Ягамосць

на главную

Жанры

Поделиться:

Ягамосць

Ягамосць
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Перад Богам

Я думаў, вершы мае відушчыя, аж пакуль не аслепнуў сам ад маланкі, самім жа пушчанай, я гарэў, як бязбожны храм, сам сабе я ў ім здаўся богам, адпускаў сам сабе грахі — грызла ганак, вяла дарога зноў на д'яблавыя кругі, ад яго я вяртаўся ў поўсці і калі цалаваў свой крыж, ён адбіткам жахлівым помсціў, бы люстэрка ці д'яблаў віж, і тагды я складаў малітву, можа, ў соты свой самасуд, той малітвай, нібыта брытвай, сашкрабаў у адчаі бруд, і ў адчаі я рэзаў вочы, і жахаўся крыві сваёй, і жагнаўся — набожна, тройчы, — і агідны жывёльны лой з гострай брытвы маёй малітвы, быццам гной, патыхаў маной. Я пакінуў свой храм смярдзючы, азірнуўся на купалы, а святыя
ў маіх анучах
неслі кроў маю на сталы, а я, голы, як здань, бяскроўны, у чыесьці ступаў сляды, перад Богам жывёле роўны, нёс грахі свае на клады, і глыбела за мной сцяжына, і ступала ў мае сляды маці грэшных усіх — Жанчына з поўнай чарай жывой вады.

Самотны

Маё шчасце недзе заблукала... Цяжка ўспомніць — ноч была ці дзень, — як мяне самога адшукала, падышла, ў чало пацалавала. Бы жанчыну, я абняў свой цень. Цяжка ўспомніць — ноч была ці дзень, — я адчуў самоты асалоду, хоць за рэчкай — шчасце, я — ля броду... Не пайшоў. Спалохаўся за цень. А самота ў вочы цалавала, быццам парушынкі з воч вымала, ды глядзець за рэчку не давала. Так спазнаў яшчэ адну жанчыну. Цяжка ўспомніць — дзень быў альбо ноч, — цяжка, бо пазбавіўся я воч. А сябры, прыгожыя каханкі, позіркі — пякучыя маланкі, хто з віном, хто з вершамі, ішлі, ды мяне ранейшым не знайшлі... Я хаваў ад іх сляпыя вочы, налівалі, і я піў віно, сам жа, як злачынца, ўсё адно я чакаў сваёй самотнай ночы. Я змярцвеў, хоць чуў вакол прамовы пра каханне, адраджэнне, мову, тосты за Радзіму... Ўсё адно за самоту піў сваё віно. Так спазнаў яшчэ адну Радзіму. Цяжка ўспомніць — ноч была ці дзень, — бо здушыла горла, як камень, мне віно, і верш мой занямеў. Прыгажуні падстаўлялі вусны, я ж у лоб нябожчыц цалаваў, мне яны шапталі: «Парню грустно?..» «Хлопцу сумна...» — я перакладаў. А сябры, нібыта на пахмелле, пакідалі вершыкі свае, і, напэўна, кожны думаў: зелле ад мае самоты мне дае. I тагды я ўзняў сляпыя вочы, каб яны жахнуліся бяльма, беглі ад яго у свет, упрочкі, бо ў вярыгах ісціны няма. I тагды адбіткі сваіх бельмаў я убачыў і на іх вачох. «Парням грустно?..» «Хлопцам сумна вельмі...» — я хацеў сказаць, але не змог, бо чакала за спіной самота і гарлянку раздзіраў камень, бы жанчыну, я абняў свой цень, і прыпаў да зваблівага роту, і здушыў сваёй крывёй самоту... Знікла ноч. Ізноў вярнуўся дзень!

Беларускія Ікары

Срэбны прах, балючы прах на скрылцах, з ранай у патыліцы зямля, да людзей баіцца апусціцца, да людзей баіцца апусціцца, да людзей баіцца апусціцца курапацкіх ластавак сям'я. Прывіды пакут зямных — Ікары, прытуліўшы да грудзей начніц, зазіраюць ластаўкам у твары, зазіраюць ластаўкам у твары, зазіраюць ластаўкам у твары цемраю прастрэленых вачніц. Быццам дзве жабрачыя далоні — неба і зямля, жыццё і скон, а над Светам белы чэрап поўні, а над Светам белы чэрап поўні, а над Светам белы чэрап поўні куляй звоніць — ноч гучыць, як звон: «Ёсць Ікары, ёсць і ў вас сталіца,  там Тыран накрыў для вас сталы!..» А з нябёсаў голас: «Лепш разбіцца...» А з нябёсаў голас: «Лепш разбіцца...» А з нябёсаў голас: «Лепш разбіцца аб бетон Урадавай скалы!» Срэбны прах, Купалаў прах на скронях, б'юць падковы ў чэрап, як у звон, топчуць цела чалавека-коні, топчуць цела чалавека-коні, топчуць цела чалавека-коні, з куляй у патыліцы — Зянон...

Песня пра ўваскрашэнне вершніка

Дайце яму ўрэшце адпачыць у цяні харугваў ды штандараў, дайце, дайце сон яму дажыць, сон — нібы палон у янычараў. Ён не спаў тры ночы і тры дні і цяпер, як зоркі, лічыць кроплі: у пагоні страчанай крыві, у палоне — вартавога крокі. Дайце
яму ўрэшце адпачыць,
кат яго даўно адпачывае, дайце, дайце сон яму дажыць, сон — як рана у грудзёх жывая.
Ён не спаў тры ночы і тры дні, пад харугвамі яго прыспалі кулі-кулі, быццам авадні, знічкі-знічкі ў Марсавым метале. Ды не Марс — Ён шаломам свяціў. Меч як знак бяссмерця на далоні. Ён не спаў тры смерці, тры жыцці... ...І ўваскрэснуў вершнікам Пагоні!

Мой Дняпро тры тысячы гадоў…

Мой Дняпро тры тысячы гадоў косці круціць у вірох барвовых, аж дасюль бруіцца з ранаў кроў на ягоных смучаных рамёнах, мрояцца адвечнымі віры людзям з берагоў і птушкам з неба, быццам вавілонскія муры ў плашчаніцах воблачнага зрэб'я. Нават ноч баіцца зазіраць у віры — здаецца, пад карчамі крывічы прыкутыя ляжаць да гармат расейскіх ланцугамі, а на барву змрочнае ракі узыходзяць чарапы, як поўні, і на іх, нібы на маякі, праз вякі брыдуць з палону коні. Рэха капытоў майго каня працінае вір адчаем лютым, толькі не сустрэну яго я, ланцугамі да гармат прыкуты.

Ластаўка

Ластаўка, так даўно ты не лётала, павуціну крылом не ткала, правым ля Неглюбкі, левым ля Моталя, з любым, ластаўка, не балявала так даўно, так даўно, так даўно, што аж неба з-за слёз не відно. Ластаўка, ты ніколі не бачыла, дык пабачыш, якая смерць... Снег з Расейшчыны, дождж з Паляччыны — будзе целу й душы балець, ластаўка.

...і разышлося неба над студняй…

...і разышлося неба над студняй і паглядзеўся ў яе тата і застаўся ягоны адбітак на асверы кажан не ўтрымаўся ці кінуўся ў цёмную студню — самотны кажан ссівелы кажан ускормлены татам з рукі войкнула маці бы яйка ўпусціла войкнула неба бы зорку ўпусціла войкнуў тата — сыночка ўпусціў ды аднойчы зноў асвер зарыпеў і ў поўні бы з яйка зорка вылузалася Толік паглядзі — маці шэпча — што за птушка на асверы гушкаецца...

Маналог Кастуся Каганца

Нам мова далася крывёю ды выпаленымі вачыма, хавалі яе, як зброю, насілі, як горб за плячыма. Сяклі яго гострай шашкай, да костак нагайкай білі і царскай і зверху, ласкай, ды мы яго ўсё ж любілі, хоць рос ён ад сініх шнараў, ад позіркаў воч варожых, ды мы яго, быццам рану, хавалі — свой скарб заможны. I скрозь па шляхох-гасцінцах вялі гарбуноў закутых у іншую веру ксціцца, пад Богам чужым і лютым, а Бог наш — не ідал з воску, без племені, без радзімы, а горб наш — прырос да костак,— ЁН БОГ НАШ I БОГ АДЗІНЫ.

У Сафіі крыж чырвоны

Ён не змог, таму й не схлусіў пра наш век вар'яцкі, і брыдуць па Беларусі цэрквы, як жабрачкі, а наперадзе Сафія — у грудзёх-варганах сэрца Маці Боскай гіне у крывавых ранах, а нам музыкай здаецца плач яе хаўтурны, а ў варганах стогне сэрца, трубы, быццам струны. Так брыдуць па Беларусі за Сафіяй сёстры, ды лятуць з бязвер'я гусі на крыж яе гостры.

Беларусь мая, мая магіла…

Беларусь мая, мая магіла... I калі вясёлкай над труной вып'е кроў да кроплі з маіх жылаў, Беларусь, накрый мяне зямлёй. Не, счакай, яшчэ аддам я вочы сваёй здані, каб мая душа не зблудзіла на чужыну ўночы, каб між намі не лягла мяжа. Беларусь мая, мая магіла, з бел-чырвона-белага радна ці кашулю мне на смерць пашыла? Беларусь мая, мая магіла, ты ж адна ў мяне, як ёсць адна.
Комментарии:
Популярные книги

Имя нам Легион. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 3

Метатель. Книга 2

Тарасов Ник
2. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 2

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Темный Лекарь 6

Токсик Саша
6. Темный Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 6

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2

Целитель

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Фараон

Распопов Дмитрий Викторович
1. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фараон

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2