Чтение онлайн

на главную

Жанры

Яго батальён

Быкаў Васіль

Шрифт:

Амаль таксама, як нядаўна яны, цяпер іх паслядоўна і метадычна пачалі выбіваць гранатамі немцы. Ратавалі ўсіх павароткі. Загнана дыхаючы, Валошын спрабаваў прыпамятаць, колькі яшчэ паваротак засталося ззаду — здавалася, не больш за чатыры. У гэтых паваротках была ўся іх надзея, іншай быццам ужо не прадбачылася.

— Ну кідай! — кіўнуў галавой Валошын. — Пасля я.

Баец нетаропка, левай рукой тузануў за гузічак і, счакаўшы, калі хлясне запал, правай без размаху сунуў гранату за земляны паваротак.

— Бяжы, капітан! — азірнуўся ён у дыме, як выбухну-ла. — Давай свой гранат!

— Разам! — зразумеўшы ягоны намер, крутнуў галавой Валошын. —

Бягом да бліндажа!

— Бяжы хутка!!! — крыкнуў той, хапаючыся за вінтоўку — мабыць, да павароткі ўжо кінуліся немцы. Баючыся спазніцца, Валошын ускочыў і, адбегшы на некалькі крокаў, спыніўся.

— Бяжы!

Не ўбачыўшы, аднак, што сталася з байцом, ён у наступнае імгненне прахапіўся ад новай трывогі — ззаду ў траншэі пачалася частая страляніна з вінтовак, там жа грымнулі і гранатныя выбухі, як здалося яму — ля бліндажа, і ён кінуўся па траншэях назад.

Байцы, мабыць, ужо адбегліся далей, ён наткнуўся на апошняга, якому крыкнуў: «Ні з месца!», а сам, прабегшы дзве павароткі, убачыў сваю перамычку і за ёй яшчэ аднаго байца, які з калена таропка страляў уздоўж траншэі з вінтоўкі.

— Што там?

— Немцы! — кінуў баец, ляцнуўшы затворам. — Двух напавал.

З увахода ў бліндаж таксама тырчала некалькі ствалоў, якія стралялі туды ж. Значыцца, ён не памыліўся, немцы ўдарылі з тылу, відавочна захапіўшы і пачатак траншэі. Яны сціскалі іх тут, бы ў гармоніку, — з абодвух бакоў, зганяючы ўсіх да сярэдзіны, дзе, на шчасце, яшчэ заставаўся бліндаж. Але што бліндаж? У гэткіх умовах бліндаж — не сховішча, а хутчэй брацкая магіла для ўсіх.

Але што рабіць?

Ухіляючыся ад аўтаматнай чаргі, якая імпэтна паласнула па сценах траншэі, Валошын сунуўся ў земляны правал бліндажа і ўпаў на прыступкі. Кулі шалёна зашчоўкалі па сцяне, з якой абрушыўся цэлы пласт гліны, запоўніўшы траншэю пылам. Пад бокам у яго апынуўся кірзавы бот, на якім ён згледзеў знаёмы авальны лапік на задніку, і ўбачыў перад сабой адтапыраныя вушы Чарнаручанкі. Тэлефаніст кароценькімі чэргамі тыркаў па рагу траншэі, і той памалу крышыўся, абвальваўся камякамі, адкрываючы погляд па траншэі. Гарачыя гільзы з яго аўтамата сыпаліся капітану на галаву і за каўнер, ён таксама падняў свой пісталет, адчуваючы, аднак, што патроны ў магазіне вось-вось скончацца. Але ён ведаў, што, пакуль яны прастрэльваюць адсюль траншэю, немцы ў бліндаж не прарвуцца, пятнацца-ціметровы адрэзак яе па абодва бакі ад увахода быў надзейна закрыты. Але — гранаты! Немцы маглі закідаць іх гранатамі, ад якіх паратунку тут не было. Хіба што ў бліндажы.

Тым часам у траншэйным паядынку настала няпэўная паўза. Зрэдку з бруствера зляталі разбітыя кулямі камякі зямлі, і Валошын, аглушаны на правае вуха, не адразу зразумеў, што гэта стралялі знізу. Адтуль жа, аслаблены адлегласцю, даносіўся часты перастук ДШК, які вёў агонь па траншэі, відаць, не даючы немцам падабрацца да бліндажа зверху. Што ж, у тым была пасільная дапамога яго батальёна, і ў капітана на момант пацяплела ў душы ад удзячнасці тым, што ляжалі ўнізе. Галоўнае, думаў ён, не даць немцам кінуць гранату ў бліндаж, у траншэі ж няхай яны рвуць, колькі хочуць.

Павярнуўшыся раўней, ён разрадзіў пісталет, сунуў яго за борт шыняля, пасля зачарпнуў жменю патронаў у кішэні і ўзяўся таропка набіваць магазін. Але Чарнаручанка зноў паласнуў чаргой па траншэі, і ён схапіўся за пісталет.

— Таварыш камбат, дайце я, — сказаў нехта побач, і ён, азірнуўшыся, убачыў байца з шырока забінтаванай галавой, які, трымаючы ў руках аўтамат, лез заняць ягонае месца на выхадзе.

Счакаўшы,

Валошын устаў. Баец улез на ягонае месца, а капітан саступіў з прыступак і стаў ля дзвярэй. У бліндажы на засланым саломай доле цесна ляжалі параненыя, у паўзмроку бялелі бінты і слаба варушыліся збялелыя твары, у куце нехта роспачна ціха пагойдваўся ў белай нацельнай кашулі; востра пахла лякарствам. Некалькі пар вачэй у цесным паўзмроку з запытальным чаканнем уставіліся на Валошына, і ён раптам адчуў такую тужлівую бездапаможнасць, якой не адчуваў пад градам асколкаў у траншэі.

— Нічога! — сказаў ён з суцяшэннем не так для іх, як болей для самога сябе. — Будзем адбівацца. У каго ёсць зброя? Давай сюды да дзвярэй.

— Зброя ёсць. Але што зброя…

— Пакуль ёсць зброя, мы байцы. Будзем трымацца.

У адказ яму было труднае напружанае маўчанне, хтось безнадзейна выдыхнуў, і ён Перавёў погляд на Маркіна, які ў ранейшай позе ляжаў на шынялі.

— Чорт! Не ўдалося, — ціха, ні да каго не звяртаючыся, сказаў начштаба. — Усё к чортавай матары!..

Ды ўжо ж не ўдалося, падумаў Валошын і, успомніўшы камсорга, позіркам пашукаў яго ў бліндажы.

— А Круглоў тут? Што з Кругловым?

— Усё, няма Круглова, — азірнуўся з прыступак Чарна-ручанка. — Во яго аўтамат. А там сумка, — кіўнуў ён у бліндаж.

Валошын унутрана сцяўся — значыцца, не стала і Круглова, разам з якім яны прайшлі ўвесь гэты не доўгі, але так густа ўкладзены смерцямі шлях батальёна… Хто на чарзе наступны?

Нехта з байцоў у накінутым на плечы шынялі і з забінтаванай рукой, няспрытна ступаючы паміж целаў, прабраўся да выхаду і перадаў Чарнаручанку два набітыя магазіны. Байца з разрэзаным да пляча рукавом, у якога аказалася граната, Валошын пасадзіў каля самых дзвярэй. Але адной гранаты тут было мала.

— Гранат трэба болей. У каго яшчэ ёсць гранаты?

— Во апошняя, — сказаў Аўдзюшкін. — Для сэбэ обэрэгав. Ды чорт з ёй…

Ён падаў з кутка «Ф-1», якую Валошын планкай начапіў сабе каля спражкі. Іншых гранат у яго не засталося. Цяпер ён зноў быў гатовы да бою і, стоячы каля яловага, з карой, вушака, пазіраў у траншэю. Побач на прыступках, выставіўшы ў розныя бакі аўтаматы, сядзелі Чарнаручанка і панылы баец з тоўста забінтаванай галавой.

— Гэта… Наце во яшчэ каскі,— клапатліва перадалі з бліндажа дзве нямецкія каскі. Чарнаручанка адну надзеў зверху на шапку, а другую паранены баец, прымерыўшы, злосна шпурнуў у траншэю.

— Падлай смярдзіць.

Валошын дастаў з маленькай кішэні гадзіннік і са здзіўленнем ахнуў: была чвэрць пятай. А ён усё думаў, што яшчэ ранак. Сапраўды, да вечара засталося зусім мала часу, добра, калі б удалося дацягнуць да вечара. Адным вухам слухаючы грымоты бою, ён думаў: а раптам паднімецца батальён? Калі б ён падняўся, можа б, што і ўдалося. Можа б, і яны тут уцалелі і яшчэ спатрэбіліся.

Але батальён, напэўна, ужо не меў сілы падняцца…

Раптам абодва байцы на прыступках разам схапіліся за аўтаматы, і адначасова з абодвух канцоў траншэі мільганула ў паветры. Адна з гранат, раней чым разарвацца, ляпнулася канцом аб сцяну і адляцела далей, другая тарчком паскакала на дне траншэі. Як толькі яны разарваліся, падняўшы воблака пылу, абодва аўтаматчыкі на прыступках ударылі са сваіх ППШ, напоўніўшы бліндаж густым аўтаматным трэскам. Валошын ціснуўся плячмі да сцяны і напагатове трымаў пісталет. З кутка бліндажа, цягнучы за сабой прастрэленыя, без ботаў, ногі, выпаўз да дзвярэй Аўдзюшкін. У яго сцятай руцэ бліснула малая сапёрная лапатка.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Имя нам Легион. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 4

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Начальник милиции. Книга 5

Дамиров Рафаэль
5. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 5

Пенсия для морского дьявола

Чиркунов Игорь
1. Первый в касте бездны
Фантастика:
попаданцы
5.29
рейтинг книги
Пенсия для морского дьявола

Низший - Инфериор. Компиляция. Книги 1-19

Михайлов Дем Алексеевич
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Низший - Инфериор. Компиляция. Книги 1-19

Мастер 4

Чащин Валерий
4. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер 4

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ветер перемен

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ветер перемен

По дороге пряностей

Распопов Дмитрий Викторович
2. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
По дороге пряностей

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Повелитель механического легиона. Том I

Лисицин Евгений
1. Повелитель механического легиона
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том I