Чтение онлайн

на главную

Жанры

Я не падману: вершы, песні, балады

Высоцкі Уладзімір

Шрифт:

1976

Я не падману

Ня сплю я, ды прарочы сон мне сьніцца… Пілюлі п'ю, — магчыма, так засну?.. Ды колькі я ўжо сьліны горкай праглынуў! — Інстанцыі, чыноўнікі-рупліўцы Мне аб'явілі жорсткую вайну — За тое, што спакой я ўзварухнуў, Што хрыпам я краіну скалануў, Каб даказаць, што ў коле я ня сьпіца, За тое, што карціць мне, што ня сьпіцца, Што ў перадачах іхніх заграніца Дае маю блатную даўніну І лічыць абавязкам павініцца: — Даруйце, што бяз згоды… — Ну і ну! За што яшчэ? За жоначку-вясну? Маўляў, ня мог на нашай ажаніцца! Маўляў, упарта лезу ў чужыну І надта ж не хачу на дно зваліцца! Што песьню напісаў, і не адну, Пра тое, як мы колісь білі фрыца, І пра байца, які на дзот валіўся, А сам — ні сном ні духам пра вайну! Крычаць, што скраў я месяца сьпіну І шчэ што ўкрасьці я не праміну, — І небыліцу даганяе небыліца. Ня сьпіцца мне… Ну, як жа тут ня сьпіцца?! Не! Не сап'юся! Рукі працягну І завяшчаньне крыжам ахіну, І не забуду сам перахрысьціцца, І песьню напішу, ды не адну, І ў песьні той кагосьці пракляну, Ды ў пояс не забуду пакланіцца Ўсім, хто пісаў, каб я ня сьмеў зваліцца! Хай чаша горкая, —
я іх не падману!

1973

Каляіна

Сам вінаваты — льлю сьлязу і вохкаю: У каляіну я ўсьлізнуў глыбокую. Я мэты прызначаў раней на выбар сам, Цяпер жа з каляіны мне ня выбрацца. Крутыя коўзкія краі У гэтых брудных каляін! Каляіна віецца зьмяёй. Хутка лопне цярпеньне маё! І кляну я: каб гэтак ён жыў, Хто яе для мяне пралажыў! Але ж чаму мне ўсё ня ў тон — нахабны я! Умовы ў каляіне той нармальныя: Ніхто ня стукнець, не прытрэць — ня скардзіся! І ўперад, калі ласка, едзь — ня ўпарціся! У каляіне хоць сьпявай: Хапае ежы і пітва! І я хутка сябе астудзіў: Не адзін я сюды заблудзіў! Кола ў кола трымай — не трасе! — І даедзеш туды, куды ўсе! Вось нехта выбрыкнуў-паўстаў: «А ну, пусьці!» І з каляіны драцца стаў па дурасьці. Да дна запас ён папаліў цяпла душы — І паляцелі клапаны і ўкладышы! Ды скарабаціў ён краі І каляіну пакрывіў! Вось яго абрываецца сьлед… Дзівака адкульнулі ў кювет, Каб ён заднім ня мог замінаць Па чужой каляіне імчаць. І да мяне прыйшла бяда — старцёр заеў! Цяпер жа гэта не язда, а ёрзаньне! І трэба б выйсьці, падштурхнуць — няспрытна мне. Мо, дапаможа хто папхнуць ды й выцягне? Не прычакаць падмогі, не — Чужая каляіна мне! Распляваўся б я глінай і ржой З каляінаю гэтай чужой! Але тым, што яе паглыбляў, Я і ў задніх надзею адняў. Праняў мяне халодны пот да костачкі! І я ўзабраўся на капот, маркотненькі. Гляджу — размылі ручаіны кволы яр. Там выезд бачу з каляіны — вольны я! З-пад колаў гразьзю я плюю На каляіну не сваю! Гэй ты, задні! Рабі, як і я! Гэта значыць — ня трэба за мной! Каляіна тут — толькі мая! Выяжджай каляінай сваёй!..

1973

Мой шлях

Мой чорны homo ў гарнітуры шэрым — Ён быў дырэктарам, міністрам, афіцэрам… Як злы паяц, мяняў ён маскі, чыны, І біў пад дых зьнянацку, без прычыны. І, сьмеючыся, мне ламалі крылы, А я хрыпеў — ці гэтак, можа, выў. І зьнемагаў ад болю і бясьсільля, Адно шаптаўшы: «Дзякуй, што жывы!» Я верыў прымхам і шукаў прыметы — Маўляў, міне! Цярпі! Такой бяды! Я нават прарываўся ў кабінеты І заракаўся: «Болей — нікуды!» Вакол мяне клікушы галасілі: «Грабе ў Парыж, нібыта мы ў Тамбоў!.. Такога трэба вытурыць з Расеі! Але ж начальству, бач, не да яго…» Пляткарылі пра дачу і зарплату, Пра грошай процьму — па начах кую… Я ўсё аддам — бярыце без даплаты Трохпакаёўку — камеру маю! Давалі мне парады, як дэкрэты, Абняўшы мяне зьлёгку за плячук, Мае сябры — вядомыя паэты: «Ня трэба рыфмаваць: крычу — тарчу…» І лопнула ва мне цярпеньня жыла! І я са сьмерцю перайшоў на ты! Яна даўно вакол мяне кружыла, Пабойвалася толькі хрыпаты. Суда ўнікаць ня маю я намераў. Спытаюць — адкажу, які мой лёс. Я да секунд жыцьцё сваё абмераў І худа-бедна, ды цягнуў свой воз. Я зразумеў, дзе лжывасьць, а дзе сьвятасьць Даўным-даўно. І гэта — як алмаз! Мой шлях адзін! — Другіх шукаць ня варта! На шчасьце, ў мяне выбару няма.

1979

Ён не вярнуўся з разьведкі

І чаму ўсё ня так? Здэцца ўсё як тады — Тое ж неба ў блакітных сурвэтках, Той жа лес, і паветра, і кроплі вады… Толькі ён не вярнуўся з разьведкі. Хто меў рацыю з нас, хто паразу цярпеў? Не спазнаць — мы ня скончылі спрэчкі. Стала мне не хапаць яго толькі цяпер, Калі ён не вярнуўся з разьведкі. Ён маўчаў неўпапад і ня ў такт падпяваў, Пра сябе гаварыў мала й рэдка, Ён мне спаць не даваў, ён на золку ўставаў, А цяпер — не вярнуўся з разьведкі. Стала пуста цяпер — ды не той прыгавор… Двох было нас — я раптам засьведчыў!.. Для мяне — быццам хваля накрыла касьцёр. Гэта ён не вярнуўся — разьведчык. Вось прарвалася, быццам з палону, вясна. Памыліўшыся, клікнуў я ў кветкі: «Сябра, кінь пакурыць!» — а ў адказ цішыня: Ён ужо не вярнуўся з разьведкі. Нашы мёртвыя нас не пакінуць зь бядой. Хто загінуў — цяпер вартавыя… Абмываецца лес небам, быццам вадой, Моўчкі дрэвы стаяць векавыя. Нам і месца ў зямлянцы хапала раней, Нам і час працякаў неўзаметкі… Аднаму ўсё цяпер, — толькі мроіцца мне: Гэта я не вярнуўся з разьведкі.

1969

Бяда

Несла я сваю Бяду Па вясноваму ільду… Абламаўся лёд — душа абарвалася! Камнем я пад лёд пайшла, А Бяда, хоць зараўла, Ды за вострыя краі прытрымалася. І Бяда ад тых вось дней Рышча ў пошуках мяне. Чуткі ходзяць разам зь ёй — з Крыватолкамі. А што сьмерць я не знайшла — Мабыць, ведала скала Ды яшчэ — цецерукі зь перапёлкамі. Хто ж данёс тады яму, Уладальніку майму? Толькі ж выдалі мяне, збалбатнуліся. І ад жарсьці сам ня свой Скіраваўся ён за мной. А за ім — Бяда з Гавэндаю крануліся. Ён дагнаў мяне, абняў, Цалаваў, на рукі ўзьняў… Побач шастала Бяда, ухмылялася. Ды застацца ён ня мог, Быў са мной адзін дзянёк… А Бяда — на цэлы век затрымалася…

1970

Чаму быць — таму быць

Аплаўляюцца сьвечкі На старэтны паркет І сьцякае на плечы Срэбразвон эпалет. У агоніі бродзіць Залатое віно… Хай былое сыходзіць: Што пасьля — ўсё адно!.. З
прадсьмяротным змарэньнем
Паглядаючы ўзад, Уцякаюць алені І трапляюць пад залп. Нехта рулю наводзіць На бязьвіннасьць грудзей… Хай былое сыходзіць: Штосьці прыйдзе пазьней!..
Нехта злы, але ўмелы, Весяліцца, ўразброд Запускаючы стрэлы Ў палымяны заход. Чутны ў буры мелодый Нот паўтор без журбы… Хай усё адыходзіць: Чаму быць — таму быць!..

1972

Разлука

Запальвае мне сьвечкі кожны вечар, І вобраз твой абвалакае дым. Ня веру я, што час нібыта лечыць, Што ўсё мінае разам зь ім. Я болей не пазбаўлюся спакою: Бо, што было ў душы на цэлы год, Узяла незнарок яна з сабою — Спачатку ў порт, пасьля ж і ў самалёт. Запальвае мне сьвечкі кожны вечар, І вобраз твой абвалакае дым. Ня веру я, што час нібыта лечыць, Што ўсё мінае разам зь ім. Душа мая — пустэльная пустыня! Ну што пасталі над пустой маёй душой?! Абрыўкі песень там і павуціньне, — Усё ж астатняе яна вязе з сабой. Цяпер запальвае мне вечар сьвечкі, І вобраз твой абвалакае дым. Ня веру я, што час нібыта лечыць, Што ўсё мінае разам зь ім. Ў маёй душы ўсё мэты без дарогі. Пашнарце ў ёй — дастанеце са дна Паўфразы дзьве і два паўдыялогі, Далей жа — Францыя, Парыж, Яна… Няхай запальвае мне вечар сьвечкі, І вобраз твой абвалакае дым. Ня хочу ведаць я, што час залечыць, Што ўсё мінае разам зь ім.

1968

Нуль сем

Сёньня ноч для мяне за законам. Я пішу — па начах болей тэм. І накручваю дыск тэлефона, Набіраю вечнае нуль сем. Добры дзень, дзяўчыначка! Як завуць вас? — Тома! Семдзесят другая! Найхутчэй, душа мая!.. Быць ня можа! Паўтарыце! Я ж кажу вам — дома!.. Вось ужо зьвязаліся! Вітаю, гэта я!.. Сёньня ноч для мяне за законам. Я ня сплю, я крычу «Пажывей!..» Ну чаму мне ў крэдыт, па талёнах Прапануюць каханых людзей?! Мілая, слухайце! Семдзесят другая! Не магу чакаць я, ды і стрэлкі ўсё стаяць!.. Лешаму ўсе лініі — я заўтра вылятаю!.. Вось ужо на сувязі… Вітаю, гэта я!.. Тэлефон для мяне — як ікона! Тэлефонная кніга — трыпціх! Стала тэлефаністка мадоннай, Скараціўшы адлегласьць на міг. Зорачка, мілая! Ну не разлучайце ж! Вы цяпер анёл мой! — Не сыходзьце ж з алтара! Самае важнае шчэ будзе, — спагадайце ж!.. Вось ужо на сувязі!.. Вітаю, гэта я!.. Што, пашкоджаньне дзесьці на дроце? Што, зь ячэйкай дыёд загуляў? Мне пляваць! — пачакаю. Я згодзен Пачынаць кожны вечар з нуля. Дзеўчына, мілая! Зноў жа я, Тома! Нешта за пісьмовым не сядзіцца мне сталом… Так, мяне!.. Вядома ж, я!.. Ну зразумела ж, дома!.. Выклікаю… Гаварыце… Гэта я! Чалом!..

1969

Балада аб Каханьні

Калі вада Сусьветнага патопу Вярталася да межаў берагоў, То зь пены ўжо лагоднага патоку Бруілася Каханьне — хмель вякоў. Разносіліся ветрам тыя токі Да часу — аж на сорак саракоў. І дзівакі — яшчэ такія ёсьць — На поўныя п'юць грудзі тую млосьць. І — што ім слава! Што ім пакараньні! Мяркуючы, што дышуць проста так, Яны трапляюць незнарок у такт Такога ж ненармальнага дыханьня. Закаханым поле пасьцілаю — Хай яны ў чароўных снах плывуць!.. Я дышу, і значыць — я кахаю! Я кахаю, значыць — я жыву! І будзе шмат дарог і вандраваньняў — Вялікая Каханьня старана! І з рыцараў сваіх выпрабаваньняў Шчэ большых будзе вымагаць яна — Прымусіць да разлук, да разьвітаньняў, Ня дасьць спакою, не пакіне ў снах… Але назад вар'ятаў не ўпрасіць! Яны ўжо нават згодныя плаціць Любой цаной — жыцьцём бы рызыкнулі! — Каб захаваць, ня даць перапыніць Нябачную чароўніцкую ніць, Якую паміж імі працягнулі. Сьвежы вецер душы ўваскрашаў, Сэрцы рухаў, галаву кружыў… А калі ніколі не кахаў, Значыць, і ня дыхаў, і ня жыў!

1975

Балада аб часе

Замак час разбурыў, закапаў і накрыў, Быццам коўдрай, зялёным мурогам. Ды… разьвяжа язык ганарлівы граніт І прымусіць мінулае загаварыць Пра паходы, баі, перамогі. Тыя подзьвігі часам ня сьцёрла: Адарваць ад яго верхні пласт Ці мацней яго сьціснуць за горла — Таямніцы свае ён аддасьць! І спадуць сто замкоў, і спадуць сто акоў, І сыйдуць сто патоў з цэлай кучы вякоў, — І пальлюцца легенды на сотні радкоў Пра турніры, аблогі, пра вольных стралкоў… Да знаёмых мэлёдыяў вуха настрой Ды глядзі непрыжмураным вокам. Бо каханьне ня зьнікне ліхою парой На'т у будучым вашым далёкім. Звонка лопаўся шчыт пад напорам мяча, Цеціва ад натугі дыміла, Зь дзідаў сьмерць паглядала вачыма сыча, Вораг падаў у гразь і маркотна крычаў, Здаючыся мацнейшым на міласьць. Ды ня ўсе з тых, што выйшлі жывымі, Захавалі душу ў дабрыні, Абярогшы імёны чульліва Ад мярзотнасьці подлай хлусьні. Добра, што баявога каня зацугляў І на дзіду рука зручна легчы змагла. Добра ведаць, адкуль прыляцела страла, Горш — калі неяк подла, калі з-за вугла. Што, мярзотнікаў б'юць там у вас? Добры знак! Шабас ведзьмы зьбіраюць за ёлкі? Толькі зло называецца злом — ці ж ня так? — На'т у будучым вашым далёкім! І зь вякоў у вякі, сёньня, як і здаўна, Баязьліўцамі мы пагарджаем. Вораг ворагам ёсьць, і вайной ёсьць вайна, І турмой ёсьць турма, і свабода адна — І заўжды мы яе выбіраем! Часам гэтых паняцьцяў ня сьцёрла. Трэба толькі прыўзьняць верхні пласт — І, як кроўю гарачаю з горла, Хлыне процьма пачуцьцяў на нас! Сёньня й заўтра ў вяках, ад цямна да цямна — І цана ёсьць цана, і віна ёсьць віна! І цудоўна, што гонар ты не разьмяняў, Што сябрамі надзейна прыкрыта сьпіна! Чысьціню, прастату мы ад продкаў бяром — Забываць сагі, казкі ня варта, — Бо дабро ўсё адно застаецца дабром — Як учора, так сёньня і заўтра!
Поделиться:
Популярные книги

Не кровный Брат

Безрукова Елена
Любовные романы:
эро литература
6.83
рейтинг книги
Не кровный Брат

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Неудержимый. Книга VI

Боярский Андрей
6. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VI

Не грози Дубровскому! Том III

Панарин Антон
3. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том III

Баоларг

Кораблев Родион
12. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Баоларг

Идеальный мир для Социопата 2

Сапфир Олег
2. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.11
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 2

Огненный князь

Машуков Тимур
1. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Все не так, как кажется

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Все не так, как кажется

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

«Три звезды» миллиардера. Отель для новобрачных

Тоцка Тала
2. Три звезды
Любовные романы:
современные любовные романы
7.50
рейтинг книги
«Три звезды» миллиардера. Отель для новобрачных

Идущий в тени 5

Амврелий Марк
5. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.50
рейтинг книги
Идущий в тени 5

Физрук 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Физрук
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Физрук 2: назад в СССР