Чтение онлайн

на главную

Жанры

Як брыгадзiр Жарар трапiў у Менск
Шрифт:

Калi ён пайшоў, я выняў з кiшэнi паперку i звярнуўся да Сафi:

– А зараз я хацеў бы, каб вы трошкi павучылi мяне рускай мове.

– З задавальненнем, Эцьен.

– Пачнём з гэтага, - сказаў я i разгарнуў паперу перад ёю.
– Што тут напiсана?

Яна здзiўлена паглядзела на паперу.

– Тут напiсана, што калi французы прыйдуць у Менск, то ўсё загiне.

Раптам яна ўскрыкнула:

– Божа, што я нарабiла! Я здрадзiла маёй краiне! О, Эцьен, вы не павiнны былi ведаць, што там напiсана. Навошта вы прымусiлi бедную,

неразумную дзяўчыну здрадзiць сваёй краiне?!

Я наколькi мог супакоiў яе, сказаў, што гэта не яе вiна, што яе перахiтрыў такi вопытны салдат, як я. Але часу для гутаркi ўжо не было. Са зместу было ясна, што збожжа ў Менску i войскi яго не ахоўваюць. Я пабег да сваiх гусараў, i праз дзесяць хвiлiн мы ўжо iмчалi да Менска. Мы ўварвалiся на галоўную вулiцу i пад крыкi спалоханых мужыкоў i баб пад'ехалi да ратушы.

Божа! Я нiколi не забудуся на тое, што чакала нас. Проста перад намi ў тры лiнii стаялi рускiя грэнадзёры. Яны паднялi свае мушкеты, i грымнуў пярун. Два мае сяржанты, Удэн i Папiет, упалi, да мяне неслiся грэнадзёры.

– Пастка!
– закрычаў я.
– Нам здрадзiлi! Усе назад!

Але было запозна. З усiх вулiц на нас ляцелi драгуны i казакi. Вялiзны рускi драгун схапiў мяне, i мы пакацiлiся на зямлю. Ён выняў шаблю, каб забiць мяне, але потым перадумаў i ўдарыў кулаком па галаве. Я страцiў прытомнасць. Так я трапiў у палон да рускiх.

Калi я ачуняў, то пашкадаваў, што рускi не забiў мяне. На галоўнай плошчы Менска ляжалi мае забiтыя гусары. Тыя, хто застаўся ў жывых, стаялi каля ратушы пад аховаю сотнi казакаў. Я зразумеў, што мы трапiлi ў пастку. Рускiя дазналiся пра нашую мiсiю i падрыхтавалiся. А я ўварваўся ў горад без усялякае перасцярогi. Нэй даверыўся мне, уся Вялiкая Армiя чакала нас са збожжам, а я не выканаў задання. Я заплакаў.

Рускi драгунскi афiцэр сказаў нешта сваiм салдатам. Да мяне падвялi Фiялку i прымусiлi сесцi ў сядло. Мая левая рука была прывязана да партупеi драгунскага сяржанта. Так я i рэшткi майго атрада выехалi з Менска.

У рускай армii вы знойдзеце ўсё самае лепшае, але i ўсё самае благое ў свеце. Самым жа благiм для мяне быў камандзiр кiеўскiх драгунаў маёр Сержын. Ён бiў маiх салдат, што iшлi, як яму здавалася, занадта павольна. Аднойчы ён хацеў ударыць i мяне, але нешта ў маiх вачах спынiла яго.

Я ўшчэнт змёрз i нiчога не разумеў: дзе я, куды мы едзем? Раптам Фiялка спынiлася. Я ўзняў вочы i ўбачыў знаёмы цагляны дом. Мы былi ў Даброве! Падумаць толькi, яшчэ ранiцай мы снедалi тут з маёй Сафi, а яе пераклад прывёў нас да смерцi i палону. Але такi ўжо лёс салдата, сябры, сёння пацалункi, заўтра - раны, сёння вiно ў палацы, заўтра - вада з лужыны.

Рускiя злезлi з коней i прымусiлi мяне зрабiць тое самае. Яны хацелi спынiцца на ноч у Даброве. Я ўбачыў папа: цяпер ён быў нават залiшне ветлiвы i радасны. За iм выйшла Сафi. Я зацята глядзеў, як яна вiтала Сержына з перамогаю. Потым яна паглядзела на мяне, i я ўбачыў у яе вачах жаль да мяне. Сафi павярнулася да Сержына i пачала штосьцi гаварыць яму. Ён хiтаў галавой, але потым згадзiўся i паклiкаў мяне.

– Гэтыя добрыя людзi просяць, каб я дазволiў вам правесцi ноч пад iх дахам. Я не магу адмовiць iм. Хаця, шчыра кажучы, я пакiнуў бы вас на марозе, гэта астудзiла б вашую залiшне гарачую кроў.

Потым ён звярнуўся да Сафi, але гаварыў па-французску:

– Калi ў вас ёсць добрая камора з надзейным замком, я дазволю яму правесцi там ноч. Але ён мусiць даць слова гонару, што застанецца там i не паспрабуе ўцячы.

– Я нiколi не дам вам слова гонару, - сказаў я.

Рускi сцепануў плячыма.

– Тады заставайцеся на двары. Паглядзiм, што скажаце ўранку.

– Хвiлiнку, маёр Сержын, - спынiла яго Сафi, - будзьце мiласэрныя да гэтага палоннага. Сёння ранiцай ён адпусцiў на волю капiтана Баракава.

Сержын недаверлiва глядзеў на Сафi.

Гэта праўда, - пачуўся голас Баракава, якi выйшаў з дому.
– Ён захапiў мяне сёння ранiцай, а потым адпусцiў пад слова гонару.

– Добра, - сказаў маёр, - але спачатку ён мусiць даць мне слова.

– Вам я не дам нiчога, - адказаў я.

– Палкоўнiк, - крыкнула Сафi, - дайце слова мне!

– Вам, мадэмуазель, я не магу адмовiць. Я даю вам слова гонару.

– Вось, маёр Сержын, - радасна сказала Сафi, - ён даў мне слова, цяпер я ў адказе за яго.

Вельмi незадаволены, гэты мядзведзь дазволiў мне застацца ў доме. Мяне зачынiлi ў цёмным халодным пакоi з адзiным акном, на якiм былi краты. Зачыняючы дзверы, маёр спытаўся:

– Як вам падабаюцца тутэйшыя гатэлi, палкоўнiк? Яны не вельмi шыкоўныя, але гэта лепшае, што мы можам прапанаваць вам. Можа, другiм разам вы знойдзеце iншую краiну, куды вы прыедзеце як госцi, якiх нiхто не запрашаў.

Мне не пакiнулi анi ежы, анi пiтва. У пакоi было холадна, i я не ведаў, як пратрымацца да ранiцы. Раптам я пачуў крокi i скрыгат ключа. Дзверы расчынiлiся, увайшоў мой былы палонны Алексiс Баракаў. У адной руцэ ён трымаў талерку з гарачым мясам, у другой - бутэльку вiна.

– Маўчыце, - сказаў ён, - я нiчога не магу зараз растлумачыць. У мяне мала часу. Але не кладзiцеся спаць i чакайце.

З гэтымi словамi ён паставiў ежу з вiном на падлогу i выйшаў.

"Чакайце", - гэтае слова грэла мяне больш за мяса i вiно. Што Баракаў меў на ўвазе?! Чаму я не павiнен класцiся спаць? Чаго чакаць? Няўжо ў мяне з'явiўся шанец трапiць на волю? Я пачаў малiцца.

Прайшло гадзiны паўтары, калi я пачуў лёгкiя крокi ў калiдоры. Заскрыгатаў ключ, i перада мною паўстала Сафi.

– Масье...
– пачала яна.

– Эцьен, - паправiў я.

– Вас не змянiць, - сказала яна.
– Вы даравалi мне?

– Дараваў? Што?

– Божа, вы так i не зразумелi? Вы папрасiлi мяне перакласцi, i я пераклала. Але там было зусiм не тое, што сказала я.

– Што ж там было?

– Няхай французы прыйдуць у Менск. Мы гатовыя.

Я адхiнуўся ад яе.

123
Поделиться:
Популярные книги

Гром над Империей. Часть 2

Машуков Тимур
6. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 2

Возвращение Низвергнутого

Михайлов Дем Алексеевич
5. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Возвращение Низвергнутого

Отмороженный 5.0

Гарцевич Евгений Александрович
5. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 5.0

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Специалист

Кораблев Родион
17. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Специалист

Неудержимый. Книга XVII

Боярский Андрей
17. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVII

Ученичество. Книга 1

Понарошку Евгений
1. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 1

Купидон с топором

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.67
рейтинг книги
Купидон с топором

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев