Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Я не падману: вершы, песні, балады

Высоцкі Уладзімір

Шрифт:

1965

Лазьня па-беламу

Прапалі ты мне лазьню, спадарынька! Распалю я сябе, расьпяку. На палку — разамлелы, распараны, — Я сумненьні свае адсяку. Задымлю, як вясною праталіна. Коўш халоднай — і ўсё адымчыць. І наколка часоў культа Сталіна Засінее на левым плячы. Прапалі ты мне лазьню па-беламу — Я ад белага неяк адвык. Ашалею — і мне, ашалеламу, Пар гарачы разьвяжа язык. Колькі веры і лесу павалена! Колькі зьведана гора і трас! А на левым плячы — профіль Сталіна, А на правым — Марынка анфас. Эх, за веру маю безаглядную Колькі год я ў раі перавёў! Прамяняў на жыцьцё непрагляднае Несусьветнае глупства сваё! Прапалі ты мне лазьню па-беламу — Я ад белага неяк адвык. Ашалею — і мне, ашалеламу, Пар гарачы разьвяжа язык. Не забыць мне, як ранкам цудоўненькім Брату крыкнуць пасьпеў «Забяры!», Як мяне два прыгожых ахоўнікі Дастаўлялі зь Сібіру ў Сібір. А затым у бараку пад кроквамі, Наглытаўшыся сьлёз і дзярма, Каля сэрцаў калолі мы профілі, Каб ён слухаў, як сэрцы грымяць. Не палі ты мне лазьню па-беламу — Я ад белага дужа адвык. Ашалею — і мне, ашалеламу, Пар гарачы разьвяжа язык. Зябну я, успамінамі змучаны, Пар мне думкі зьмяшаў-паламаў. І з туману халоднай мінуўшчыны Выплываю ў гарачы туман. Зацурчэлі мне думкі пад цемечкам: Што ж, дарма я плячо ім
змарыў?
І лупцую бярозавым венічкам Я па спадчыне змрочнай пары.
Прапалі ты мне лазьню па-беламу — Я ад белага страх як адвык! Ашалею — і мне, ашалеламу, Коўш халоднай разьвяжа язык. Прапалі!.. Не палі!.. Прапалі!..

1968

Паляваньне на ваўкоў

Рвуся з скуры, з усіх сухажылін, Каб праскочыць, пасьпець да пары! Аблажылі мяне! Аблажылі! Гоняць весела на нумары! Там з-за елак шчабечуць двухстволкі. Паляўнічы хаваецца ў цень. Там ваўкі сьнегам коўзкім паўзь ёлкі Скачуць, быццам жывая мішэнь… Там паляваньне на ваўкоў! Там паляваньне! Ату драпежнікаў, старых і шчанюкоў! Крычаць загоншчыкі, шалеюць псы з браханьня! На сьнезе кроў і плямы яркія флажкоў… Не на роўных гуляюць з ваўкамі Лесьнікі, ды рука не дрыжыць. Абцягнуўшы нам волю флажкамі, Б'юць надзейна! А хочацца жыць! Воўк ня можа парушыць традыцый, Бо ў дзяцінстве сьляпым шчанюкі — Ваўчаняты, мы ссалі ваўчыцу І ўсмакталі: ня лезь за флажкі! Там паляваньне на ваўкоў! Там паляваньне! Ату драпежнікаў, старых і шчанюкоў! Крычаць загоншчыкі, шалеюць псы з браханьня! На сьнезе кроў і плямы яркія флажкоў… Ногі хуткія, моцныя скулы! Дык чаму ж мы, зь якой мы тугі Зацкавана імчымся пад кулі, Не спрабуючы праз ланцугі? Воўк ня можа супроць выхаваньня! Вось канчаецца час мой ужо! Той, якому я ахвяраваны, Усьміхнуўся, узьняўшы ружжо… Там паляваньне на ваўкоў! Там паляваньне! Ату драпежнікаў, старых і шчанюкоў! Крычаць загоншчыкі, шалеюць псы з браханьня! На сьнезе кроў і плямы яркія флажкоў… Досыць мне паслухмянасьці! — Ходу За флажкі! Прага волі мацней! Толькі ззаду я чуў з асалодай Крыкі зьдзіўленых мною людзей. Рвуся з скуры, з усіх сухажылін!.. Не! Мы сёньня ня тыя ваўкі! Аблажылі мяне! Аблажылі!.. Ды ні з чым засталіся стралкі!

1968

Нешта будзе!

Прайшла пара прэлюдый, хутка будзе Ўсё добра — зможам жыць без гузакоў! Вялікія мяне ўжо клічуць людзі, Каб сьпеў я «Паляваньне на ваўкоў». Ці з вокнаў запіс слухаў, як «чуў звон», Ці можа, — юшкі зь дзецьмі тут ня зварыш, — Бог вед, але набыў магнітафон Якісь высокаўсаджаны таварыш. Бяз гальштука ў расшпіленай кашулі, Зь сям'ёю разам, без дурных спакус, Ён ціха, каб суседзі не пачулі, Узяў ды і націснуў кнопку «пуск». І там, не разабраўшы нейкіх слоў, Бо кепскі дубль дасталі на рабоце, Пачуў ён «Паляваньне на ваўкоў» І што-нішто яшчэ на адвароце. Усё праслухаўшы без хваляваньня І злы з таго, што не расчуў канец, Ён трубку зьняў — і: «Творцу „Паляваньня“ Прыслаць з гітарай заўтра да мяне!» І вось, глытнуўшы кіслага вінца, Каб адчуваць сябе ня так скавана, З парогу — ад пачатку да канца — Я пракрычаў яму пра паляваньне. Яго прасілі дзеці мо чульліва, Каб ён усьмешкай твар свой расквяціў, — І слухаў ён мяне добразычліва І нават пляснуў два разы ў канцы. Бутэлькай па фужэры пазьвінеў, Што з кніжнай шафы выцягнуў закрытай, І выпаліў: «Ды гэта ж пра мяне! Пра нас усіх! Якія ўжо ваўкі там!» Ну вось, цяпер, мяркую, нешта будзе… Чацьвёрты год за дзень па пяць званкоў! Вялікія мяне ўсё клічуць людзі, Каб сьпеў я «Паляваньне на ваўкоў».

1972

Паляваньне на ваўкоў зь верталётаў

Золак быццам лязом паласнуў па вачах. Ляскатнулі куркі, уздымаючы жах. І, адкуль ні вазьміся, узьніклі стралкі, І ўзьляцелі стракозы з пратухлай ракі, І пацеха пайшла — ў дзьве рукі! Ў дзьве рукі! Леглі мы на жывот, небаракі-ваўкі. Нават той, нават той, хто ныраў пад флажкі, Чуў ваўчыныя ямы падушкамі лап, Той, каго нават куля дагнаць не магла, Узапрэлы ад жаху, прылёг і аслаб. Я ня чуў, каб жыцьцё дагаджала ваўкам. Марна любім яго, адналюбы. Вось у сьмерці прыгожы, шырокі выскал І здаровыя белыя зубы! Дык хай дзівіцца вораг на воўчы наш сьмех — Мы сабакам шчэ каркі намылім!.. Але кроўю вытатуірованы сьнег Тае з росьпісам: больш не ваўкі мы! Мы паўзьлі, як сабакі, стуліўшы хвасты. Жах зьдзіўленьня ў вачах, небу ўзьнятых, застыў: Ці то нас пакараньне спасьцігла зь нябёс? Ці то сьвету канец? Ці ў мазгах перакос? Толькі білі ўналёт нас з жалезных стракоз! Кроўю вымаклі мы на сьвінцовым дажджы І скарыліся, бо ўсё адно не ўцячы! Жыватамі гарачымі плавілі сьнег… Распачаў тую бойню — ня Бог! — чалавек! Хто ляціць — тым у лёт! Хто бяжыць — тым у бег! Зграя псоў, не вяжыся! Ваш брэх, як ныцьцё! — Мы на роўных ня ўпусьцім удачы! Мы, ваўкі, любім воўчае наша жыцьцё! Вы ж сабакі й канец ваш сабачы! Усьміхаюся ворагу, — воўчы мой сьмех Вас і тут не пакіне сухімі! Але кроўю вытатуірованы сьнег З нашым росьпісам: больш не ваўкі мы! Лес, ваўкі! — Хоць каго з вас я там зьберагу! Гайда ў лес! — Бо цяжэй жа забіць на бягу! Уцякайце! Ратуйце сваіх шчанюкоў!.. Я бягу на вачах напаўп'яных стралкоў І склікаю аблудныя душы ваўкоў. Хто жывы, затаіўся на беразе тым. Што магу я адзін — тут, на полі пустым? Вочы дрэнна глядзяць! Нос ня чуе здалёк! Дзе ваўкі? Дзе былое лясное зьвяр'ё? Дзе ж ты там, жаўтавокае племя маё? А наўкола зьвяры шнараць досьвіткам дня З тых, што воўчых ня ведаюць клічаў. То сабакі, — шчэ ж нейкая наша радня! Мы раней іх лічылі здабычай! І я кідаю ворагу воўчы свой сьмех Аскаболкамі іклаў гнілымі. Але кроўю вытатуірованы сьнег Тае з росьпісам: больш не ваўкі мы!..

1978

Маскі

Наўзрыд сьмяюся — ходарам каршэнь! Мяне, напэўна, лоўка разыгралі: Крукі насоў і выскал да вушэй, Як на венецыянскім карнавале! Шчыльнее кола! Скачуць сотні пар! Мяне хапаюць, цягнуць — віску, ляску! Так-так, здаецца, мой нармальны твар Чамусьці палічылі ўсе за маску. Петарды, канфеці!.. Ды ўсё ня так! І маскі на мяне глядзяць з дакорам. Крычаць, што зноў я павярнуў ня ў такт, Што ногі я адтоптваю партнёрам! Што мне рабіць тут — высьлізнуць вугром? Ці весяліцца з тварам таямнічым? Магчыма, што пад маскамі зьвяроў Бываюць чалавечыя абліччы. У масках, парыках — ну як адзін! Хто з казак, п'ес, а хто — зь літаратуры. Танцуе зьлева сумны арлекін, А справа — кат, і кожны трэці — дурань. Цыбаты хлюст цяпер — пыхлівы цмок. Другі — хавае твар не без апаскі. А хто — ужо адрозьніць бы ня змог Свой твар ад зручнай неадменнай маскі. Я ў карагод іду і рагачу. Але ж мне неяк неспакойна зь імі: А што, як маска ката лаўкачу Палюбіцца — і ён яе ня зьніме? Ці арлекін свой смутак адшукаў І стане песьціць сум, нібыта мары? І што, як дурань маску блазьнюка Забудзе на сваім нармальным твары? Я ў тайну масак некалькіх пранік. Упэўнены, зрабіў выснову ўдала, Што маскі абыякавасьці ў іх Як шчыт ад бруду, ад пляўкоў і ўдараў…

1971

Канатаходцы

Ён ня ўдаўся ні званьнем, ні ростам. Не за славай, не ў багацьце На свой незвычайны манер Крочыў ён па жыцьці над памостам Па канаце, па канаце, Нацягнутым, як нерв. Паглядзіце! Вось ён без страхоўкі ідзе! Ледзь правейшы нахіл — упадзе! прападзе! Ледзь лявей — паратунку і там не знайсьці! Але, мабыць, яму вельмі ж трэба прайсьці Чатыры з гэтакіх чварцін! Прамяні яго з кроку зьбівалі І калолі, быццам лаўры… Труба разраўлася, як дзьве!.. Крыкі «брава!» яго аглушалі. А літаўры, а літаўры — Што молатам па галаве! Паглядзіце — вось ён без страхоўкі ідзе! Ледзь правейшы нахіл — упадзе! прападзе! Ледзь лявей — паратунку і там не знайсьці! Ды цяпер яму ўжо засталося прайсьці Тры чвэрці шляху
па жыцьці!
Ах, як страшна, як сьмела, як міла!.. Бой са сьмерцю!.. Тры мінуты!.. Задраўшы ў чаканьні насы, З крэслаў залы глядзелі тужліва Ліліпуты, ліліпуты — Здавалася хлопцу з высі. Паглядзіце — вось ён без страхоўкі ідзе! Ледзь правейшы нахіл — упадзе! прападзе! Ледзь лявей — паратунку і там не знайсьці! Толькі ж — гляньце! — яму застаецца прайсьці Дзьве чвэрці шляху па жыцьці! Ён сьмяяўся над славаю тленнай, Ды хацеў быць толькі першым — Такога спрабуй утабань! Ён па дроце ішоў над арэнай, Як па нэрвах, і па нэрвах Дробатам біў барабан! Паглядзіце — вось ён без страхоўкі ідзе! Ледзь управа нахіл — упадзе! прападзе! Ледзь улева — ратунку і там не знайсьці! Ды замрыце! — яму застаецца прайсьці Адну чвэрць шляху па жыцьці! Закрычаў дрэсіроўшчык, пантэры Клалі лапы на насілкі… Суровы прысуд — дзе ўзяць слоў!.. Быў ён зь верай ці, можа, бязь веры, Ды ў апілкі, у апілкі Праліў ён і прыкрасьць, і кроў!.. Але сёньня другі без страхоўкі ідзе. Тонкі шнур пад нагой — упадзе! прападзе! Правы, левы нахіл — і душы не знайсьці! Ды чамусьці яму надта ж трэба прайсьці Чатыры з гэтакіх чварцін!

1972

Адзін не страляў

На вушы вешаць манку — ужо ня той завод! Мяне страляў уранку са стрэльбаў цэлы ўзвод. За што мне лёс мой бедны і сумны, як сьляза? — Ня тое, каб ня ведаў, ды нельга расказаць. Мой камандзір мяне аберагаў, Ды нехта на расстрэле настаяў. І ўзвод выдатна выканаў загад, Ды быў адзін, які там не страляў. Мой лёс ліхі блукае даўно наперакос. Аднойчы языка я здабыў, ды не данёс. І асабіст Суэцін, такі нястомны сам, Яшчэ тады прыкмеціў і нават запісаў. Ён выцягнуў затым і прывалок Падколаты, падшыты матэр'ял. Ніхто зрабіць нічога ўжо ня змог. Не, змог адзін, які там не страляў. Рука махнула ў прорву зь бязглуздым гукам «Плі!» І залп мне выдаў пропуск на цёмны бок зямлі. Ды чую: «Дыша, сьцерва! Нясіце да ўрача. Па два разы расстрэльваць — статуты парушаць». А ўрач пасьля ўсё цмокаў языком І зьдзіўлена мне кулі выдаляў. А я ў трызьненьні гутарыў цішком З тым хлапчуком, які там не страляў. Я раны, як сабака, лізаў, а не лячыў. У шпіталях аднак я па ўвазе не тужыў. Увесь быў закаханы ў мяне жаночы пол: «Эй, ты, недастраляны! Паўзі-давай на ўкол!» У Крыме ўжо геройстваваў наш полк. І я туды глюкозу пасылаў, Каб саладзейшым быў хаця б глыток — Каму? — Таму, які там не страляў. Я піў чаёк са сподка, са спірцікам бываў. Не замараўшы зводкі, я ўсё ж даваяваў. У полк свой прызначалі. «Ваюй! — сказаў маёр. — А што не дастралялі, — то ўжо ж каму ў дакор?» Быў рады я ды, сеўшы пры сьцяне, Бялугай выў і лёс свой праклінаў. Нямецкі снайпер, стрэльнуўшы ў мяне, Забіў таго, які там не страляў.

1972

«Очи чёрные»

І. Уцёкі

Лесам ехаў я раз пад чаркаю, Пеў, каб коні йшлі рысьсю шпаркаю. Толькі ўмеў я пець песьні вольныя: Как любил я вас, очи чёрные!.. То пляліся спакваль, то скакалі ўзапар. І балотную твань конь мне кідаў у твар. Толькі разам са сьлінай я гразь праглыну, Штофу рыла зьвярну ды ізноў зацягну: Очи чёрные! Как любил я вас!.. Ды прыкончыў я хмельны свой прыпас, Галавой матнуў, каб адкінуць дур, Навакол зірнуў і аж крыкнуў: Цур! Лес наперадзе стаў, не пушчае сьцяна. Коні строчаць вушамі, назад падаюць. Дзе прасьвет? Дзе прагал? Не відаць ні ражна! Колюць голкі мяне, да касьцей дастаюць! Караньнік ты мой! Выратоўвай, брат! Ты куды? Пастой!.. А чаму назад?.. Ці з дажджу я ўзмок, ці на сьмерць зірнуў, Як прыпрэжнай воўк пад паху нырнуў?! Што ж я вочы заліў?! Вось жа пяны блазан! Тут пагібель прыйшла, а ўцячы не пасьпець! Гэх, з калоды маёй пацягнулі туза, Ды такога туза, безь якога мне сьмерць! Я крычу ваўкам: Пабяры вас прах! А каняк скакаць падганяе страх. Па хрыбце крутым бю, шалёны, я, І раву прытым: Очи чёрные!.. Посьвіст ветра ў вушах, хрып, ды тупат, ды ляск. Пад дугою званочкі прарочаць кранты. Ах вы, коні мае, загублю ж тут я вас! Ой, выносьце, браты! Ну выносьце ж, скаты! Ад уцёкаў тых нават хмель мінуў. Мы на краж круты, быццам птах мільгнуў! Потам, пенаю захлыналіся, Адсапліся, адхрыпелі, адкашляліся. Я тым конікам зьбітым, што не падвялі, Пакланіўся ў капыты да самай зямлі, Выпраг, выцер далоньню, з палёгкай вяду. Дзякуй Богу і коням, што цэлым іду!..

ІІ. Дом

Што за дом такі, курны, як барак, На сямі ліхіх прадзімных вятрах? Скрушна вокнамі абярнуўся ў яр, А варотамі — на лясны гушчар. Ох, стаміўся я, жах! Але коней распрог. Гэй, жывы хто-ніхто! Падыйдзі, памажы! Цішыня… Толькі цень мільгануў за парог, Ды сьцярвятнік спусьціўся, бліжэй закружыў. Ў дом заходзіш, як у шынок дымны, А народ-басяк з позіркам дурным. Натаўкуць каўтун — госьць няпрошаны! Абразы ў кутку скасабочаны! І гамонка пайшла, бы загуў авадзень. Нехта песьню стагнаў і гітару шматаў. І прыпадачны злыдзень, дурны ліхадзей Мне цішком з-пад абруса нажом памахаў… Хто адкажа мне, што за дом хмурны? І чаму ў імгле, як барак чумны? Ці ліхтар патух, ветрам выдзьмуўся? Ці то жыці тут развучыліся? Дзьверы насьцеж, а душы — як хто ўмураваў! Дзе тут хто гаспадар? Напаіў бы віном! А ў адказ мне: «Ты дзе доўга так вандраваў, Што людзей пазабыў? Мы заўжды так жывём! Траўкай душымся, век на шчавелі… Скісьлі душамі, апрышчавелі… Ды яшчэ віном пацяшаліся, Спусташалі дом, кралі, драліся!..» Коней я замарыў — ад ваўкоў уцякаў! Пакажыце мне хату, дзе сьветла ад лямп, Пакажыце мне месца, якое шукаў, Дзе пяюць, а ня стогнуць, дзе сьцены бяз плям! «Гэткіх дзіўных хат не шукалі мы, Жыць у прыцемках прывыкалі мы. І спрадвеку мы ў зле без роздуму Пад іконамі, што ў куродыме…» І з смуроду, дзе коса іконы вісяць, Я, на злом галавы, гнаў праз муць-каламуць, Куды коні нясуць, куды вочы глядзяць, І дзе людзі жывуць, і як людзі жывуць! Колькі канула, колькі схлынула!.. Мяне кідала, не дакінула… Можа, спеў пра вас ды няўмела я? Очи чёрные, скатерть белая!..

1974

Праўда і Хлусьня

Булату Акуджаве

Шчырая Праўда ў прыгожых адзеньнях хадзіла, Выбраўшы строі для ўбогіх, блажэнных калек. Праўду грубая Хлусьня да сябе заманіла: Хочаш, маўляў, заставайся ў мяне на начлег. І легкаверная Праўда спакойна заснула, Сьліну пусьціла і ціха ўсьміхалася ў снах. Коўдру грубая Хлусьня да сябе пацягнула, Ўпілася ў Праўду і была здаволена — страх! І паднялася, скрывіўшы свой выскал сабачы: Баба як баба! І што ў ёй такога глядзець? Розьніцы ў Праўды з Хлусьнёю ніякай ня ўбачыш, Толькі, канешне, калі іх абедзьвюх разьдзець. Выплела спрытна з касы залацістыя стужкі, Склала адзежу, прызнаўшы прыгодным фасон, Грошы зьмяла, дакументы, гадзіньнік з падушкі, Плюнула, брудна аблаяла й вылезла вон. Толькі сьвітанкам заўважыла Праўда прапажу, Дзіву далася, агледзеўшы ўдосталь сябе: Хтосьці аднекуль прынёс ужо чорную сажу, Вымазаў чыстую Праўду — нашкодзіў і зьбег. Праўда крычала, калі ў яе камні кідалі: «Гэта Хлусьня цяпер носіць уборы мае!..» Двое блажэнных калек пратаколы складалі, Бруднымі словамі гонар кранаўшы яе. І пратаколы закончылі прыкрай тырадай, Шчодра пабіўшы, што ледзьве падняцца змагла: Нейкая поскудзь, маўляў, называецца Праўдай, Ну а сама прапілася, брыда, дагала! Праўда бажылася, сьлёзна клялася, рыдала, Доўга блукала, хварэла і жыла ў даўгах… Злая Хлусьня дзесь каня чыстакроўнага ўкрала І паскакала на доўгіх і тонкіх нагах… Нейкі дзівак і дагэтуль за Праўду ваюе. Праўда, ў прамовах тых праўды — зусім ані-ні: «Праўда яшчэ перамогу сваю адсьвяткуе, Толькі зрабіўшы па прыкладзе бруднай Хлусьні!..» Часта — нальлеш па сто семдзесят грамаў на брата, Потым гадаеш: дзе быў, у якіх такіх снах? Могуць разьдзець — гэта праўда! Лаві супастата! Бач, а гадзіньнік твой носіць падлюка Хлусьня! Бач — у штанах тваіх ходзіць падлюка Хлусьня! Бач — на кані тваім скача падлюка Хлусьня!
Поделиться:
Популярные книги

Меняя маски

Метельский Николай Александрович
1. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.22
рейтинг книги
Меняя маски

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Лорд Системы 13

Токсик Саша
13. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 13

Кротовский, может, хватит?

Парсиев Дмитрий
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?

"Дальние горизонты. Дух". Компиляция. Книги 1-25

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дальние горизонты. Дух. Компиляция. Книги 1-25

Месть Пламенных

Дмитриева Ольга
6. Пламенная
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Месть Пламенных

Как я строил магическую империю 6

Зубов Константин
6. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 6

Идеальный мир для Лекаря 24

Сапфир Олег
24. Лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 24

Внешняя Зона

Жгулёв Пётр Николаевич
8. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Внешняя Зона

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Барон ненавидит правила

Ренгач Евгений
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон ненавидит правила

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь