі прэтэнзіямі на сваю выключнасць.

За многія пасляваенныя гады мы ўжо такое бачылі ў некалькіх варыянтах.

* * *

Немаўлятка крычыць непрыгожа. Хоць і сваё, але ж плач той — грымаса грымасай.

Сапраўдная радасць прыходзіць да бацькоў, калі яно ўсміхаецца. Ужо адухоўлена.

Гэта — пра наймалодшых у літаратуры. Вось і яшчэ адно пакаленне пачынае са скаргаў, з плачу ды крыку, з грымасаў. Цяпер ужо на тое, што бацькі іх абакралі, пазбавілі роднай мовы!.. Толькі бацькі!.. Сам ён, бачыце, не можа яе а ні як след любіць, а ні вывучыць. Хоць і ганяў футбол на поплаве, побач з бібліятэкай, да васемнаццаці гадоў.

Хочацца іхняй усмешкі — як адзнакі росту.

* * *

Ацэньваючы таго ці іншага пісьменніка, мы сёння зусім не ўжываем слова «здольны», а замест «таленавіты» гаворым «надзвычай таленавіты», у чым як мне дык і чуецца штосьці накшталт «аж лішне таленавіты». Пакуль што зрэдку, але ўжо дабіраемся, пра жывых гаворачы, да акрэслення «геніяльны», нават «гігант» ды «тытан», прычым «сусветнага маштабу», не чакаючы, што скажа яго вялікасць Час… І вось, чытаючы проста таленавітую кнігу, хочацца выкарыстаць моднае ў моладзі слова «нармальна», сказаць: нармальна таленавіты пісьменнік.

* * *

«А еще я пою. Теперь же все поют…» Трапна, але і крыху збянтэжана гаворыць такое па тэлевізары сімпатычны юнак, адзін з пасрэдных універсалаў ад усіх відаў мастацтва.

Ад гэтага «все поют», улічваючы і большасць нашых бардаў ды бардзіхаў, бывае проста моташна — ад вякання нейкай рыфмоўкі, глухавата развязнага брынчання, захопленага, як ад козыту, павісквання, хрыпу ажно з утробным бульканнем…

Моладзь часамі пытаецца, ды яшчэ з праведна пераможным падкусваннем, што такое быў «ваш сацрэалізм». Можна адказаць і так.

Нам, калі і мы былі маладыя, убівалі ў галовы, утоптвалі ў душы перакананне, што найважней і перш за ўсё патрэбна ідэйнасць. І мы, хто як мог, таксама вякалі ды хрыпелі, толькі што на паперы, а не пад бедную гітару, — як тая большасць вельмі прыблізных «кампазітараў» ды «паэтаў» у адной асобе, у каго таксама перш за ўсё — ідэйнасць на свой лад, па іншай модзе.

* * *

Памятаю яго на шаснаццаць гадоў маладзейшым — светла, нават і з захапленнем яго таленавітасцю. І вось, пасля доўгага перапынку, надарылася магчымасць пабываць на яго радзіме, павітацца, сказаць яму штосьці заслужана добрае. І гавару гэта. А ён, заўважаю тым часам, грунтоўна п'яны. Сярод белага дня, на ўрачыстым шматлюддзі, а набраўся, як чоп, ледзь мяне бачыць і чуе…

Можа, і ў гэтага трэба шукаць глыбіннага апраўдання?

А можа, будзе дазволена калі не сказаць, дык падумаць: «Ну і пайшоў ты, хлопча, у хлеў»?..

* * *

Капуста-шаткаванка і паэма-рыфмаванка. Толькі ж не такая смачная ды спажыўная, як капуста. У паэзіі такой — абы зрыфмаваць, а ў іншай драматургіі — абы «здыялагізаваць», раскласці на шэрую, мляўкую гутарку.

Чытаеш, і ўспамінаюцца самадзейныя, няхай сабе і надрукаваныя, п'ескі ў колішняй Заходняй, аўтары якіх, ушчэнт заблытаўшыся ў сваёй бездапаможнасці, часта канчалі так: «Ну, а цяпер паскачам „Лявоніху“!» І скакалі на радасць публіцы, і ўсё цудоўна завяршалася.

І сёння некаторыя п'есы, з новага сяк-так пашытыя або пераліцаваныя з уласнай ці чужой прозы, хочацца закончыць парадай аўтару:

«Давай, можа, лепей паскачам „Лявоніху“?»

* * *

Механізатар на пенсіі. Інвалід вайны. Значна старэйшы за свае гады і п'янаваты. На другім годзе ўрадавай пастановы супраць п'янства.

Вяртаемся з санаторыя. І там я неаднойчы бачыў яго пад патаемнай чаркай, з нейкай нягеглай фанабэрыяй вышэйшасці. У нашым купэ яго знайшоў знаёмы па санаторыі, з другога вагона. Пагаварыць яны выйшлі на калідор. Адтуль, цераз прачыненыя дзверы, пачулася, як той знаёмы шаптаў інваліду, хто я. Вярнуўшыся ў купэ адзін, таварыш, крыху памаўчаўшы, спытаўся:

Популярные книги

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Табу на вожделение. Мечта профессора

Сладкова Людмила Викторовна
4. Яд первой любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.58
рейтинг книги
Табу на вожделение. Мечта профессора

Чужой ребенок

Зайцева Мария
1. Чужие люди
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Чужой ребенок

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Возвращение Безмолвного. Том II

Астахов Евгений Евгеньевич
5. Виашерон
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
6.30
рейтинг книги
Возвращение Безмолвного. Том II

Лисья нора

Сакавич Нора
1. Всё ради игры
Фантастика:
боевая фантастика
8.80
рейтинг книги
Лисья нора

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Титан империи 2

Артемов Александр Александрович
2. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 2

Лорд Системы 4

Токсик Саша
4. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 4

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон