Загубіла мне паэзія жыццё —палюбіла!За распусту ды за хмельмоцна біла.Калі б іншага жанакатавала,дык, зладзейка, сваю б смерцьпрычакала.Я ж яе, маю жану дарагую,так люблю,што па жыцціўсё дарую.Бо не толькі батагом...мая Міла,а й за вернасць —мне чалом яна біла.Толькі што гэта кажуўсё ў мінулым?Як жыццё, люблю цябе,як загулы,што аж брыдка ад любовігэтай,і табою, і віномсагрэтай.
Цнатлівы князь
Цнатлівы князь
Беларушчыныпа боскай міласці з нябёс —князь! — з раю ў пекла быў адпушчаны,які там князь? — жабрак апушчаны,з'явіўся з раю...Вянок прынёс —з валошак сініх —на магілусамазабойцы,гэта ж грэх —збіраць па крошках жыцця сілуі... раскалоць, нібы гарэх.I Ён быў князь, яго хавалігалодным. Хоць бы хто паклаўскарынку хлеба. Не паклаліу дамавіну. Закапалі,а ты вянок яму паклаў.Нібы ў ладдзе, — у дамавінетвой любы Палуян паплыў,па моры-акіяне сінімпавандраваў — такім і быў.Туга на сэрцы. Будзе восень.Валошкі ў жыце ўсё зырчэй.Зярняты падаюць з калосся,а слёзы крапаюць з вачэй.Заплакаў князь, жабрак заплакаў.Не плач. Бяздзетны і Хрыстос.Паэзія — сам выбраў — плаха,а ката з мечам выбраў лёс.Спяшай! Пакуль твой кат на пласепляце удаўку з васількоў.Паэзія цябе не адраклася.Ёсць час! Гарлянкай з ёю хлыне твая кроў,Цнатлівы Князь Прыўкраснай Беларусі.……………………………………Ужо вятры лагодней сталі дзьмуць.Вясна на носе. З цёплай Ялты гусітвой светлы дух на крыллях прынясуць.
Тры мазалі ў мяне…
Ахвярую Анатолю Вярцінскаму
Тры мазалі ў мяне. Бог тройцу любіць:на языку, на сэрцы, на руцэ.Было: тапіўся ў моры і ў рацэ,але, відаць, язык мяне загубіць.Віры ў рацэ, а ў моры топяць хвалі —салёная ці прэсная вада...Віры і хвалі смелых пакахалі.Навошта ім паэтава нуда...Язык — мой вораг. Мову любіць моцна,аб гальку гукаў, слоўнацёр мазоль.«Ціпун табе...» — матуліна прароцтва —за песні пра бяду, жуду, пра боль.Як паміж морам і ракой на шчасце,паміж двух Анатоляў, мама, сядзь.Вялікі дзякуй, што вучыла нас не ўкрасці,па радасці чужой не сумаваць.Што да бяды, жуды, нуды, дык — гэта ў вершах.Хаця... ў паэзіі у кожнага свой слуп.Я ўсім кажу, што я паэт найпершы,калі ж папраўдзе: першы жыццялюб!
Закалышы дзіця маімі вершамі…
Закалышы дзіця маімі вершамі,самымі апошнімі і самымі першымі,але самымі добрымі і самымі лепшымі,закалышы дзіця маімі вершамі.
Паэт
Паэт — боская птушка,яго нельга чапаць,трэба Хрыста чакаць,трэба Хрысту ногі цалаваць,вачыма неба араць,з любай, як з маці, спаць,калі слёзы ёсць — жабраку даць, —вось якая паэт боская птушка,як пад галавой нябожчыка падушка,вось якая паэт птушка боская,як свечка, як з воску я.Я? я, я, я! —боская птушка,мяне нельга чапаць,мне трэба Хрыста чакаць,Хрысту ногі цалаваць,вачыма неба араць,з маці, як з любай, спаць,калі слёзы ёсць — жабраку даць,вось якая паэт боская птушка,як пад галавой нябожчыка падушка,вось якая паэт птушка боская,як свечка, як з воску я.Я? я, я, я!
Мая хата без сяброў — не хата
Мая хата без сяброў — не хата,хоць ты вый ці з вуснаў пусці кроў,мо паэзія ў самоце вінавата,што мяне раўнуе да сяброў?А хоць з птушкай памаўчаць бяссоннай,ды хоць старац да мяне б забрыў,не хапае вашых галасоў мне,вашых рук і вашых воч, сябры.Мая хата — гэта ваша хата,асвяцілі мы яе слязьмі,бо паэзія у гэтым вінавата,так што ні пры чым зялёны змій.Вось віно, няхай стаіць, хоць скісне,дакрануся да яго тагды,калі рак на Лысай гары свісне,няхай кісне, мне такой бяды.Дзе ж вы, мае родныя
паэты?Дзе ж вы, мае гора-чытачы?Хоць ты свае бедныя санетынямым зоркам у вакно крычы.
Песня пра каханне
Не баюся я смерці,бо хачу вельмі жыць,няма сілы памерці,няма моцы зграшыць.Ёсць любоў — маё цела,ёсць каханне — душа,яна ў рай паляцела,я яе не змушаў.Мілы Божа, каханы,як пражыць без пакут?Не хачу смерці мамы,з кім тагды буду тут?З тваім, Божа, каханнем?Без жанчыны? З табой?З беларускім паданнем?З хлебам? З соллю? З вадой?Бачыш сам: пусты ложак.Надакучыла мнеспаць з Табой, любы Божа.У мане, у віне.Цалаваць Твае раны,цалаваць Тваю плоць,быць паэтам абраным,жвір у вершах малоць.Быць мужчынам абраным,скажы, суджана мне?Ці на ложку калянымжыццё марна міне?Даруй, любы мой Божа,што вярэджу душу,што абраў бездарожжа,як грашу, так пішу.А папраўдзе: як дзеці,мае вершы растуць,няма сілы памерці,бо яны не даюць,таму нам не каляныложак шлюбны — як пух!Мой Мужчына каханы,Айцец, Сын, Святы Дух!
З нізкі “Песні пра сына”
Калі люблю
Калі люблю — я веру і мане,сказаць па праўдзе:я займаўся сам падманам.Маё каханне ўжо не радуе мяне,нарэшце я хачу таксама быць каханым,бо засталося дзевяць вершаў мне пражыцьу анталогіі тутэйшых любадзеяў,каб ведаў: калі сэрца затрымціць,хто побач, для чаго і дзе я,няўжо таксама ў небе ёсць жыццё,каханне ёсць, світанкі і прадвесні?Мо не дажыў да ісціны? Асцём —жыццё на небе ў горле маёй песні.Калі люблю — я веру і мане:ёсць на нябёсах песні і прадвесні!Няхай анёл крылом мяне кране,калі выносіць будуць з гэтых весніц.А хто не верыць, ведайце: Багрымпачаў з кажана, скончыў жаўрукамі.Мы нават і ў нябёсах не згарым,Птушыны Шлях намацаем нагамі!
Паэтам можаш ты не быць…
Паэтам можаш ты не быць,а беларусам абавязаны,расейцаў можаш не любіць,а можаш быць у іх за блазана.Калі ж паэтам хочаш быць,у скронь пацалаваным духам,дык, Божа, збаў цябе забыць,чыя ў вачах Купалы скруха.
На твары шчацінне, як пожня жытнёвая…
На твары шчацінне, як пожня жытнёвая,вочы — праталіны мутнай вады...— Мілы сынок мой, пачні жыццё новае,грэх блазнаваць у Хрыстовы гады.— Мама, я рады б —як пчолы на ліпень,музы лятуць на хмяльнога мяне.Жыць без паэзіі? Гэта ж пагібель!Жыць без віна? Гэта ж смерць удвайне.Хто ж вінаваты, што аж з нараджэнняз мёдам смакчу я з цябе малако?Ведаю, сохне паціху карэнне,хоць і жывеш пад Вялікай Ракой.Ну і няхай музам колкая пожня,горкія вусны мае, дык няхай.Мама, такога народзіць не кожная,мама, не перажывай!
Ёсць дзіцятка
Ахвярую Ганне Канапельцы
Ёсць дзіцятка, прыйдзе ў хату, скажа: Толік...і так гляне — на сон можна не чытацьБеларускі Праваслаўны Малітоўнік —у нябесным царстве так не спяць!Слава Табе, слава Табе, Божа!За Твой райскі сон дзень пражывуплённа, мірна, весела, прыгожа —што пасею, тое і пажну!Ёсць каханка, прыйдзе ў хату, скажа: Толік,мо табе не трэба? ПадарыБеларускі Праваслаўны Малітоўнік,бессань мяне мучыць на зары.Падару сяброўцы Малітоўнік,яна пойдзе, ночка стане зноўколкаю і мулкай, як цярноўнік,боскаю малітвай за любоў.Слава Табе, слава Табе, Божа!За бяссонне райскае Тваёпражыву і гэты дзень прыгожа,як ніхто і ў ніякіх краёх.