Я не падману: вершы, песні, балады

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Я не падману: вершы, песні, балады

Я не падману: вершы, песні, балады
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Ад перакладчыка

Цікавае пытаньне: што можа прымусіць чалавека на пятым дзясятку свайго жыцьця заняцца справай, якой ён дагэтуль ніколі не займаўся?

У маім выпадку гэтаму паспрыялі дзьве віны: віна перад роднай мовай і віна перад Уладзімірам Высоцкім.

Сваю настаўніцкую дзейнасьць я пачынаў у беларускай школе, выкладаючы матэматыку, зразумела ж, на беларускай мове. Аднойчы здарылася так, што адна з маіх лепшых выпускніц атрымала «двойку» на ўступным экзамене ў інстытут толькі з-за таго, што не зразумела ў білеце, напісаным па-расейску, аднаго (!) слова і пасаромелася спытаць у экзаменатара. Гэта быў магутны ўдар па маіх перакананьнях. Я пахіснуўся (і побач не знайшлося таго, хто б мог падтрымаць) — і далей арыентаваўся ў сваёй працы з вучнямі больш на расейскую мову, адсоўваючы родную на задворкі жыцьця. Дзякаваць Богу, сёньня я маю магчымасьць вярнуць сабе родную мову, але пачуцьцё віны перад ёю не зьнікае.

Другая віна — перад Чалавекам, які доўга спрабаваў дакрычацца-дастукацца да маёй зацуглянай душы (як і да душ усіх насельнікаў СССР), а я пачуў яго толькі тады, калі Чалавека ня стала. Аднойчы мне захацелася

адгукнуцца на яго песьні цёплым словам, але сказаць гэтае слова ўжо не было каму.

Дзьве гэтыя віны леглі побач у маёй душы і, мабыць, добра паладзілі адна з адной. Вынікам стала тое, што летам 1991 года я зрабіў першую спробу — пераклад «Паляваньня на ваўкоў». 3 таго й пайшло…

Мае сябры, даведаўшыся, што я заняўся вершаванымі перакладамі, успрынялі навіну ў большасьці даволі скептычна. Адны казалі: навошта перакладаць на беларускую мову тое, што любы беларус можа чытаць і разумець у арыгінале? Другія, знаходзячы карысьць у такіх перакладах, іранізавалі зь іншага: маўляў, выяўляць талент у пяцьдзесят год — гэта несур'ёзна.

Наконт таленту скажу так: калі ён ёсьць, то яго ня сорамна выявіць і ў сто год (дарэчы, які б гэта быў цудоўны падарунак сабе да векавога юбілею!), а калі няма, то і ў дваццаць год няма чаго пнуцца.

Што ж адносна меркаваньня першых скептыкаў, то трэба сказаць, што гадоў дзесяць таму і я прытрымліваўся прыблізна такіх жа думак. Цяпер жа, па волі лёсу акунуўшыся ў перакладчыцкую дзейнасьць, убачыў тое, чаго раней бачыць ня мог: пераклады з блізкай ці далёкай мовы (тым больш пераклады вершаваныя) зьяўляюцца цудоўным іспытам на сталасьць, на магутнасьць мовы-рэцыпіэнта, дазваляюць параўнаўча ацаніць гнуткасьць і варыятыўнасьць дзьвюх моваў, выявіць іх глыбінныя магчымасьці. I гэта — на карысьць абедзьвюм мовам, спрыяе іх узаемаўзбагачэньню, і асабліва тады, калі гэта мовы блізкія.

Зразумела, што апошняя ўзьнёслая тырада адносіцца да перакладаў увогуле, а не да канкрэтна маіх перакладаў. Мой невялікі досьвед такой творчасьці яшчэ не дазваляе мне заўсёды знаходзіць безумоўна лепшыя струменьчыкі-адпаведнікі з чыстай крыніцы роднай мовы. Ня ўсім з таго, што ў мяне атрымалася, я задаволены. I прапануючы вынікі сваіх творчых высілкаў на суд чытачоў, спадзяюся атрымаць парады і крытычныя заўвагі, якія, магчыма, дапамогуць мне ўдасканаліць і зьмешчаныя тут тэксты ў прыватнасьці, і маё перакладчыцкае майстэрства наогул.

3 такіх меркаваньняў я даю свае пераклады ў паралелі з арыгіналамі. Пры гэтым я павінен адзначыць, што тэкстаў, напісаных самім У. Высоцкім, я ня бачыў. Арыгіналы, што падаюцца тут, сьпісаныя з магнітастужак (мною ці кімсьці іншым; нават зборнік, выдадзены ў 1993 годзе «Мастацкай літаратурай», складзены менавіта так, што відавочна), а таму знакі прыпынку, форма разьмяшчэньня вершаванага тэксту і, у большасьці, назвы — гэта дадумка перакладчыка.

Зборнік падрыхтаваны ў 1997 годзе і плянаваўся да выданьня перад 60-мі ўгодкамі У. Высоцкага. Але зрабіць гэта своечасова ў нашай неўпарадкаванай дзяржаве, на жаль, не атрымалася. I ўсё ж зборнік выходзіць.

Хочацца выказаць шчырую падзяку за дапамогу ў яго выданьні польскаму інстытуту IDEE і Магілёўскай асацыяцыі «Кола сяброў».

Задавальненьне і незадавальненьне, парады, крытыку і лаянку можна накіроўваць перакладчыку на адрас: 212030 Магілёў, а.с. 3.

Дзеці Расеі

Ня верыў я ніколі ў міражы, У новы рай ня складваў чамадана. Настаўнікаў пажэрла мора лжы І выплюнула дзесь ля Магадана. Між невукаў і я, у рэшце рэшт, Калі і выдзяляўся — вельмі мала. Ні стрэмкі не пакінуў Будапешт І Прага сэрца мне не разарвала. А мы ў жыцьці шумелі і на сцэне: Мы блытанікі шчэ, мы хлапчукі! Ды хутка нас заўважаць і ацэняць! Гэй! Супраць хто? Намнём яму бакі! Але мы адчувалі небясьпеку Задоўга, як пачнуцца халады. Прыходзіла прасьветленасьць аднекуль І душы замыкала на гады. І нас хаця расстрэлы не касілі, Жылі мы — дзе праз сорам, дзе праз боль. І ў нас, дзяцей той жудаснай Расеі, Ўлівала ліхалецьце алькаголь.

1979

Выбар

Шлях ці труна? Ізгой ці небыцьцё? Так, выбар небагаты перад намі. Даруюць нам маруднае жыцьцё. Мы зь ім скаваны моцна кайданамі. А нехта ўсё ж і выбраў наўздагад Зь бязглуздай верай, як зачараваны. Але ж ці то жыцьцё — што ў ланцугах? Хіба ж то выбар — калі ты скаваны? Каварная спагада нам такая, Як зельле ведзьмы ці як міражы. Сьмерць ад сваіх выглядвае з-за камня. І ззаду — сьмерць, але ўжо ад чужых. Здраньцьвела цела, ссохлася душа, І мы маўчым, як падстаўныя пешкі. А ў лабавым шкле бачна не шаша, А ганьбы выскал і крывыя ўсьмешкі. Калі б аковы тыя разарваць, То
й горла перагрызьці не замнога
Таму, хто здагадаўся прыкаваць Нас ланцугамі да жыцьця такога. Няўжо мы спадзяемся шчэ на штосьці? Ці, можа, нам ланцуг не па зубах? Чаму ж у браму раю аж да млосьці Мы стукаем па кованых скабах? Канчаць вайну?! — Якое адкрыцьцё! Але ж цану якую закруцілі! Нам прапануюць доўгае жыцьцё Ў віне, брыдоце, здрадзе, ганьбе, гнілі. Ці ж вартае жыцьцё такой цаны? Дарозе не канец яшчэ — спакойна! Паўзбоч тае — Вялікае — вайны Яшчэ магчыма паміраць прыстойна! І рана зьмешваць нас з балотнай тваньню! Мы гнёздаў сабе ў гнілі не саўём! Мы не памром пакутным існаваньнем! Мы лепш надзейнай сьмерцю ажывём!

1973

Інаходзец

Я скачу, але скачу іначай — Па камнях, па лужах, па расе. Кажуць тут: ён інахадзьдзю скача. Гэта значыць, што ня як усе. Ды наезьнік мой ліхі на мне Страмянамі б'е мяне са злом… А я бегаць хочу ў табуне Без аброці і не пад сядлом! Калі з ножнаў шаблю не вымаюць, — Шабля зможа рэзаць толькі глей. Вось мяне стрыножваюць, сядлаюць, Рот ірвуць жалезінай цуглей! Мне набілі раны на сьпіне!.. Я дрыжу бакамі ля вады!.. Як я бегаць хочу ў табуне — Без сядла, аброці і нуды! Сёньня зноў я стану пераможцам! Скачкі! — Я, канешне, фаварыт! Ставяць сьмела ўсе на інаходца. Ды ня я, — жакей на мне хрыпіць! Ён усадзіць шпоры ў рэбры мне! Скаляць зубы першыя рады… А я бегаць хочу ў табуне — Без сядла, аброці і нуды! Таньчаць, таньчаць скакуны на старце Ў злосьці, аж ня могучы стаяць, У шаленстве, лютасьці, азарце, І пускаюць пену, як і я! У трыбун жакей мой у цане — Здатны майстра верхавой язды! Ох, як бегаў я б у табуне Без сядла, аброці і нуды! Не, ня будуць залатымі горы! Я апошнім цэль перасяку! Я яму прыпомню тыя шпоры! Запсую! Адстану на скаку! Звон-сігнал! — Жакей ужо на мне. Хмыліцца, ня чуючы бяды… Ах, як бегаў я б у табуне Без сядла, аброці і нуды! Што са мною? Што раблю?! Што чую?!! Што ж я?! Зноў яму дапамагу?! Я сабою проста не кірую! Я прыйсьці ня першым не магу!! Што ж рабіць тут застаецца мне? Вышпурнуць наезьніка свайго! І пабегчы, нібы ў табуне, Хоць і пад сядлом, ды безь яго! Я прыйшоў, а ён сапе пад сонцам Па камнях, па лужах, па расе… Першы раз ня быў я інаходцам! Я імкнуўся выйграць, як усе!

1970

Дайце свабоду!

Дайце сабакам мяса — Хай яны пагрызуцца! П'яніцам — хмельнага квасу: Можа яны перап'юцца. Зерне ў зямлю схаронім — Можа мы з хлебам будзем. Каб не сыцець варонам, Болей стаўляйце пудзіл. Трэба кахаць — каханым Дайце хоць кут на абодвух. Добра, я буду рахманым — Дайце ж вы мне свабоду! Псам мясныя аб'едкі Кінулі, — псы не грызуцца. П'яніцам далі гарэлкі, — Тыя ня п'юць, сьмяюцца. Людзі варон пужаюць, А вараньнё не баіцца. Пары злучаць, — злучаюць! А ім бы — каб разлучыцца. Зь зерня ня выйшлі ўсходы! Што за такія цуды?! Далі мне ўчора свабоду… Што я рабіць зь ёю буду?
Комментарии:
Популярные книги

Не кровный Брат

Безрукова Елена
Любовные романы:
эро литература
6.83
рейтинг книги
Не кровный Брат

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Неудержимый. Книга VI

Боярский Андрей
6. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VI

Не грози Дубровскому! Том III

Панарин Антон
3. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том III

Баоларг

Кораблев Родион
12. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Баоларг

Идеальный мир для Социопата 2

Сапфир Олег
2. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.11
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 2

Огненный князь

Машуков Тимур
1. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Все не так, как кажется

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Все не так, как кажется

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

«Три звезды» миллиардера. Отель для новобрачных

Тоцка Тала
2. Три звезды
Любовные романы:
современные любовные романы
7.50
рейтинг книги
«Три звезды» миллиардера. Отель для новобрачных

Идущий в тени 5

Амврелий Марк
5. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.50
рейтинг книги
Идущий в тени 5

Физрук 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Физрук
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Физрук 2: назад в СССР