Чтение онлайн

на главную

Жанры

Выбраныя творы
Шрифт:

— А вы пісьменнік? Я і не ведаў.

Зноў памаўчаў, а тады, уздыхнуўшы:

— Дурная, браце, работа!

Адкуль ён ведае гэта, я не спытаўся. Аднак бывае, калі прыцісне, і падумаеш: а ці ж не праўда?..

* * *

Разгарнуў пад вечар таміну «Жизнь животных. Птицы», трапілася на жаваранка, пачаў чытаць пра яго, і стала так добра, журботна на душы.

Колькі ўсяго непазнанага, і не пазнаеш яго як след, пакуль прыйдзецца ўсё пакінуць…

* * *

Няўжо гэта конча трэба пасля сябе «пакінуць след» — у сэнсе славы нейкай, шырокай вядомасці? А калі проста жыць на радасць і пашану блізкім і трохі далейшым, з кім зводзіла жыццё?

І я такіх ведаў, і шчыра паважаў, і з удзячнасцю ўспамінаю.

* * *

Чаму я павінен маўчаць, адкладаць на далей свае думкі і пачуцці з нейкіх палітычных меркаванняў, як быццам вышэйшых за маё чалавечае права на свабоду, на адно толькі жыццё?..

* * *

Калі ты сам сябе — хоць і заслужана, і шчыра — у душы або ўголас называеш дурнем або гадам — гэта яшчэ не канчатковы прысуд. Недзе глыбей затоена перакананне, упэўненасць, што гэта не ўсё або не зусім яшчэ ўсё, што ёсць жа ў цябе, было і штосьці добрае, а застаецца — спрадвечна і назаўсёды — святое, дзіцячае: я больш так не буду.

«Все в табе, все в любве», — чытаў такое зноў жа ў Льва Мікалаевіча, вельмі ўжо даўно. Так проста і мудра гаварыў у яго хтосьці з вясковых сяброў, не памятаю ўжо, Бондараў ці Сютаеў. І словы тыя, з нейкім ці не беларускім налётам, успомніліся цяпер. Як вывад з горкіх пакутаў, гнілых сумненняў, дробнай, зласлівай зайздрасці, падазронасці, незадаволенасці, крыўды…

Усё ў табе, і гэтага ніхто не забярэ, калі яно будзе ў сіле.

1960–1992

Пра галоўнае

Ноч каля вогнішча над ракой. Камары, холад, птушыны канцэрт. Гутарка з сябрам. А потым — роздум…

Ох, недарма чалавек даўно ўжо назваў сябе толькі госцем на гэтай зямлі, і не соладка было яму прыйсці да гэтай думкі!..

Успамінаецца адзін з нядаўніх вершаў Маршака, дзе ёсць мудрыя і, відаць, таксама ж у пакутах народжаныя радкі (не памятаю даслоўна): «Калі мне было чатыры гады, калі я быў яшчэ несмяротны…»

Майму малому пяць. Зімой, калі ў суседнім доме памёр дзядок, хлопец не даваў мне спакою доўга: а што, а як, а чаму?.. Аднак для яго гэта — самы першы пачатак пакутлівага роздуму над тым, што жыццё чалавека — ой, як далёка і як бязлітасна, жорстка не вечнае. Малы будзе яшчэ вельмі доўга думаць, што людзі паміраюць, а потым прыйдзе час на думкі, што і я таксама памру…

А я ўжо думаю і за сябе, і за яго, і наогул за чалавека. І думаць так пад зоркамі, у адзіноце — бывае ўсё ж такі цяжка.

Упадак сіл? Можа. Што — гнаць такія думкі працай? Добра гэта…

А ўсё ж і тады, калі чалавек будзе нарэшце жыць, як трэба жыць чалавеку, думкі такія яго не пакінуць.

Яны і павінны былі б падказаць нам наймудрэйшую з думак — пра мір, у якім найбольш разумна было б пражыць тыя лічаныя гады, што адведзены кожнаму з нас прыродай.

* * *

Страшна бывае ад думкі, што родныя, сябры, што твой цудоўны сынок — толькі сустрэчныя на бязмежнай дарозе часу, паміж небыццём, што было, і небыццём, што будзе. Што мы не бачыліся з сынам, з другам мільёны год, і хутка зноў не будзем бачыцца — ніколі!..

Якія жудасна шчаслівыя гады і дні нашай любві, дружбы, і як жа часта мы марнуем іх на пустое!..

* * *

Вецер будзе кудысьці гнаць аблокі, месяц — хавацца за соснамі, калі і мяне ўжо не будзе. І нехта іншы стане думаць-прадумаць, што так і суджана, мусіць, яму сумнявацца, горка тужыць і плакаць без слёз, і часта шукаць апоры, і горача любіць — жыццё, дабро, людзей, паэзію!..

Так думаецца ў полі за лясною вёсачкай, над Віллёй, дзе ў пятнаццатым годзе была перадавая — кроў, туга і акопныя вошы… Акопы не зацерліся, хоць параслі сасоннікам.

Тут і пішу, стоячы на пясчанай дарозе, перад вячэрняй зарой, што яшчэ ўсё ніяк не патухне, пад гулам высока-высокага самалёта. Пішу ў паўцемры, наўздагад, каб не адкладаць і гэтых думак-пачуццяў, як многае, што я чамусьці ўсё адкладаю…

* * *

За паўстагоддзя з гакам многа і пражыта, і перажыта, і сёе-тое зроблена. Але яшчэ больш — змарнавана часу…

Што ж, чалавек — не механізм з гарантаванай дакладнасцю, і калі ён не заўсёды мог трымаць сябе ў руках — ёсць, відаць, у гэтым нейкая заканамернасць. Трэба ж яму і проста жыць, не толькі тварыць ды змагацца.

І ўсё ж пра гэтую процьму змарнаванага часу я думаю не ўпершыню. Шкада. І сумна.

* * *

Чакаючы свае чаргі ў цырульні, пераглядаў старыя «Крокодилы». Сярод «афарызмаў», да якіх не ставішся сур'ёзна, раптам наткнуўся на такі:

«Памылкі мінулага можна выпраўляць толькі мемуарамі».

Успомніліся дзве кнігі. За сотню то больш, то менш змястоўных, то больш, то менш цікава напісаных пісьменніцкіх аўтабіяграфій. Але ніхто — і сам я ў тым ліку — нават і блізка не падняўся да пушкінскага:

«И, с отвращением читая жизнь мою…»

Характэрна гэта, адзнака нейкая — такая праведнасць, адсутнасць, як гаворыцца, самакапання?

* * *

Сцішнавата часамі, падумаўшы: а як жа я выглядаю збоку, у вачах іншых людзей?..

І сцішнаватасць гэтая заключаецца ў тым, што тут я і сам пачынаю глядзець на сябе — і знешняга, і ўнутранага — збоку. Што я такое? Адкуль? І куды?.. І прозвішча нейкае носіш… Іменна носіш, нібы ўзяўшы яго напракат…

Адчуваў гэта ўжо неаднойчы, а вось схапіць і на паперы замацаваць гэтае адчуванне — не ўдаецца. Прынамсі, цяпер не ўдалося.

* * *

Мой найбліжэйшы памёр. А я, яго другая частка, амаль адно з ім, здзіўлена бачу, што навокал усё — як было, так і ёсць. Як пасля ўсіх тых, што паміралі на нашай з маім другам памяці. Нібыта ён — гэта я; я і памёр, я і гляджу, правяраю, што ж тут змянілася, калі нас няма…

Дзіўнае, горкае… і шчаслівае адчуванне.

* * *
Популярные книги

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Табу на вожделение. Мечта профессора

Сладкова Людмила Викторовна
4. Яд первой любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.58
рейтинг книги
Табу на вожделение. Мечта профессора

Чужой ребенок

Зайцева Мария
1. Чужие люди
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Чужой ребенок

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Возвращение Безмолвного. Том II

Астахов Евгений Евгеньевич
5. Виашерон
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
6.30
рейтинг книги
Возвращение Безмолвного. Том II

Лисья нора

Сакавич Нора
1. Всё ради игры
Фантастика:
боевая фантастика
8.80
рейтинг книги
Лисья нора

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Титан империи 2

Артемов Александр Александрович
2. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 2

Лорд Системы 4

Токсик Саша
4. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 4

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон