Я думаў,вершы мае відушчыя,аж пакуль не аслепнуў самад маланкі, самім жа пушчанай,я гарэў, як бязбожны храм,сам сабе я ў ім здаўся богам,адпускаў сам сабе грахі —грызла ганак, вяла дарогазноў на д'яблавыя кругі,ад яго я вяртаўся ў поўсціі калі цалаваў свой крыж,ён адбіткам жахлівым помсціў,бы люстэрка ці д'яблаў віж,і тагды я складаў малітву,можа, ў соты свой самасуд,той малітвай, нібыта брытвай,сашкрабаў у адчаі бруд,і ў адчаі я рэзаў вочы,і жахаўся крыві сваёй,і жагнаўся — набожна, тройчы, —і агідны жывёльны лойз гострай брытвы маёй малітвы,быццам гной, патыхаў маной.Я пакінуў свой храм смярдзючы,азірнуўся на купалы,а святыя
ў маіх анучахнеслі кроў маю на сталы,а я, голы, як здань, бяскроўны,у чыесьці ступаў сляды,перад Богам жывёле роўны,нёс грахі свае на клады,і глыбела за мной сцяжына,і ступала ў мае слядымаці грэшных усіх — Жанчыназ поўнай чарай жывой вады.
Самотны
Маё шчасце недзе заблукала...Цяжка ўспомніць — ноч была ці дзень, —як мяне самога адшукала,падышла, ў чало пацалавала.Бы жанчыну,я абняў свой цень.Цяжка ўспомніць — ноч была ці дзень, —я адчуў самоты асалоду,хоць за рэчкай — шчасце,я — ля броду...Не пайшоў. Спалохаўся за цень.А самота ў вочы цалавала,быццам парушынкі з воч вымала,ды глядзець за рэчку не давала.Так спазнаў яшчэ адну жанчыну.Цяжка ўспомніць — дзень быў альбо ноч, —цяжка,бо пазбавіўся я воч.А сябры, прыгожыя каханкі,позіркі — пякучыя маланкі,хто з віном, хто з вершамі,ішлі,ды мяне ранейшым не знайшлі...Я хаваў ад іх сляпыя вочы,налівалі, і я піў віно,сам жа, як злачынца,ўсё адноя чакаў сваёй самотнай ночы.Я змярцвеў,хоць чуў вакол прамовыпра каханне, адраджэнне, мову,тосты за Радзіму...Ўсё адноза самоту піў сваё віно.Так спазнаў яшчэ адну Радзіму.Цяжка ўспомніць — ноч была ці дзень, —бо здушыла горла, як камень,мне віно,і верш мой занямеў.Прыгажуні падстаўлялі вусны,я ж у лоб нябожчыц цалаваў,мне яны шапталі: «Парню грустно?..»«Хлопцу сумна...» — я перакладаў.А сябры, нібыта на пахмелле,пакідалі вершыкі свае,і, напэўна, кожны думаў:зеллеад мае самоты мне дае.I тагдыя ўзняў сляпыя вочы,каб яны жахнуліся бяльма,беглі ад яго у свет, упрочкі,бо ў вярыгах ісціны няма.I тагдыадбіткі сваіх бельмаўя убачыў і на іх вачох.«Парням грустно?..»«Хлопцам сумна вельмі...» —я хацеў сказаць, але не змог,бо чакала за спіной самотаі гарлянку раздзіраў камень,бы жанчыну,я абняў свой цень,і прыпаў да зваблівага роту,і здушыў сваёй крывёй самоту...Знікла ноч.Ізноў вярнуўся дзень!
Беларускія Ікары
Срэбны прах, балючы прах на скрылцах,з ранай у патыліцы зямля,да людзей баіцца апусціцца,да людзей баіцца апусціцца,да людзей баіцца апусціццакурапацкіх ластавак сям'я.Прывіды пакут зямных — Ікары,прытуліўшы да грудзей начніц,зазіраюць ластаўкам у твары,зазіраюць ластаўкам у твары,зазіраюць ластаўкам у тварыцемраю прастрэленых вачніц.Быццам дзве жабрачыя далоні —неба і зямля, жыццё і скон,а над Светам белы чэрап поўні,а над Светам белы чэрап поўні,а над Светам белы чэрап поўнікуляй звоніць — ноч гучыць, як звон:«Ёсць Ікары, ёсць і ў вас сталіца, там Тыран накрыў для вас сталы!..»А з нябёсаў голас: «Лепш разбіцца...»А з нябёсаў голас: «Лепш разбіцца...»А з нябёсаў голас: «Лепш разбіццааб бетон Урадавай скалы!»Срэбны прах, Купалаў прах на скронях,б'юць падковы ў чэрап, як у звон,топчуць цела чалавека-коні,топчуць цела чалавека-коні,топчуць цела чалавека-коні,з куляй у патыліцы — Зянон...
Песня пра ўваскрашэнне вершніка
Дайце яму ўрэшце адпачыцьу цяні харугваў ды штандараў,дайце, дайце сон яму дажыць,сон — нібы палон у янычараў.Ён не спаў тры ночы і тры дніі цяпер, як зоркі, лічыць кроплі:у пагоні страчанай крыві,у палоне — вартавога крокі.Дайце
яму ўрэшце адпачыць,кат яго даўно адпачывае,дайце, дайце сон яму дажыць,сон — як рана у грудзёх жывая.Ён не спаў тры ночы і тры дні,пад харугвамі яго прыспалікулі-кулі, быццам авадні,знічкі-знічкі ў Марсавым метале.Ды не Марс — Ён шаломам свяціў.Меч як знак бяссмерця на далоні.Ён не спаў тры смерці, тры жыцці......І ўваскрэснуў вершнікам Пагоні!
Мой Дняпро тры тысячы гадоў…
Мой Дняпро тры тысячы гадоўкосці круціць у вірох барвовых,аж дасюль бруіцца з ранаў кроўна ягоных смучаных рамёнах,мрояцца адвечнымі вірылюдзям з берагоў і птушкам з неба,быццам вавілонскія мурыў плашчаніцах воблачнага зрэб'я.Нават ноч баіцца зазірацьу віры — здаецца, пад карчамі крывічы прыкутыя ляжаць да гармат расейскіх ланцугамі,а на барву змрочнае ракіузыходзяць чарапы, як поўні,і на іх, нібы на маякі,праз вякі брыдуць з палону коні.Рэха капытоў майго каняпрацінае вір адчаем лютым,толькі не сустрэну яго я,ланцугамі да гармат прыкуты.
Ластаўка
Ластаўка,так даўно ты не лётала,павуціну крылом не ткала,правым ля Неглюбкі, левым ля Моталя,з любым, ластаўка, не балявалатак даўно, так даўно, так даўно,што аж неба з-за слёз не відно.Ластаўка,ты ніколі не бачыла,дык пабачыш, якая смерць...Снег з Расейшчыны, дождж з Паляччыны —будзе целу й душы балець,ластаўка.
...і разышлося неба над студняй…
...і разышлося неба над студняйі паглядзеўся ў яе татаі застаўся ягоны адбітакна асверы кажан не ўтрымаўсяці кінуўся ў цёмную студню —самотны кажанссівелы кажанускормлены татам з руківойкнула маці бы яйка ўпусцілавойкнула неба бы зорку ўпусцілавойкнуў тата — сыночка ўпусціўды аднойчы зноў асвер зарыпеўі ў поўні бы з яйка зорка вылузаласяТолік паглядзі — маці шэпча —што за птушка на асверы гушкаецца...
Маналог Кастуся Каганца
Нам мова далася крывёюды выпаленымі вачыма,хавалі яе, як зброю,насілі, як горб за плячыма.Сяклі яго гострай шашкай,да костак нагайкай біліі царскай і зверху, ласкай,ды мы яго ўсё ж любілі,хоць рос ён ад сініх шнараў,ад позіркаў воч варожых,ды мы яго, быццам рану,хавалі — свой скарб заможны.I скрозь па шляхох-гасцінцахвялі гарбуноў закутыху іншую веру ксціцца,пад Богам чужым і лютым,а Бог наш — не ідал з воску,без племені, без радзімы,а горб наш — прырос да костак,—ЁНБОГ НАШI БОГ АДЗІНЫ.
У Сафіі крыж чырвоны
Ён не змог, таму й не схлусіўпра наш век вар'яцкі,і брыдуць па Беларусіцэрквы, як жабрачкі,а наперадзе Сафія —у грудзёх-варганахсэрца Маці Боскай гінеу крывавых ранах,а нам музыкай здаеццаплач яе хаўтурны,а ў варганах стогне сэрца,трубы, быццам струны.Так брыдуць па Беларусіза Сафіяй сёстры,ды лятуць з бязвер'я гусіна крыжяе гостры.
Беларусь мая, мая магіла…
Беларусь мая, мая магіла...I калі вясёлкай над трунойвып'е кроў да кроплі з маіх жылаў,Беларусь, накрый мяне зямлёй.Не, счакай, яшчэ аддам я вочысваёй здані,каб мая душане зблудзіла на чужыну ўночы,каб між намі не лягла мяжа.Беларусь мая, мая магіла,з бел-чырвона-белага раднаці кашулю мне на смерць пашыла?Беларусь мая, мая магіла,ты ж адна ў мяне, як ёсць адна.