Чтение онлайн

на главную

Жанры

Яго батальён

Быкаў Васіль

Шрифт:

— У камбата была, — аднекуль зверху азваўся Гутман.

— Прынясіце ракетніцу, — сказаў Маркін. Валошын выцяг з-пад рэменя партупеі ракетніцу, выняў з кішэні некалькі сігнальных патронаў і ўсё моўчкі сунуў у выстаўленыя рукі ардынарца.

Час быў на зыходзе, Маркін таропка скончыў загад на новую атаку. Камандзіры рот, таксама спяшаючыся, павыскоквалі з траншэі, накіроўваючыся да сваіх рот, і Валошын прыплюшчыў вочы — пачыналася самае цяжкае. Хутка загрукоча зноў, над балотам забушуе агонь, і на мёрзлую зямлю пальецца гарачая кроў яго батальёна, а ён будзе ляжаць тут і пакутаваць ад абсалютнай бяздзейнасці. Але што ж, ён ім не патрэбны. Ён раптам стаў не патрэбны камандзіру палка, батальёнам цяпер камандаваў іншы. Ну і няхай! — хацелася яму суцешыць сябе, тут яму

горш не будзе. Як-небудзь ён перапакутуе да канца бою, а там будзе відаць. Яшчэ ён паглядзіць, як яны абыдуцца без яго, наўрад ці гэтая змена камбата паможа атацы, ён амаль быў упэўнены, што не. Камандзіру палка ды і Маркіну яшчэ давядзецца адчуць, што такое гэтая атака. Так ім і трэба. Але — батальён! Як Валошын ні супакойваў сябе, ён не мог прымірыцца з тым, што ў бліжэйшы час чакала яго батальён. Як было яму абыякава глядзець на яго ў руках тых, для каго ён — не болей чым некалькі дзесяткаў людзей, якіх столькі ўжо перабыло ў батальёне і перабудзе яшчэ.

Седзячы на зляжалай саломе ў падземнай цішыні бліндажа, ён не мог ды і не стараўся перамагчы ў сабе накіпелы свой гнеў супраць камандзіра палка. Злавацца на маёра Гунько даводзілася яму не ўпершыню, але ніколі раней ён не быў такі бездапаможны, пазбаўлены ўсякай рэальнай магчымасці, сапраўды ад усяго адхілены, як сёння. Камандзір палка нават не назначыў яго камандзірам роты, а проста выставіў з батальёна, як абсалютную для яго непатрэбнасць. Зжыўшыся за гады службы з турботным пачуццём камандзірскай адказнасці і цяпер раптам пазбаўлены яе, Валошын амаль разгубіўся. Ды і што мог ён зрабіць? Ён не мог нават каму-небудзь паскардзіцца, бо скардзіцца на строгасць начальніка ў арміі забаранялася. Ён мог толькі чакаць, калі батальён возьме вышыню ці ўвесь застанецца на яе мёрзлых схілах. Але ў абодвух выпадках радасці яму будзе не шмат.

Дзесь у глыбі яго падсвядомасці з'явілася ціхенькае, але ўпартае жаданне: хай не выйдзе і ў Маркіна, хай і ў яго атака не ўдасца. На самай справе, не ўдалася яму, чаму яна павінна ўдацца ў яго падначаленага, які ва ўсіх сваіх камандзірскіх якасцях уступаў Валошыну. Хіба што настойлівасці ў выкананні загаду ў начштаба будзе больш, усё ж ён у гэтым батальёне чалавек новы — месяц як прыбыў з франтавога рэзерву. Валошын адчуваў, што Маркін у сваім увогуле зразумелым для яго старанні выканаць задачу надта ашчаджаць батальён не будзе і за некалькі гадзін можа пакласці ўсіх.

Што тады скажа Гунько? Як ён тады аднясецца да гэтага старання?

Але, відаць, гэта ўжо будзе не ягоны клопат, ягоныя адносіны з маёрам Гунько, мабыць, ужо ўсе скончыліся. Што ж, таго і трэба было чакаць, гэта канец лагічны. Цяпер нават цяжка было прыпамятаць, з чаго ўсё пачалося. Напэўна, з нейкіх прыкрых драбніц, а можа, і не з драбніц нават, — проста яны былі надта розныя людзі, каб доўгі час суіснаваць у згодзе. Прывыкшы да пэўнай самастойнасці, якую даваў яму ранейшы камандзір палка, Валошын не мог прымірыцца з прыдзірлівым апякунствам маёра і ў многім працягваў рабіць па-свойму і незалежна, і тады аказалася, што новы камандзір палка не церпіць ніякай незалежнасці. Іншы на яго месцы, магчыма, даў бы некаторую паслабку камандзіру лепшага з сваіх батальёнаў, але Гунько даваць паслабкі не стаў і ўсёй уладай старэйшага начальніка абрушыўся на камбата. Тое, што здарылася сёння, даволі наспела за месяц іх непрыязных адносін.

Аднак прымірыцца з гэтым Валошыну было не лёгка, асабліва калі ён не адчуваў сябе вінаватым і ва ўсім вінаваціў камандзіра палка. Толькі ён не мог не разумець, што ў арміі заўжды застаецца правы старэйшы начальнік. Але чорт з ім, з гэтым начальнікам, падумаў Валошын, хіба ён ваяваў для Гунько? Або быў у яго на службе? Таксама як і камандзір палка, ён служыў Радзіме і, як умеў, стараўся дзеля агульнае справы перамогі. У гэтым сэнсе абое яны былі роўныя. Несправядлівасць камандзіра палка была не болей за несправядлівасць маёра Гунько. Але, апроч таго, была вялікая армія, Радзіма, быў яго абавязак перад народам, людзьмі, нарэшце, перад яго батальёнам, які ён выхаваў, навучыў і дзякуючы якому стаў тым, кім ён быў дагэтуль. Думаючы так, Валошын адчуваў, што гэта

былі простыя і абсалютна правільныя яго думкі, і ён проста ўзрадаваўся ім, калі б толькі яны суцяшалі. На жаль, суцяшэння ад іх было мала — па-ранейшаму грызла пачуццё несправядлівасці і было амаль па-дзіцячы крыўдна.

Раптам здорава грымнула ў баку саўгаса, залпам ударыла артылерыя, зямля пад спіной здрыганулася, пасыпаўся пясок у куце бліндажа. Валошын зірнуў на гадзіннік, было роўна дзесяць, мабыць, пачалі артпадрыхтоўку першы і другі батальёны. Вось-вось павінны былі ўстаць ягоныя роты. Што на гэты раз чакае іх за балотам?

Артылерыйская кананада тым часам ператварылася ў суцэльны аддалены грукат, у якім гучна трэснулі знаёмыя разрывы брызантных. Напэўна, тая нямецкая батарэя, што ўсю раніцу нішчыла яго батальён, зманеўравала траекторыямі і перанесла агонь на другі фланг палка. Цяпер там не салодка, але для ягонага батальёна ў гэтым можа быць паратунак, падумаў Валошын. Калі, не марудзячы, выкарыстаць гэты перанос, падняць людзей і — рыўком цераз балота, на вышыню? Але чаму так марудзіць Маркін?

Маркін, аднак, не марудзіў, проста Валошын не пачуў сігнальнага стрэлу з ракетніцы, да яго данеслася толькі некалькі прыглушаных каманд у ланцугу восьмай роты, якіх, зрэшты, было даволі, каб зразумець, што батальён падняўся. На гэты раз без артпадрыхтоўкі, нават без кароткага агнявога налёту. Група ўпраўлення камбата выбегла з траншэі адначасна з ротамі, Іваноў з тэлефаністам таропка сабралі сваё начынне і таксама пабеглі сдедам за ўсімі. У бліндажы і паблізу зрабілася ціха, і Валошын зацяў дьгханне.

Яму не было патрэбы сачыць за перабежкамі рот да знаёмай ужо вышыні, ён з заплюшчанымі вачмі мог сабе ўявіць усё, што адбывалася на яе схілах і ў балоце. Напружана слухаючы адцалены раскоцісты грукат, ён чакаў першых стрэлаў па батальёну, больш за ўсё баючыся брызантных. Зрэшты, цяпер тут, напэўна, будзе штось іншае.

Хвілін пяць немцы маўчалі, можа, не прыкмячаючы рыўка батальёна, а можа, наўмысна рашылі падпусціць яго бліжэй для кароткага кінжальнага ўдару ў лоб, і гэтыя хвіліны, як заўжды, былі самыя напружана пакутныя. Стомлены чаканнем, Валошын трохі адышоў ад тужлівых асабістых перажыванняў, імкнучыся ў думках туды, следам за ротамі. Ён ведаў, чакаць засталося нядоўга, восьмая ўжо, напэўна, адолела балота і выйшла да ўзмежка, значыць, вось-вось павінна было адтуль грымнуць. Павінна пачацца самае важнае, ад чаго будзе залежыць усё астатняе.

Як ён ні чакаў гэтых першых стрэлаў адтуль, грымнулі яны знянацку, і ён аж здрыгануўся, пачуўшы ў суцэльным адцаленым грукаце выразны здвоены залп. Мінныя выбухі раскаціліся дзесь паблізу, земляная падлога бліндажа хіснулася, вялікі мерзлы камяк з бруствера ўпаў на дно і разбіўся.

У той час раскаціста заліліся кулямёты.

Не скрануўшыся з месца, ён знерухомеў на ўтаптанай саломе, імкнучыся па гуках вызначыць хаду бою. Але кулямёты страчьші на ўсёй вышыні, яшчэ колькі разоў раскаціста грымнула, напэўна, у балоце. Агонь мацнеў, стралкам станавілася ўсё горш, і цяпер павінна была сказаць сваё слова артылерыя: варожую батарэю трэба было як мага хутчэй засеч і падавіць. Але чым было падавіць? Тым дзесяткам снарадаў, якія збярог Іваноў?

Нямецкія мінамётчыкі з цягам часу перайшлі на беглы агонь, і цяжкія міны з працяглым жудасным віскам абрынуліся з-за вышыні. Ірваліся яны трохі далей ад зыходнага рубяжа батальёна, напэўна, па той бок балота, значыць, роты паспелі ўжо пераадолець хмызняк. Але на схілах ім будзе горш. Усё будзе рашацца на схілах.

Сцяўшыся ў бліндажы, ён пільна ўслухоўваўся ў ашале-лае грымоцце бою і думаў, што неўзабаве павінен наступіць пералом у той або іншы бок. Так доўга працягвацца не можа. Кулямёты ДШК, якія нядаўна адкрылі агонь, чамусьці ўсе разам замоўклі, і ў гэтым быў першы нядобры знак; батарэя Іванова, здаецца, наогул ні разу не стрэліла. I раптам у кароценькай паўзе паміж выбухамі ён пачуў крыкі. Ён ужо ведаў, што так можа крычаць камандзір, калі, апроч голасу, у яго няма іншых сродкаў уздзейнічаць на падначаленых. I ён зразумеў, што там сталася ліха. Не ў стане далей стрываць трывогу, ён выскачыў з бліндажа.

Поделиться:
Популярные книги

Изгой. Трилогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.45
рейтинг книги
Изгой. Трилогия

Старатель 2

Лей Влад
2. Старатели
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Старатель 2

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Школа Семи Камней

Жгулёв Пётр Николаевич
10. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Школа Семи Камней

Тайны ордена

Каменистый Артем
6. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.48
рейтинг книги
Тайны ордена

Убивать чтобы жить 9

Бор Жорж
9. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 9

Мимик нового Мира 11

Северный Лис
10. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 11

Пришествие бога смерти. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Ленивое божество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пришествие бога смерти. Том 5

Аномальный наследник. Том 3

Тарс Элиан
2. Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
7.74
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 3

Опер. Девочка на спор

Бигси Анна
5. Опасная работа
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Опер. Девочка на спор

Имя нам Легион. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 4

Приручитель женщин-монстров. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 8

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник