Чтение онлайн

на главную

Жанры

Яго батальён

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Таварыш камбат, вазьміце!

Нечая салдацкая рука працягвала яму знаёмую сумку з процівагазам, у якой цяпер быў паратунак. Аднак ён не адразу наважыўся працягнуць сваю руку насустрач, ён не быў гатовы да гэткага жэсту велікадушша. Каб уратавацца аднаму, калі гінулі астатнія, патрэбна была рашучасць асаблівага роду, якой ён не меў. Але рука яго інстынктыўна, амаль без удзелу волі, пацягнулася да вузкай пакручастай лямкі ды так і павісла ў паветры.

— Я — камбат! Я тут камбат! — раптам амаль істэрычна выкрыкнуў пад сцяной Маркін і, рэзка падаўшыся наперад, перахапіў сумку.

Валошын з сорамам тузануў сваю недарэчна працягну-тую руку, тут жа спалохаўшыся, што нехта заўважыў гэты міжвольны жэст, і ягоную свядомасць разам з сорамам акаціла пякотная нянавісць

да былога начальніка штаба.

— Мярзотнік! — выціснуў ён, задыхаючыся. — Выжыць хочаш?

Маркін не адказаў, і ён, заціснуўшы рот рукавом, падумаў, што ўсё натуральна. У гэтым яго бессаромным учынку ўвасобілася лагічнае завяршэнне цынічнага характару начштаба. Такое ён ужо бачыў. Маркін між тым дрыготкімі ад спешкі рукамі пачаў нацягваць на твар процівагазную маску, у якой гучна захрыпеў гумай клапан. Апускаючыся ўсё ніжэй ля парога і амаль ужо перастаючы дыхаць, Валошын, аднак, са зларадствам адчуў нешта такое, што абнадзеена збянтэжыла яго. Ён не ведаў, які гэта быў газ і колькі можа працягнуцца тут іхняя агонія, але раптам адчуў, што пакуль што жывы, што смерць не наступае, што тут проста няма чым дыхаць ад процьмы дыму, што, можа, гэта і не газ. Але толькі ён падумаў аб тым, як знадворку данеслася некалькі дальніх трывожных крыкаў, і ён напружыў увагу, каб учуць іх. Ён не адразу заўважыў, як нехта ў бліндажы рашуча сігануў да дзвярэй і шырока рвануў іх на сябе.

— Немец! Немца трымайце! — закрычалі ў бліндажы.

Валошын, які бліжэй за іншых быў да дзвярэй, памкнуўся, каб схапіць немца, але адразу спатыкнуўся на выхадзе і ўпаў цераз целы забітых. Калі ён ускочыў, немец ужо схаваўся ў клубах шэрага дыму. Задыхнуўшыся, Валошын ціскануў на спуск аўтамата, паспешлівая чарга з якога паласнула ў дымную імглу, ён ірвануўся наперад і тут жа выцяўся грудзьмі аб броўку траншэі. Ён яшчэ не паспеў ускочыць на ногі, як зноў упаў, балюча збіты нечымі ботамі. Не ведаючы, хто гэта, і зноў задыхнуўшыся, ён з апошніх сіл схапіў чалавека за ногі, перакуліў яго цераз сябе і, наткнуўшыся рукамі на сцюдзёны метал зброі, ірвануў за яе. Здаецца, ён не памыліўся, гэта быў немец, прынамсі, аўтамат у яго аказаўся нямецкі, Валошын зразумеў гэта навобмацак і, не ўстаючы, выпусціў увесь магазін па цёмнай задымленай постаці на дне траншэі. Але далей у клубах шэрага дыму чуліся валтузня, воклічы, незразумелая мітусня немцаў. Дзесь побач, агняна хліпнуўшы полымем, выбухнула граната, з розных кірункаў ударылі чэргі, ды заліты слязьмі, ён не мог ужо зразумець, хто і куды страляў. Не марудзячы ні секунды, ён ускочыў і, нізка прыгнуўшыся, кінуўся ўздоўж па траншэі, пакуль не наткнуўся на яе калена.

Тут ён удыхнуў на паўлёгкага і пачуў ззаду два ці тры выкрыкі, знаёмы салдацкі мацюк — гэта беглі з бліндажа свае. Не чакаючы іх, ён падаўся далей па траншэі. Напэўна, гэта было бязглузда, так вось усляпую кідацца па невядома кім занятай траншэі, за кожнаю павароткай рызыкуючы атрымаць чаргу ў грудзі. Але ён задыхаўся, яму трэба было хоць пару глыткоў паветра без гэтага атрутнага дыму, які ўсё валіў па траншэі. Чаргі, аднак, пакуль не было, немцы кудысь зніклі, і ён, трошкі асмялеўшы, прыцішыў крок, каб слепа не тыцкацца аб земляныя вуглы, і хістка пабрыў уніз па траншэі. У яго не хапала ні сілы, ні голасу клікнуць за сабою байцоў, ды ён і не ведаў, каго было клікаць, хоць ззаду ўжо нехта крычаў: «Сюды, сюды!»

У іх не стралялі, немцаў тут не было, амаль наўздагон за ім нехта бег, і гэта яго супакойвала. Не спыняючыся, ён хапаў ротам дымнае, зрэшты, трохі пасвяжэлае паветра, пакуль не стаў бачыць наперадзе бруствер, броўку траншэі, прыцьмелае неба ўгары. Вецер дзьмуў насустрач яму па траншэі, ззаду чулася недалёкая аўтаматная страляніна (нібыта на вышыні), і ён пайшоў крокам. У ягоных вачах усё плыло і хісталася, абпаленыя атрутным дымам ягоныя лёгкія натужна хрыпелі ў грудзях.

Ён ішоў па траншэі ўніз, у пракляты той вус, у які з кулямётам уварваўся ранкам. За ім валакліся па траншэі параненыя. Ён не бачыў іх і не ведаў, колькі іх засталося, але ён чуў іх задышлівы кашаль і галасы. Ён хацеў спыніцца, каб расставіць па траншэі тых,

хто яшчэ мог трымаць у руках зброю і абараняцца. Але немцаў у траншэі, здаецца, ужо не было, і гэта яго здзіўляла і палохала адначасна. Некалькі разоў ён натыкаўся на трупы. Але ён не глядзеў уніз і не ведаў, свае гэта ці ворагі, а хістаючыся, нібы п'яны, і мала што разумеючы, усё ішоў па траншэі ў той бок, дзе ранкам пакінуў роты і дзе быў яго батальён.

Яго спыніў узрадаваны вокрык ззаду, і ён, не сцяміўшы, у чым справа, спалохана адскочыў, схапіўшыся за ствол аўтамата.

— Ядрыт твае лапці, камбат! — раптам басавіта прагудзела ўгары, і ён зразумеў, што нарэшце гэта свае. Каб не ўпасці, ён бокам прыпёрся да сцяны траншэі, у якую, зрушыўшы сухі пласт зямлі, уваліўся старшы лейтэнант Кізевіч.

— Камбат! — амаль закрычаў ён і няўклюдна аблапіў яго сваімі доўгімі, у рукавіцах рукамі.— Жывы, значыць?

— Я? — няўцямна перапытаў Валошын.

— Ты, хто ж! А мы ўжо было цябе пахавалі. Як згледзелі, што вас немцы смажаць…

— Ты? А рота? — з натугай перамагаючы задышку, слабым голасам сказаў Валошын і закашляўся.

— Вунь, немцаў пагнала. 3 тылу зайшлі, разумееш? Куля што — куля дура, штык маладзец! — засмяяўся камандзір роты, і Валошын падумаў, які ўсё ж малайчына ў яго камандзір дзевятай і як ён раней не заўважаў таго. Збочыўшы галаву, ён услухаўся левым вухам у густую аўтаматна-вінтовачную страляніну за вышынёй і, здаецца, упершыню падумаў, што ўратаваўся.

21.

Было ціха. Як і мінулай ноччу, у сцюдзёнай цемры пранізліва дзьмуў вецер, і звечара браўся востры марозік. Агнявы бой, які шалёна грукатаў увесь дзень, памалу заціх. Немцаў прагналі з саўгаса і нейкім дзівам спіхнулі з вышыні, вяршыня якой цёмным пакатым горбам бяспечна высілася побач на фоне трошкі светлаватага закрайка неба. Часам з-за яе ўгору ўзляталі агняныя раі куль і, аддаляючыся над галавой у бяззорнае неба, памалу затухалі ўдалечыні. Праз якое імгненне даносіўся густы кулямётны рокат МГ — немцы ўсё агрызаліся. Роты за вышынёй маўчалі.

Валошын хаваў забітых.

Трое лёгка параненых і два байцы з камендацкага ўзвода зносілі іх са схілаў вышыні да адростка траншэі, дзе гаўбічны снарад выкапаў ранкам шырокую ў мяккім грунце варонку. Варонку трохі паглыбілі, зачысцілі дно, і выйшла магіла. Не вельмі каб акуратная, затое на здатным месцы, з шырокім паглядам у тыл — на балота і пагорак з учарашнім КП. Нямецкія чэргі сюды не заляталі, і нішто ўжо не трывожыла вечны спакой забітых.

Валошын памагаў байцам выцягваць забітых з абрушанай гранатамі, залітай крывёй траншэі, навярэдзіў руку, якая цяпер разбалелася ўся, ад перадплечча да кісці (напэўна, усё ж рана была болей сур'ёзная, чым яму здалося спачатку), і цяпер стаяў на кучы накапанай зямлі ля магілы. Ніжэй на разасланых нямецкіх коўдрах складзеныя ў рад ляжалі забітыя. Крайнім адсюль ён паклаў вынесенага з траншэі лейтэнанта Круглова ў густа скрываўленай і ўжо падмерзлай суконнай гімнасцёрцы. Пасечаны кулямі паўшубак камсорга Валошын накінуў на сябе — ад страты крыві і перажытага яго прабірала сцюжа. Адзін баец знімаў з забітых шынялі, вымаў з кішэняў дакументы, якія кідаў на пакладзеную ля ног палатку. Валошын моўчкі і пакутна перажываў нядаўняе; усім ля магілы дзелавіта распараджаўся Гутман. Пасля таго як Валошына знялі з камандавання, Гутман, каб не ісці да Маркіна, уцёк у дзевятую, дзе па ўласнай ініцыятыве ўзначаліў узвод з новенькіх. У часе атакі на вышыню «Вялікую» яго параніла асколкам гранаты ў шыю.

Маўклівы баец з папаўнення падроўніваў дно магілы, у якую неўзабаве трэба было апусціць забітых.

— Раз, два, тры, чатыры… Усяго васемнаццаць, — падлічыў нерухомыя целы Гутман і зазірнуў у варонку. — Малавата, халера, трэба расшырыць. Вунь яшчэ цягнуць…

Валошын з кучы зямлі сышоў уніз — у цемры было відаць, як два байцы за рукі і за ногі неслі правіслае да зямлі цела, якое знямогла апусцілі на ржышча каля нябожчыкаў — на коўдрах месца ўжо не хапала. Валошын нагнуўся над супакоеным назаўжды тварам, на секунду бліснуў па ім прыцьмелым святлом ліхтарыка ды так і знерухомеў, прыгнуўшыся.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Имя нам Легион. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 4

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Начальник милиции. Книга 5

Дамиров Рафаэль
5. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 5

Пенсия для морского дьявола

Чиркунов Игорь
1. Первый в касте бездны
Фантастика:
попаданцы
5.29
рейтинг книги
Пенсия для морского дьявола

Низший - Инфериор. Компиляция. Книги 1-19

Михайлов Дем Алексеевич
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Низший - Инфериор. Компиляция. Книги 1-19

Мастер 4

Чащин Валерий
4. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер 4

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ветер перемен

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ветер перемен

По дороге пряностей

Распопов Дмитрий Викторович
2. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
По дороге пряностей

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Повелитель механического легиона. Том I

Лисицин Евгений
1. Повелитель механического легиона
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том I