Чтение онлайн

на главную

Жанры

Як брыгадзiр Жарар трапiў у Менск
Шрифт:

– Вы здрадзiлi мне! Вы завабiлi мяне ў пастку. Гэта з-за вас я згубiў свой атрад! Якi ж я дурань, што паверыў жанчыне!

– Не абвiнавачвайце мяне, палкоўнiк. Я руская, i мой абавязак - служыць

сваёй Айчыне. Няўжо французская дзяўчына дзейнiчала б iнакш? Калi б я пераклала ўсё дакладна, то вы не паехалi б у Менск. Скажыце, што вы даруеце мне!

Яна стаяла, гледзячы на мяне сваiмi цудоўнымi вачыма, i хаця я думаў пра сваiх салдат, я не мог не дараваць гэтай жанчыне.

– Вось i добра, - сказала яна, - вам шкада сваiх, а мне сваiх. I яшчэ, ваш урок дабрынi i высакароднасцi, якi вы далi сёння ранiцай, не забыты. Адзiн чалавек з таго цi iншага боку не робiць перамогi. Вось вам ключ. У пакоi ёсць яшчэ адны дзверы, праз iх вы трапiце на волю. Iдзiце, палкоўнiк Жарар, я думаю, што мы нiколi больш не ўбачымся.

– Але я не магу.

– Чаму?

– Я даў слова гонару.

– Каму?

– Вам.

– Я вяртаю яго.

Маё сэрца поўнiлася радасцю. Я не даваў слова гонару маёру Сержыну, а Сафi вызвалiла мяне.

– За вёскай вы знойдзеце капiтана Баракава, - сказала яна.
У яго вашая жарабiца i шабля. Не затрымлiвайцеся, неўзабаве развiднее.

Я ў апошнi раз глянуў на Сафi i пабег у халодную ноч. Я не мог прымусiць сябе пацалаваць ёй руку, таму што нават у самых сарамлiвых ёсць гонар. А мой гонар быў паранены яе здрадай.

За вёскай сапраўды стаяў чалавек, якi трымаў маю Фiялку.

– Вы паставiлiся прыхiльна да мяне, - сказаў ён.
– Шчаслiва. Bon voyage [шчаслiвай дарогi (фр.)]! Памятайце: пароль - Палтава.

Праз два днi я нагнаў Вялiкую Армiю i зноў стаў часцiнкай жудаснай працэсii, што iшла праз Расейскую iмперыю, пакiдаючы за сабою крывавы след.

Ну, хопiць, сябры. Гэтыя ўспамiны заўсёды прымушаюць мяне плакаць. Калi мы трапiлi ў Варшаву, дык пакiнулi там усё: гарматы, намёты i тры чвэрцi сяброў. Але гонар Эцьена Жарара застаўся з iм. Некаторыя кажуць, што я парушыў слова гонару. Але няхай яны скажуць гэта мне ў твар. Тое, што я расказаў вам, чыстая праўда, i хаця я ўжо стары, але ў мяне хопiць сiлы нацiснуць курок, калi справа тычыцца майго гонару.

Пераклаў з ангельскай Алесь Кудраўцаў

123
Поделиться:
Популярные книги

Гром над Империей. Часть 2

Машуков Тимур
6. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 2

Возвращение Низвергнутого

Михайлов Дем Алексеевич
5. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Возвращение Низвергнутого

Отмороженный 5.0

Гарцевич Евгений Александрович
5. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 5.0

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Специалист

Кораблев Родион
17. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Специалист

Неудержимый. Книга XVII

Боярский Андрей
17. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVII

Ученичество. Книга 1

Понарошку Евгений
1. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 1

Купидон с топором

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.67
рейтинг книги
Купидон с топором

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев