Чтение онлайн

на главную

Жанры

Ягамосць

Сыс Анатоль

Шрифт:

У кніжцы маёй безыменнай…

У кніжцы маёй безыменнай, над вершам маім безназоўным, на белай як снег паперы сузор'е ўзышло з трох зорак — трынаццатым знакам сэрца. Ды я з той пары самотны, начамі сачу за небам — у пыле нямых сузор'яў там з лукам Стралец блукае.

Замова ад Курапат

дзедавы жорны чорны — матчын
парог-абярог
вырасці з маіх ног стаміўся я ад дарог Пан Бог іх прайсці не змог хоць кажуць душу ўбярог ды крыжам ля Менску злёг

Я яшчэ не попел…

я яшчэ не попел і не прысак пакахай мяне такім як ёсць — ў боскіх іскрах і ў шампанскіх пырсках Ягамосць!

Рэабілітацыя

чорныя чорныя як з каміноў сумныя сумныя як з таго свету сорак гадоў — без'языкіх званоў — стогнам вярнулі натхненне паэту

Распаўзліся маланкі па лесе нябёсным…

Распаўзліся маланкі па лесе нябёсным быццам ніткі чырвоныя з матчыных кроснаў а зямныя вужы паўзлязалі на дрэвы высока сёння свята прылёту апошняга іхняга Цмока і заціхлі вятрыскі ў вузлы завязаліся — Цмок загінуў. Вужы з вершалінаў на дол пакідаліся.

Мы — чарада самотных птахаў…

Мы—чарада самотных птахаў, над намі зорныя крыжы, за намі вісельні ды плахі ды ўслед шпурнутыя глыжы, за намі веды валунамі грымяць этапамі бацькоў, няма жывой душы за намі, нат з плах залевы змылі кроў. Чырвоны Зніч над Белай Вежай. Гудзе ў здагадках стольны Менск, а мы ў нябёсах крэслім межы — вяртаем Вільню, Пскоў, Смаленск... Мы — чарада самотных птахаў у атачэнні груганоў, Дняпро нясе ад Маці-Плахі ў чужое мора нашу кроў.

Як той сабака

Як той сабака, я шукаю схову — сканаць у ім, каб шкельцы гострых слёз спаўзлі з вачніц, нібы з асвіных гнёзд, на вусны і з крывёй збудзілі мову. Няхай, хоць перад смерцю, я пачую — што кроў мая раскажа пра мяне?.. Ды гэтай ноччу смерць хай абміне, і, бы ў труне, я ў схове заначую, як той сабака... Я пагібель чую.

Беларусі

Хто з пяром, хто з паходняй, хто з посахам свет знайшоў, а я — з гострым нажом, о сівая мая, о боская, згвалтаваная, мая босая, мая голая пад дажджом. А ты думала, а ты й думай так, што
твой родны сын не зладзей,
таму й носіць нож, бо рабіць мастак скрыпкі знатныя для людзей.
О сівая мая, о боская, хаця сэрца сніць гостры нож, ад цябе адной не адрокся я — у нагох тваіх — медны грош, але прыйдзе ноч дужа зорная, тваёй спраўджанай слязой, а мая душа будзе чорная, небяспечная, як лязо. Яе ўгледзіш ты, я цябе прашу, я па-воўчаму буду выць: не ідзі ўначы па маю душу, бо тагды і мне больш не жыць.

Наступніку Уладзіміра Караткевіча

Яго вершы крывіцкія руны прадказалі, і, быццам вякі, з паўнаводнай прадоннай ракі выплываюць паэты ў трунах, а ў галовах скрозь чорныя дошкі, церні німбамі зараслі — значыць, Бог не пайшоў упрочкі з Белай крэўнай яго Русі. Бог жыве! Адраджэння прагнуць, хто пакінуў заўчасна свет, ад пакутаў нябёсы смягнуць — гэта знак, што ідзе Паэт. I свіцяцца скрозь цемру руны, Ён ідзе, пакуль вы спіцё, і на спадчынных гуслях струны чуюць сэрца Яго біццё.

Лёс шляхі выбірае…

Лёс шляхі выбірае, беражэ ці карае і на ростанях вабіць, асабліва жанчын, якой хочацца пекла? Кожнай хочацца раю, і жанчыны, як пчолы, ляцяць на язмін, а язмін адцвітае, і чарнеюць галіны, і цяжарныя мараць аб плоці жывой, не да плода — да камня прырасла пупавіна, дух хаваецца ў целе, як вечны ізгой.

Дзікі мёд

У вайну ў партызанскі год пад крысом шыняля армейскага бацька з лесу прынёс дзікі мёд, ледзь уцёк ад мядзведзя расейскага. З таго часу, як лесам іду, дык пільнуюся вока зладзейскага, скурай чую бяду, як ваду, за спіною — мядзведзя расейскага. Дасюль пахне яму дзікі мёд. Годзь арэшнікі нашыя лушчыць! Адкапаю пайду кулямёт, каб хадзіць смела ў бацькавай пушчы.

З нізкі “Песні пра каханне”

А я помню, як мяне хрысцілі…

А я помню, як мяне хрысцілі, як па снезе санкі галасілі, як папа у госці запрасілі, пілі-елі, потым елі-пілі, пра мяне прыгожа гаманілі, хроснага і хросную спаілі, адхадную бацюшку налілі, пад дубовай лавай крыж згубілі, ні мяне, ні крыжа не знайшлі і шукаць у белы свет пайшлі. Бацюшка ў царкве, а маці ў полі, тата на Дняпры голас сарваў, а я ў роднай хаце ціха долі з крыжам, быццам з цацкаю, гуляў.
Поделиться:
Популярные книги

Меняя маски

Метельский Николай Александрович
1. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.22
рейтинг книги
Меняя маски

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Лорд Системы 13

Токсик Саша
13. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 13

Кротовский, может, хватит?

Парсиев Дмитрий
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?

"Дальние горизонты. Дух". Компиляция. Книги 1-25

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дальние горизонты. Дух. Компиляция. Книги 1-25

Месть Пламенных

Дмитриева Ольга
6. Пламенная
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Месть Пламенных

Как я строил магическую империю 6

Зубов Константин
6. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 6

Идеальный мир для Лекаря 24

Сапфир Олег
24. Лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 24

Внешняя Зона

Жгулёв Пётр Николаевич
8. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Внешняя Зона

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Барон ненавидит правила

Ренгач Евгений
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон ненавидит правила

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь